Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Самоў нашы прадзеды лавілі сеткамі або вялікім кручком на моцным шнуры. Прынада — жывая і мёртвая рыба, кавалкі мяса і ўлюбёны саміны ласунак — пячонка. Трапіўшы на кручок, трох- пудовая рыбіна вазіла рыбака з лодкай добры дзесятак вёрст уніз і ўверх па рацэ.
Самы мінулага стагоддзя ўяўляюцца нечым накшталт акул: яны пачуваліся так упэўнена, што і самі былі не супраць злавіць чалавека. Газеты пісалі, як у 1820 годзе ў Краслаўцы сом схапіў дзяўчынку і адгрыз ёй руку. У 1884-ым у раце Дрысе каля сутоку з Дзвіной купалася дваццацігадовая дзяўчына; як толькі
яна адплыла на колькі сажняў, рачны разбойнік пацягнуў яе за нагу на дно. Перапалоханую купальшчыцу ледзьве выратавалі.
Магчыма, гэткіх самоў лавіў у блаславёныя гады юнацтва ўраджэнец Дрысы Аляксандр Пальмбах (1897—1963), цюрко- лаг і адзін са стваральнікаў тувінскага пісьменства і першай граматыкі тувінскай мовы.
«Леіц,— піша А. Сапуноў,— воднтся во множестве, дос- тнгая до 2 футов длнны н до 18 фунтов весу». Гэтая рыба добра бралася на ракавую шыйку. (Паспрабуйце сёння здабыць таго рака!) У Дзвіне і ў яе прытоках жыравалі «шараспёры», або «жывасцёры» (жэрахі), што бывалі вагою да 20 фунтаў. Яны любілі паласавацца дробнаю рыбкай, якую, высока падскоква- ючы ўгору, глушылі сваім пругкім хвастом і пры гэтым так разганяліся, што нярэдка самі апыналіся на беразе. Шчупакі дасягалі пудовай вагі. Лавілі іх, апрача вядомых сённяшнім ры- бакам снасцяў, шастамі з пятлёй на канцы.
Успамінаю, як напрыканцы шасцідзесятых гадоў у піянерскім летніку пад Ветрынам мы з сябрамі яшчэ рыбалілі такім спосабам. Шчупакі трапляліся не пудовыя, а разоў у сто меншыя, ды ўсё адно гэта было непаўторна: залацісты жвір плыткаводдзя, зя- лёныя цені рыбінак на дне (яны заўсёды стаялі галавой у бок сонца), сіло з працягнутай паміж пазногцямі травіны, якое за- водзіш з галавы пад шчэлепы...
Сапуноў апавядае, як гэтае хлапечае шчасце выглядала ў мі- нулым стагоддзі: «В полуденную летнюю пору, время шучьего сна, мальчнкн н подросткн охотятся за іцукамн с петлей, которая представляет снлок нз конскнх волос на шесте нлн прочном уднлнш,е. Такая петля осторожно надевается на морду іцукн н также осторожно доводнтся до жабер, прн подт>еме которых во время дыхання она быстро затягнвается. В петлю попадает нногда довольно крупная іцука, что составляет торжество юного рыбо- лова».
Яшчэ адно дзіва той Дзвіны — ласосі. Каля Полацка яны сустракаліся даволі рэдка, але чым ніжэй па рацэ, тым часцей. 3-пад Рыгі іх прывозілі свежых, марынаваных і вэнджаных у ядлоўцавым дыме. У сярэднявеччы, паводле хронік, ласосяў у дзвінскіх нізавінах было гэтулькі, што, наймаючыся на службу, работнікі ў дамове з гаспадаром адмыслова абумоўлівалі, каб гэтаю рыбаю іх болей двух разоў на тыдзень не кармілі.
Вугорычы ў XIX стагоддзі найлепей ловяцца перад Купаллем. Судакі «водятся в Двнне в очень достаточном колнчестве» і дасягаюць шаснаццаці фунтаў, ментузы — дванаццаці, язі — васьмі. Акуні драбнаватыя, усяго фунты па тры-чатыры. У пе- раліку дзвінскіх рыб разам з печкурамі (па-полацку — курмя-
лямі), верхаводкамі, плоткамі, краснапёркамі і джгірамі сустра- каем ліноў, гусцяру, рыбца, сіга, гальца і яльца, стынку (снятка)...
Дазвольце на заканчэнне яшчэ колькі слоў пра рыбарскія прылады. Невады на вялікіх, накшталт Нешчарды, азёрах бы- валі, калі верыць Сапунову, даўжынёю з вярсту. Папулярнасцю карысталіся восці — жалезны грабянец з пяццю-сямю вострымі зубамі на доўгім тонкім шосце,— якімі білі ўвесну шчупакоў і наогул буйную рыбу. На пачатку зімы, калі рэкі і азёры зацягваў тонкі празрысты лёд, рыбар даставаў куку — ніштаваты драў- ляны молат на сажнёвай рукавятцы. Яго ўдарамі глушылі рыбу, што ў бязветранае надвор е збіралася ля берага.
I зноў цытата: «Каждый порядочный полоцкнй рыболов неп- ременно нмеет однн нлн несколько шнуров, длнна которых бы- вает от 10 до 30 сажней н более. По длнне такого шнура, в расстоянмн полутора аршнн, прнкрепляются на короткой прнвязн крючкн. Прн забросе шнур нлн перегоражнвает реку, нлн ра- стягнвается по длнне ее». На шнур лавілі і ў Палаце, якая тады мела шырыню ад шасці да дзесяці сажняў і глыбіню чатыры- восем футаў, а ў паводку разлівалася месцамі на 350 сажняў (без чвэрці кіламетр), маючы да пятнаццаці футаў углыб.
Полацкія рыбакі былі перакананыя, што любое возера мае рыбінага цара. Рыбіна гэта ці нейкае іншае стварэнне — невя- дома, бо ніхто яго не бачыў. Па волі цара рыба велізарнымі чародамі па рэках або падземнымі воднымі шляхамі пераходзіць з аднаго возера ў другое. Шчасце таму, хто падпільнуе такое падарожжа: у яго невад зойдзе ўся чарада.
Як і цяперашнія вудалі, іх прадзеды верылі ў розныя прык- меты. Сетку яны браліся плесці толькі на маладзік. Выправу на рыбалку хавалі нават ад сямейнікаў — іначай нічога не зловіш. Спаткаўшы на дарозе жанчыну, паварочвалі дахаты. Любы са- маробны кручок цанілі вышэй за крамны — рыжскі або англійскі. Дзень лічыўся страчаным, калі першым на вуду трапляўся джгір. Сустрэўшыся на беразе з канкурэнтамі, віталіся: «Поўны сеці!». Злы язык мог дадаць: «Жаб ды мышэй», і закіпала сварка, якая почасту канчалася бойкаю і купаннем непрыяцеля.
Вяртаемся з дзвінскіх берагоў у горад.
Ідуць шасцідзесятыя гады. Дамоў у Полацку трохі болей за тысячу. Цэнтральныя вуліцы забрукаваныя, увечары на іх зага- раюцца ліхтары. Ускраіны ўвесну і ўвосень патанаюць у гразі. У 1865 годзе адчыняецца першая гарадская лякарня на сорак ложкаў. Прыкладна столькі месцаў і ў полацкай багадзельні.
Горад, як і раней, пакутуе ад пажараў. Улетку 1862-га згарэла 150 будынкаў. Праз дзевяць гадоў палачанаў напаткала новая бяда. Загарэўся дом недалёка ад вайсковай гімназіі. Хутка гім-
назічныя карпусы акружала суцэльнае мора агню. Вецер пера- носіў праз корпусны пляц вуглі і цэлыя галавешкі. Вартымі жалю выглядалі спробы вёдрамі цягаць ваду з Дзвіны. На тле полымя бездапаможна мітусіліся пажарнікі. Як высветлілася, іх абоз меў усяго дзесяць бочак. Адна толькі кадэцкая гімназія пацярпела на 23 тысячы рублёў.
Выгляд пажарышча і стан некалькіх сотняў пагарэльцаў зму- сілі гарадскія ўлады падумаць пра пампоўню і водаправод. Фар- мацэўты Фох і Ляховіч зрабілі дзеля гэтага аналіз дзвінскай вады. Яго вынікі: «...угольнокнслые нзвесть н магнезня, фос- форнокнслая нзвесть, железо в соеднненнн с хлором, серно- кнслые нзвесть н магнезня, глнна, кремневая кнслота в со- еднненнн, органнческне веіцества; зловредных металлнческнх прнмесей не оказалось». Падрыхтоўка да будаўніцтва водапра- вода разгортвалася такімі тэмпамі, што пачалася вайна з Турцыяй і ў дзяржавы не знайшлося неабходных грошай.
Пра магдэбургскае права палачане даўно забылі. 3 1875 года імі кіравала гарадская дума, якая, кажучы канцылярскай моваю, займалася пытаннямі добраўпарадкавання, народнай адукацыі і аховы здароўя. Думу выбіралі на чатыры гады жыхары, што плацілі гарадскія падаткі. Дэпутаты гэтага «гарсавета» называліся «глас- нымі». 1м належала права выбіраць са свайго складу гарадскую ўправу і гарадскога галаву, які быў і думскім старшынёй. За гэтымі органамі ўважліва сачылі губернскае ў гарадскіх справах «прнсутствне» і губернатар. Ен мог прыпыняць пастановы, калі тыя супярэчылі закону. Росквіт расійскае «дэмакратыі» прывёў да таго, што з 1893 года ў выбарах дазволена было ўдзельнічаць толькі гараджанам з нерухомай маёмасцю не меней чым на тысячу рублёў. Такіх у Полацку набраўся ўсяго адзін працэнт.
У дзейнасці «бацькоў горада», як і ва ўсе часы, хапала злоўжы- ванняў. У 1913-ым з прычыны падлогаў вынікі выбараў у думу двойчы апратэстоўваліся. На пачатку стагоддзя залез у гарад- скую скарбоўню абраны галавою буйны купец Шпакаў. Гісторыя выплыла на свет, і злодзей развітаўся з утульным крэслам. Ад- дадзім царскім уладам належнае: такіх, як Шпакаў, яны на іншае цёплае месца звычайна не ўладкоўвалі. На просьбу адстаўнога думскага старшыні пакінуць яго на пасадзе нават без грашовага утрымання міністэрства ўнутраных спраў наклала з’едліва-суро- вую рэзалюцыю: «Проворовавшнйся городской голова нам не нужен, даже прн согласнн служнть бесплатно».
Магчыма, сённяшнім полацкім ахоўнікам закона будзе цікава даведацца, што стагоддзе таму галоўная доля крымінальных і грамадзянскіх спраў у гарадскім і павятовым судах прыпадала на нявыплату падаткаў, адмаўленне ад штрафаў, патраву панскіх палёў і недазволеныя рыбалку ды высечку лесу. Асуджаныя
адбывалі пакаранне не толькі за турэмнымі кратамі, але і ў манастырах. Напрыклад — Акуліна Міхайлава, што атрымала «за блудную жнзнь» сем гадоў, з якіх адзін, па пастанове павятовага суда, мусіла бавіць у Спаса-Еўфрасіннеўскім манас- тыры — каючыся, ходзячы на ўсе набажэнствы і завяршаючы кожнае дваццацю пяццю «коленопреклоненнямн».
Спіс полацкіх навучальных устаноў, адчыненых царскімі ўла- дамі пасля разгрому акадэміі, піярскага ліцэя і кляштарных школ, недасведчанага чалавека можа і здзівіць. Аднак гэтыя ўстановы былі невялікія і вузкасаслоўныя. У сярэдзіне мінулага стагоддзя горад меў пяцікласную дваранскую вучэльню і платны «ўзорны» пансіён для шляхцянак. Тры дзесяткі дзяцей незаможных мес- цічаў хадзілі ў прыходскую вучэльню. Былі яшчэ павятовае ву- чылішча і дзве духоўныя навучальныя ўстановы — вучэльня і семінарыя, куды зазвычай ішлі сыны праваслаўных папоў, дыя- канаў і псаломшчыкаў.
У параўнанні з пачаткам XIX стагоддзя адукацыя ў Полацку, як і ва ўсёй Беларусі, упала да катастрафічна нізкага ўзроўню.
Паступова адчыняліся царкоўнапрыходскія школы, асобныя платныя школы для дзяўчынак і хлопчыкаў з забяспечаных сем - яў. Колькасць настаўнікаў і вучняў павялічвалася, не мяняўся толькі дух, заведзены Мураўёвым і мураўёўцамі, што абсалютна слушна лічылі: руская школа зробіць у Беларусі для заняволення народа болей за любую армію.
Нястомны «вешальнік», прэтэндуючы і на ролю асветніка, падаў імператару дакладную запіску: «Для утверждення русского владычества в Северо-Западном крае необходнмо заместнть все преподавательскме места учнтелямн нз Росснн. Обратнть осо- бенное вннманне на правнльное преподаванне русской нсторнн н в особенностн нсторнн западной Росснн. Подтверднть окон- чательно о повсеместном введеннн русского языка...». Інструк- цыя царскага міністэрства народнай асветы (мы, беларусы, маем усе падставы называць яго міністэрствам народнага зацямнення) літасціва дазваляла карыстацца ў школе «белорусскнм наречнем» толькі ў тлумачэнні незразумелых дзецям расійскіх слоў.