Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
У іх школах дзейнічаў прынцып канцэнтрацыі, што вымагаў ад выкладчыка засяродзіцца на ўроку толькі на адной праблеме. У адзін дзень, напрыклад, праходзілі не болып аднаго грама- тычнага правіла. Прынцып практычнасці патрабаваў выкарыс- тання засвоеных ведаў у жыцці. Завяршыўшы тэму, вучні пісалі адпаведныя ёй лісты і вершы, выступалі з прамовамі і ставілі спектаклі. Перагружаць выхаванцаў забаранялася. Дзённая нор- ма навучальнага матэрыялу ў другім класе складалася з аднаго правіла і чатырох сказаў антычнага пісьменніка. Гэтулькі ж пра- фесар задаваў на дом.
Педагогі кіраваліся таксама прынцыпамі індывідуальнага па- дыходу і паступовага ўскладнення заданняў. Вучні малодшых класаў пачыналі з дыктантаў, якія перакладалі на родную мову, а потым рабілі пераклад выпраўленага настаўнікам тэксту назад на лаціну. У класах паэтыкі і рыторыкі пісалі празаічныя і паэ- тычныя наследаванні старажытным аўтарам.
Глыбейшаму засваенню лаціны служыў метад заглыблення ў моўную стыхію, які цяпер выкарыстоўваюць на курсах паскора- нага вывучэння замежных моў. Яго сутнасць у забароне вучням старэйшых класаў гаварыць на ўроках і наогул паміж сабой па-свойму. Езуіцкія настаўнікі вынайшлі просты і надзейны спо- саб кантролю за гэтым патрабаваннем. Аднаму з найлепшых у класе вучняў уручалі драўляны жэтон — знак мовы. Пачуўшы, што нехта загаварыў па-беларуску ці па-польску, гаспадар жэтона аддаваў яго вінаватаму. Той адразу настаўляў вушы, каб найхут- чэй пазбыцца небяспечнай рэгаліі. Уранні і па абедзе прафесар пачынаў урок з пытання, у каго знак мовы. Няўдатнік брыў на «асліную» лаву, а мог і пакаштаваць розгаў. Цяперашнія школь- нікі часам «губляюць» дзённікі з двойкамі. Вучань, які спрабаваў «згубіць» знак мовы, нічога не выйграваў, бо настаўнік пытаўся, хто меў знак перадапошнім, і лёгка выкрываў любыя хітрыкі.
Былі яшчэ жэтоны, якімі «ўзнагароджвалі» неахайнікаў ці
*
Ліктары — ганаровыя ахоўнікі ў Старажытным Рыме, узброеныя сякерамі і пучкамі розгаў.
парушальнікаў школьных інструкцый. Тым не менш, шкаляры не вылучаліся ціхмянасцю. Убачыўшы наперадзе шумную гурму навучэнцаў калегіума, полацкі месціч на ўсякі выпадак зварочваў з дарогі куды-небудзь у завулак. Зняважаныя кімсьці студэнты лічылі справаю гонару расквітацца з крыўднікамі і няраз карыс- таліся прыёмамі, засвоенымі на ўроках фехтавання.
Аднак дачыненні месцічаў з калегіумам вызначала, безумоўна, не гэта. Горад быў шмат за што ўдзячны яму. Напрыклад, за тэатр, заснаваны яшчэ ў 1585 годзе, дзякуючы чаму Полацк можа лічыцца найстарэйшым тэатральным горадам Беларусі.
У трупу набіралі юнакоў, што скончылі курс рыторыкі і выт- рымалі экзамен у дэкламацыі. Першым спектаклем, што ўбачылі палачане, стала трагікамедыя «Навухаданосар» з інтэрмедыямі, ба- летнымі і опернымі фрагментамі. Акторак у трупе не было, жаночыя ролі выконвалі юнакі ў масках. На дэкарацыі, уборы і асвятленне некаторыя сённяшнія нашы тэатры глядзелі б з пякучай зайздрасцю. Удзельнікам усіх сцэнічных відовішчаў быў хор.
Спектаклі прымяркоўвалі да Калядаў, Вялікадня, да закан- чэння навучальнага года. Ідэя і змест пастаноўкі мусілі адпавядаць падзеі. На масленіцу гледачам прапаноўвалі «Баляванне сярод голаду і смагі» або «Чару памяці з чэрапа кіеўскага князя Свя- таслава», перад святам Хрыстовага Уваскрэсення — «Бязмеж- ную любасць да крыжа». Напярэдадні выпускнога дня на сцэну выходзілі персанажы п’ес, дзе ўслаўлялася любоў да навукі,— «Увянчаная мудрасць», «Паэзія Вергілія, узвышаная да хрыс- ціянскай філасофіі». У 1710 годзе студэнты калегіума, магчыма з нейкім намёкам, паказалі князю Аляксандру Меншыкаву драму «Аляксандр Вялікі».
У камедыях і інтэрмедыях дзейнічалі месцічы і сяляне, цыганы і яўрэі. Гледачы бачылі знаёмыя сцэнкі, нярэдка пазнавалі на падмостках саміх сябе. На пачатку XIX стагоддзя полацкі тэатр ставіў спектаклі на лацінскай і французскай мовах, а таксама на польскай, прычым персанажы з ліку паспалітых людзей гаварылі на сцэне па-беларуску.
Ордэнскае кіраўніцтва пільна сачыла за школьнымі тэатрамі і загадвала рэктарам увесь час абнаўляць рэпертуар «дзеля славы нашых вучэльняў, каб гледачы пазбеглі сумоты». Раз на год у зале ці пад адкрытым небам Полацкі калегіум ладзіў вялікі пуб- лічны спектакль, дзе акторы выступалі перад педагогамі, бацькамі і ўсімі ахвочымі. Найлепшыя месцы займалі знаныя гараджане. Пабожная маці захоплена глядзела на сына ў абліччы святога ці анёла. Бацька задаволена падкручваў шляхецкі вус і думаў, што, аддаўшы спадкаемца да езуітаў, не памыліўся.
Пры калегіуме, дарэчы, існаваў так званы канвікт для дзяцей з багатых сем’яў. Тут выкладаліся тыя самыя навукі, але падбор
педагогаў быў лепшы і час навучання не абмяжоўваўся. У канвікт прымалі хлопчыкаў ад васьмі да чатырнаццаці гадоў. Правілы былі даволі суровыя: галоўнай дабрачыннасцю лічылася паслу- шэнства, забаранялася начаваць у іншым месцы, усё жыццё ішло на вачах у выхавацеляў. Уяўленне пра побыт юных шляхціцаў дае пералік рэчаў, што гадаванец набываў сваім коштам: пасцель, шырма, святочнае і будзённае адзенне, шлафрок, канапку да стала, рукамый, куфар... Езуіты, як заўсёды, клапаціліся пра харчаванне — абед складаўся штодня з пяці разнастайных страў, а вячэра з чатырох.
Пры ўсіх езуіцкіх калегіумах Вялікага княства ствараліся му- зычныя бурсы, якія зрабілі неацэнны ўнёсак у развіццё музычнага мастацтва Беларусі. Дзейнасць полацкай бурсы можна прасачыць з 1597 года, калі яна была адчыненая, да 20-ых гадоў XIX стагоддзя. У ёй звычайна займаліся дванаццаць-шаснаццаць адо- раных юнакоў. Кола абавязкаў навучэнцаў бурсы было досыць традыцыйнае: касцельныя ўрачыстасці, свецкія прыёмы знака- мітых гасцей, тэатральныя пастаноўкі. 3 1668 года аркестр ка- легіума штопятніцы граў у касцёле святога Ксаверыя. У 1671 годзе «трубы і капела» бурсакоў аздобілі гарадское свята з нагоды кананізацыі Францыска Борджыа, а ў 1705-ым бурсакі дэманстравалі свае здольнасці разам з аркестрам Пятра I. Музыкі з езуіцкага калегіума ніколі не адмаўлялі і уніятам. Яны ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях з нагоды беатыфікацыі Іясафата Кунцэвіча і ў пахаванні грэка-каталіцкага мітрапаліта Фларыяна Грабніцкага (нягледзячы на тое, што ўладыка ледзь не ўсё сваё жыццё судзіўся з Таварыствам Ісуса з-за маёмасці).
Я дагэтуль не сказаў, што ў Полацкім калегіуме выкладалі асобы, вядомыя па ўсёй Еўропе.
Шэпцік захаплення прабягаў па аўдыторыі, калі да кафедры падыходзіў Мацей Казімір Сарбеўскі (1595—1640), філосаф і слынны паэт-лацініст. Студэнты ведалі, што вершы ён пісаў з дзесяці гадоў, што, аддаўшы ў юнацтве колькі гадоў выкладанню ў Полацкім калегіуме, паступіў у Віленскую акадэмію, а адтуль за выдатныя здольнасці быў пасланы вучыцца ў Рым. Там, у Вечным горадзе, яго паэтычны дар так расквітнеў, што Мацей заслужыў найменне «хрысціянскага Гарацыя». Папа Урбан VIII, першага са славян, увянчаў яго лаўровым вянком на Капіталійскім узгорку, дзе з часоў імператара Аўгуста ўшаноўвалі найталена- віцейшых паэтаў, а перад ад’ездам Сарбеўскага на радзіму па- дараваў яму залаты ланцуг са сваім партрэтам.
3 Італіі «хрысціянскі Гарацый», абрабаваны і жорстка збіты на еўрапейскіх дарогах разбойнікамі, вярнуўся ў 1626 годзе ў Полацк, дзе некалькі семестраў чытаў рыторыку, паэтыку і
антычную міфалогію і ўдалечыні ад ста- лічнага тлуму плённа займаўся паэтычнай творчасцю і навукай. Неўзабаве ён пера- едзе ў Вільню, дзе стане дэканам філа- софскага і тэалагічна- га факультэтаў. По- лацкія курсы лекцый Сарбеўскага лягуць у аснову яго трактатаў «Пра дасканалую паэзію», «Пра траге- дыю і камедыю», «Пра жарт і дасціп- насць», «Адметнасці лірыкі».
Першая паэтава кніга «Лірычныя тво- ры» выйшла ў 1625 годзе ў Кёльне і выт- рымала пры жыцці аўтара пяць перавы-
«Хрысціянскі Гарацыіл» Мацей Казімір Сарбеўскі
данняў у розных га-
радах Еўропы. Самым дарагім ён лічыў антверпенскае: яго ілюс- траваў Пітэр Паўль Рубенс. У Полацку Мацей Сарбеўскі напісаў даследаванне з антычнай міфалогіі «Багі паганскіх народаў» і «Паэтыку», якім таксама была наканаваная еўрапейская слава. Яго вершы два стагоддзі вывучаліся ва універсітэтах і гімназіях
як дасканалы ўзор новалацінскай паэзіі, уплывалі на творчасць Сімяона Полацкага і Мялеція Сматрыцкага, паэта-лацініста XVIII стагоддзя Міхала Карыцкага і народжанага ў Віцебску польскага паэта і драматурга Францішка Князьніна, які нейкі час таксама спасцігаў навуку ў полацкіх езуітаў. Зборнікі паэ- тычнай спадчыны Сарбеўскага перавыдаваліся ў Парыжы, Ляй- пцыгу, Дрэздэне, Страсбургу, Вільні, Варшаве, Львове, Лос- Анжэлесе...
Паэзію ён лічыў сферай духоўнай свабоды, а створаны ёю мастацкі свет — ідэальнай рэальнасцю, што існуе побач са све- там, які нарадзіла Божая воля. Гэтую ідэальную рэальнасць доктар філасофіі і тэалогіі Мацей Сарбеўскі ствараў не толькі паэтычным словам, але і музыкаю, бо выдатна граў на клавесіне і арфе, меў цудоўны голас.
«Чалавек — сімвал свету, бо ўтрымлівае ў сабе дасканаласць усяго існага». Мне здаецца, менавіта гэтымі сваімі словамі Сар- беўскі пачынаў лекцыі перад студэнтамі Полацкага калегіума, якім чытаў універсітэцкія курсы паэтыкі і рыторыкі. Цікава, што, падкрэсліваючы высокі ўзровень выкладання ў Полацкім кале- гіуме, паэт і вучоны называў яго акадэміяй.
Праз колькі гадоў выкладаць рыторыку ў Полацк прыехаў славуты знаўца гэтае навукі Жыгімонт Лаўксмін, які потым стане настаўнікам Сімяона Полацкага ў Вільні. Кніга Лаўксміна «Практычнае красамоўства» пасля выдання ў Вялікім княстве Літоўскім будзе адзінаццаць разоў выходзіць у друкарнях Вены, Мюнхена, Прагі, Франкфурта... «Красамоўства,— пісаў ён, як быццам звяртаючыся да сённяшніх палітыкаў,— гэта вартасць і дасканаласць чалавечай натуры. Яно настолькі карыснае, што без яго не толькі нічога не можа як след адбывацца ў грамадстве, але нават, здаецца, не можа існаваць і само жыццё. Мова — гэта адлюстраванне душы. Па мове і нас пазнаюць, і мы пазнаём іншых. Трапна сказаў Дыяген: «Той збан не купляюць, які не звініць».
Цікава, што пяру Жыгімонта Лаўксміна належыць і першы вядомы падручнік харальнай музыкі для навучэнцаў езуіцкіх ка- легіумаў.
У сваёй кнізе «Беларусы ў ЗША» Вітаўт Кіпель піша пра тое, што ў 1659 годзе ў будучым Нью-Норку, а тады яшчэ Нью-Амстэрдаме, з явіўся выкладчык Полацкага калегіума док- тар Куртыус (гэта лацінізаваная форма прозвішча Курта або Курчэўскі), які стаў першым выкладчыкам лаціны і гэтак званай «рускай», а насамрэч беларускай мовы сваёй радзімы ў першай лацінскай школе (яна была вышэйшай навучальнай установай) будучай сталіцы Злучаных Штатаў.