Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
I мы доўга там гулялі, Што хацелі, пілі, бралі... Той браў плацце на вяроўку, Чым абшыць жонцы шнуроўку, Цыны, медзі, колькі мог, Чым абліць дуду і рог...
Іншы быдла занімаець, Другі адзенне хапаець, Іншы толькі есць і п’ець, Другі шабляй куры б’ець. Калі ўжо так гуляюць, Пачулі: з пушак страляюць. «Галён! галён!» — закрычалі I ўсе з двору высыпалі.
У Клясціцах, а дзве мілі, Крывавую вайну чынілі.
Як французы выйшлі, самі Мужыкі былі панамі.
*
Ідзём! Ідзём! (франц.).
I калі так пагулялі, Раду сабе ўкладалі.
Першы Мінка сеў за стол, У куты глядзіць, як сакол, На крэсле, дзе сядзеў пан — Пуза як барабан.
«Помню я тыя векі,
Як жылі паноў прэдкі: Нас у рэкруты не бралі. Ах, што за паны бывалі!
3 адной палы ў тых паноў Семера б пашыў штаноў! А гэтыя і нас паелі, I самі ўжо згалелі.
Полы сабе паабразалі, Хвасты ззаду паадсякалі, I цяпер ужо усякай Кусай ззаду...»
Верш датаваны 1812 годам. Паэт распавёў выпадак, які ад- быўся ў маёнтку полацкага шляхціца Маліноўскага ў Шнітаўках. Гаваркі Мінка, што «першы сеў за стол», служыў у пана лёкаем і на загад гаспадара потым быў павешаны.
Дачыненні сялянаў з «пранцузам» хутка змяніліся. Па вёсках, пакідаючы за сабой пустыя хлявы і адрыны, гойсалі рэквізітары. Пад выглядам ахвяраванняў жаўнеры забіралі з кожнага двара па два пуды сена і саломы і па пяць — жыта і аўса. У жніўні Напалеон падпісаў новы ўказ аб рэквізіцыях, паводле якога з пяці заваяваных губерняў Вялікая армія павінна была атрымаць 528 тысяч тон збожжа, 100 тысяч тон аўса і 53 тысячы кароў.
Сяляне браліся за косы і сякеры. Барацьбой з французамі ў Полацкім павеце выславіліся жыхары вёсак Варонькі і Жарцы. У навакольных лясах дзейнічалі атрады з некалькіх дзесяткаў партызанаў, узброеных адбітымі ў непрыяцеля стрэльбамі.
He ведаю, ці памятае хто ў сённяшніх Жарцах пра Максіма Маркава, што ў 1812-ым стаў на чале тутэйшага атрада. Пасля вайны царскі ўрад узнагародзіў жарцаўскіх мсціўцаў крыжамі і медалямі. Героі палічылі сябе за вольных людзей і адмовіліся ісці на паншчыну. Іх пан Жаброўскі меў на гэты конт іншую думку. У дадатак да медалёў ён загадаў усыпаць кожнаму пар- тызану ніштаватую колькасць бізуноў і сам назіраў за экзекуцыяй, прыгаворваючы: «Вось табе вольнасць, вось табе крыж».
Вызначылася падчас напалеонаўскага нашэсця і сялянка з вёскі Пагуршчына (цяпер у межах горада) Фядора Міронава.
Паклаўшы ў кошык сёе-тое на продаж, яна колькі разоў хадзіла ў Полацк, прыносячы адтуль у расійскі штаб звесткі пра раз- мяшчэнне войскаў і сховішчаў. Фядора таксама спадзявалася вырвацца з няволі, аднак пан не ўлічыў баявых заслуг сваёй рабыні і пасля вайны прадаў яе ў іншы павет. Колішняя выведніца выправілася шукаць праўды ў Санкт-Пецярбург. Былы камандзір вітгенштэйнаўскага авангарда генерал Уластаў узяўся хадайні- чаць, і ў выніку Фядора вызваліла з прыгону і сябе, і ўсю сям’ю. Апрача таго, наша прадпрымальная зямлячка атрымала срэбны медаль і пяцьсот рублёў — фантастычнае для тагачаснага селя- ніна багацце.
Перамена ў адносінах з боку жыхароў Вялікага княства істотна блытала Напалеону карты. 3 Часовага ўрада Літвы выйшаў і загінуў у жніўні пры загадкавых абставінах заўзяты банапартыст Аляксандр Сапега, што няраз выконваў асабістыя разведвальныя даручэнні французскага імператара. Перад Барадзінскаю бітвай (у ёй на баку Напалеона брала ўдзел і беларуская кавалерыя Дамініка Радзівіла) валадар Еўропы мусіў накіраваць дзесяць тысяч жаўнераў на дапамогу дванаццацітысячнаму віцебскаму гарнізону, які партызаны фактычна трымалі ў аблозе. Граф Га- гендорп, што быў ваенным генерал-губернатарам Вялікага княс- тва Літоўскага, паведамляе ў сваіх мемуарах пра масавае дэзер- цірства баварцаў, з якіх складалася значная частка полацкага гарнізона: «Баварскія жаўнеры, кідаючы сцягі, сотнямі прыхо- дзілі ў Вільню, нібыта з прычыны хваробы, і імкнуліся трапіць у шпіталь. Я іх дапытваў і загадаў сабраць на вайсковым пляцы, каб асабіста агледзець. Іх было болей за тысячу, а згодна з афіцыйнымі рапартамі французскіх ваенных лекараў, не налічва- лася і сотні сапраўды хворых. Абураны гэтым падманам, я адразу ж загадаў ім пакінуць горад і вярнуцца да сваіх частак у Полацк, але замест таго, каб вяртацца да баявых сцягоў, яны рассеяліся па наваколлі, рабуючы і палячы вёскі».
Увосень у расійскай і французскай стаўках зноў загаварылі пра Полацк. Корпус Вітгенштэйна, атрымаўшы падмацаванне, налічваў сорак тысяч салдат і афіцэраў і дзесяць тысяч пецяр- бургскіх апалчэнцаў барона Штэйнгеля. На пачатку кастрычніка прыйшоў загад Кутузава: узяць Полацк!
Штабныя афіцэры Сен-Сіра са званіцы сабора святога Стэ- фана сачылі за рухам варожых палкоў у вялізны зямны тэлескоп, пазычаны ў езуітаў. Тры расійскія калоны наблізіліся з поўначы да горада і сталі біваком. Левы фланг французскіх пазіцый па- чынаўся ад берага Палаты, у цэнтры перад імі ляжала Валовая азярына, правы фланг цягнуўся да віцебскага тракта. Абозы і шпіталі ўжо былі адпраўленыя на захад. Барон Штэйнгель за- натаваў у сваіх «Запісках» уражанні апошніх гадзін перад бітваю
за горад: «Мрачная октябрьская ночь спустнлась над равннной, окруженной темным лесом, н на ней загорелнсь тысячн костров, от конх возносяіцнйся кверху дым с нскрамн составлял красное, рдяное облако, н небо получало от него багряное зарево; каза- лось, само небо требовало кровн — это предзнаменованне как бы указывало на предстояіцнй кровопролнтный бой».
А шостай гадзіне раніцы 6 кастрычніка расійскія войскі ата- кавалі непрыяцеля каля вёсак Юравічы і Белае. Бліжэй да паўдня бой пад нізкім восеньскім сонцам кіпеў ужо на ўсёй прасторы ад Палаты да возера. Французы раз за разам падымаліся ў контратакі. Калі на зямлю апусціўся прыцемак, поле было за- валенае знявечанымі целамі, падбітымі лафетамі і мёртвымі ко- нямі. Трава пацямнела ад застылай крыві. Без-Карніловіч сцвяр- джае, што расійцы мелі шмат клопату ад варожай батарэі, раз- мешчанай у Еўфрасіннеўскім манастыры, а сцены Спасаўскага сабора былі да паловы разбураныя ядрамі.
Царскія палкі спыніліся каля Грамоў, французы ж адступілі пад абарону ўзведзеных на Ніжнім замку ўмацаванняў. Прапар- шчык пецярбургскага апалчэння Зотаў пісаў пра пакінутыя па- зіцыі: «В первый раз нам удалось вндеть землянкн, отделанные для долговременного военного жнтья: рамы, дверн н даже ка- мелькн, столы, стулья, днваны, зеркала. Все это было набрано французамн в разоренных нмн поместьях вокруг Полоцка н, по нх расчету, верно назначено на знмовку, но ошнблйсь в расчете: с 6-го октября онй уж больше не вйддлй свойх роскошных жйлйш».
Назаўтра а пятай вечара Вітгенштэйн загадаў атакаваць. Map- max Сен-Сір, падпаліўшы казармы, адышоў з Ніжняга замка ў горад. Абнесены дубальтовым палісадам і глыбокім ровам, ён быў добра прыстасаваны да абароны. Расійская артылерыя за- сыпала Полацк гранатамі і распаленымі ядрамі. У некалькіх месцах успыхнулі пажары. Загарэўся драўляны дамініканскі кас- цёл на пляцы перад калегіумам. Прагучала каманда: «На прыс- туп!» — і на фоне крывавае паланіцы пачаўся вусцішны спек- такль са смерцю ў галоўнай ролі.
3 поўначы ў горад вёў адзіны драўляны мост праз Палату, які французы трымалі пад двух’ярусным агнём з батарэяў і з акопаў. Высокія і стромкія берагі таксама спрыялі абаронцам. Першыя з сякерамі ў руках кінуліся на мост і ўзяліся пад кулямі секчы завал пецярбургскія апалчэнцы. Адначасова расійцы пе- райшлі ўброд Палату і палезлі на вал.
А трэцяй гадзіне ночы дружына пецярбуржцаў пад камандай палкоўніка Нікалаева ўварвалася ў горад. У той самы час абарона была прарваная і з боку віцебскага тракту. На вуліцах ішоў смяротны рукапашны бой, у якім удзельнічалі, між іншым, і
Бітва пад Клясй,ійамі. Мастак Петэр Гэс
жарцаўскія партызаны. Зноў даю слова відавочцу: «РІзломав штыкн, французы оборонялнсь прнкладамн. Почерневшне от порохового дыма, онн, медленно отступая по улнцам к переправе, сражалнсь с нензт>ясннмою храбростью, внушаемою отчаяннем н страхом попасть в плен. Тесннмые co всех сторон, успелн однакож переправнться за Двнну н снять мосты: два понтонные, которые частью нзрубялн, н однн плавучнй нз бревен на канатах».
Яшчэ да світання ў нядаўнюю кватэру Сен-Сіра ўехаў граф Вітгенштэйн. Тут ён нецярпліва разарваў атрыманы напярэдадні ад цара пакет з надпісам: «Распечатать по взятнн Полоцка». У пакеце ляжаў указ пра ўзвядзенне графа ў «поўныя» генералы ад кавалерыі.
Цьмянае ад дыму сонца асвятліла жудаснае відовішча: безліч трупаў, разбураныя артылерыяй будынкі, бяздомныя людзі, што, быццам цені, блукалі сярод руінаў.
Калі падлічылі страты, выявілася, што абодва бакі ў баях за горад страцілі прыкладна па сем тысяч забітымі. Сорак пяць напалеонаўскіх штаб- і обер-афіцэраў трапілі ў палон. У ліку трафеяў былі тры гарматы і правіянцкі магазін. Муры езуіцкага кляштара далі прытулак тром сотням параненых пераможцаў.
9 кастрычніка ў Сафійскім саборы адбылося падзячнае пра- васлаўнае набажэнства, а потым — паніхіда па палеглых воінах. Храм, паводле ўспамінаў расійскіх афіцэраў, зеўраў выбітымі
вокнамі і дзвярыма, палохаў расколатымі абразамі. Гарматнае ядро трапіла ў самы вялікі гарадскі звон, і ён крыху псаваў сваімі брынклівымі ноткамі агульную мелодыю ажно да 1904 года, калі «ветэрана» пералілі і зноў паднялі на званіцу колішняга храма святога Стэфана, які ўжо быў праваслаўным Мікалаеўскім са- борам.
Будзем памятаць, што французаў хавалі на Ніжнім замку, расійцаў — на гарадскіх могілках. Прах адных і другіх ляжыць таксама на ўзгорку ўсцяж Палаты недалёка ад Сафіі. Час зраўняў магілы з зямлёю, і гэта не робіць Полацку гонару. У сямідзесятые гады нашага стагоддзя ў час раскопкаў на стадыёне археолагі ўскрылі французскія брацкія пахаванні. Месца вядома, і там трэба хоць сціплым помнікам ушанаваць памяць тых, хто прый- шоў на беларускую зямлю, паверыўшы геніяльнаму палкаводцу і авантурніку, як верыў яму шмат хто з нашых суайчыннікаў.
Падняўшыся на вежу езуіцкага касцёла, генерал Вітгенштэйн камандаваў абстрэлам праціўніка, што акопваўся ў Задзвінні (тое месца палачане дагэтуль называюць Батарэяй). 11 кастрычніка расійцы фарсіравалі раку і пачалі пераслед варожых атрадаў. На маршы салдаты спявалі складзеную ў тыя дні песню: