• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Дрэвы ў лесе могуць пераходзіць з аднаго месца на другое і шумам сваіх галінаў размаўляюць паміж сабою. Апавядаюць, што нехта, блукаючы гэтай ноччу ў лесе, знайшоў кветку папараці і бачыў не толькі скарбы, схаваныя ў зямлі, але і дзівы ў прыродзе: разумеў гаворку кожнага стварэння; чуў, як дубы сыходзяцца з розных мясцін і, зрабіўшы кола, гамоняць шолахам галін, прыгад- ваючы, быццам старыя ваяры, свае гераічныя ўчынкі і даўнія заслугі. Ліпы і бярозы, збіраючыся там, хваліліся сваёй прыгажосцю; сярод іх былі некаторыя, нібыта госці з суседніх садоў, класічна падстры- жаныя і выпрастаныя; тыя гаманілі пра залётнасць дваровых дзяўчат і свавольствы панічоў, сведкамі чаго яны няраз былі...
    Узыходзіць сонца, уздымаецца над гарамі і лясамі і на вачах усяго люду рассыпаецца ў небе на дробныя зіхатлівыя зорачкі, а потым зноў збягаецца ў адзін агністы шар; яго акружае безліч вясёлкавых кругоў, і ён мігціць, кружачыся вакол сваёй восі»*.
    Пераклад з польскае Міколы Хаўстовіча.
    Жыхары Прыдзвіння верылі ў разрыў-траву, што разрывала замкі ды кайданы і расколвала ў касцоў косы-літоўкі, а таксама ў лятучае зелле, або траву-пералёт, якая блішчэла ў небе, нібы зорка, і магла выканаць любое чалавечае жаданне. Верылі, што ў ваколіцах Полацка блукаюць здані двух вялізных чорных сабак, што некалі належалі паганскаму асілку Бою з-пад цяперашняга Краснаполля, што на Расоншчыне. У сярэдзіне мінулага стагод- дзя яшчэ спраўлялі ў гонар гэтых таямнічых стварэнняў адмыс- ловае свята. Гаспадар браў ласы кавалак, нахіляўся пад стол і тры разы клікаў: «Стаўры, Гаўры, гам, хадзіце к нам!». Было шмат сведкаў, што пасля гэтага ў хаце сапраўды на імгненне з’яўляліся два чорныя цені.
    Маці і бабулі апавядалі дзецям пра трох каралёў: кашэчага — Варгіна, пеўневага — Будзіміра і мышынага — Паднора. Ма- лыя туліліся бліжэй, чуючы пра волатаў Дубіну, Пруда і Гарыню або пра шматаблічную нечысць, што ахоўвае закапаныя вакол Полацка скарбы. Мурашкі густа бегалі ў слухачоў па спіне, калі згадвалі вадзеніка, што жыў у Палаце па вірах і краў людзей: жанчыны рабіліся зеленакосымі русалкамі, а мужчыны самі пе- ратвараліся ў вадзенікоў. Праўда, Бог не даваў нячысціку спакою: на зімовае свята Вадохрышча выганяў яго ў лазу і толькі ў жніўні, пасля Спаса, дазваляў зноў нырцануць у раку.
    Убачыць у Прыдзвінні чорта сто гадоў таму было значна прасцей, чым сёння,— адно падпільнуй, як будзе каціцца па зямлі віхура (чортава вяселле), плюнь у яе тройчы і скажы: «Чорт, чорт, пакажы хвост!». Чэрці любілі музыку і сходкі, жаніліся між сабою, і ў іх нават нараджаліся дзеці.
    Меліся надзейныя сродкі распазнавання ведзьмаў. Казалі, што дастаткова сабраць з дзесяці цэркваў святую ваду і зварыць на ёй аўсяны кісель — жур, як ведзьмы збягуцца на яго з усіх ваколіц. Быў іншы спосаб: схаваць на загавінах перад вялікім постам кавалак сыру і насіць да Вялікадня ў мяшэчку пад пахай. На велікоднай ютрані, як толькі святар абвесціць: «Хрыстос уваскрэс!», трэба ўслед за ім прамовіць: «А ў мяне сыр ёсць», і тады ўсе ведзьмакі пачнуць слёзна прасіць у вас сыру.
    У насельнікаў прыдзвінскага краю жыла вера ў варажбу і ў розныя магічныя дзеянні. Вось, напрыклад, не вельмі апетытны рэцэпт, «як закахаць у сябе любую жанчыну», выпісаны мною з даўнейшай старанна чытанай кнігі без пачатку і канца, якую знайшоў у Полацку ў адной старой прыватнай бібліятэцы: «За- біць чорнага ката вырваць у яго вочы і ўкласці іх у яйкі ад чорнай курыцы — два вокі ў два яйкі. Пасля яйкі павінны адляжацца і пратухнуць пад кучай конскага гною. 3 кожнага яйка вылупіцца па д’ябляняці, і абодва будуць служыць, прыносячы гаспадару ўсе ўцехі, якія бываюць на свеце».
    Есць звесткі пра цікавы супрацьпажарны сродак. Калі ў каго загараўся дом, дык у суседзяў, каб туды не перакінулася полымя, голая дзяўчына ці маладзіца аббягала з поўным гарлачом малака вакол свайго дворышча і кідала гарлач у агонь. Відаць, у цывілізаваным XIX стагоддзі гэты спосаб барацьбы з чыр- воным пеўнем ужо адміраў, а калі і не — дык быў малаэфек- тыўны, бо ў 1837 годзе пажар знішчыў у Полацку трыста дамоў, у 1848-ым — усю цэнтральную частку горада.
    Найбольшую папулярнасць мелі, бадай, гісторыі пра пярэва- ратняў-ваўкалакаў. У святочны дзень на кірмашы ці каля карчмы можна было пачуць аповяд чалавека, якому самому давялося пабегаць у воўчай шкуры. Людзі, затаіўшы дыханне, слухалі, як небарака пасварыўся з суседкай-ведзьмаю і тая адплаціла яму страшнаю помстаю. Аднойчы ў дарозе цёмная сіла змусіла яго, маўляў, распрэгчы каня і пралезці праз хамут. А як пралез — ваўком зрабіўся і ў лес пабег. Тры зімы і тры леты бегаў адзінцом, пакуль не прынялі ў гайню. А самае страшнае: баяўся забыцца, што ён не звер, а чалавек, і таму кожнае раніцы мыўся, водзячы пысаю па роснай траве, а ўвесну, калі людзі аруць і сеюць, разграбаў лапамі зямлю. Так і жыў гаротнік, пакуль аднаго разу, як цягнуў з чарады авечку, пастух не перахрысціў яго дванаццаць разоў пугаю, пасля чаго ваўчыная шкура і злезла.
    Даруйце, што захапіўся. Але ж я — палачанін, а нас хлебам не кармі, а дай паслухаць нешта загадкавае ды вусцішнае.
    Можа, каб засцерагчыся ад шматаблічнай нячыстай сілы, продкі часта давалі паселішчам і іх наваколлю чыстыя «святыя» найменні. Есць на Полаччыне Святыя ручаі, азёры Свяцец і Свяцінец, вёскі Свяціца і Свяцілішча.
    У працяг размовы пра натуру жыхароў Прыдзвіння пазнаё- мімся з тым, якімі ўбачыў іх у 50-ыя гады XIX стагоддзя гісторык і этнограф генерал-маёр М. Без-Карніловіч: «Незнакомый с роскошью белорусец довольствуется малым: не скучает своею жнзнью, нн трудамн; от него все можно получнть справедлн- востью, умеренностью, ласкою: верный н прнзнательный за доб- ро, не стерпнт оказанной ему несправедлнвостн. Мужчнны охот- ннкн курнть табак; оба пола любят попнровать на похоронах, свадьбах, крестннах. Потомкн прннявшнх хрнстнанство крнвн- чей откровенны, суеверны, до снх пор сохраннлн одежду, язык н некоторые обычан свонх предков».
    Беларускія святы і звычаі Полаччыны зачаравалі мастака I. Захарава. У сваёй кнізе «Путевые запнскн русского худож- нмка» (Санкт-Пецярбург, 1854 г.) ён пісаў: «Надарылася мне быць на кірмашы ў Беларусі. На гэтыя святы з’язджаецца звы- чайна безліч народу, што танцуе да позняе ночы... Беларускія танцы разнастайныя і вельмі падобныя да неапалітанскай таран-
    тэлы: такія самыя павароты, жвавасць і амаль тыя ж матывы музыкі. Пачынаюцца танцы так: дзве дзяўчыны, дамовіўшыся танцаваць, бяруцца за рукі і падыходзяць да дудара, што сядзіць улетку на прызбе каля карчмы, а ўзімку — у самой карчме. Кожная дзяўчына павінна заплаціць яму за танец капейку срэб- рам або падараваць яйка, абаранак ці блін. Потым яны пачы- наюць танцаваць — спярша проста адна перад адной, потым укругавую, зноў проста і завяршаюць танец вальсам; некаторыя скачуць з прыпевам і пстрыкаюць пальцамі. Ледзь паспее адна пара закончыць танец, як адразу з’яўляецца другая, і беднаму дудару ўвесь дзень не дадуць ні хвілінкі спакою».
    Уражлівая натура мастака ўбачыла падабенства Полаччыны з Італіяй не толькі ў танцах, але і ў краявідах: «Дзівосны від адкрываўся на Полацк: сабор, манастыр і царква св. Сафіі — разам на схіле гары, а на беразе паўразбураныя яўрэйскія хаціны; на рацэ Дзвіне мільгацелі лодкі з ветразямі і без іх. Людзі ў розных уборах: рускія, яўрэі, яўрэйкі, беларускія сяляне... а ў дадатак да гэтай прывабнай карціны — сонца, што, заходзячы, асвятляе рэдзенькія аблачынкі такім спякотным каларытам, якога мне не даводзілася бачыць і ў Італіі. Бераг і будынкі былі за- цененыя, адно вярхі люстраваліся ў вадзе, і паміж ценямі мільгалі ад хуткае плыні залацістыя струменьчыкі. Я не мог стрымацца, каб не замаляваць гэты краявід, а потым намаляваў карціну алейнымі фарбамі». Апавядаючы пра выдатнасці полацкага дой- лідства, Захараў зазначаў: побач з імі «забываеш, што ты не ў сталіцы, а ў павятовым горадзе». Дарэчы, захапленне падарож- ніка тутэйшымі храмамі было настолькі вялікае, што з-пад яго пяра выйшлі такія словы: «Мікалаеўскі сабор — велізных паме- раў і надзвычай цікавай архітэктуры; потым — Сафійская цар- ква, з архітэктурай такой лёгкай і вытанчанай, што нельга на- любавацца, дый не дзіўна: кажуць, нібыта дзве гэтыя царквы пабудаваны па малюнках Мікеланджэла».
    Дадам да гэтых цытатаў і сказанае пазней, ужо ў 1912-ым, выдатным расійскім пісьменнікам Іванам Буніным:«Гостнл, меж- ду прочнм, у A. С. Черемнова, в северной частн Внтебской губерннн. Громадный лесной край, необычайно ннтересный в бытовом отношеннй. Мне довелось очень много ходнть пешком, вступать в непосредственные отношенмя с местнымн крестья- намн, прнсматрнваться к ннм, нзучать нх язык. У крестьян этой полосы, по-моему, в нанболее чнстом вмде сохраннлнсь ненс- порченные черты славянской росы. В ннх вндна порода. Да н жнвут онн хорошо, да/іеко не в тех ужасных некультурных усло- внях, как наш мужнк в средней Росснн».
    Пісьменнікава жонка, Вера Мурамцава, у лісце з таго самага беларускага маёнтка Клееўкі Себежскага павета пісала: «Нменне
    очень благоустроенное, чувствуется, что хозяева культурные лю- дв. Да н самн мужнкн чніце, лнца определеннее нашнх. Есть н особая поэзня этого края: в саду жнвет семейство анста, коров сзывают рожком...».
    Да болю шкада некаторых крывічанскіх звычаяў, жывых яшчэ на пачатку нашага стагоддзя. Вось, скажам, імёны. Нас паспяхова прывучылі да, так бы мовіць, «агульнасаюзных». Цяпер стано- вішча пакрысе папраўляецца, з’яўляюцца Янкі, Адэлі, Францішкі, Міхаліны, ды па-ранейшаму набор імёнаў у школьным класе ў Полацку мала чым розніцца, напрыклад, з уладзівастоцкім.
    Даўней імёны і ў гарадскіх, і ў сялянскіх беларускіх сем’ях давалі па святцах — царкоўнай кнізе, з пералікам усіх святых і іх дзён у каляндарным парадку. Прыйшоў на свет хлопчык у дзень апосталаў Пятра і Паўла — будзе Пятрусь ці Паўлюк, нарадзілася дзяўчынка на святую Ганну — наканавана ёй быць Ганусяй. Апрача таго, кожнае імя мела звычайна пяць форм. Нататкі пра гэты звычай пакінуў знаўца нашае старасвеччыны Вацдаў Ластоўскі, радзіма якога — былы фальварак Калеснікаў пад Міёрамі.
    Зусім малых дзяцей, што бегалі без порткаў у даўгіх кашулях, звалі пяшчотна: Анцік, Гаўрык, Петрык, Юрцік. Ды вось хлоп- чыку надзелі порткі, і ён з пестуна стаўся работнікам — пасвіць гусі і куры, скубе пёры, едзе з бацькам у лес ці на поле. Такіх памочнікаў называюць ужо больш самавіта: Антук, Гаўрук, Пят- рук, Юрка. Калі хлапцы падрастуць і пачнуць хадзіць на вячоркі ды ігрышчы, Пятрук абавязкова ператворыцца ў Петруся, Юр- ка — у Юрася. Набяжыць час жаніцца, пераходзіць «з рабяц- кага стану ды ў мужчынскую славу», і Пятрусь стане звацца Пятром. Палятуць гады «мужавання і баявання», неўпрыкмет падыдзе пара жаніць сына. Нявестка будзе зваць Пятра — Петрашом, Астапа — Асташом, Рыгора — Грынём. Вось не- калькі такіх поўных імянных ланцужкоў. Аляксандр: Вольцік, Валюк, Алесь, Алехна, Вольша. Уладзімір: Валодзік, Валодзька, Валодусь, Валадар, Валодша або Аадзік, Ладук, Ладысь, Ла- дамір, Ладша. Раман: Ромцік, Рамук, Рамась, Раман, Рамаш. Трохі меней форм мелі жаночыя імёны: Наська, Настка, Нас- туля, Наста; Верця, Верка, Вяруся, Вера.