Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
как государственным податям, так н прочнм разным отягоіце- нйям». Дваране суседняга з Полаччынай Апочацкага павета ўда- кладнялі: «...всем в Росснн жнвуіцнм крестьянам ведомы лн- товскне поведенмя, что всякнй нх жнтель по нх вольностн нмеет вннную, соляную продажу н что у ннх набора рекрутского не бывает, равно н сбора для платежа казенных податей». На па- чатку свайго царавання Кацярына II атрымала ад сенатара П. Паніна дакладную запіску з падрабязным пералікам «обсто- ятельств, делаюіцнх поползновення к побегам нз Росснн»: «стро- гость духовенства к раскольннкам»; наборы рэкрутаў і іх утры- манне, як скаціны, «до отправленмя к полкам»; «ннчем не огра- ннченная помегцнчья власть с употребленнем подданных в ра- боты, не только превосходяіцне прнмеры блнжннх заграннчных жвтелей, но частенько у многнх выступанэіцнх нз сносностн че- ловеческой»; «возвышенне цен без уваження блнжнего загра- ннчного прнмеру солн, без коей ннкто пнтаться не может» і гэтак далей. Значыцца, хітравалі тыя памежныя памешчыкі, якія даносілі ў Пецярбург, што іх халопы ўцякаюць «безо всякого от владельцев свонх отягогцення н безо всякнх на то резонов», ды яшчэ і «клевешуг на господскне тяглы».
Жыхарам Полацка цяжка было даць веры аповядам купцоў ды расійскіх перасяленцаў пра норавы пецярбургскага двара. Но- вая імператрыца Кацярына II каханкаў нібыта мяняла хутчэй, чым уборы. Казалі — і гэта была праўда,— што ў палацы побач з яе апачывальняй ёсць адмысловы пакой, дзе ўвесь час напагатове чакае свае хвіліны нехта з фаварытаў. Спіс іх бясконцы: ад братоў Салтыковых з арыстакратычнага роду да каханка на адну ноч — якога-небудзь бамбізы-грэнадзёра ці грубніка Чарназубава, які аднойчы ўначы запаліў пагаслы камін, а потым на просьбу царыцы сагрэў яе яшчэ і ў ложку, за што ўранні атрымаў званне палкоўніка, спадчыннае дваранства, прозвішча Цяплоў, дзесяць тысяч пры- гонных і загад неадкладна пакінуць Пецярбург.
Кацярына разлічвалася з каханкамі з дзяржаўнай казны, a таму грошай не шкадавала. Казалі, у аднаго з чарговых фава- рытаў — Корсакава (яго сваяк сенатар Рымскі-Корсакаў на па- чатку нашага стагоддзя валодаў вёскаю Бяздзедавічы, што побач з сучасным Наваполацкам) раніцою пасля першай ночы з ца- рыцаю страшэнна сапсаваўся настрой. У шуфлядзе стала ён знайшоў нібыта адно сто тысяч асігнацыямі, а чуў, што Пацёмкі- ну за тыя самыя паслугі імператрыца адразу адваліла мільён. Удзельнік забойства Пятра III Рыгор Арлоў зарабіў графскі тытул, а таксама званні сенатара, генерал-ад’ютанта, генерал- аншэфа і гэтак далей. Узяўшы з дзяржаўных сродкаў два мільёны «на паляпшэнне артылерыі», палову ён прагуляў з выляжанкамі,
а другую падараваў Кацярыне, якая за гэта расстаралася яму тытул князя Рымскай імперыі.
Безумоўна, жыццё імператрыцы не абмяжоўвалася алькоў- нымі забавамі. Яна мела адукацыю, пакінула цікавыя літаратур- ныя і гістарычныя творы, ліставалася са слыннымі вальнадумцамі Вальтэрам і Дзідро.
Зрэшты, услаўленне свабоды ў лістах да іх не замінала царыцы канчаткова запрыгоніць сялянаў, якіх пры ёй пачалі называць рабамі. Яна забараніла вучыць мужыкоў і іх дзяцей грамаце. Раб, паводле закону, не мог скардзіцца на рабаўладальніка. Ра- сійскія памешчыкі мелі права ссылаць сялянаў у Сібір, засякаць бізунамі да смерці, прадаваць, назаўсёды разлучаючы маці з дзецьмі, мужа з жонкаю. Пецярбургскія і маскоўскія газеты друкавалі аб’явы аб продажы, дзе людзі стаялі ў адным пераліку з пародзістымі сабакамі. Памешчыца Салтычыха вытанчанымі катаваннямі звяла са свету 127 прыгонных дзяўчат. Іх пахаваў, не паведамляючы ўладам, non з яе вотчыны. Кацярынінскія фа- варыты ў атрыманых маёнтках заводзілі больш цывілізаваныя парадкі. Румянцаў, напрыклад, забараніў даваць сваім рабам болей за 1700 бізуноў.
Імператрыца нецярпліва ставілася да ўкраінцаў: запрыгоніўшы іх, яна зачыніла ўсе ўкраінскія школы, якія былі ў кожным сяле. Аднак раз-пораз з-пад яе пяра выходзілі і надзвычай дэмакра- тычныя ўказы накшталт загаду мужчынам і жанчынам мыцца ў лазнях не разам, як раней, а паасобку або накшталт дазволу мастакам- вольна заходзіць у народныя лазні, каб вывучаць ча- лавечае цела «по жпвым моделям».
Скінуўшы Людовіка XVI, французскія рэвалюцыянеры-рэс- публіканцы папрасілі ў царыцы партрэт — на знак яе спачування вальтэр’янскім ідэям. «Самая арнстократпческая нз европейскнх нмператрнц ннкогда не пошлет своего портрета людям, свер- гнувшпм монархню»,— пагардліва адказала яна.
Расію душыла самаўладдзе, чый партрэт мужна намаляваў Аляксандр Радзішчаў: «Чудшце обло, озорно, огромно, стозевно н лаяй». Рэч Паспалітая была, па сутнасці, рэспублікай. Гэта падкрэслівала сама назва, якая адзначала тое самае, што і ла- цінскае res publica — грамадская справа.
Пад грамадствам, вядома, разумелі шляхту. Яе ў Вялікім княстве ў адносінах да ўсяго жыхарства было значна болей, чым у іншых дзяржавах Еўропы. На пачатку XIX стагоддзя адзін шляхціц у Беларусі прыпадаў на шэсць-сем сялянаў. Пераважная частка шляхты належала да так званай засцянковай або шарач- ковай, што мела герб і права насіць шаблю, але не мела пры- гонных. Пра такога шляхціца Уладзімір Караткевіч пісаў, што ён араў сваё поле «высакародна», а гной з хлява на палетак вёз,
Пячатка вялікага князя літоўскага Аўгуста III
уторкнуўшы побач з сахаром дзедаўскую шаблю. Тым не менш значная частка нашых продкаў была асабіста незалежнымі лю- дзьмі і магла вырашаць мясцовыя і дзяржаўныя справы, зася- даючы на павятовых, ваяводскіх і дзяржаўных соймах.
He будзем ідэалізаваць шляхецкую дэмакратыю: яна мела і адваротны бок — анархію. Раней сойм Рэчы Паспалітай прымаў пастановы большасцю галасоў, аднак з 1652 года ўступіла ў дзе- янне права «liberum veto» — «вольнае забараняю» (рашэнне прымалася толькі ў выпадку аднадушнага галасавання). Які-не- будзь падкуплены лепельскі шляхціц гарлаў «Вэта!», і пастанова не праходзіла.
У 1652—1764 гадах былі сарваныя сорак чатыры соймы з васьмідзесяці. Калі разгаралася спрэчка паміж магнацкімі гру- поўкамі, дэпутаты пускалі ў ход зброю і колькі дзяржаўных мужоў зазвычай перасяляліся на той свет. Шабельным звонам часта канчаліся і павятовыя ды ваяводскія соймікі. Каб дасягнуць патрэбнага аднагалосся, збітую апазіцыю выкідвалі праз дзверы, але «Вэта!» гучала з вокнаў, а адзін полацкі шляхціц прымуд-
рыуся вярнуцца у залу пасяджэнняу ваяводскага сонма праз камінны дымаход.
Статут 1588 года, што дзейнічаў у Вялікім княстве Літоўскім, быў непараўнана больш прагрэсіўны, чым законы Расійскай ім- перыі, ды выкананню яго нормаў замінала феадальнае самаволь- ства. У сваіх уладаннях магнаты трымалі ўласныя войскі і нярэдка вялі з фамільнымі ворагамі сапраўдныя войны. Шляхта, гледзячы на гэта, учыняла напады на суседзяў — пра адзін з іх распавёў у «Пане Тадэвушы» Адам Міцкевіч. Такія наезды, ад якіх паку- тавалі найперш сяляне, былі ў XVIII стагоддзі звычайнаю з’яваю і ў Полацкім ваяводстве. Пра амаль поўную незалежнасць багатых беларускіх родаў ад караля і вялікага князя гаворыць тагачасная прымаўка: «Кароль у Варшаве, а Радзівіл у Нясвіжы».
Да ўсяго іншага Рэчы Паспалітай не шанцавала з манархамі. Памёр колішні хаўруснік Пятра I у Паўночнай вайне Аўгуст II. На троне мог замацавацца Станіслаў Ляшчынскі, за якога выс- тупала і Полацкае ваяводства, аднак гэты прэтэндэнт не зада- вальняў Санкт-Пецярбург. У Беларусь зноў прыйшло расійскае войска. Як досыць дасціпна пісаў у сваіх дэпешах адзін тагачасны царскі генерал, «прнсутствне нашнх солдат прпдает соответству- юіцее направленне мыслям здешннх жнтелей».
Апрача таго, на лёсе Полацка і Прыдзвіння чорнай пячаткаю адбіліся голад ды паморкі 1741 —1746 гадоў. А яшчэ — спрад- вечнае полацкае няшчасце — пажары. На працягу XVIII ста- годдзя горад гарэў пяць разоў — у 1708, 1738, 1750, 1757 і 1770-ым.
Царскія штыкі ўзвялі на варшаўскі трон Аўгуста III. Новы вялікі князь і кароль з амаль трыццаці гадоў валадарання жыў у дзяржаве гады два, прыязджаючы сюды адно на паляванні і соймы, а астатні час бавіў у роднай Саксоніі. Ен не лічыў пат- рэбным вывучыць мову хоць бы аднаго з падуладных народаў, затое не шкадаваў іх грошай на карціны для славутай цяпер Дрэздэнскай галерэі.
За часам Аўгуста III краіна трыццаць гадоў жыла без войнаў. Але гэты шанец не быў выкарыстаны на ўмацаванне дзяржавы. Рэч Паспалітая (а ў ёй найперш Беларусь) перастала быць полем бітваў, аднак ператварылася ў прахадны двор для іншаземных армій. Яшчэ ў 1717 годзе Расія дабілася згоды сойма Рэчы Пас- палітай на сваю ваенную прысутнасць і апеку «над ладам дзяр- жавы». Адначасова працягвалася зацятая барацьба магнацкіх родаў, якія былі нярэдка цалкам пазбаўленыя патрыятычных пачуццяў і не толькі варагавалі між сабою, але часта служылі інтарэсам варожых дзяржаў. Дробная ж шляхта, збітая з пан- талыку магнацкімі ўсобіцамі, усё больш уяўляла сабою небяс- печную непадуладную нікому стыхію. Магутны некалі будынак
Рэчы Паспалітай быў спрэс паточаны шашалем. Караля-немца гэта не абыходзіла.
А на свет ужо прыйшоў беларус па крыві Станіслаў Паня- тоўскі, што стане апошнім у гісторыі вялікім князем літоўскім і польскім каралём.
Жыццёвы шлях Станіслава дзіўным чынам пераплёўся з лёсам Кацярыны. Яны пазнаёміліся, калі тая яшчэ не займала трона, спадабаліся адно аднаму і зрабіліся каханкамі. Абаіх натхняла, здаецца, сапраўднае пачуццё. Шмат каму з сучаснікаў і ў голаў не прыходзіла назваць Кацярыну прыгожай. А вось Панятоўскі пакінуў у сваіх запісках такі яе партрэт, ад якога не адмовілася 6 любая красуня. Пазнаёмімся з ім, бо ў наступным раздзеле нам давядзецца гуляць побач з імператрыцаю (праўда, ужо пастарэ- лаю) па полацкіх вуліцах. «Яна брунетка з асляпляльна белаю скурай,— піша будучы кароль пра будучую царыцу.— Бровы ў яе чорныя і вельмі доўгія, нос грэцкі, рот як быццам кліча да пацалунка, рост я назваў бы высокім, талія тонкая, лёгкая хада, мілагучны голас і вясёлы, як і характар, смех. Яна лёгка пераходзіць ад гарэзлівай іульні да сур’ёзнай табліцы лічбаў, якія яе зусім не палохаюць». Перад Калядамі 1758 года будучая царыца нарадзіла ад свайго «Стася» дзяўчынку, але дзіця неўзабаве памерла.
Кацярына і Станіслаў кахаліся. Кароль Аўгуст III збіраў кар- ціны і слухаў музыку. А гадзіннік гісторыі ўжо пачаў адлічваць апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай.