Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Свае радкі ў гісторыі Полацкага калегіума пакінуць аўтар папулярнага ў свай час падручніка грэцкае мовы Максім Вай- цахоўскі і прафесар архітэктуры Тадэвуш Жаброўскі (ён кіраваў будаўніцтвам полацкага езуіцкага кляштара). Тут выкладаў бе- ларус з-пад Горадні Марцін Пачобут-Адляніцкі — вучоны-эн- цыклапедыст, будучы рэктар Віленскага універсітэта, сябар Ка- ралеўскага астранамічнага таварыства ў Лондане, член-карэс- пандэнт Парыжскай акадэміі навук.
Такія педагогі выхоўвалі годных вучняў.
Полацкіх настаўнікаў успамінаў беларускі жывапісец Валенці Ваньковіч, аўтар знакамітых партрэтаў Міцкевіча, Напалеона, Пушкіна (ён лічыўся найлепшым партрэтыстам Санкт-Пецяр- бурга). Са сцен Полацкага калегіума з яго выдатнай мастацкай школай выйшаў славуты расійскі медальер, скульптар і гравёр Фёдар Талстой.
Вучыўся ў Полацку, а потым чытаў у калегіуме курс тэалогіі польскі паэт, драматург і гісторык Нікодам Мусніцкі, які напісаў для полацкага школьнага тэатра трагедыі «Смерць Цыцэрона», «Флавій» і камедыі «Дзівак» і «Падазронасць». У полацкай друкарні пабачылі свет яго кнігі «Тэатральныя забаўкі» і «За- баўкі драбнейшыя паэтычныя», а таксама эпічная паэма «Пал- тава».
Яшчэ адзін выхаванец калегіума, чыё імя ўвайшло ў энцык- лапедыі,— Кароль Фларыян Карыцкі — педагог і царкоўна-па- літычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, доктар філасофіі, прафесар Віленскай акадэміі і рэктар Нясвіжскага калегіума. Званне доктара філасофіі меў і гадаванец полацкіх езуітаў Францішак Папроцкі, які з 1760 года ўзначальваў друкарню Віленскай альма-матэр і быў выдаўцом і рэдактарам «Літоўска- га кур’ера» — першага ў Княстве інфармацыйнага тыднёвіка.
Спадзяюся, вы ўжо мелі асалоду чытаць кнігу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», якую першыя рэцэнзенты захоплена параўноўвалі з казкамі «Тысячы і адной ночы». Тым, у каго знаёмства са шляхціцам Завальнем і яго гасцямі яшчэ наперадзе, скажу, што гэтую кнігу стварыў выпускнік Полацкага калегіума Ян Баршчэўскі. Яго карані ў прыдзвінскай, полацкай зямлі, таму пра яго пагаворым падра- бязней.
Радзіма Баршчэўскага — вёска Мурагі над вялікім возерам Нешчарда, што дасюль захавала першабытную прыгажосць. Прывезены бацькам, небагатым шляхціцам-уніятам, у калегіум, уразлівы, чуллівы падлетак хутка заслужыў у таварышаў мянушку Паэт. Янкавы творы гучалі на школьных святах, сябры пера- пісвалі ў сшыткі паэму «Пояс Венеры», дзе юны вершатворац наракаў, што ў найноўшыя часы ўжо няма на свеце кахання. Прычынаю такой сумнае высновы была, мабыць, панна Мак- сімавічанка з Мурагоў, першае паэтава захапленне. Аднойчы, прыехаўшы ў родную вёску на вакацыі, ён прысвяціў каханай верш «Ды чым жа твая, дзеванька, галоўка занята», які стаў папулярнай у шляхецкіх дварах песняю. У Мурагах напісанае і вядомае ўжо нам вершаванае апавяданне «Рабункі мужыкоў».
Пасля Полацкай альма-матэр з нейкім дзесяткам рублёў у кішэні ён апынуўся ў Пецярбургу. Зарабляў з урокаў грэцкай і лацінскай моў, выдаваў літаратурны альманах «Незабудка», a штовясны браў у рукі кій, закідваў за плечы кайстру і пешкі выпраўляўся са сталіцы імперыі ў роднае Прыдзвінне, дзе збіраў полацкія паданні, легенды і казкі: пра заклятыя скарбы і ваўка- лакаў, пра вужыную карону і цмока, што вылупіўся з пеўневага яйка... Вершы Баршчэўскага прыхільна ацаніў сам Міцкевіч, але вечны след у літаратуры пісьменнік з Мурагоў пакінуў, дзякуючы
фантастычным гісторыям, якімі ў доўгія зімовыя вечары пада- рожнікі разлічваюцца са шляхціцам Завальнем за гасціннасць. Дарэчы, ва ўяўленні Завальні Полацк быў не толькі сталіцаю асветы і кніжнае навукі, але і вельмі небяспечным месцам, дзе звілі сабе кубло чарнакніжнікі і дзе атабарыўся сам легендарны верхавод беларускіх чараўнікоў пан Твардоўскі.
Паміж аповядамі пра полацкіх чарнакніжнікаў і злую чараў- ніцу Белую Сароку аўтар «Шляхціца» з сентыментальнай замі- лаванасцю ўзгадвае блаславёныя гады студэнцтва. Вось ён у адну з летніх вандровак, адмераўшы колькі сотняў вёрст па пецярбургскім гасцінцы, падыходзіць да горада свайго юнацтва.
«Сады Спаса нагадваюць мне травеньскія праходкі, тэатр сярод густых ліпаў на вольным паветры; там юначае ўяўленне пад клапатлівым вокам настаўнікаў вучылася пазнаваць Творцу гэтага свету, яго турботы пра кожную тварыну і захапляцца прыгажосцю неба і зямлі.
Недалёка ад Палаты стаіць мураваны касцёл святога Ксаве- рыя; тут магілы, дзе спачывае прах цноталюбівых манахаў езу- іцкага ордэна, свецкай моладзі і старых, з якімі я некалі быў знаёмы і сябраваў...
За Палатаю, на шырокай роўнядзі, як люстэрка, адбівае сонечнае святло плямка вады, званая Валоваю азярынай. Ка- жуць, што калісьці яна была ў самім горадзе і да хрышчэння стаялі пры азярыне святыні Перуна і Бабы Ягі, але цяпер не засталося аніякіх слядоў той старажыгнасці.
У ваколіцах Полацка кожная мясціна ў расказах тутэйшых жыхароў мае нейкую гістарычную памятку. На другім баку Дзві- ны за колькі вёрст адсюль ёсць невялікі касцёл святога Казіміра; тут, апавядаюць, з’явіўся Казімір перад войскам сваіх суайчын- нікаў і перавёў іх праз імклівую рачную плынь; і сёння паказваюць у тым месцы пад Струннем пясчаны падводны вал, па якім пераходзіла войска. Царква Барыса і Глеба, нібыта пабудаваная цудоўным чынам самімі святымі; Экіманія — маёнтак паноў Бе- ліковічаў ля самае Дзвіны на стромым беразе ў прыгожай мясціне; увесь горад відаць адтуль як бы ў чароўнай панараме, а вясною, у паводку, ля падножжа гары чуваць музыка і песні са стругаў, што плывуць да Рыгі.
Прабіў гадзіннік на вежы былога езуіцкага касцёла, і гэты голас, як прывітанне адданага сябра, крануў маю душу. Ен знаё- мы мне з дзяцінства: колісь адлічваў час вучэння і адпачынку, будзіў на світанні да новае працы.
...Набліжаецца Вялікдзень; з якім пачуццём, з якой вераю ўсе выконваюць рэлігійныя абавязкі! Пасты, падрыхтоўка да споведзі — якую асалоду і спакой прыносяць яны душы! У Чыс-
ты чацвер кожны клас з настаунікам наведвае астрогі і шпіталі, раздаючы ўсюды грошы і міласціну.
У езуіцкіх школах вакацыі пачыналіся звычайна першага жніў- ня... У той дзень Полацк мог быць сталіцаю ўсёй Белай Русі; шум і грукат вазоў адзываўся па ўсім горадзе; адны ехалі на ўрачыстасці ў дзень святога Ігнація Лаёлы; другія — каб падзя- каваць за турботы тым, хто выхоўваў іх дзяцей; іншыя — «каб пабыць у тэатры», бо вучні рыхтавалі да гэтых дзён паста- ноўку...»*.
У фантастычных аповядах Яна Баршчэўскага блукае па по- лацкім наваколлі таямнічая Плачка, аплаквае заняволеную зям- лю, дзе чужынцы завялі свае парадкі. Калі пісалася кніга, сяброў Таварыства Ісуса ў Полацку ўжо не было, ніводнага з іх не засталося і ва ўсёй імперыі. Тым не менш, прынамсі, двух пра- васлаўных расійскіх манархаў самы каталіцкі ордэн на свеце ўспамінае цёплым словам. Манархі гэтыя — Кацярына II і Па- вел I. Я не здзівіўся б, даведаўшыся, што ў сённяшняй галоўнай ордэнскай рэзідэнцыі вісяць іх партрэты, а паміж імі — гравюра з барокавымі сілуэтамі старадаўняга Полацка.
Адразу пасля захопу ўсходняй Беларусі Кацярына пісала ге- нерал-губернатару Чарнышову: «РІезунтскнм монастырям н учн- лншам сделайте особую опнсь. Вы за снмн нанпаче недреманно смотреть нмеете, яко за коварнейшнмн нз всех прочнх латннскнх орденов». Здавалася, пасля такіх слоў сябрам Таварыства Ісуса трэба было пакаваць валізы. Але муза гісторыі Кліо ўжо пякла на сваёй кухні адзін з парадоксаў эпохі.
Рымскія папы называлі езуітаў «вачыма свайго розуму». Яго святасць Клімент XIV трымаўся іншай думкі. Пасварыўшыся з ордэнам, ён вырашыў, што пражыве і без гэтых занадта пільных вачэй. У 1773 годзе ён выдаў булу пра скасаванне Таварыства Ісуса і пазбавіў яго ўсіх пасад, маёмасці і навучальных устаноў.
На левабярэжжы Дзвіны, якое засталося ў Рэчы Паспалітай, апісвалі езуіцкія маёнткі велікакняжацкія рэвізоры. Архівы за- хавалі іх справаздачу, і мы, хоць крыху і адхілімся ўбок ад тэмы, усё ж не прамінём выпадку асцярожна пагартаць ломкія старонкі.
Экімань пакінула ў рэвізораў невясёлае ўражанне. Мяшчане скардзіліся, што манахі забралі ў калегіум старыя граматы на карыстанне выганамі ды лясамі і на права гнаць гарэлку, а ў выніку доўгага пастою царскіх салдат мястэчка зусім заняпала. У тагачаснай Экімані былі драўляны касцёл, прыходская уніяцкая царква і вялікая гаспода, дзе мясціўся расійскі лазарэт. За чвэрць
Пераклад з польскае Міколы Хаўстовіча.
мілі адсюль пачыналася Бельчыцкая слабада, якую тады чамусьці называлі Кабаком. Экіманскаму фальварку падпарадкоўваліся вёскі Хаценічы і Палюдавічы — з касцёлам і рэзідэнцыяй ка- таліцкіх місіянераў.
Казімірова на дзвінскім беразе насупроць Струні мела будаў- нічы лес, тры азярыны і добры млын. Касцёл святога Казіміра стаяў нахіліўшыся і ніякіх каштоўнасцей, апрача абразоў, не меў. Падрабязна апісаўшы Туроўлю, Загацце, Мосар, Наўліцы і больш далёкія ад Полацка маёнткі, рэвізоры ў другой частцы справаздачы пераходзяць да выстаўленых езуітам прэтэнзій.
Полацкая шляхта несла камісарам вялікага князя закладныя паперы, дамовы і запаветы, даводзячы правы на забраную ў ордэна маёмасць. Прэтэнзіі да Таварыства Ісуса былі ў полацкага канюшага Падзвінскага, паноў Ігната Садоўскага, Каспара Чы- жа, Пятра Шыстоўскага, Рамана Крука, Міхала Бяганскага, Базыля Валькоўскага, у браслаўскага падкаморага Мірскага, зем- скага суддзі Полацкага ваяводства Пятра Буйніцкага. На сваю долю ў дзяльбе смачных езуіцкіх пірагоў разлічвалі духоўныя асобы: прыёр Барысаглебаўскага кляштара Чудоўскі і прадстаў- нік уніяцкага архібіскупа Аўгусцін Война — манах-базыльянін і полацкі архівіст. У рэвізорскіх вопісах сустракаюцца і іншыя прозвішчы ваколічнай шляхты: Булгакі, Бутовічы, Бялевічы, Ва- сілеўскія, Вішыцкія, Гласковічы, Жабы, Корсакі, Рэуты, Стаб- роўскія, Цяліцы, Шышкі...
Цікава зазірнуць у тую частку «рэвізіі», дзе гаворыцца пра шляхі павелічэння панскіх прыбыткаў і паляпшэння сялянскіх гаспадарак. У прыватнасці, у фальварках прапануецца стварыць збожжавы фонд дапамогі сялянам, штогод прадаваць кожнаму двару ў крэдыт і па самых нізкіх коштах па паўбочкі солі, па пары лемяшоў, па касе і па дванаццаць пачкаў тытуню. Панам раілі паклапаціцца, каб мужыкі заводзілі пчолы і садзілі сады. «Трэба таксама палепшыць жыццё падданых,— пісалі рэвізо- ры,— і дабіцца, каб кожны меў бульбу. Тады ён і збожжа захавае, і травы есці не будзе».