• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Шмат хто з уніятаў шукаў паратунку ў каталіцтве. Толькі ў 1834 годзе 35 тысяч беларускіх дзяцей з уніяцкіх сем’яў бацькі ахрысцілі паводле рымскага абраду.
    Полацкага праваслаўнага епіскапа Смарагда і віцебскага ге- нерал-губернатара Шрэдэра сяляне-уніяты з маёнтка Азярышча Гарадоцкага павета за спробу перавярнуць іх у праваслаўе пас- танавілі ўтапіць, і «воссоеднннтелн» ледзьве ўратаваліся. У снеж- ні 1834-га на дваранскіх выбарах у Віцебску 172 шляхціцы пад- пісалі акт з пратэстам супраць пераследу грэка-католікаў. Аўта- рам акта быў полацкі павятовы маршалак Людвік Беліковіч. Ен шмат ездзіў па Беларусі, агітуючы шляхту не аддаваць на здзек народную веру.
    Урад прыгразіў незадаволеным дваранам судом і секвестра- цыяй маёнткаў.
    Увосень 1838 года ў Беларускай епархіі абвясцілі пра сваю нязгоду 111 святароў пад кіраўніцтвам інспектара Полацкай духоў- най семінарыі Адама Тамкавіда і святара Іаана Ігнатовіча. Саб- раўшы подпісы, яны падалі на імя імператара прашэнне аб пры- пыненні прымусовага «ўз’яднання» уніятаў з праваслаўнай цар- квой. Тамкавід быў адлучаны ад пасады і высланы ў адзін з манастыроў Курскай губерні.
    Вайна самаўладдзя з уніяй афіцыйна завяршылася 12 лютага 1839 года. Гэтым днём у Полацку пачаўся царкоўны сабор, рэй на якім вёў Сямашка. Святая Сафія, што 243 гады была грэка- каталіцкім храмам, пачула пастанову пра вяртанне сваіх прыха- джанаў «в лоно прароднтельской православной веры, дабы пре-
    бывать отныне в послушанйй Святейшего Правйтельствуюіцего Всероссййского Сйнода».
    Нават ва ўмовах жорсткага ўціску ў Беларускай уніяцкай дыяцэзіі — царкоўнай акрузе, куды ўваходзіла Полаччына,— у 1838 годзе з 680 святароў за далучэнне да праваслаўя падпісаліся толькі 186. Больш за мільён уніятаў перайшло пасля Полацкага сабору ў каталіцтва. Ды гэта не перашкодзіла прывезенаму з Расіі епіскапу Смарагду заявіць, што унія «расползлась, как ветхйй й дырявый мех».
    Беларусь пазбавілі народнай рэлігіі, быў замацаваны падзел беларусаў на католікаў і праваслаўных. Вось адна з галоўных прычын слабай нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, ад чаго мы зазналі столькі няшчасцяў і ў гэтым стагоддзі.
    У гонар перамогі над уніяй імператар Мікалай I пастанавіў выбіць медаль з надпісам: «Отторгнутые насйлйем (1596) воз- соедннены любовяю (1839)». Любоў тая вельмі часта выяўлялася ў бізунах, якімі уніятаў, у тым ліку і дзяцей, змушалі прымаць новую веру. Пра здзекі з беларускіх грэка-католікаў абурана пісаў Леў Талстой. Аляксандр Герцэн надрукаваў у 27-ым ну- мары свайго «Колокола» за 1858 год артыкул «Секуіцее пра- вославне», дзе Іосіфа Сямашку называў «Нудой во Хрнсте, который высек себе новый пэмятнйк на спйне беззагцйтных жертв». Вось прыклад радаснага «ўз яднання» цэркваў: «Со стороны гражданского начальства йстязанйем заведовал окруж- ной НовйцкйЙ. Этот полйцейскйй апостол сек людей до тех пор, пока мучймый не соглашался прйнять прйчастйе от православного попа. Одйн четырнадцатйлетнйй мальчйк после двухсот розг отказался от такого обіценйя co Хрйстом. Его снова началй сечь, й только тогда, уступая страшной болм, он согласйлся. Православная церковь восторжествовала!». Няхай той, хто лю- біць паразважаць пра радасць, з якой беларусы прынялі пра- васлаўе, часцей успамінае слёзы і енкі таго хлопчыка-уніята.
    Падрыхтаваўшы здратаваннем уніі глебу, імператар у наступ- ным, 1840 годзе зрабіў новы ўдар па нацыянальным быцці нашага народа — адмысловым указам забараніў у афіцыйных дакумен- тах ужываць назву «Беларусь» і ўвёў для беларускіх губерняў найменне «Северо-Западный край».
    Параўноўваючы татара-мангольскую няволю на расійскіх зем- лях з імперскім прыгнётам у Беларусі, філосаф Уладзімір Конан пісаў, што першы быў лягчэйшы, бо татары рабавалі гаманцы, дамы і свірны, а царскія ўлады — душы і розумы, выграбаючы адтуль мову, памяць і пашану да продкаў. Праваслаўю была даручаная галоўная роля ў русіфікацыі і дэнацыяналізацыі бела- русаў. У 1840-ым выйшла забарона прамаўляць па-беларуску
    царкоўныя казанні. Епіскапы патрабавалі ад святароў ды іх жонак карыстацца расійскай мовай і ў прыватным жыцці, каб даць прыклад парафіянам. Прысланыя з глыбіні імперыі праваслаўныя папы і мясцовыя рэнегаты дапамагалі душыць нацыянальна-выз- валенчы рух, наводзілі карнікаў на атрады паўстанцаў 1863 года. Вядома, што за такі гераізм Сямашка прадставіў да ўзнагаро- джання медалём 496 духоўных асоб свае епархіі.
    He, я зусім не супраць праваслаўя. Я хрышчаны ў царкве, хрысціў там і сваіх сыноў. Але праваслаўная царква ў Беларусі >, павінна стаць беларускай. Павінна дабіцца аўтакефаліі — цар- коўнай незалежнасці. Іначай з кожным годам яна будзе губляць усё больш і больш вернікаў, якія хочуць гаварыць з Богам на сваёй мове і не хочуць, каб іх духоўнымі пастырамі камандавалі з Масквы.
    Разам з гвалтоўным пераводам нашых продкаў у «нстннную» веру знішчаўся велізарны пласт беларускай культуры. Тут паш- чыраваў полацкі епіскап Сава Ціхаміраў, фанатык і чалавек з надзіва вузкім ды кароткім мысленнем. Самі ж праваслаўныя царкоўныя гісторыкі адзначалі яго, уладзімірца па нараджэнні, нянавісць да ўсяго мясцовага.
    У часы Сававай дзейнасці гарышчы і сутарэнні прыдзвінскіх храмаў былі перапоўненыя уніяцкай драўлянай скульптурай. Амаль усе тыя скарбы згарэлі ў запаленых праваслаўным епіс- капам вогнішчах. У храмах нават падлогу перасцілалі «па-пра- васлаўнаму». Вернікі з жахам глядзелі, як пілуюць уніяцкія ўкры- жаванні (з XVIII стагоддзя яны адрозніваліся ад праваслаўных тым, што ногі ў Хрыста былі прыбітыя не двума, а адным цвіком). Знішчэнне ўкрыжаванняў магло проста выклікаць паў- станне. Таму вынаходлівы Сава вырашыў іх распілоўваць. Тады на Полаччыне хадзіў анекдот, што потым трапіў у «Церковно- обшественный вестннк» за 1879 год: «На некотором обеде одно высокопоставленное лнцо выразвло сожаленне, что не прнбыл владыка N.— Недосуг ему,— отвечало другое высокопостав- ленное лнцо,— занят весьма важным делом.— Какнм такнм важным делом? — Спаснтелю ногн распнлнвает».
    Па Сававым указе з сабора св. Стэфана, які ператварылі ў праваслаўны Мікалаеўскі, быў вынесены і пачаў свае блуканні па пакутах абраз «Пабіццё святога першапакутніка Стэфана ка- меннем», аўтарам якога быў славуты жывапісец Сальватор Роза.
    Бібліятэку Полацкай уніяцкай семінарыі (болей за 10 тысяч тамоў) завезлі ў Віцебск, а пазней загадам Сінода адправілі ў Кіеўскую духоўную акадэмію. У 1881—1883 гадах расійскія чы-
    ноўнікі прадалі архівы полацкага і бельчыцкага уніяцкіх кляш- тараў у Рыгу: 3000 пудоў па рублю за пуд.
    На цвінтарах гарэлі вогнішчы з кніг. Гінула не толькі цар- коўная літаратура, праваслаўныя фанатыкі адпраўлялі ў агонь усе даўнейшыя беларускія выданні. Літоўскі і віленскі мітрапаліт Сямашка ў 1852 годзе асабіста назіраў, як гараць 1295 кніг, знойдзеных у былых уніяцкіх храмах. У сваіх «Запісках» ён з гонарам паведамляе, што за тры наступныя гады па яго волі спалілі яшчэ 2 тысячы тамоў.
    Каланіяльны стан былога Вялікага княства Літоўскага змушаў многіх патрыётаў пакідаць радзіму. Сотні беларусаў уступілі ў створаныя ў Мілане касцюшкаўскім генералам Янам Дамброў- скім легіёны і ваявалі ў напалеонаўскай арміі супроць Аўстрыі, адной з магільшчыц Рэчы Паспалітай. Яны марылі, што Напа- леон дапаможа Бацькаўшчыне адрадзіцца.
    Набліжаўся 1812-ы, вайна, якая, з вядомых нам ужо прычын, для Беларусі была зусім не такой, як для Расіі.
    ДЗбНЬ НАРАДЖЭННЯ НАПАЛ60НА
    го войска перайшло расійскую мяжу ў ноч на Янаў УУ*|| дзень. Цару Аляксандру I паведамілі пра гэта, калі ён УД || танцаваў на раскошным балі ў Вільні.
    Праз чатыры дні былая сталіца вітала французскага імператара. Дамы закідвалі яго кветкамі, юнакі пыталіся ў світы, як запісацца ў Вялікую армію. Вільня, зноў марачы зрабіцца сталічным местам, грымела воклічамі: «Vive 1’empereur! Vive le liberateur!»*.
    Першы пад сваімі бел-чырвона-бел-чырвонымі сцягамі ўвай- шоў у горад беларускі 8-ы полк кавалерыі Дамініка Радзівіла.
    «На вашым месцы,— стомлена казаў віленцам імператар,— я думаў бы і рабіў, як вы, бо любоў да Айчыны — галоўная дабра- чыннасць адукаванага чалавека. У маім становішчы я мушу лічыцца з мноствам інтарэсаў і выконваць безліч абавязкаў, але, калі б я быў імператарам французаў у час падзелаў вашае радзімы, я ўзброіў бы ўвесь мой народ, каб падтрымаць вас... Я люблю вашу нацыю. Вось ужо шаснаццаць гадоў я бачу вашых воінаў, што змагаліся поплеч са мною на палях Італіі і Гішпаніі. Няхай Літва, Віцебск, Полацк і Магілёў натхняюцца тым самым духам, які сустрэў я ў Польшчы, і Усявышні пашле поспех вашай святой справе».
    У той дзень віленцы не хацелі задумвацца, чаму адмовіўся ўдзельнічаць у напалеонаўскім паходзе Тадэвуш Касцюшка, што жыў у эміграцыі. У сэрцах жыло столькі надзей...
    *
    «Слава імператару! Слава вызваліцелю!» (франц.).
    На прыдзвінскай зямлі багата мясцін, звязаных з Напалеонам. У Бешанковічах вам пакажуць дуб, пад якім ён адпачываў, у Віцебску — палац губернатара, дзе імператар жыў колькі летніх дзён. Магчыма, на дне нейкага з нашых азёраў дагэтуль ляжыць кінуты ім скарб. У Полацку Банапарт не быў, але горад дзесяткі разоў успамінаецца ў яго лістах, загадах і мемуарах.
    8 ліпеня? ў Полацку спынялася на днёўку 1-ая расійская армія, што адыходзіла з Дрысы на Віцебск. Услед за ёю ў горад уступілі войскі маршала Нэя. У свой час уніяцкія святары адмовіліся чытаць у храмах пасланне царскага Сінода, дзе Напалеона аб- вяшчалі папярэднікам Антыхрыста. Тым не менш манахі-ба- зыльяне ў 1812-ым палічылі за лепшае замураваць крыж святой Еўфрасінні ў сцяне Сафійскага сабора. Яны не памыліліся: сярод Нэявых жаўнераў знайшлося шмат аматараў лёгкай здабычы. Рабункі рашуча спыніў толькі маршал Удзіно, чые войскі перай- шлі Дзвіну і занялі Полацк 14 ліпеня.
    Маршал са штабам размясціўся ў езуіцкім кляштары. Ен меў задачу наступаць на Санкт-Пецярбург. Шлях на паўночную ста- ліцу прыкрываў корпус генерала Вітгенштэйна. Удзіно паспра- баваў абысці яго і заняць пецярбургскі гасцінец. У рэляцыях замільгацела найменне не вядомай датуль нікому вёскі Клясціцы, паблізу якой у жорсткіх баях 18, 19 і 20 ліпеня расійскі корпус здабыў важную перамогу.