Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Мастак развітаўся з гэтым светам у 75 гадоў і знайшоў пры- станак на захарніцкіх могілках. Полацкія краязнаўцы на чале з братамі Уладзімірам і Сяргеем Глушковымі з дапамогаю праў- нучкі Хруцкага, кіеўскай мастачкі Ядвігі Маціеўскай (яе дзяцін- ства прайшло ў Захарнічах) выявілі месца, дзе была разбураная пры бальшавіках магіла. Яны, здаецца, яшчэ не губляюць надзеі знайсці каменнае надмагілле і (разам з аўтарам гэтых радкоў) мараць, што некалі з Полацка можна будзе з’ездзіць у мемары- яльны музей-сядзібу водбліз возера, якое тутэйшыя сяляне, за- быўшы яго афіцыйную назву, звычайна называюць Хруцкім. Пакуль што яно застаецца адзіным помнікам мастаку ў яго на радзіме.
Канчаецца стагоддзе, і на адвітанне з ім яшчэ крыху статыс- тыкі.
1891 год. У Полацку 20 321 жыхар: 6989 праваслаўных, 204 «адзінаверцы» (стараабрадцы, якія падпарадкаваліся расійскаму Сіноду), 407 «раскольнікаў»-старавераў, 1534 католікі, 299 лю- тэран, 10 797 яўрэяў і 1 магаметанін. Будынкі: 366 мураваных і 1604 драўляных. Прадпрыемствы: мылаварня, пяць гарбарняў, тры ганчарні, два тытунёвыя заводзікі, па адным — з вытвор- часцю запалак і сэльтэрскай вады. Крамы: 238 каменных і 274 драўляных. Паліцэйскія будкі: дзве.
Паводле першага ўсерасійскага перапісу 1897 года, у горадзе жылі 20 751 чалавек. Полацкія жанчыны мелі пэўныя праблемы з замужжам: іх было 10 794 супроць 9957 прадстаўнікоў моцнага полу. 28 працэнтаў палачанаў працавалі ў прамысловасці, 4 зай-
маліся сельскай гаспадаркай, 33,5 — гандлем. Падзёншчыкаў і людзей на прыватнай службе — 14,5 адсотка, чыноўнікаў, вай- скоўцаў і духавенства — на чатыры адсоткі болей.
I такая вось важная лічба. Дакументы перапісу сведчаць: сярод палачанаў ва ўзросце ад дзевяці да сарака чатырох гадоў пісьменныя складалі 39,6 працэнта. Мала гэта ці шмат? Сярэдні паказчык па беларускіх губернях быў 32,6, агульнаімперскі — 28. Адрасую гэ- тыя звесткі нейкаму В. Славіну, які ў 1991 годзе з блаславення рэдакцыйнага невука змясціў у наваполацкай гарадской газеце на- татку «Что дал нам Леннн». Надрукаваная на месцы перадавога артыкула, яна беспардонна пудрыла чытачу мазгі: «До 1917 г. в Росснн было 28 процентов грамотных, в Белорусснн — в трн раза меньше...». Зрэшты, што там невядомы нікому Славін, калі ў той самы час пра суцэльную непісьменнасць, адсталасць ды забітасць «дарэвалюцыйных» беларусаў з паталагічнаю асалодаю дзяўблі з розных трыбун першыя асобы рэспублікі.
Калі глядзець з сучаснасці, XIX стагоддзе скончылася ў Полацку досыць сімвалічна: у 1900-ым туды, хаваючыся ад па- ліцыі, прыехаў і стаў на кватэру ў пасёлку гарбарнага завода адзін з падручных Леніна Іван Бабушкін. Пра тое, як ён пры- кінуўся сталяром, як змайстраваў там зэдлік з «сакрэтам» і пашырыў пятнаццаць асобнікаў «Мскры», нашыя гісторыкі і кра- язнаўцы панапісвалі столькі, што я адразу стаўлю кропку. Пра- пушчу і тэму «роста классового самосознання н органнзованностн народных масс». Яна даследавана так грунтоўна, што зроблена адкрыццё пра бальшавіцкі характар полацкай філіі РСДРП у гады першай расійскай рэвалюцыі, хоць ніякіх бальшавіцкіх ар- ганізацый тады ў Беларусі ўвогуле не было.
Надыйшоў 1905 год. На вуліцах Полацка пачаліся дэманстрацыі, залуналі чырвоныя сцягі, загучалі стрэлы. Схілім галовы, успом- ніўшы палачанаў, што загінулі 18 кастрычніка, назаўтра пасля аб- вяшчэння царскага маніфеста пра дэмакратычныя свабоды, калі паліцыя без папярэджання пачала страляць па мірным мітынгу на Верхнім рынку. Ушануем памяць забітых у вулічных баях 23 кас- трычніка. Прыпынімся каля мемарыяльнай дошкі на праспекце Кар- ла Маркса і падумаем пра тых, хто загінуў у перастрэлцы салдатаў і паліцыі з баевікамі, што заселі ў мэбляваных нумарах «Парыж» і «Залаты якар». Ахвярамі былі і адны, і другія.
3 іскры разгаралася полымя. Яно ператворыцца ў пажар, дзе згараць і задыхнуцца дзесяткі мільёнаў людзей.
Як сказаў адзін афарыст: мала хто з жыхароў дзевятнаццатага стагоддзя прадбачыў, што ўслед за ім надыдзе дваццатае...
трлвбнь, і9іо
ак, травень 1910-га. Полацк толькі што сустрэў мошчы ДГЕд святой Еўфрасінні, дзякуючы чаму на колькі дзён апы- ІВ M нуўся ў цэнтры ўвагі расійскае прэсы. Урачыстасці ўжо сталі гісторыяй. Завяла зеляніна святочных аркаў. Адышлі ад перона Мікалаеўскага вакзала цягнікі з каралевай Грэцыі Вольгай і полацкім кадэтам яго высокасцю князем Алегам Канстанцінавічам, што, выкарыстаўшы нагоду, здаў у корпусе два выпускныя- экзамены. Раз’ехаліся сталічныя ды замежныя рэпарцёры. Горад прытомлена заціх, вяртаючыся да свайго звык- лага правінцыйнага жыцця.
Прапаную вам затрымацца тут на дзень-два: пахадзіць па вуліцах, падыхаць полацкім паветрам, без святочнае мітусні пры- гледзіцца да твару і прыслухацца да душы горада.
Вы спыніліся ў адной з трох полацкіх гасцініц: «Віленскай», «Славянскай» ці ў «Гранд-гатэлі». Зрэшты, у залежнасці ад густу і сродкаў вы маглі ўзяць нумар і ў мэбляваных пакоях, якіх найболей на вуліцы Спасаўскай. Чаго вартыя адны назвы: «Лон- дан» (гэты будынак з барэльефамі львіных галоў лёгка знайсці каля цяперашняга кінатэатра «Радзіма»), побач з ім — «Брыс- толь», потым «Пецярбург» і «Італьянскія нумары», «Парыж» і «Залаты якар», дзе ўжо нічога не нагадвае пра падзеі 1905 года. На Спасаўскай, самай гасціннай у горадзе вуліцы, да вашых паслугаў яшчэ і заезныя дамы Міхала Піятровіча ды Іцака
Май.
Міндліна. Усяго заезных дамоўу Полацку чатыры, а мэбляваных пакояў — па сутнасці, маленькіх гатэльчыкаў — дванаццаць. Есць тут, вядома, і свой «Метраполь», і свая «Еўропа», і «Рыга» з «Франкфуртам».
Спусціўшыся з нумара ўніз і няспешна паснедаўшы, вы раз- гарнулі за каваю куплены ўчора «Путеводмтель по городу Полоц- ку», выдадзены мясцовым царкоўным брацгвам з нагоды пераня- сення Еўфрасінніных мошчаў і на карысць дзіцячага сірочага пры- тулку. Апрача таго, што горад ляжыць па 46°2о усходняй даўгаты н 55°29' паўночнай шыраты або што ён на 435 футаў вышэй узроўню Балтыйскага мора, вы знойдзеце ў гэтым даведніку і больш патрэбныя цікаўнаму падарожніку звесткі.
Вось раздзельчык пра манастыры, храмы і малітоўныя дамы. Манастыроў тры: мужчынскі Богаяўленскі, жаночы Барысагле- баўскі на рэчцы Бельчыцы і Спаса-Еўфрасіннеўскі. Кожны мае па некалькі храмаў. Богаяўленскі — сабор і цёплую Кацярынін- скую царкву, Барысаглебаўскі — халодную царкву ў гонар сваіх святых і храм шматпакутніцы Параскевы. У Спасаўскай Божай цвярдыні побач са старажытным дзівам дойліда Іаана стаяць асвечаны ў 1897 годзе сабор Узвіжання крыжа, а таксама цёплая Еўфрасіннеўская і трапезная цэрквы. Храмы па-за межамі ма- настырскіх сцен: Сафія («Святыню собора составляет древняя, особенно чтнмая народом нкона Божьей Матерн, пред которой в теченне мая месяца ежедневно в 7 ч. утра прн большом стеченнн народа совершается акафнст»); Мікалаеўскі сабор, які ў 1873 годзе пераняў у Сафійскага статус кафедральнага; ЕІакроўская царква, «строяіцаяся на месте сгоревшей в мае 1900 года»; Іа- ана-Багаслоўская, «освяіценная в православный храм после уп- разднення бернардннского костела 11 сентября 1852 года»; Мі- хайлаўская царква на Міхайлаўскіх могілках у Запалоцці; дама- выя цэрквы святога Мікалая пры кадэцкім корпусе і настаўніцкай семінарыі; дамавы храм у гонар цудатворца Сергія Раданежскага пры духоўнай вучэльні; адзінаверніцкая Святадухаўская царква; стараверскі храм; рымска-каталіцкі касцёл; лютэранская кірха; сінагога (даведнік чамусьці маўчыць яшчэ пра 22 іудзейскія ма- літоўныя дамы); Крыжаўзвіжанскі храм у Струні, «построенный уннатскнм архнепнскопом Мраклнем Лнсовскнм, в котором по правую сторону нконостаса поконтся прах этого знаменнтого борца с католнчеством за сохраненне восточных обрядов в унн- атской церквн».
Перш чым выйсці з гатэля, вы грунтоўна пазнаёміцеся са змешчаным у «Путеводнтеле» планам горада і ваколіц.
Полацк, як і ў сярэднявеччы, дзеліцца на пяць частак: Верхні і Ніжні замкі, Горад, Запалоцце і Задзвінне. Праз Дзвіну ўжо перакінуты мост, але ён — чыгуначны. Пешаходна-транспартны пабудуюць у гады першай сусветнай вайны, а пакуль ахвочыя трапіць у Задзвінне садзяцца на паром ці ў лодку.
Вуліца Віуебская. Фота пачатку XX cm.
Раўналежна Дзвіне ідуць вуліцы Ніжнепакроўская (цяпераш- няя Леніна), Вялікая, Верхнепакроўская і Віцебская (на месцы трох сённяшніх напрамкаў праспекта Карла Маркса). Далей у бок Палаты пралеглі Спасаўская (Савецкая), Азараўская (Ка- муністычная), Невельская (Войкава), Плігаўская (Скарыны), a за ёю — Канаўная, Заканаўная, Гарбузоўская і Салдацкая сла- бодка. Пад простым вуглом іх перасякаюць вуліцы Стралецкая, Рыжская (Фрунзе), Прабойная, Крыжовая, Узнясенская (Свярдлова), Наддзвінская, Крапасная, Задзвінская, Яўрэй- ская, Гогалеўская, Баравая і Старавакзальная (Пушкіна). Гакім чынам утвараецца сістэма даволі рэгулярных кварталаў.
«На способных местах» — восем пляцаў, названых паводле месцазнаходжання або прызначэння: Корпусны (цяпер Леніна), Гандлёвы, Базарны (Скарыны), Сянны, Дрывяны, Конны, Вер- хнязамкавы і Задзвінскі. У межы Полацка ўжо ўваходзіць пасёлак каля Мікалаеўскага вакзала (цяперашняя станцыя Гра- мы), але напраўду горад канчаецца за пару сотняў метраў ад Старавакзальнай, а далей, да новага вакзала,— поле.
Перанясёмся ў наш час і прыслухаемся да спрэчкі наконт перайменавання полацкіх вуліц. Адны — за тое, каб вярнуць старыя імёны, другія — каб адлюстраваць у назвах гісторыю горада і Полацкай зямлі. Я не супраць таго, што вуліца Горкага зноў зрабілася Стралецкай, аднак наўрад шмат хто з сённяшняй вуліцы Скарыны захоча стаць жыхаром Плігаўскай. Гістарычная тапаніміка — рэч тонкая. Мне здаецца, што ісціна ў спрэчцы
ляжыць пасярэдзіне, і я разумею тых, хто хацеў бы жыць не на Заканаўнай, а на вуліцы Сімяона Полацкага ці святой Еўфрасінні.
А пакуль што вы на Спасаўскай. 3 «Путеводнтелем» у кішэні вы выходзіце з гатэля і пачынаеце сваё падарожжа.
Герой шмат у чым аўтабіяграфічнай «Жнзнн Арсеньева» I. Бу- ніна таксама меўся прыехаць сюды, «поселнться в какой-ннбудь старой гостнннце, пожнть зачем-то некоторое время в полном однночестве». Прыезд расчараваў яго: «В Полоцке шел знмннй дождь, улнцы былн мокры, ннчтожны».