• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Ьольшасць гараджанаў хлеб для сябе пякла дома. У булачных гандлявалі толькі здобай і булкамі з белай мукі...
    Цэнтральным месцам адпачынку і забаў доўгі час служыў кадэцкі пляц. Гэта быў вялікі гладка ўтрамбаваны чатырохкутнік з шырокімі прысадамі з усіх чатырох бакоў. Дрэвы, перадусім таполі, у тым ліку пірамідальныя, а таксама дзікія каштаны да- сягалі велізарнай вышыні і таўшчыні. Шмат якія дрэвы пады- маліся да званіцаў сабора. Увечары, асабліва па суботах, пляц густа запаўнялі святочна апранутыя людзі. У так званыя табель- ныя дні тут адбываліся парады кадэтаў. У зімовы час вольна- пажарнае таварыства рабіла на пляцы каток. Яго абсаджвалі ялінкамі, у нядзелю граў аркестр пажарнікаў.
    У 190э годзе пляц стаўся месцам збору для розных дэман- страцый. Пасля гэтага гарадская дума перадала пляц ва ўласнасць
    кадэцкага корпуса. Адміністрацыя абвяла яго жалезнай агаро- джай і пазбавіла гараджан права карыстацца пляцам для прагу- лянак, калі туды выводзілі гуляць кадэтаў. У той час каток рабілі на Дзвіне.
    Улетку Дзвіна заўсёды вабіла мноства гараджан. Улюбёным месцам купання быў пляж насупраць вусця Палаты. Вечарамі пляж быў поўны мужчын і падлеткаў. Жанчыны выпраўляліся найчасцей на Палату. Усе купаліся галяком.
    Увесну шмат хто з палачанаў хадзіў па чаромху на Чорную рэчку. Так называлася рукаво Дзвіны, якое аддзялялася насупраць Богаяўленскага манастыра і зноў злучалася з Дзвіною каля мяс- тэчка Экімань. Чорная рэчка ўтварала вялікі востраў.
    Моладзь любіла хадзіць на шпацыр у лес за Спаса-Еўфра- сіннеўскім манастыром. Верхні замак улетку —- асабліва ў тра- вені, калі ў Сафійскім саборы штодня а шостай гадзіне раніцы чыталіся акафісты перад шанаваным абразом Божае Маці,— таксама запаўняўся народам. Людзі доўга стаялі над стромай, назіралі за плытамі, слухалі песні асначоў і іх ігру на гармоніку.
    Вольнапажарнае таварыства, якое мела ўласны духавы ар- кестр, часта ў летнія месяцы наладжвала гулянні ў гарадскім садзе. Сад знаходзіўся побач з вакзалам. Ен займаў досыць значную прастору з вялікімі прысадамі. У садзе была ракавіна для аркестра, адкрытая сцэна для канцэртаў і спектакляў. Заў- сёды шматлюдна было ў буфеце...
    У апошняе дзесяцігоддзе некаторыя крамы, а найперш га- дзіннікавыя майстэрні, мелі ровары, якія ахвотна выдавалі на- пракат за 15 кап. на гадзіну.
    Паблізу рыначнага пляцу, у доме ў купца Лебедзева, была гарбатня таварыства цвярозасці. Тамсама выдзеленыя былі два пакоі: адзін пад бібліятэку, другі пад чытальню. У нядзельныя вечары, калі гарбатня зачынялася, у зале часам наладжваліся чытанні з карцінамі з дапамогаю «чароўнага ліхтара».
    Свайго тэатра горад не меў. Спектаклі ставілі аматары сцэ- нічнага мастацтва. Некалькі разоў прыязджалі папулярныя тады хары Славянскага, Архангельскага. Аднойчы ў Полацку высту- пала Камісаржэўская. Спектаклі давалі ў зале «благородного собранмя» — так называўся клуб, у якім аб’ядноўваліся пера- важна чыноўнікі і афіцэры. Частымі гасцямі бывалі і павятовыя памешчыкі. У клубе гулялі ў більярд і ў карты. Драўляны будынак «благородного собрання» стаяў у садзе на тым месцы, дзе цяпер пабудаваны дом афіцэраў. Побач, на пустцы, спыняўся заезджы вандроўны цырк...
    Пасля задушэння рэвалюцыі 1905 года сярод моладзі запа- навалі ўпадніцкія настроі. Зачытваліся вершамі Надсона, чыталі Саніна, размаўлялі пра нашумелую кнігу «Пол і характар»...
    Аднак адарвемся ад крыху настальгічных успамінаў колішняга
    кадэта і зноў паспрабуем уявіць сябе на полацкіх вуліцах і пляцах у травені 1910-га.
    Агледзеўшы помнік падзеям 1812 года, Мікалаеўскі сабор і класічныя будынкі Корпуснага пляца, вы прысядзеце на лавачку ў засені старых ліп. Кінеце вока на густоўныя газавыя ліхтары (першая электрастанцыя дасць ток яшчэ праз два гады) і зноў дастанеце з кішэні гарадскі даведнік.
    Адрасы сямі булачных і пякарняў: усе на Віцебскай, галоўнай гандлёвай вуліцы горада. Пералік навучальных устаноў. Іх у Полацку дваццаць адна. Апрача ўжо знаёмых вам па праходцы, гэта шасцікласныя і чатырохкласныя гарадскія вучэльні; жаночая епархіяльная вучэльня пры Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры (начальніца — манахіня Ніна); прыватная шасцікласная рэаль- ная, мужчынская прыходская і яшчэ адна, жаночая (два агуль- наадукацыйныя класы і трэці рукадзельны); пачатковая вучэльня пры настаўніцкай семінарыі. Потым ідуць шэсць царкоўнапры- ходскіх школ, пачатковая яўрэйская і талмуд-тора. Неўзабаве адчыняцца гарадская і чыгуначная гімназіі.
    Кароткі спіс бальніц: земская на Верхнім замку і яўрэйская (а Невельскай. Галоўны гарадскі лекар Я. Ольдэнбург жыве ў «Гранд-гатэлі», павятовы Н. Гнядоўскі — ва ўласным доме на Ніжнепакроўскай. Прозвішчы і адрасы чатырох лекараў (у тым ліку двух дактароў медыцыны А. Мансветава і А. Арлова), двух ?іельчараў і двух ветэрынараў, што маюць прыватную практыку. Выклік доктара дахаты каштуе ад аднаго да пяці рублёў плюс лата за рамізніка.)
    Дабрачынныя ўстановы: царкоўнае брацтва ў гонар св. Мі- калая і найпадобнейшай Еўфрасінні (утрымлівае жаночую бага- дзельню і сірочы прытулак), яўрэйскае таварыства дапамогі бед- ым і таварыства без назвы, на чале якога спадарыня Л. Іярдан.
    У спісе галоўных крам вы ўбачыце магазін «железной тор- овлн» на Гандлёвым пляцы. Гаспадар яго — наш знаёмы купец Нпакаў, той, што задарма згодны быць гарадскім галавой.
    Даведнік падкажа і адрасы шасці полацкіх кнігарняў, куды вы неадменна збіраецеся завітаць. Па дарозе вам захочацца зрабіць на памяць здымак у адной з трох полацкіх фатаграфій, дзе чакаюць кліентаў спадары Бермант, Шыф і Бернштэйн.
    Усе кнігарні невялікія, затое прыватныя, і вас тут сустрэнуць як дарагога госця. Вы ў Полацку ўпершыню? Вам абавязкова трэба «Путеводнтель». Ужо набылі? Тады раім вось гэтую кніж- ку — «Мннувшее н настояіцее Полоцка». Вы ведаеце, аўтар — палачанін, педагог-мовазнавец з настаўніцкай семінарыі, піша проста, але ад душы.
    Вы наўздагад разгорнеце сціплую кніжачку: «Суровый упрек несется к вам с высот Верхнего замка от храма св. Софнн Пре- мудростн Божьей. Печальный, обезглавленный стнхней, почтн оставленный н полузабытый (службы в нем совершаются только
    Мікалаеўскі вакзал
    в теченне одного мая месяца), этот храм, дорогое сокровшце н сердце древнего Полоцка, теперь с находяіцнмнся вокруг него развалннамн когда-то краснвого н велнчественного здання, вы- зывает краску стыда н чувство горькой обнды...».	г'
    Вы зразумееце, што аўтар гэтых слоў, Мікалай Іванавіч Зо- рын,— палачанін не толькі па месцы жыхарства (праз паўста- годдзя ён прынясе сваю кніжачку ў гарадскі краязнаўчы музей),с і дастанеце партманетку з грашыма.	н
    На дадатак вам прапануюць наборы паштовак з відамі горада, а можа, нават прачытаюць пра іх маленькую лекцыю. Вы даве даецеся, што першыя полацкія паштоўкі на самым пачатку ста- годдзя выдалі Гёлер з Дрэздэна і Гофеншэфер з Полацка. Што іх пачынае выпускаць вядомае кніжнае прадпрыемства Суворына, але невядома яшчэ, ці удасца ў Маскве дасягнуць выдатнай якасці паштовых картак, за якія горад удзячны нямецкім вы- даўцам Краўскопфу з Кёнігсберга і Штыке з Берліна. Колькі добрых слоў будзе сказана пра новыя паштоўкі мясцовых вы- даўцоў Ліўшыца, Гофеншэфера і Рафайловіча, пагатоў у кнігарні другога з іх — самай вялікай у горадзе — вы і знаходзіцеся.
    За царскім часам выйшла дзве з паловаю сотні паштовых картак пра Полацк (за савецкім — разоў у дзесяць меней), і вы будзеце мець багаты выбар. Вось чорна-белыя паштоўкі, вось прафесійна расфарбаваныя каляровыя. На гэтых — архітэктур- ныя выдатнасці, а на гэтых — проста эпізоды гарадскога жыцця: людзі на вуліцах, рынак, зімовая Дзвіна з санямі на ёй. А тут
    цікавыя карткі з Сафійскім саборам, кадэцкім корпусам і не- прэтэнцыёзнымі вершаванымі радкамі:
    У Двнны н Полоты Стонт Полоцк-город. Посетн его н ты, Сразу станешь молод.
    Вашу ўвагу звернуць таксама на стос нерэгулярнай газеты «Полоцкнй лнсток». Якраз у сённяшнім нумары доктар меды- цыны Мансветаў піша пра дзіва, учыненае мошчамі святой Ёў- фрасінні з невылечна хвораю манашкай.
    Паміж расійскіх кніг і падручнікаў вы заўважыце колькі кніжак першай легальнай беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца»: Цётчына «Першае чытанне для дзетак бе- ларусаў», «Беларускі лемантар» Каруся Каганца, Дунін-Мар- Йінкевіч, Купала... А можа, трапіцца на вока і выдадзены ў іільні першы нумар беларускага каляндара «Нашай нівы», і ў ім вы прачытаеце рэкламу самой газеты — «люстра душы, думак і патрэб Беларусі». (Такі каляндар на 1912 год паведамляе, што галоўны кірмаш у горадзе адбываецца на дзень святой Еўфрасінні Полацкай.)
    Адмысловая беларуская кнігарня адчыніцца ў аднапавярхо- вым цагляным доме Бакаева на Спасаўскай толькі праз пяць гадоў. Загадчыцаю будзе паэтка Канстанцыя Буйло (памятаеце: «Люблю наш край, старонку гэту...»?), а першую яе кніжку «Курганная кветка» аформіць у стылі мадэрн геніяльны беларускі мастак родам з Дзісеншчыны Язэп Драздовіч, што, як ніхто глыбока, адчуваў наш нацыянальны космас.
    Улетку 1916-га ў спадарыні Канстанцыі з явяцца нядрэнныя памагатыя — Янка Купала, які да восені наступнага года будзе служыць у Полацку ў вайсковым дарожна-будаўнічым атрадзе, і яго жонка Уладзіслава. Памяць полацкага краязнаўца Івана Дэйніса захавае ўспамін пра яскравы Купалаў выступ перад нас- таўнікамі ў жаночай гімназіі. Паводле ўспамінаў Канстанцыі Буй- ло, паэт атабарыўся за горадам, каля паўстанку Баравуха, у невялікім драўляным дамку, што стаяў у садовым зацішку.
    У кнігарнях міжволі думаеш пра бібліятэкі. На час вашага падарожжа ў горадзе, апрача кнігазбораў кадэцкага корпуса, настаўніцкай семінарыі і «благородного собрання», ёсць прыват- ная платная бібліятэка пры кнігарні Яхніна. У 1912-ым біблія- тэчнае таварыства адчыніць яшчэ адну, самую вялікую і даступ- ную любому, хто заплаціць штомесяцавую складку 25 капеек. На пачатак 1915 года яе каталогі налічаць 3256 кніг. Гадавая справаздача засведчыць наяўнасць аддзелаў белетрыстыкі, дзі- цячага, польскага, яўрэйскага, навуковага і мясцовага, які збіраў матэрыялы пра Полацк і Полаччыну. (Ці ёсць такі аддзел хоць у адной з сённяшніх гарадскіх бібліятэк?) «Благодаря пожер-