• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Як вядома, падманутыя ўладамі (маўляў, паны хочуць вярнуць скасаваны царом прыгон), беларускія сяляне падтрымлівалі зма- гароў без вялікага імпэту, а нярэдка і дапамагалі карнікам. Ад- начасна варшаўскае кіраўніцтва інсургентаў баялася рэвалюцый- най рашучасці Каліноўскага і яго паплечнікаў. Паўстанне было асуджанае на смерць.
    Захопленага ў палон графа Плятэра ў траўні расстралялі ў Дынабургскай фартэцы. ГІрабіты васьмю кулямі, упаў на рукі баявых таварышаў камісар Дзісненскага павета таленавіты скуль- птар Генрык Дмахоўскі, родам з-пад Міёраў, які ў маладосці быў удзельнікам паўстання 1831 г. (Жывучы ў ЗША, ён зрабіў для Кангрэса бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Томаса Джэферсана, аўтара Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў.) Застрэ- ліўся, каб пазбегнуць палону, паручнік Баляслаў Кульчыцкі. У Юхнавіцкіх лясах, што на поўнач ад Полацка, ён камандаваў аддзелам, дзе змагаліся пераважна полацкая ды себежская шлях- та і тутэйшыя студэнты Пецярбургскага універсітэта.
    Быў рассеяны і паўстанцкі аддзел Отана Грабніцкага, дзе ваяваў будучы беларускі паэт Фелікс Тапчэўскі, з якім мы яшчэ сустрэнемся. Сам О. Грабніцкі будзе засуджаны на шэсць гадоў катаргі і памрэ па дарозе ва ўжо знаёмую яму Сібір.
    У Зябкаўскіх лясах царскія карнікі схапілі васемнаццацігадо- вага сына шляхціца з Дрысенскага павета Яна Чэрскага (1845— 1892), якому наканавана будзе стаць даследчыкам сібірскай Поў- начы і пакінуць нашчадкам сваё імя ў назвах горных хрыбтоў і вяршынь, далін, гарадоў і вулканаў.
    Царызм жорстка расправіўся з беларускімі паўстанцамі. Агульная колькасць палеглых у баях у «Северо-Западном крае» невядомая. Пакараных вайскова-палявымі судамі і ў «адмініс- трацыйным парадку» (без суда) было васемнаццаць з паловаю тысяч: 128 інсургентаў былі засуджаныя да расстрэлу і шыбеніцы, 853 — да катаргі, 11 502 чакала ссылка. Сярод высланых быў шляхціц Дзісненскага павета Стэфан Грынеўскі, бацька будучага пісьменніка Аляксандра Грына.
    У Полацк увайшлі роты рэзервовага Галіцкага палка. Кор- пусныя гарматы адкацілі з пляца за браму. Уладальнікі канфе- дэратак паздымалі іх з галоў і пахавалі на дне фамільных куфраў. Калі верыць падпалкоўніку Вікенцьеву, пад канец лета 1863 года размовы пра паўстанне зусім заціхлі, і яно зрабілася для горада гісторыяй. У сваёй кнізе ён піша, што да «мятежа в Северо-Западном крае» з ліку полацкіх кадэтаў далучылася, «к счастью, всего человека четыре». Здаецца, гэтая лічба, узя- тая з рэляцыі дырэктара корпуса душыцелю паўстання Му- раўёву-вешальніку, моцна заніжаная. За 1863/64 навучальны год з Полацка выбыў 171 кадэт пры агульнай іх колькасці 289. Большая частка, мяркуючы па афіцыйных справаздачах, пакі- нула корпус з прычыны пераводу ў іншыя ўстановы або «по домашннм обстоятельствам», «за неуспехн» і «за дурное пове- денне». Безумоўна, за гэтымі словамі найчастей хавалася сувязь с паўстаннем.
    He, крывіць душой Вікенцьеў, сцвярджаючы, што Прыдзвін- не гэтак хутка супакоілася. Наўрад ён мог, напрыклад, не ведаць, што ў лютым 1864 года за правоз зброі быў арыштаваны ў Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс) выпускнік Полацкай духоўнай семінарыі Аляксандр Будзіловіч, што адмовіўся ад кар’еры свя- тара і стаў актыўным дзеячам падпольнага «Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы».
    Невыпадкова ў траўні 1864 года ў Полацк наведаўся з ін- спекцыяй сталічны генерал Корсакаў. Апрача ўсяго іншага ён павінен быў далажыць наверх сваё меркаванне наконт таго, ці не заслугоўвае кадэцкі корпус расфармавання. «Генерал,— ас- цярожна піша В. Вікенцьеў,— нашел заведенне в болыпом по- рядке, но замеченные у воспнтанннков длннные волосы снльно нспортнлн впечатленне. Вообіце говоря, заметно было средн молодежн желанне выйтн нз рамок законностн во всякнх пус- тяках. Только педантнчная требовательность даже к мелочам буднмчного обнхода сдержнвала массу кадет». Відаць, усё ж не даўгія валасы выхаванцаў сталі прычынаю таго, што ў Пецярбургу было пастаўленае пытанне аб расфармаванні корпуса, а яго ды- рэктар генерал-маёр Дзмітры Паўлоўскі развітаўся са сваім крэс- лам з фармулёўкаю «отчнслпть от должностн».
    Арыштаваны інсургент на гарадскіх вуліцах. Тагачасны малюнак
    У 1865-ым Полацкі кадэцкі корпус быў пераўтвораны ў ва- енную гімназію, якая праіснавала да 1882 года. Выпускнікі такіх гімназій працягвалі навучанне ў вайсковых вучэльнях. Разам з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі ў пералік абавязковых за- няткаў уваходзілі шыхтовая падрыхтоўка, плаванне, танцы, спе- вы, музыка і розныя рамёствы, «полезные в смысле педаго- гнческом». У апошнім, сёмым класе гімназістам выдавалі стрэль- бы. Перад выпускам іх чакаў летні вайсковы лагер.
    Паводле матэрыялаў рэвізіі, у першы навучальны год гімназія налічвала 351 выхаванца ва ўзросце ад дзевяці да васемнаццаці гадоў (221 праваслаўны, 109 католікаў, 18 лютэранаў, двое ар- мянаў і адзін мусульманін). Шмат вучняў, нават у малодшых класах, курылі. Як найцяжэйшае парушэнне дысцыпліны рэві- зоры адзначылі спяванне чатырма хлапчукамі рэвалюцыйнага гімна, за што «злачынцаў» бязлітасна адлічылі.
    Рэвізоры цікавіліся харчаваннем гімназістаў. Уранні тыя ат- рымлівалі збіцень або аўсяны суп з булкай, аб адзінаццатай гадзіне — па пірагу. Пасля абеду з трох страў перад вячэраю быў яшчэ падвячорак — кавалак жытняга хлеба.
    Корпус і гімназія зведалі тое, што ў наш час называюць «дзедаўшчынай». У снежні 1868 года вучні выпускнога класа на горкі яблык збілі пяцікласніка. Расследаванне выявіла, што «онн
    счнталн себя вправе так расправнться с младшнм товаршцем, нарушнвшнм, по нх понятням, правнло товарніцества н забывшнмся перед ннмн до непочтнтельностн, а право это онн основывают на памятных нм прнмерах прошлого временн, когда онн самн безропотно неслн весь гнет старшнх товаршцей».
    Тым не менш, успамінаючы дзяцінства, я часам трохі шкадую, што вучыўся ў 1-ай сярэдняй школе, а не ў Полацкай ваеннай гімназіі. Мы, напрыклад, ніколі не грузіліся ўлетку са сваімі настаўнікамі і з дырэктарам у лайбу і не выпраўляліся па Дзвіне на экскурсію ў Бешанковічы — якраз той парою, калі там шумеў конскі кірмаш са скачкамі. А ў рэкрэацыйнай зале ў нас віселі не рыцарскія панцыры і калекцыі старадаўняй зброі, а маральны кодэкс будаўніка камунізму.
    Гімназісты — шмат хто быў з афіцэрскіх сем’яў — уважліва сачылі за падзеямі расійска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Жалобны спіс на мармуровых дошках корпуснага храма папоў- ніўся імёнамі полацкіх гадаванцаў падпалкоўніка Канстанціна Чарнова (загінуў у баі расійскага карабля «Веста» з турэцкім браняносцам), палеглых на балгарскай зямлі капітана Паўла Ба- зілеўскага, штабс-ротмістра Васіля Ліцвінава і паручніка Іосіфа Ясовіча.
    Натхнёныя перамогай пад Плеўнаю і здачаю ў палон войска Асман-пашы, гімназісты замовілі ў сваю царкву ікону ў гонар святых Стэфана і Андрэя. Выкладчыкі ўтрымлівалі на сабраныя сродкі лазарэт на дзесяць параненых і хворых афіцэраў. Шасцёра «палачанаў» сталі ўтой вайне георгіеўскімі кавалерамі. Палкоўнік Мікалай Кутневіч атрымаў крыж св. Георгія за бой пад Шыпкай. Генерал-маёр Васіль Бунакоў у дадатак да ордэна быў узнага- роджаны залатой зброяй.
    Гэты баявы генерал 6 снежня 1885 года прымаў парад на святкаванні 50-годдзя корпуса. Кадэты запомнілі ўрачыстасць яшчэ і сваімі страўнікамі. Меню юбілейнага абеду, здаецца, за- даволіла 6 і пераборлівых гурманаў: 1. Суп з фрыкадэлькамі. 2. Слаёныя піражкі з ялавічынай і яйкамі. 3. Заліўное з дзічыны і цяляціны пад соусам правансаль. 4. Смажаныя індычкі з брус- ніцамі і печанымі яблыкамі. 5. Бісквітны торт з варэннем. 6. Мёд. 7. Цукеркі, яблыкі і вінаград.
    Дзевяты дырэктар генерал-маёр Канстанцін Анчуцін застаўся ў гісторыі корпуса як тонкі знаўца мастацтва і апякун муз. Ен запрасіў выпускніка Брусельскай кансерваторыі Маршала вык- ладаць кадэтам ігру на струнных інструментах. Тады, у 1888— 1891 гадах, у корпусе існаваў прыстойны аркестр з сарака вы- канаўцаў. Да ліку гадаванцаў дырэктара-мецэната належыць вя- домы ў свой час кампазітар С. Траілін, аўтар балетаў «Чароўная
    карона» і «Востраў фантазіі», оперы «Хаджы-Абрэк» і сімфа- нічнай паэмы «Рыцар і Фея».
    На змену вытанчанаму Анчуціну прыйшлі людзі менш уз- нёслага складу. Генерал-маёр Георгі Елчанінаў пачаў дырэктар- ства з таго, што кожнаму кадэту ўручыў брашуру пад назваю «Поданне помоіцн мннмоумершнм от утоплення». На колькі месяцаў гэтая навука зрабілася ў корпусе ледзь не галоўнаю: яе выкладалі корпусныя медыкі, па ёй наладжвалі практычныя за- няткі ў летнім лагеры. Новы дырэктар быў апантаны змагар за санітарыю. Дзякуючы яму, калі ў 1892 годзе Полацк зноў на- ведала халера, ніводны кадэт не толькі не памёр, але і не захварэў.
    Шэраг неардынарных падзей корпуснага летапісу прыпадае на пачатак 1900-ых гадоў.
    На збудаванай сваімі рукамі шлюпцы «Канстанцін» каманда з сямі кадэтаў зрабіла падарожжа ў Рыгу. Выхаванцы ездзілі на экскурсію ў Маскву, Паволжа і на Каўказ.
    У 1903 годзе дырэктар са шчаслівым трымценнем у голасе чытаў у Аляксандраўскай зале тэлеграму ад вялікага князя Кан- станціна Канстанцінавіча. Там паведамлялася, што яго малодшы сын Алег здаў экзамен на права паступлення ў першы клас Полацкага кадэцкага корпуса.
    Вучылася яго высокасць, зразумела, адмысловым чынам. Спярша ў сталіцу адправілі пагоны. Потым, каб юны кадэт меў уяўленне, дзе ён будзе пераходзіць з класа ў клас, дэпутацыя выкладчыкаў і навучэнцаў павезла ў Санкт-Пецярбург шыкоўны альбом з малюнкамі і фатаграфіямі. На тытульным лісце была намаляваная ружавашчокая баярыня, што ўвасабляла Расійскую імперыю, а за ёю ў пыльным павуцінні хавалася нешта непаг- ляднае — алегорыя «цяжкай» полацкай мінуўшчыны.
    Вялікі князь Канстанцін быў тады галоўным начальнікам ва- енных навучальных устаноў імперыі. Чаму з дваццаці пяці ра- сійскіх кадэцкіх карпусоў ён выбраў сыну менавіта полацкі? Пат- рыёты корпуса сцвярджаюць, што прычынаю былі традыцыі «палачанаў», нейкі асаблівы дух таварыскасці, што панаваў тут. Мне здаецца, вялікі князь спыніў свой выбар на павятовым беларускім горадзе з іншае прычыны. Полацк мог крануць душу Канстанціна Раманава сваёй гісторыяй і непаўторным абліччам. Князь умеў цаніць такія рэчы. Ен быў заслужана вядомы як таленавіты лірычны паэт (друкаваўся пад ініцыяламі К. Р.), на яго вершы пісалі музыку С. Рахманінаў і П. Чайкоўскі. У старых полацкіх дамах дзе-небудзь на былой Ніжнепакроўскай яшчэ можна знайсці зайграную грамафонную кружэлку, з якой бас Шаляпіна заспявае «Умер бедняга в больннце военной...» — песню на словы Канстанціна Раманава, якую калісьці спявала