Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Другое з названых выданняў цалкам аўтабіяграфічнае. На яго фотаілюстрацыях можна ўбачыць жыхароў Полацка, гарадскія крамы, яўрэйскую школу-хедэр, зімовую Дзвіну. Да аб’ёмістай, амаль на чатыры сотні старонак, кнігі быў дададзены слоўнік- гласарый, адкуль амерыканскі чытач атрымліваў магчымасць да- ведацца пра шэраг беларускіх геаграфічных назваў, імёнаў і па- бытовых рэчаў. Аўтарка лічыла, напрыклад, патрэбным патлу- мачыць, дзе знаходзяцца Віцебск і Вільня, што такое талакно і як у нашых мясцінах спажываюць гарэлку.
Полацк — радзіма опернага спевака і рэжысёра Аляксандра Альтшулера, вядомага пад сцэнічным псеўданімам Альтуці.
У двадццаць тры гады ён дэбютуе ў маскоўскай Італьянскай оперы, стане спяваць разам з легендарным Леанідам Собінавым, у 20-ыя гады зойме пасаду галоўнага рэжысёра Харкаўскага опернага тэатра, будзе з поспехам ажыццяўляць пастаноўкі («Царская нявеста», «Князь Сярэбраны», «Аіда», «Кармэн») у Пярмі і Свярдлоўску.
Мястэчка Лужкі праславіць на ўвесь свет народжаны там у 1858 год$е Эліэзер Бен-Іягуда (Перэльман), дзякуючы якому яўрэі адродзяць іўрыт у якасці жывой размоўнай мовы, што станецца дзяржаўнай моваю Ізраіля.
He абыдземся мы і без старонкі эканамічнай, а ў ёй без статыстыкі, хоць нехта са знакамітых палітыкаў і назваў гэтую навуку адным з відаў хлусні.
У 1861 годзе ў Полацку жыло 15 тысяч чалавек — трэцяе месца сярод павятовых гарадоў Беларусі. Слыннае некалі, a цяпер правінцыйнае места Полацкае мела 330 крам. Няхай лічба вас асабліва не ўражвае, бо 170 з іх разам з гаспадарамі пада- рожнічалі па вуліцах і былі звычайнымі лёгкімі шапікамі, з якіх прадавалі хлеб, муку, садавіну, цвікі і свечкі, мыла ды іншы дробны тавар. 3 280 купцоў кожны пяты — у залежнасці ад капіталу — належаў да адной з трох гільдый. Яны і трымалі сапраўдныя крамы з прывазным таварам — суконнымі, ядваб- нымі і баваўнянымі тканінамі, галантэрэяй і бакалеяй. Гільдыйныя купцы займаліся буйным гандлем з Рыгаю, пастаўляючы туды збожжа, сала, лён і льняное семя, пяньку і лес. Шумных і багатых кірмашоў, куды прыязджалі за сотні вёрст, Полацк ужо не ведаў. Іх замянілі штотыднёвыя базары па серадах, пятніцах і нядзелях з даволі сціплым абаротам каля пяцісот рублёў.
Рамеснікаў у гэты час налічвалася 421. Mary сказаць, каго было болей, каго меней: 151 шавец, 97 краўцоў, 25 хлебапёкаў, 22 цесляры, 20 муляраў і тынкоўшчыкаў, 16 разнікоў (мяснікоў), 11 сталяроў, па шэсць кавалёў і гарбароў. Зніклі шабельнікі, пішчальнікі, наогул усе збройнікі, з’явіліся гадзіншчыкі і фартэ- піяннікі. Пачалася рэгістрацыя прадстаўніц найстаражытнейшай прафесіі. 1 жніўня 1889 года ў Полацку было на ўліку восем прастытутак, у губернскім Віцебску — дзеля параўнання — 53.
Сярэднявечныя цэхі дажывалі свой век, на змену ім прыходзілі капіталістычныя прадпрыемствы.
На 1865 год статыстыка налічвае ў Полацку ўжо 18 «заво- даў» — сем гарбарняў, тры піваварні і тры вапнярні, тытунёвая і свечкавая фабрыкі, цагельня, медаварня і бровар, што забяс- печваў палачанаў і наваколле гарэлкаю. У наступным годзе горад убачыў першы паравоз: пачаўся рух на ўчастку Полацк — Дзвінск (цяперашні Даўгаўпілс) Рыжска-Арлоўскай чыгункі.
Галоўнаю працаўніцай пакуль што, аднак, заставалася Дзвіна.
У тым самым 1865-ым па ёй прайшло 13 300 плытоў. Кожны складаўся з дзвюх «лаваў» метраў па шэсцьдзесят уздоўж і на дзесяць з лішнім ушыркі. Дзесятка паўтара плытоў — «гонка». Пры ёй абавязкова меўся асобны плыт з прыгожым стромістым дамком, падзеленым на дзве палавіны: у адной была печка — гатаваць ежу, у другой плылі прыказчыкі ці сам гаспадар. Добрым надвор ем з Полацка да Рыгі гонка даходзіла за дзесяць дзён.
Уладкаваўшыся з вудаю дзе-небудзь паблізу святой Сафіі, вы не толькі пачулі б песні асначоў-плытагонаў, але і ўбачылі б на пустэльнай сёння Дзвіне жвавы рух самых разнастайных суд- наў. Моста праз раку яшчэ няма, таму паміж горадам і Задзвіннем ходзіць паром і снуюць рознакаліберныя чаўны. Емістыя лайбы вязуць вапну і камень. Стругамі сплаўляюць на Балтыйскае ўзбя- рэжжа клёпкі, абады і гонту. На карме завіхаецца стырнавы, побач з ім стаіць лоцман і яго памочнік, якога па-мясцоваму называюць «дзяцінам».
Напрыканцы стагоддзя рака прывыкне да паравога флоту. 3 Віцебска да Дзвінска з заходам у Полацк пачнуць курсіраваць параходы «Гнгант», «Атлет», «Надежда», «Герой», «Снлач», «Борец» і «Друя». Гаспадарамі маршрута стануць спадары 3. Гіндзін і Л. Рахмілевіч.
Што яшчэ? Простыя гараджане па-ранейшаму трымалі козаў, авечак, свіней і кароў. У панскіх хлявах побач з тутэйшымі маларослымі кароўкамі жавалі жуйку халмагоркі і галандкі, капалі капытамі зямлю тырольскія быкі. 3 прыгарадных вёсак масла адпраўлялі ажно ў Смаленск, Рыгу і Санкт-Пецярбург. На ага- родах нічога новага, апрача хіба бульбы, з часоў сярэднявечча не з явілася.
Трэба сказаць, што напачатку з нашым сённяшнім «другім хлебам» не ўсё ішло гладка. «Журнал мнннстерства государ- ственных нмуіцеств» паведамляе пра выпадак у маёнтку Цялят- нікі Віцебскай губерні, гаспадар якога прымусіў сялянаў садзіць бульбу. За прыгоннымі назіралі сам пан з памагатымі. Усё ра- білася як след, але ўзыходзіць новая сельскагаспадарчая культура чамусьці ўпарта не хацела. На ўсе роспыты мужыкі чухалі па- тыліцы і казалі, што на гэтай зямлі бульба, відаць, не родзіць. Аднак таямніца хутка раскрылася. Пасадзіўшы на вачах у наг- лядчыкаў клубні, сяляне потым выкопвалі іх і збывалі ў карчме за гарэлку. Тады дасціпны пан загадаў падчас пасадкі рэзаць кожную бульбіну — ад «д’ябальскіх чараў», што выклікалі няў- родзіцу,— «крыжам» на чатыры часткі, і змагары з «праклятымі яблыкамі» «з трывогаю ў сэрцы ўбачылі на палях буйнацвецце бульбы, а потым і самі пачалі яе разводзіць».
Тагачасныя пчаляры збіралі з калоды ў год ад дзесяці да пятнаццаці фунтаў мёду і ад васьмі да дзесяці — воску. У багатых
маёнтках апроч садоў былі аранжарэі, дзе, як піша М. Без-Кар- ніловіч, паСпявалі абрыкосы, персікі, вінаград, лімоны і апель- сіны.
Уяўленне пра багацце тагачасных беларускіх садоў даюць сведчанні гісторыка Міколы Улашчыка, які ў сваёй кнізе «Была такая вёска» піша, што напрыканцы XIX стагоддзя ва ўраджайны год калёсы самых лепшых яблыкаў вагою пудоў на дваццаць каштавалі ў Менску пяць рублёў, гэта значыць, пуд ішоў за 25 капеек. Каб не везці тавар дахаты, гаспадар мог аддаць увесь воз і за два рублі. Столькі ж каштавалі і цэлыя калёсы вішняў.
Калі ўжо загаварылі пра кошты, дык пуд ячменю прадавалі тады за 70—80 капеек, кілаграм масла за 45. Конь каштаваў ад 100 да 200 рублёў, жарабя — 25—30, карова — 35—40, цяля —- 4—5. За зроблены ў Віцебскіх саматужных майстэрнях аднаконны плуг плацілі 3 рублі, за жняярку і малатарню — па 120.
Цяпер — пра паляванне, якое тады яшчэ не зусім ператва- рылася ў спорт.
Цяжка даць веры, але ў сярэдзіне мінулага стагоддзя мя- дзведзяў у лясах вакол Полацка вадзілася столькі, што, калі за адну аблаву здабывалі меней трох касалапых, гэта лічылася няў- дачаю. Вядома, што ў 1859 годзе Віцебская губерня адправіла Дзвіною ў Рыгу 215 пудоў ласіных шкур і 15 пудоў рагоў. Мя- дзвежы^ шкуры каштавалі ад 3 да 12 рублёў, рысіныя — 2—5. Мы вось проста кажам: «мядзведзь», а тагачасныя полацкія паляўнічыя адрознівалі тры пароды: мурашніка, аўсяніка і сцяр- вятніка. Апрача традыцыйнага палявання, калі абкружалі асо- чаны бярлог, лясных гаспадароў лавілі сілом або жалезнымі пас- ткамі, што ставілі ў атворах борцяў. Прасунуўшы галаву да пчол, мядзведзь ужо не мог выцягнуць яе назад. Існаваў і такі спосаб: на дне адмыслова выкапанай ямы пакідалі місу з разведзеным гарэлкаю мёдам. Прываблены пахам буры ласун адважна «браў чарку», пасля чаго соладка засынаў і рабіўся лёгкаю здабычай.
Але нярэдка здаралася, што нецікавая перспектыва апынуцца ў ролі здабычы выпадала самому паляўнічаму. На такія выпадкі ў лесе сям-там рабілі прымацаваныя да дрэва на вышыні чаты- рох-пяці метраў круглыя дашчаныя пляцоўкі, да якіх прыстаўля- ліся лескі. Ратуючыся ад звера, чалавек хуценька падымаўся на пляцоўку і ўсцягваў за сабой лесвіцу. Медзведзь лёгка залазіў да ўзроўню пляцоўкі, але яе шырокія краі не дазвалялі касалапаму дапасці да крыўдзіцеля.
У Прыдзвінні вадзілася шмат ваўкоў. На іх палявалі звычайна ў другой палове лета. Звяроў прываблівалі голасам, тыя адгука- ліся, а тым часам кола паляўнічых сціскалася. У гэтую пастку
запускалі ганчакоў, якімі кіраваў конны сабакар. За дзень зда- бывалі да трох ваўчыных выпладкаў. Маладых драпежнікаў бралі, заганяючы сабакамі, жыўцом. Шкуры забітых звяроў фарбавалі і прадавалі як «беларускіх янотаў».
Знаёмы ўжо чытачу расійскі акадэмік Севяргін занатаваў на Полаччыне і іншы спосаб палявання на небяспечных драпежнікаў. У лясных нетрах капалі глыбокую яму, у сярэдзіну яе забівалі вялізны кол, чыя макаўка выступала над узроўнем зямлі. Яму маскавалі саломай і галлём, да якіх узімку дабаўляўся снег. Да кала прывязвалі качку або гусь, што, як вядома, не любяць сядзець ціха. Прываблены птушкаю воўк трапляў у яміну, пры- чым часам звяроў там набіралася штук па пяць. Севяргін лічыў, што адтуль пайшла беларуская прымаўка: «I гусь цэлая, і воўк злоўлены». Аднак паквапіцца на прынаду мог і чалавек. Мастак I. Захараў пачуў пад Полацкам аповяд пра тое, як у ваўчынай яме апынуўся добра падпіты дудар, якому таксама заманулася паласавацца гускай. Ноч небарака соладка праспаў на дне, a ўранні на яго грымнуўся велічэзны ваўчара. Музыка меў адзіную зброю — дуду, што нібыта і выратавала яго, бо воўк пад яе мелодыю выў і скакаў, пакуль не падаспелі людзі.
Сёння чытаеш такія звесткі, быццам фантастычны раман.
Лясы і пушчы, дарэчы, хутка збяднелі пасля паўстання 1863 года, калі на загад расійскага ўрада пачалося высяканне запа- ведных абшараў, дзе маглі хавацца інсургенты.
Дзе паляванне, там і рыбалка. Гэтую старонку прысвячаю тым, хто, як некалі і сам аўтар, закідваў вуду ў Дзвіну і не зводзіў вачэй з патанка. Праўда, папярэджваю: чытаць лепей з валідолам.
На маім стале кніга Аляксея Сапунова «Река Западная Двн- на» (Віцебск, 1893). Чытаю, што «сомы нередкн» і сярэдніх памераў дзвінскі сом важыць 3—3 V4 пуда, ды ўспамінаю дох- лага соміка (мо апошняга?) з адной галавы і хваста, які плыў дагары чэравам па каламутнай вадзе, калі ў 1990 годзе навапо- лацкае вытворчае аб’яднанне «Палімір» атруціла Дзвіну нейкай хімічнаю заразай да самай Рыгі.