• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Стаброўскі быў сынам афіцэра, да апошніх дзён не здымаў шыняля, ды навуковыя інтарэсы перамаглі ў ім прафесійнага вайскоўца. У Слоніме вы пачуеце пра яго сапраўдныя легенды, у якіх, аднак, няма нічога прыдуманага.
    Гонарам Стаброўскага была яго калекцыя, што легла ў аснову гарадскога музея. Сабраныя гэтым апантаным чалавекам рары- тэты ўпрыгожылі б любую гістарычную экспазіцыю: галава па- ганскага ідала, першае выданне Статута Вялікага княства Лі- тоўскага 1588 года, аўтографы Карамзіна, Дзяржавіна і Льва Талстога, лісты Пушкіна да Наталлі Ганчаровай... Паўстагоддзя ён шукаў і ўсё ж знайшоў і даставіў у музей метэарыт, што калісьці ўпаў у яго на вачах паблізу горада.
    Напэўна, ад бацькі, удзельніка севастопальскай абароны ў Крымскай вайне, ён успадчыў неверагодную смеласць. Калі ў Слоніме з’явіліся фашысты, Стаброўскі запакоўваў і хаваў свае экспанаты. Нямецкі афіцэр зайшоў у музей акурат тады, як сівы сямідзесяцігадовы дырэктар здымаў са сцяны карціну Верашчагіна. «Вереіцагнну место в Дрездене»,— сказаў ня- прошаны візітант, тыцнуўшы гаспадару пальцам у жывот. По- лацкі кадэт закруціў «мастацтвазнаўцу» дулю і толькі дзівам пазбегнуў смерці.
    Свой зямны шлях ён завяршыў у 1968-ым, на дзевяноста дзевятым годзе жыцця.
    За чатыры гады да гэтага Полацкі гарвыканкам узнагародзіў ганаровымі граматамі ўдзельнікаў «хорошо выполненных работ по обрушенню зданмя бывшего кадетского корпуса».
    У кожнай эпохі свае героі.
    СТЛРОНКІ ПРЛВІНЦЫЙНЛГД РДЛШІЛ
    ж
    
    ыццё горада, як і жыццё чалавека, можна ўявіць ра- манам — з сюжэтам, галоўнымі і другараднымі геро- ямі, з гераічнымі, будзённымі і трагікамічнымі старон- камі. У XIX стагоддзі, пасля закрыцця акадэміі і пі-
    ярскага ліцэя, полацкі раман стаў правінцыйным. Нямала яго
    старонак мы ўжо перагарнулі ў папярэднім раздзеле, але багата
    і засталося.
    Пачнём з гераічнай.
    Існуе думка пра адвечную санлівую пакорлівасць нашага на- рода. Аднак не хто-небудзь іншы, а якраз беларусы на працягу няпоўных ста гадоў пасля захопу Беларусі Расіяй тройчы пады- маліся, каб вырвацца са смяротных абдымкаў імперыі. Пра паў- станні Касцюшкі і Каліноўскага мы казалі. Крываваю разораю пралёг праз нашу гісторыю і 1831 год.
    У лютым у Оршы ў рукі таемнага агента, які чытаў пошту, трапіў ліст надзвычайнай важнасці. Полацкі шляхціц-масон Пёт- ра Рамановіч пісаў сваяку пра падрыхтоўку паўстання ў Беларусі і, у прыватнасці, пра існаванне папскай булы, што нібыта вы- зваляла католікаў ад прысягі цару. Рамановіча арыштавалі, але на допытах ён трымаўся мужна і імёнаў «свонх сообіцннков в Белорусснм нлн в Санкт-Петербурге не открыл».
    Ріягледзячы на рэпрэсіі, прадухіліць паўстання царскія ўлады не змаглі.
    У Прыдзвінні найбольш чынныя дзеянні інсургентаў разгар- нуліся ў суседнім з Полацкам Дзісенскім павеце.
    13 красавіка ў мястэчку Лужкі сабралася пяцьдесят шляхціцаў, якія прысягнулі змагацца за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. У склад абранага кіраўніцтва ўвайшлі прадстаўнікі вядомых родаў былога Полацкага ваяводства: прызначаны на- чальнікам артылерыі Міхал Храпавіцкі, Антон і Язэп Корсакі, Алейзі Буйніцкі... Паўстанцкі камітэт заклікаў да зброі, і праз дзесяць дзён у Лужках стаяла тры тысячы гатовых да бою шляхціцаў і сялянаў. Гэты аддзел заняў і колькі дзён утрымліваў Дзісну. Сілы былі, безумоўна, няроўныя, і інсургенты мусілі адступіць на Віленшчыну.
    Якраз напярэдадні тых падзей улады і зачынілі ў Полацку піярскі ліцэй. Падбадзёраныя першымі поспехамі змагароў з царызмам, манахі марудзілі са складаннем вопісаў маёмасці і адмаўляліся прызначаць таргі. У паўстанне пайшло, па няпоўных звестках, блізу трох сотняў палачанаў. В. Вікенцьеў піша, што «только твердость н благоразумные решнтельные меры пол- ковннка Даннлова, как коменданта города, держалн населенне в повнновеннн н спокойствнн». Тады ж у Полацку лютавала і халера, якая забрала жыцці 596 месцічаў.
    У траўні 1831 года следства па справе паўстанцаў учыніў у мястэчку Глыбокае царскі сатрап Міхаіл Мураўёў. Пятнаццаць арыштаваных інсургентаў ён адправіў у Дынабургскую фартэцу і пагрозліва заявіў: «Кроме самых злобных мятежннков н прочне помеіцнкн действовалн с усерднем, н хотя чувствовалн нелепость своего предпрнятня, но не смелн уже отстать, опасаясь міцення прочнх».
    «С усерднем» дзейнічаў і арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання выпускнік Віленскага універсітэта, гісторык і публі- цыст, Міхал Балінскі, які прыйшоў на свет у маёнтку Цярэспаль Полацкага павета. (Пазней ён выдасць по-польску сваю трох- тамовую «Гісторыю горада Вільні» і зойме пасаду віцэ-старшыні Віленскай археалагічнай камісіі.)
    У грамадскіх колах Францыі, Вялікабрытаніі і іншых заходніх краін існавала спачувальнае стаўленне да змагання паняволеных царызмам народаў за свае нацыянальныя правы. Еўрапейскі друк паведамляў пра жорсткія расправы з інсургентамі і іх сем’ямі. Пушкін адгукнуўся знакамітым вершам «Клеветннкам Росснн»:
    О чем шумнте вы, народные внтнн?
    Зачем анафемой грознте вы Росснн?
    Что возмутнло вас? волненне Лнтвы?
    Оставьте: это спор славян между собою,
    Домашннй, старый спор, уж взвешенный судьбою...
    Адметна, што гэтыя радкі, апрача ўсяго астатняга, сведчаць:
    Полаукія сілуэты. Паштоўка пачатку XX cm.
    абараняючы імперскія інтарэсы, Аляксандр Сяргеевіч не сум- няваўся, што гістарычная Літва — славянская краіна.
    Ва унісон з Пушкіным спяваў яшчэ адзін абаронца імперыі Фёдар Цютчаў, што бачыў місію Расіі ў тым, каб:
    Славян родные поколенья Под знамя русское собрать Н весть на подвнг просвеіценья Еднномысленных, как рать.
    Улады канфіскоўвалі маёнткі, пазбаўлялі паўстанцаў дваран- скіх правоў (усяго ў Беларусі адабралі шляхецтва ў дзесяці тысяч чалавек), ліквідоўвалі навучальныя ўстановы. У 1832-ім, адна- часова з Віленскім універсітэтам, спыніла існаванне знакамітая піярская школа ў Лужках, заснаваная за сто гадоў да гэтага полацкім кашталянам Валяр янам Жабам. He спраўдзіліся планы пераўтварэння адчыненай у 1806 годзе Полацкай уніяцкай се- мінарыі ў духоўную акадэмію. На дзвярах семінарыі, дзе напя- рэдадні паўстання было блізу двухсот вучняў, з явіліся замкі і пячаткі з расійскім арлом.
    Мацнеў рэлігійны ўціск.
    Падтрымка паўстання беларускім уніяцкім духавенствам, у тым ліку полацкімі манахамі-базыльянамі, паскорыла знішчэнне уніі. Базыльянаў павыганялі з келляў проста ў белы свет. 3
    кляштара знялі і адправілі ў расійскую сталіцу на будову Іса- кіеўскага сабора медзяны дах. Потым колішні манаскі прытулак загарэўся. Пасля пажару ўлады пакінулі яго на руйнаванне пры- родзе. Магутная спаруда вытрымала да 1913 года, пакуль яе, як піша ў «Лабірынтах» Вацлаў Ластоўскі, «не прадалі нейкаму маскалю падрадчыку, які, разабраўшы шацоўныя муры, сплавіў лайбамі цэглу ў Рыгу».
    Адначасова з двума полацкімі базыльянскімі кляштарамі ўла- ды зачынілі яшчэ сорак. Імператар Мікалай I з гэтае нагоды заўважыў: «Слава Богу, вот н еше несколько непрнятельскнх крепостей уннчтожялн».
    У горадзе зачынілі таксама францысканскі (мужчынскі і жа- ночы) і бернардзінскі мужчынскі кляштары. Ад першага дасюль ацалеў двухпавярховы дом на вуліцы Леніна, у якім цяпер аддзел міліцыі. Заснаваны ў 1648 годзе францысканскі сабор бальшавікі ў трыццатыя гады знеслі. Пра бернардзінскі кляштар, адчынены яшчэ ў дзіцячыя гады Францішка Скарыны, а ў 1758-ым упры- гожаны барочным саборам, сёння нагадвае корпус псіхіятрычнай лякарні.
    Да другой сусветнай вайны і нейкі час пасля яе там знахо- дзілася турма НКВД. I уды звозілі «бандытаў» і «нацыяналіс- таў» з заходніх раёнаў Віцебскай вобласці. Там катавалі пас- таўскую дзяўчынку Алесю Умпіровіч з «Саюза беларускіх пат- рыётаў», вінаватую ў тым, што намалявала «Пагоню» ды хацела вучыцца па-беларуску. Каб засудзіць на 25 гадоў, гэтага было трохі замала, і чэкіст з дапамогаю гіпнозу здабываў у Алесі паказанніі, што яна — амерыканская і англійская шпіёнка.
    «Bopara народа» — селяніна з Бельчыцаў, якому перад гэтым тыдзень не давалі есці, следчы Сіманоўскі біў тут па твары свежым хлебным боханам. Беларускі пісьменнік Мікола Хведа- ровіч, таксама вязень сталінскага Гулагу, успамінаў, што чэкісты з полацкай перасыльнай турмы карысталіся і такім метадам «вы- хавання»: ахвяру ставілі ў яму, якую залівалі разведзенымі ча- лавечымі экскрэментамі, чакаючы, пакуль жыжка дойдзе да ніж- няй губы, каб яшчэ можна было вырваць прызнанне. Гэта на- зывалася «зрабіць шакаладавым».
    Пазней, калі ў старых мурах гаспадарылі ўжо медыкі і ім спатрэбілася цэгла, бабінец (пярэднюю частку) бернардзінскага храма разабралі, а скляпы-пахавальні пад ім разбурылі. Косткі продкаў раскідалі па двары, проста пад нагамі ў хворых. Што і казаць, цудоўны сродак вынайшлі псіхіятры, каб вярнуць псіхіч- нае здароўе пацыентам.
    Услед за францысканамі і бернардзінамі Полацк мусілі пакі- нуць і манахі-дамініканы. Іх мураваны касцёл, пабудаваны на цэнтральным пляцы замест спаленага расійскай артылерыяй у
    1812-ым драўлянага, доўга заставаўся ў горадзе адзіным ката- ліцкім хрймам. Бальшавікі трываць такі непарадак не маглі і павесілі на дзвярах пудовы замок. Старыя палачане памятаюць, як на вуліцы валяліся трубы ад зламаных арганаў. Сам даміні- канскі сабор загіне ў гады фашысцкае акупацыі. Гэта адзіны каштоўны помнік полацкай архітэктуры, знішчаны немцамі, на якіх спрабавалі спісаць свае злачынствы балыпавіцкія вандалы.
    У Венгрыі я аднойчы трапіў у царкву, купал якой быў раз- маляваны пад звон. Мне здалося, што, калі б такі храм быў у Полацку, здзейснілася б дзіва, і гэты «звон» зазваніў бы па цэрквах і касцёлах, па ўсіх архітэктурных шэдэўрах, знішчаных «немецко-фашнстскнмн захватчнкамн» ў 30, 50 і 60-ыя гады цяперашняга стагоддзя.
    Беларусь апынулася ў складзе эканамічна адсталай у параў- нанні з еўрапейскімі краінамі Расіі, дзе рэформы праводзіліся са спазненнем і непаслядоўна. Наш народ не мог разлічваць на эканамічнае спрыянне, бо дзяржаўныя заказы, крэдытная і мыт- ная палітыка, чыгуначныя тарыфы служылі найперш інтарэсам рускага насельніцтва. Акрамя таго, разам з іншымі народамі імперыі беларусы сталіся ахвярамі ідэі стварэння расійскай нацыі. У межах гэтага утапічнага злачыннага праекта да 1871 года ў Беларусі трывала вайсковае становішча і да 1905-га існаваў рэ- жым асобага кіравання. Ажыццяўляліся нацыянальная дыскры- мінацыяУ прадпрымальніцтве і татальная русіфікацыя ў гумані- тарнай сферы.