• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Скажу вам, навічка не надта мы сустрэлі.
    Ну хіба плачуць у Літве на наваселлі?*
    Юных нелегалаў, якія пашыралі антыўрадавыя вершы, улады вырашьрч проста папалохаць. Гэта дапамагло ненадоўга: у 1826 годзе на карчме ў самым цэнтры горада нехта павесіў вер- шаваны заклік скінуць ненавіснае імперскае ярмо. Паліцэйскі следчы здолеў знайсці толькі аўтара вершаў. Выхаванец піяраў, сын незаможнага шляхціца Восіп Дабашынскі тых, хто «внушйл ему преступную мысль о покушенйй на августейшую фамйлйю», не выдаў, усю віну прыняў на сябе, а допыт вытрымаў «с заме- чательной решнтельностью, показываюіцей, что, сочйняя сей но- вый пасквйль, он знал всю важность своего преступленйя».
    Таемнае таварыства працягвала дзейнічаць пад кіраўніцтвам вучня і паслядоўніка Лялевеля, выкладчыка гісторыі Андрэя Мі- хайловіча, што, як высветліла следства, патрабаваў ад студэнтаў захоўваць змест сваіх лекцый у сакрэце. Шэф жандараў Бечкен- дорф выдаў загад шукаць Міхайловіча і тых, хто слухаў курс яго крамольных лекцый, па ўсёй імперыі. Выпускнікоў полацкіх піяраў арыштоўвалі ў Віцебску, Вільні, Санкт-Пецярбургу...
    Такі рассаднік вальнадумства быў каланізатарам як бяльмо на воку, і ў 1830-ым піярскую вучэльню спасціг лёс акадэміі.
    *
    Пераклад Кастуся Цвіркі.
    Палачанін Каятан Касовіч мусіў ужо заканчваць Віцебскую гім- назію. Ен здабудзе славу знанага ў свеце ўсходазнаўца, складзе першы «Санскрыта-расійскі слоўнік», будзе перакладаць «Ма- хабхарату» і кнігі зараастрыйцаў (за што персідскі шах узнага- родзіць яго ордэнам Льва і Сонца), а у Брытанскім музеі аднойчы зверне ўвагу супрацоўнікаў на тое, што асірыйскія клінапісныя тэксты ў іх павешаныя дагары нагамі.
    3 Полацкім піярскім ліцэем звязаныя яшчэ некалькі лёсаў, што засталіся ў аналах беларускай гісторыі. У 1833 годзе гене- рал-губернатар Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў князь М. Хаванскі загадаў узяць пад варту навучэнца Віцебскай гімназіі Міхала Брама, а заадно і яго настаўніка, выхаванца Полацкай акадэміі Радзіслава Шапялевіча. Падставаю арышту паслужыў данос выключанага за п янства з губернскай гімназіі «отпуіценного на волю господского человека Грнбачева», які сігналізаваў паліцыі, што ў Віцебску спяваюць і пашыраюць песні супроць «государя нмператора н Росснн». «Дело о патрнотн- ческой песне» пачало хутка разгаліноўвацца. У паперах Шапя- левіча была знойдзеная «злонамеренная перепнска» студэнта Маскоўскага універсітэта ўраджэнца Віцебшчыны Тадэвуша Ла- ды-Заблоцкага са шляхціцам Зянонам Міхайлоўскім, службоў- цам Віцебскага дваранскага сходу. Цяпер ужо справаю заняўся сам імперскі шэф жандараў і начальнік III аддзялення граф А. Бенкендорф. На допыце Міхайлоўскі прызнаўся, што «чув- ство протнвностн к русскнм» выхаваў у ім у гады навучання ў Полацкім ліцэі ксёндз Міхайловіч, які выкладаў усеагульную гісторыю па творах Аялевеля і «говорнл всегда в отношеннн к Росснн с дурной стороны, особенно поставлял неправнльность забрання Белорусснн н Лнтвы».
    Няцяжка здагадацца, што наступным арыштантам стаў Лада- Заблоцкі. Апрача «возмутнтельного» ліставання яму інкрыміна- валі і ўдзел у дзейнасці «Таемнага польскага літаратурнага та- варыства», куды разам з іншымі студэнтамі Маскоўскага уні- версітэта ўваходзіў і наш знаёмы гадаванец полацкіх піяраў Ка- ятан Касовіч. Следства высветліла, што наймалодшы з прыцяг- нутых да адказнасці, пятнаццацігадовы Міхал Брам спачатку таксама займаўся ў Полацкай вучэльні. Небяспеку для ўлад несумненна ўяўляў і на год старэйшы віцебскі гімназіст Іван Шаняўскі, «сын довольно достаточного помеіцнка Полоцкого уезда», які аднойчы зняважліва выказаўся пра гербавых арлоў і вензель імператара.
    Адным з лістападаўскіх дзён таго ж 1833 года князь Хаванскі ўжо чытаў рапарт віцебскай «комнсснн об открытнн возмутн- тельных сочнненнй н возмутнтелей». Паводле яе выраку, нас- таўніка Шапялевіча звольнілі з пасады з адпаведным запісам у
    паслужным спісе. Брам быў выключаны з гімназіі з забаронаю паступаць у будучым на дзяржаўную службу. Найсуровейшы прысуд напаткаў Івана Шаняўскага: аддаць у вайсковую службу і выслаць шараговым на Каўказ.
    Працэс супроць Тадэвуша Лады-Заблоцкага цягнуўся з пе- рапынкамі чатыры гады і завяршыўся жорсткім выракам, які адмераў дваццаціпяцігадоваму паэту 24 гады катаргі з адбыццём яе простым салдатам у каўказскім корпусе. Там таленавіты сын Прыдзвіння, дзякуючы сваёй эрудыцыі і таварыскаму характару, пазнаёміцца з выдатнымі прадстаўнікамі закаўказскай інтэліген- цыі Мірзой Фаталі Ахундавым, Георгам Эрыставі, Нікалозам Бараташвілі, якія высока ацанілі літаратурны талент беларуса. Знаёмства ў Тыфлісе з намеснікам Каўказа, бібліяфілам і мецэ- натам князем Варанцовым дапамагло Ладзе-Заблоцкаму ўзняцца да афіцэрскага звання, аднак дазволу вярнуцца на Бацькаўшчыну ён так і не дабіўся. Адзіную суцеху душы давалі вершы і паэмы, што друкаваліся ў шматлікіх польскамоўных выданнях і прыйшлі да чытача ў двух зборніках, якія пабачылі свет у 1845 годзе ў Пецярбургу і Парыжы. Праз два гады, так і не здзейсніўшы сваёй мары напіцца вады з прыдзвінскіх крыніц, Лада-Заблоцкі памёр ад халеры... Засталіся поўныя тугі і болю строфы:
    О срэбная Дзвіна! праз гай цячэш халодны. Як снег растопіць сонечны прамень лагодны, Вясна на берагах тваіх найлепш квітнее 1 ўся сваёй чароўнасцю вакол яснее... О Беларусь! Зноў ты ўспамінаў будзіш роі! Ах, дзе ж цяпер твае даўнейшыя героі, Што некалі вялі адважна ў бітву роты?
    I дзе твае вялікай славы вайдалоты, Што ўмелі здабываць на арфе тыя ноты, Якія гартавалі сэрцы патрыётаў?
    Ужо пра тых герояў аніхто не знае, А лютні бардаў час няўмольны пажырае*...
    Праз два гады царызм патушыў яшчэ адзін агмень навукі і імкнення да свабоды — Віленскі універсітэт. Новы міністр ас- веты Увараў і Мікалай I былі вартыя адзін аднаго. Першы казаў: «Чым меней людзі ведаюць, тым лягчэй імі кіраваць». Другі любіў паўтараць: «Мне не трэба разумных падданых, мне трэба верныя і паслухмяныя». Улады пераходзілі да мэтанакіраванай палітыкі канчатковага выключэння Беларусі з еўрапейскага цы- вілізацыйнага кантэксту.
    *
    Фрагмент з паэмы Т. Лады-Заблоцкага «Віцебскія ваколіцы». Пераклад з польскае Пятра Бітэля.
    Услед за выгнаннем піяраў уся колішняя маёмасць езуітаў перайшла ў казну. Музейныя зборы і лепшыя творы карціннай галерэі паехаді ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Паштовы рэестр зафіксаваў дзве велізарныя скрыні, на 160 перагародак кожная, з полацкімі калекцыямі, дзве скрыні з карцінамі і яшчэ тры з сонечным гадзіннікам, мазаікамі і антыкварыятам. Дру- карню перавялі ў Кіеў.
    Горад развітаўся з бясцэннай акадэмічнай бібліятэкай. Кала- нізатары пагрузілі на фурманкі 256 пудоў кніг. Публічная біб- ліятэка ў сталіцы прысабечыла «все редкне н роскошные нздання, конх она не нмеет н, следовательно, могуіцне служнть ее ук- рашеннем» — 177 кніг і 106 рукапісаў. Пецярбургскі універсітэт папоўніў свае зборы на 6274 тамы, Маскоўскі — на 454 (пера- важна па медыцыне). Галоўнае імперскае ўпраўленне духоўных спраў «нностранных веронсповеданнй» — 3056. Дзве тысячы тамоў пакінулі для будучага кадэцкага корпуса. У сталіцу імперыі трапіў і згаданы вышэй сонечны гадзіннік, вакол якога нязменна стаяў натоўп пецярбуржцаў.
    Ішла варварская дзяльба абсталявання навучальных кабінетаў. 3 фізічнага большую частку прыбораў адправілі ў сталіцу. Цар- ская камісія знішчыла патайное памяшканне з сістэмаю правадоў, адкуль механікі кіравалі сваімі робатамі. Галаву, якая давала мудрыя парады «на всех употребнтельных языках», відаць, прос- та выкінулі на сметнік. Калі верыць Яну Баршчэўскаму, яна вандравала з дому ў дом, палохаючы гаспадароў, што імкнуліся як найхутчэй збыць яе суседзям. Падрабязней пра гэта можна даведацца з казачна-філасофскай аповесці «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта», якая ўвайшла ў кніжку «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
    На ўсход царскія рабаўнікі павезлі і архіў акадэміі з манускрып- тамі, дзе, магчыма, быў Полацкі летапіс ці яго копія. У першую сусветную вайну частку архіва знайшоў у Сімбірску расійскі генерал А. Жыркевіч. Некаторыя рукапісы яму ўдалося выкупіць і перадаць мясцовым архіварыусам, астатняе інтэнданты адправілі з цэйхгаўза на рынак і прадалі на пуды як абгортачную паперу.
    Трагічна склаўся лёс храма святога Стэфана. Новыя гаспа- дары похапкам пераабсталявалі яго і перахрысцілі ў Мікалаеўскі сабор. Перабудова, паводле праекта, «более прнспособленного к стнлю греческой архнтектуры», каштавала болей за паўмільёна рублёў. Архімандрыт Богаяўленскага манастыра Паісій выпра- віўся ў Маскву з наказам «обозреть в столнце православные храмы новой постройкн н прнобрестн паннкаднло, подсвечннкн н лампады новейшего образца н велнчнны соответственно всей массы Ннколаевского собора». Акадэмікі імператарскай Ака-
    Аўтар кнігі «Шляхцій Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Ян Баршчэўскі
    дэміі мастацтваў Якаўлеў і Васільеў атрымалі выгодны заказ на 12 тысяч рублёў — маляваць «нстннно православные»іконы.
    Тым часам капітанам Елістратавым (храм спачатку належаў кадэцкаму корпусу) быў зроблены вопіс сабора: «Кафедра пе- ренесена с правой стороны на левую, где у первого столба нмеется резная фнгура нзображення Веры. В обенх половннках царскнх врат находятся образа с нзображеннямн Девы Марнн н Ангела, благовествуюгцего о Рождестве Хрнстовом, а в ннжней частн этнх же врат образа с нзображеннямн четырех евангелнстов; местные образа Хрнста Спаснтеля н Девы Марнн, царнцы Алек- сандры н Ннколая Чудотворца; на северных н южных дверях помеіцены нзображення архангела Гаврннла н архнстратнга Мн- ханла, на горнем месте главного алтаря — большой образ в рез- ной раме, озолоченной червонным золотом, с нзображеннем убн- ення святого архнднакона Стефана; над главным карннзом ввер- ху — образ в такой же раме с нзображеннем целовання Марнн
    н Елнзаветы. Над куполамн обенх колокольных башен утвер- ждены кресты, как равно н над главным куполом, но последннй с шаром; кресты выкованы нз полосного железа н обтянуты лнстовою медью, а шар под крестом на главном куполе озолочен червонным золотом. Купола над колокольнымн башнямн н над фонарем главного co шпнлямн у крестов покрыты лнстовой медью, остальные все частн крыш покрыты лнстовым железом».