Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Скажам колькі слоў пра дарогі, пракладзеныя пры Кацяры- не II праз Полацкую губерню.
На загад генерал-губернатара Захара Чарнышова каморнікі
Полацкі уніяйкі архібіскуп Ясон Юнаша-Смагаржэўскі
неадкладна размецілі накірунак і шырыню новых шляхоў і праз кожную вярсту (700 сажняў, або 1,5 км) паставілі паласатыя верставыя слупы. Сем вёрст складалі мілю, якую пазначалі му- раванаю цаглянаю пірамідай на паўтара сажня вышынёю. На новых дарогах выраслі паштовыя станцыі, праз рэкі ды балоты пралеглі масты і грэблі. Шляхі ў два рады абсадзілі бярэзінамі, што пазней утварылі цудоўныя прысады, падобныя да жывога зялёнага калідора. Усцяж, асабліва на раздарожжах і скрыжа- ваннях, мясцовыя жыхары набудавалі прыгожа крытых гонтай і
ўвянчаных каванымі крыжамі драўляных і мураваных каплічак з выявамі Хрыста і Багародзіцы.
За будаўніцтва дарог (патрэбных найперш дзеля хуткага руху войскаў, каб больш надзейна трымаць захопленыя землі пад сваёй уладай) генерал-маёр Кахоўскі ў 1774 годзе атрымаў зван- не генерал-паручніка, і гэта была заслужаная ўзнагарода. Нямала пракладзеных тады гасцінцаў захавалася, і людзі дагэтуль завуць іх кацярынінскімі.
На дарогах новыя гаспадары наладзілі сваю паштовую служ- бу. 3 усіх, хто ехаў праз Полацкае намесніцтва, на станцыях бралі па 12 капеек за дзесяць вёрст на каня; той, хто патрабаваў ад васемнаццаці да трыццаці коней, плаціў удвая болей. Паш- тальёны ў прыдзвінскім краі выглядалі імпазантна: каптан з чыр- вонага сукна з зялёнымі закаўрашамі, зялёны картуз, на гру- дзях — мядзяны дзяржаўны герб, цераз правае плячо — так- сама мядзяны паштовы ражок на чорна-жоўтым гарусным шну- ры. На ўтрыманне пошты ў беларускіх губернях з кожнае душы збіралі па 12 капеек, а з яўрэяў — па 24.
Колькасць паштовых коней знаходзілася ў непасрэднай за- лежнасці ад рангу падарожніка. Капітаны ездзілі двойкай, пал- коўнікі — чацверыком, генералы — шасцерыком.
На самым пачатку XIX стагоддзя па кацярынінскіх шляхах праз Прыдзвінне праехаў расійскі акадэмік В. Севяргін, аўтар выдадзеных у 1803-ім «Запнсок путешествня по западным про- вннцням Россмйского государства». Заезджы вучоны пакінуў найпадрабязнейшае апісанне прыродных багаццяў Полаччыны, сярод якіх былі адзначаныя «крамяні шэрыя і бурыя, агат стра- каты і буры, ружовы кварц, граніт, яшма кававага і іншых ко- лераў, серпенцінавы камень... гаршковая, трубкавая і цагляная гліна, гліністыя вохры, вапнавы камень, белы алябастр»... У езуіцкім фальварку «Спас», які займаў тады тэрыторыю Спаса- Еўфрасіннеўскага манастыра, акадэмік агледзеў мінеральную крыніцу, адкуль бегла каламутная вада з «серкава-пячонкавым пахам». Пасля адстойвання яна рабілася «светлай, смачнай і здаровай». Педантычна было занатаванае і ўсё пабачанае на полацкіх гародах: бульба, капуста, буракі, гарох, боб, морква, агуркі, рэдзька, мак, часнок, цыбуля, хрэн, пятрушка, сельдэрэй, пастарнак. Калі гэты пералік параўнаць з сённяшнім, не будзе хапаць хіба толькі памідораў.
Іншы расійскі навуковец А. Башняк, батанік і па сумяшчаль- ніцтве царскі шпіён, прыстаўлены да Пушкіна, у сваіх «Дневных запнсках путешествня в разные областн Западной в Полуденной Россйн» (М., 1820—1821) старанна запісаў полацкі рэцэпт на- рыхтоўкі агуркоў на зіму, які можа прыдацца і сённяшнім гас-
падыням: «Агуркі соляць добрым способам — кладуць іх у бочкі радамі, перасцілаюць дубовым і вішнёвым лісцем, дамешваюць кропу, у меру перасыпаюць соллю і, не заліваючы нічым, апус- каюць на вяроўках у калодзежы або ставы. Прыгатаваныя такім чынам агуркі не толькі вельмі доўга захоўваюцца, але і набываюць дужа прыемны смак».
Новая ўлада адчыніла ў 1789 годзе ў Полацку народнае ву- чылішча з чатырма класамі. У кожным праводзіліся заняткі па расійскай мове, арыфметыцы, катэхізісе і свяшчэннай гісторыі. Вучні трэцяга і чацвёртага класаў праходзілі таксама фізіку, ме- ханіку, геаметрыю, прыродазнаўства і расійскую гісторыю, ге- аграфію. У першы навучальны год установу ўшанаваў візітам «его превосходнтельство генерал-аншеф двора ея нмператор- ского велнчества действнтельный камергер, сенатор н разных орденов кавалер» беларускі генерал-губернатар Пётр Пассек. На гістарычную падзею настаўнік Сакольскі адгукнуўся одай:
О Град прекрасной Горнславы, Забудь бореев страшный рев! Се правый муж, нсполнен славы, Суровость воздуха презрев, Прнходнт от зыбей Днепровых Тебе іцедрот явнтн новых.
Прнходнт? нет; своей душей Благой правднвымн деламн, Как Феб блестяіцвмн лучамн, Он свет дает стране твоей...
3 тагачаснай справаздачы даведваемся, што педагогі гэтай навучальнай установы сабралі «обшнрную по тем временам бнб- лнотеку — 425 названнй кннг». Гэта, безумоўна, добра, што ў вучэльні было чатыры сотні кніжак і расійскія настаўнікі чыталі Ламаносава, Фанвізіна, а часам нават і Вальтэра. Але заўважым, што ў той самы час полацкія школы пры кляштарах мелі непа- раўнана большыя кнігазборы, а бібліятэка езуіцкага калегіума налічвала дзесяткі тысяч тамоў на многіх мовах — ад твораў антычных аўтараў да навінак еўрапейскіх літаратур.
За кацярынінскім часам кірмашы ў Полацку адбываліся ча- тыры разы на год. Цяпер тут верхаводзілі расійскія купцы з Апочкі, Тарапца, Смаленска. Ішоў гандаль збожжам, салам, лёнам, скурамі, футрам, драўляным посудам, ваўнянымі, ядваб- нымі і баваўнянымі тканінамі. Кірмашы пакрысе занепадалі, бо полацкія купцы ўжо гандлявалі прамысловымі таварамі ў гарад-
скіх крамах, якіх было болей за паўсотні. У Рызе, Круляўцы і Маскве ведалі, што купцоў з Полацка найперш цікавяць тканіны, посуд, соль, віно, селядцы. Тады ў горадзе працавала блізу 250 рамеснікаў: 40 краўцоў, 48 шаўцоў, 18 хлебапёкаў, 16 цесляроў, 12 кавалёў... Меў горад і майстроў больш рэдкіх прафесій — ювеліраў, шкляроў, пераплётчыкаў, шабельнікаў, жывапісцаў. Будаўніцтва мураваных дамоў паклікала да жыцця ў гарадскіх ваколіцах некалькі невялікіх цагельняў, дзе зараблялі на хлеб па тры-пяць работнікаў. Частка месцічаў, як і шмат стагоддзяў таму, жыла з зямлі, займалася лесасплавам.
Чацвёртым губернатарам Полацкага намесніцтва ў 1784 годзе быў, паводле пратэкцыі ўсемагутнага кацярынінскага фаварыта князя Пацёмкіна, прызначаны Аляксандр Лунін, чый радавод, як прызнаваўся сам намеснік, пачынаўся «з Польшчы». Наш- чадак ліцвіна Луні выявіў сябе асобай досыць неардынарнаю і вартай пэўнай увагі будучых служак Кліо. Пагатоў, захаваліся трохтамовыя губернатаравы запісы, што дазваляюць уявіць по- быт, звычаі і ўзровень адукаванасці тагачаснага высокапастаўле- нага расійскага чыноўніка і яго акружэння.
У доме ў Луніна жылі шасцёра афіцыянтаў і апальшчыкаў, якіх гаспадар ледзьве не штодня муштраваў, як вытанчана падаваць на стол, разліваць віно і запальваць свечкі. У вольны ад службы час ён аддаваўся такому арыгінальнаму захапленню, як складанне рэцэптаў ад чумы і каросты, а таксама нібыта вынайшаў рэцэпт «лучшего русского пнва». Дзеці ў сям’і на- раджаліся кожныя два гады. Старэйшага сына аддалі ў наву- чанне полацкім езуітам, астатніх выхоўвалі французскія гу- вернёры Бугрэ і Мелер. Царскі намеснік паспяхова спалучаў выкананне дзяржаўных абавязкаў з яшчэ адной сваёй страс- цю — паляваннем. Губернскі пракурор I. Мендзялееў даносіў у Сенат, што Лунін мог на цэлы месяц адлучыцца «в поля на звернные ловлн» або што, насамрэч знаходзячыся ў Мас- кве, пасылаў падначаленым «предпнсання, будто бы он обоз- ревал в некоторых местах Полоцкой губерннн дворцы н станцнн, но такового обозрення совсем не делал».
Тым не менш праз пяць гадоў губернатарства гэты шылахвост атрымаў чын генерал-паручніка. Аднак радасць з гэтае нагоды азмрочылі вялікія пазыкі. Лунін мусіў адмовіцца ад паслуг апош- няга гувернёра і пусціў мужчынскую слязіну, калі з дому ўцёк кухар, які каштаваў 250 рублёў.
У чаканні «почетной отставкн на полном жалованьн» губер- натар спрабаваў займацца прадпрымальніцтвам, але найбольш аддаваўся марам, сярод якіх ганаровае месца займалі намеры завесці ў губерні пчол у шкляных вуллях і разводзіць на Полач-
чыне шаўкапрадаў. Падобныя пражэкты тады ў Расіі нікога асаб- ліва не здзіўлялі. Сама Кацярына II у лісце да Вальтэра пісала, што «была бы рада, еслн б экватор нзменнл свое положенне: прыятна мысль, что через 2000 лет Снбнрь будет покрыта апельснновымн н лнмоннымн деревьямн». У адзін цудоўны дзень полацкі намеснік прачнуўся з думкаю падзяліцца з адукаванай імператрыцаю сваімі ведамі і грандыёзнымі планамі, дзеля чаго ўступіў у сталічнае Вольнае эканамічнае таварыства і заняўся навуковым апісаннем даверанай яму губерні. Вынікі праведзенай Луніным у 1791—1792 гадах этнаграфічнай экспедыцыі сапраў- ды ўражваюць. Былі, у прыватнасці, зробленыя глыбокія выс- новы пра тое, што жыхары Прыдзвіння займаюцца «простым хлебопашеством н безрасгцотным куреннем внна, нмеют отвра- іценне к городской жнзнн, все ходят пешком н однн перед одннм не выставляются»...
Падначаленым няўрымслівага губернатара быў Францішак Рысінскі, што меў у Полацкім павеце маёнтак і займаў у намес- ніцтве розныя досыць высокія пасады. Замест даносаў на на- чальніка ён пісаў па-польску і па-беларуску зграбныя эпіграмы, лірычна-філасафічныя і гумарыстычныя вершы, якія пашыраліся ў спісах і вусна. Сярод аматараў паэтычнай музы Рысінскага быў і полацкі маршалак С. Грабніцкі, што сабраў нямала твораў земляка ва ўласным архіве.
Яшчэ адна, здаецца, зусім невядомая цікавостка з полацкае мінуўшчыны. У 1796 годзе ў Полацку з мэтаю перачаканкі ра- сійскіх медных грошай пачалося абсталяванне манетнага двара з гадавой прадукцыйнасцю 1 мільён рублёў. Аднак двор так і не пачаў працы, бо ў снежні таго ж года імператар Павел I падпісаў указ пра спыненне падрыхтоўчае працы. На наступны дзень выйшаў указ пра скасаванне Полацкай губерні. (Вядома, што пасля гэтага выхаванец імператарскай Акадэміі мастацтваў гравёр Самуіл Аляксееў з полацкага манетнага двара паступіў на пецярбургскі.)
Полацк страціў магдэбургскія вольнасці і быў прыраўняны да іншых гарадоў імперыі. Судовымі ды маёмаснымі справамі і размеркаваннем падаткаў займаўся магістрат. Выбарная га- радская дума мусіла клапаціцца пра добраўпарадкаванне і кі- равала гаспадарчым жыццём: збірала падаткі, здавала ў арэнду гасцініцы, корчмы, млыны. Да 1800 года горад меў камен- данта, пасля — гараднічага. Мяркуючы па прозвішчах (гу- бернскі паштмайстар — Раўшэрт, камендант — генерал-маёр фон Рытэр, губернскі маршалак — Корф), у Прыдзвінні Ка- цярына рабіла немалую стаўку на немцаў.