• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Езуіцкі збор рэдкасцей меў мноства мастацкіх вырабаў з каштоўных камянёў, каралу і бурштыну. Ад выгляду ўсіх гэтых табакерак, пячатак, мазаік, кубкаў разбягаліся вочы. Захапленне ў гасцей выклікалі зробленыя са слановай косці партрэт Каця- рыны Вялікай у срэбнай асадзе і яйка з мініяцюрнымі шахматамі, шашкамі і кеглямі. Сем ёмістых скрынак займала нумізматычная калекцыя. Дадайце сюды археалагічныя знаходкі, кітайскі посуд, біўні мамантаў, зброю розных плямён і народаў, рукапісы ста- ?ажытных актаў, велізарную калекцыю ракавін... Адметнасцю Іолацкага музея была прызначаная для заняткаў маляваннем зала архітэктонікі з унікальным зборам копій і мадэляў стара- жытных будынкаў, мастоў, калонаў.
    Прайшоўшыся па залах музея, пабудаванага па тыпу кунстка-
    Фут роўны 30,48 CM.
    меры, адчыненага ў 1787 годзе, затрымаемся ў карціннай галерэі. Яе, як і музей, таксама стварыў Габрыэль Грубэр. Ад напісаных на дрэве карцін Рубенса «Смерць Архімеда» і «Пошукі Архі- медавай магілы» пяройдзем да вельмі добрых копій з Рафаэля і Гыцыяна. На процілеглай сцяне цэлы шыхт партрэтаў еўра- пейскіх манархаў, побач з якімі дзеячы Рэфармацыі Марцін Лютэр і Жан Кальвін. Скульптуры, дзве тысячы гравюр. Не- калькі вялікіх палотнаў самога Грубэра, майстра перспектывы і аўтара вельмі прафесійных фрэскавых размалёвак музейных сцен. Мастацкі летапіс калегіума ў выглядзе дзесяткаў выяў вядомых педагогаў і выпускнікоў. Адзін з гэтых партрэтаў — магістра архітэктуры і жывапісу Язэпа Прозара — захоўваецца сёння ў Маскве, другі — прафесара старажытных усходніх моў Міхала Квіена —- у калекцыі Беларускага мастацкага музея. Яны могуць належаць пэндзлю мастака I. Дарэці, які працаваў у Полацку ў 60-ыя гады XVIII стагоддзя.
    Можа нам пашанцуе, і каля выхаду з галерэі, побач з трыма драўлянымі манекенамі ў рыцарскіх панцырах, мы сустрэнемся з маэстрам Грубэрам. «У гэтай прыгорбленай постаці,— пісаў пра яго сучаснік,— з вялізнай, зусім непрапарцыйнай малому целу і завостранай уверсе галавой змяшчаўся розум і талент дэмана і найзлейшае сэрца; у заўсёды апушчаных долу вачах блішчэла нейкае злавеснае святло; сціплая і як быццам нясмелая хада хавала самыя ганарлівыя і дзёрзкія планы душы».
    Аўтар партрэта відавочна не належаў да Грубэравых сяброў, але ў тым, што да розуму і дзёрзкасці планаў, не памыляўся.
    Здаецца, нельга знайсці такую галіну навукі ці мастацтва, у якой прырода не надзяліла б прафесара талентам. Матэматык, гісторык, хімік, музыка, медык, кандытар... Жывапісец і спрак- тыкаваны гравёр з цвёрдай рукой, ад якога атрымаў першыя ўрокі майстэрства Фёдар Талстой. Мовазнаўца, што вольна ва- лодаў лацінай, італьянскай, французскай, нямецкай, польскай, расійскай і беларускай мовамі. Такая універсальнасць спрыяла Грубэру-палітыку. Калі расійскі трон заняў Павел I, дзвюх думак наконт таго, хто паедзе з місіяй да новага імператара, у Полацку не ўзнікла.
    Айцец Габрыэль адразу займеў уплывовыя знаёмствы ў най- вышэйшых сталічных колах. Аднойчы, калі ўсе прыдворныя ме- дыкі распісаліся ў бяссіллі, ён вылечыў імператрыцу Марыю Фёдараўну аз зубнога болю. Павел узнагародзіў Грубэра ордэ- нам, але той сціпла адмовіўся, растлумачыўшы, што статут Та- варыства Ісуса не дазваляе прымаць свецкія ўзнагароды, а аба- вязвае служыць валадарам толькі дзеля славы Божай.
    Уражаны адукаванасцю полацкага прафесара імператар з пры- емнасцю бавіў з ім вечары. Неяк Павел паскардзіўся, што ў
    сталіцы ніхто не умее гатаваць такі смачны шакалад, які ен піў некалі ў італьянскім езуіцкім кляштары. Грубэр прапанаваў свае паслугі, і, пакаштаваўшы напой, цар пацвердзіў: у Італіі яго час- тавалі дакладна такім.
    Прафесар атрымаў дазвол наведваць імператара ў любы час і заходзіць у кабінет без дакладу. Пад уплывам Грубэра Павел I у 1801 годзе дабіўся ад Ватыкана афіцыйнага прызнання езуіцкага ордэна ў Расійскай імперыі. Пра давераную асобу цара дачуўся Напалеон. Ен наладзіў з прафесарам таемнае ліставанне, маючы на мэце разарваць хаўрус Санкт-Пецярбурга з Лонданам. Неўза- баве расійскія газеты ўзяліся ганіць усё англійскае. Справа ішла так паспяхова, што быў спалены ўвесь наклад выдадзенага ў полацкай езуіцкай друкарні календара на 1800 год, куды трапіў ухвальны артыкул пра брытанскі каралеўскі флот.
    Грубэр заняў пасаду рэктара створанага ім у Пецярбургу калегіума. I ут вучыліся сыны шмат каго з расійскіх арыстакратаў. Дзевяць выпускнікоў сталі ўдзельнікамі снежаньскага паўстання 1825 года на Сенацкай плошчы, і гэта дало падставы аднаму з гісторыкаў ордэна сцвярджаць, што ідэі дзекабрызму ўзгадава- ныя Таварыствам Ісуса. (У 1991 годзе на востраве Капры ад- быўся на гэтую тэму адмысловы семінар.)
    У 1802 годзе айца Габрыэля абралі генералам ордэна. Яго называлі «душой, розумам і правадыром беларускіх езуітаў». Можна ўявіць, колькі ворагаў у праваслаўнай сталіцы прагнулі яго смерці. Праз тры гады пецярбургская рэзідэнцыя 1 аварыс- тва Ісуса загарэлася і езуіцкі генерал задыхнуўся ў дыме. Прах прывезлі ў Полацк і пахавалі побач з парэшткамі іншых генералаў у сутарэннях Спасаўскага храма. (У 1808-ым у сталіцу 1 ава- рыства Ісуса быў перанесены з Пінска прах закатаванага ў 1657 годзе і кананізаванага Рымам прапаведніка Андрэя Баболі.)
    Магчыма, у свае апошнія хвіліны Грубэр успомніў даўнюю мару: ператварыць Полацкі калегіум у другі пасля Віленскага універсітэт на землях былога Вялікага княства.
    План Габрыэля Грубэра ажыццявіў наступны генерал ордэна паляк па нацыянальнасці Тадэвуш Бжазоўскі (1749—1820). У 1782 годзе гэты варты нашай памяці сябра Таварыства Ісуса атрымаў у Полацкім калегіуме кафедру тэалогіі; адначасова ён выкладаў французскую мову і распачаў актыўную дзейнасць у перакладзе твораў французскай і італьянскай літаратур. Маючы прамоўніцкія здольнасці і добра валодаючы пяром, Бжазоўскі паспяхова падтрымліваў сувязі з уплывовымі расійскімі паліты- камі Р. Пацёмкіным, А. Галіцыным, А. Разумоўскім. Апошня- му ён і падаў у 1810 годзе просьбу аб стварэнні ў Полацку акадэміі.
    Надзейным і моцным хаўруснікам Бжазоўскага ў гэтым кло-
    Генерал ордэна езуітаў Тадэвуш Бжа- зоўскі, пры якім была адчыненая Полац- кая акадэмія
    паце стау вядомы ў Еўропе філосаф і дыпламат граф Жа- зэф дэ Мэстр, які тады служыў у Расіі пасланнікам сардзін- скага караля і меў значны ўплыў на цара і многіх пецярбургскіх арыстакратаў. ГІраг- рамаю дэ Мэстра была еўрапеізацыя ў Расійскай імперыі ўлады і адукацыі, і галоўную стаўку ў да- сягненні мэты ён рабіў на беларускіх езуітаў. У лістападзе 1811 года на асабістай сустрэчы з Аляксандрам I сар- дзінскі граф дабіўся згоды на адкрыццё ў Полацку вышэйшай навучальнай устано- вы. Імператар быў ужо падрыхтаваны,
    бо за месяц да аўдыенцыі атрымаў праз А. Галіцына афіцыйны рапарт на сваё імя, напісаны Тадэвушам Бжазоўскім.
    Дэманструючы да Таварыства Ісуса спадчынную прыхіль- насць, імператар Аляксандр I 12 студзеня 1812 года выдаў указ: «Во уваженне представленного Нам желання Белорусского дво- рянства н пользы для наук от соревновання между несколькнмн учнлшцамн равной степенн, прнзналн Мы за полезное возвестн Полоцкую незунтскую коллегню на степень Академнн с прн- своеннем ей пренмуіцеств, дарованных уннверснтетам». Alma mater Polocensis стала шостай па ліку ў Расійскай імперыі вы- шэйшай навучальнай установай з універсітэцкім статусам.
    У пераліку дадзеных акадэміі прывілеяў было запісана: «Ака- демня нмеет право возводнть в ученые степенн, как-то: в дос- тоннство магнстров н докторов свободных наук н фнлософнн, также в доктора богословня н права. По уваженню того, что Полоцкая академня возведена на равную степень с уннверсн- тетамн, суіцествуюіцнмн в государстве, аттестаты, от оной вы- даваемые, нмеют равную снлу с аттестатамн, выдаваемымн от помянутых уннверснтетов. Студенты, удостоенные по нспытанню
    аттестатов н похвальных свндетельств от ректора академнн, прн вступленнн в службу получают чнны 14 класса (калежскі рэгіс- тратар). Академмя может беспрепятственно выпнсывать нз чу- жнх краев, как морем, так н сухнм путем, все нужные ннст- рументы н кннгн... Все здання, прннадлежашне академнн, равно н загородный дом, блнз Полоцка состояіцнй, дабы профессоры н самые ученнкн моглн во всякое время ходнть туда для поль- зовання чнстым воздухом н отдохновеннем от тягостных ученых занятнй, будут свободны от военного постоя. В академнн поз- волено будет пользоваться знакамн отлнчня, введеннымн в упот- ребленне во всех академнях европейскнх». Згодна са статутам, у Полацкую альма-матэр прымаліся юнакі ўсіх саслоўяў і кан- фесій.
    Адкрыццё акадэміі адбылося 10 чэрвеня, перад самым па- чаткам напалеонаўскага паходу. Сваёй пышнасцю свята пера- ўзышло сустрэчу Кацярыны II. 3 усёй Беларусі ў горад сабралася каталіцкае і уніяцкае духавенства, шляхта, прыехалі граф Жазэф дэ Мэстр і беларускі генерал-губернатар герцаг Аляксандр Вюр- тэмбергскі. 3 літургіі ў саборы святога Стэфана ўсе рушылі ў вялікую езуіцкую залу, дзе на залатой падушцы ляжала грамата, якая абвяшчала Полацк універсітэцкім горадам. Прывітальныя прамовы і вершы з гэтае нагоды прагучалі на сямі мовах, у тым ліку і па-беларуску.
    Пад гукі аркестраў і артылерыйскі салют працэсія перанесла гэты дакумент у сабор. Наперадзе ішлі падзеленыя на пяць класаў выхаванцы калегіума, за імі — манахі-езуіты, далей — менскі каталіцкі біскуп з граматай, пячатку і кутасы якой пад- трымлівалі двое шкаляроў у белых строях, потым — герцаг са світаю. Па-над галовамі лунала семдзесят сцягоў з гербамі на- родаў імперыі. У саборы святога Стэфана грамату чакаў упры- гожаны пурпурам трон, на які яе ўсклалі пасля ўрачыстага чы- тання. Уся дзея адбывалася паводле старадаўняй беларускай традыцыі афіцыйных святкаванняў, якая склалася ў гарадах з магдэбургскім правам.
    На шыкоўным абедзе пілі за новы беларускі універсітэт. Уве- чары пляц перад акадэміяй успыхнуў агнямі ілюмінацыі. У цёмнае зорнае неба павольна падняўся аграмадны размаляваны жыва- пісцамі шар з лацінскім надпісам: «Лячу радасна і бесклапотна пад абаронаю Аляксандра».
    Езуіты неадкладна выкарысталі права прысуджаць навуковыя ступені: першага рэктара акадэміі Антона Люстыга ўзвялі ў дак- тары тэалогіі, а айца Анджыяліні — у дактары тэалогіі і філа- софіі. Апярэджваючы падзеі, заўважым, што з 1814 да 1820 года 33 выкладчыкі акадэміі сталі дактарамі тэалогіі, 11 — дактарамі