• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    I, урэшце, апошнім учаснікам «Контэрфратэрніі» быў сярэдніх гадоў вучыцель гарадской школы, які цікавіўся галоўна мясцовай гісторыяй да прыняцця хрысціянства крывічамі.
    Пазнаёміўшыся, расселіся мы за сталом на выгодных, «клуб- ных крэслах», глыбокіх і мяккіх, з шырокімі поручамі. На стале вясёла шумеў самавар і красавалася бутэлька, запарушаная пылам і плесню, з водкай-старкай. На талерках панадна была парас-
    *
    Манахаў-базыльянаў.
    кладана усякага гатунку дымляніна: кумпячына, сальцэсона, кау- басы, якія не маюць роўных сабе ў свеце, калі бываюць прыга- таваны паводле старасвецкіх рэцэптаў рукамі беларускіх гаспа- дарчых кабет.
    Пасля другой-трэцяй чаркі «Падземны Чалавек» нахінуўся да мяне і пачаў даводзіць, што гара, на якой стаіць Верхні замак,— насыпная...».
    Гаспадар чарнакніжнай бібліятэкі вёў сваю тэму: «Нашы продкі перажылі стадыю высокай культуры. Дагэтуль сярод на- шага простага народу, які паўтысячы лет ходзіць у чужым ярме, маюцца ўласныя назовы важнейшых нябесных знакаў. Напрык- лад, гвязду Венер^ дасягоння сяляне называюць Чагір, Вялікую Мядзведзіцу — Стажарамі, Плеяды — Сітцом, або Вуціным Гняздом, Арыгонаў пояс — Кігачамі; тры гвязды каля Млечнай Дарогі называюць Прахамі, або Жалезным Абручом, у галаве Млечнай Дарогі знаюць Касьбітаў (Касцоў), а саму называюць Вайсковым Станам...».
    Адбываецца ўсё гэта на кватэры ў археолага Івана Іванавіча, у якім няцяжка пазнаць «полацкага Нестара» Івана Іванавіча Далгова.
    Апроч вусцішнаватых гісторый пра падземныя лабірынты ды развагі пра племя яцвягаў, на пасяджэнні вы пачулі б і неадмен- ныя ў той час у любой адукаванай полацкай сябрыне дыскусіі наконт лёсу Сафійскага сабора. Думкі палачан падзяліліся: адны стаялі за поўнае аднаўленне найстаражытнейшай Сафіі з сямю вярхамі, другія — толькі за рэстаўрацыю сучаснага храма, па- будаванага «в нзяшном западном стнле». Далгоў належаў да гарачых прыхільнікаў другога праекта, аднак лічыў, што ў храме трэба зрабіць падземную царкву або капліцу, дзе можна было б убачыць муроўку старажытных сцен і слупоў.
    Там, каля Сафіі, вы, не забыўшыся заплаціць рамізніку сум- ленна заробленыя паўтара рубля, і выйдзеце з пралёткі.
    Вы пераканаецеся, што полацкі педагог Зорын праўдзіва апі- саў у сваёй кнізе занядбанне Верхняга замка. Але ў гэты бла- кітнанебы сонечны дзень пачуццё сораму і крыўды абміне вас.
    У Запалоцці будуць дацвітаць сады. Над замчышчам і над высокай яшчэ Дзвіною будуць крыху прытомлена залівацца жаў- рукі. Будзе хіліцца да небакраю сонца і канчацца нашае пада- рожжа ў часе.
    I святая Сафія будзе, хоць і знявечаная (каторы ўжо раз!), ды жывая. Як горад, як зялёнае Прыдзвінне. Як уся наша зямля, што насуперак усім навалам зберагла сваю жывую душу.
    Зберагла дзеля нашай будучыні.
    CTO ДАТ ПОЛАЦКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ
    V ст. н. э:
    На тэрыторыі сучаснага Полацка ўжо жывуць людзі.
    862
    865
    Першыя летапісныя звесткі пра Полацк.
    Полацк ваюе з кіеўскімі князямі Аскольдам і Дзірам.
    907, 911, 941, 944
    2-ая палова X ст. Каля 980
    Полацкія дружыны ўдзельнічаюць у паходах на Царгорад (Канстанцінопаль).
    У Полацку княжыць Рагвалод. Узнікненне Полац- кай дзяржавы.
    «Крывавае вяселле» Уладзіміра з Рагнедай. За- бойства Рагвалода і двух яго сыноў.
    Каля 988
    Замах Рагнеды на Уладзіміра. Высылка яе з кня- жычам Ізяславам на радзіму.
    992
    1000
    1001
    1003—1044
    Заснаванне Полацкай епархіі.
    Смерць княгіні Рагнеды, у манастве Анастасіі.
    Смерць полацкага князя Ізяслава.
    Княжанне Брачыслава Ізяславіча. Аднаўленне не- залежнасці Полацкага княства.
    1021
    Паход князя Брачыслава на Ноўгарад і бітва на рацэ Судоме.
    1029
    Ю44—1101
    Паміж 1044—
    Нарадзіўся князь Усяслаў Брачыславіч Чарадзей.
    Княжанне Усяслава Чарадзея.
    Будаўніцтва Сафійскага сабора.
    1066
    1066
    3 сакавіка 1067
    Ліпень 1067
    Верасень 1068
    Паход князя Усяслава на Ноўгарад.
    Бітва на Нямізе.
    Паланенне князя Усяслава з сынамі пад Оршай.
    Кіяне вызваляюць Усяслава Чарадзея з вязніцы і абвяшчаюць яго вялікім князем кіеўскім.
    Сакавік 1069
    1078
    Усяслаў вяртаецца ў Полацк.
    Перамога палачанаў над войскам Уладзіміра Ма- намаха.
    14 красавіка 1101
    Памёр князь Усяслаў Чарадзей.
    425
    Каля 1104
    Нарадзілася Еўфрасіння Полацкая.
    1129
    Высылка полацкіх князёў у Візантыю.
    1132
    Палачане выганяюць кіеўскага стаўленіка і садзяць на княжы пасад Васільку з роду Рагвалодавічаў.
    1151
    Полацкае веча высылае князя Рагвалода-Васіля і прызнае Расціслава Глебавіча.
    Паміж 1152 і 1161
    Дойлід Іаан і арцель полацкіх майстроў за 30 тыдняў будуюць царкву Спаса (Спаса-Еўфрасіннеўскую).
    1158
    Выгнанне палачанамі князя Расціслава і вяртанне Рагвалода - Васіля.
    1161
    Ювелір Лазар Богша стварае крыж Еўфрасінні Полацкай.
    1167
    Паломніцтва ігуменні Еўфрасінні ў Святыя Мясці- ны і яе смерць у Ерусаліме.
    1186—1216
    Княжанне вялікага князя полацкага Валодшы і яго барацьба з крыжакамі.
    1187
    Перанясенне мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай з Ерусаліма ў Кіева-Пячорскую лаўру.
    1239
    Вянчанне полацкай князёўны Параскевы з Аляк- сандрам Яраславічам (Аляксандрам Неўскім).
    1240
    Удзел полацкай дружыны ў бітве са шведамі на 1—1 ЯВР
    1242
    Воіны з Полацкай зямлі ўдзельнічаюць у разгроме нямецкіх рыцараў на Чудскім возеры.
    1260
    Палачане разам з продкамі літоўцаў, латышоў і эстонцаў разбілі крыжакоў каля возера Дурбэ.
    1262
    Веча запрашае ў Полацк князя Таўцівіла.
    1307
    Полацкая зямля ўваходзіць у Вялікае княства Літоўскае.
    1325—1399
    Андрэй Альгердавіч, апошні полацкі князь.
    1333, 1366, 1375,
    Паходы рыцараў Інфлянцкага (Лівонскага) ордэна
    1382, 1386
    на Полацкую зямлю.
    1362
    Войска вялікага князя Альгерда разграміла татараў у бітве на Сіняй Вадзе.
    1380
    Князь Андрэй Полацкі камандуе правым флангам маскоўскага войска ў Кулікоўскай бітве.
    15 ліпеня 1410
    Полацкі полк на чале з Іванам Нямірам бярэ ўдзел у Грунвальдскай бітве.
    1422
    Полацкія воіны ідуць у Чэхію на дапамогу гусітам.
    7 кастрычніка 1498
    Горад атрымлівае прывілей на магдэбургскае права.
    Каля 1490 — пасля 1551
    Францішак Скарына.
    1504
    Утварэнне Полацкага ваяводства.
    1512
    Скарына атрымлівае ў Падуанскім універсітэце на- вуковую ступень доктара медыцыны.
    1513, 1515, 1518, 1519
    8 верасня 1514
    6 жніўня 1517
    1517—1519
    Люты 1563
    Люты 1564
    1569
    Жнівень 1579
    1581
    1585
    1588
    1596
    1623
    1629—1680
    1633
    1654—1667
    Кастрычнік 1661 1684—1762 Чэрвень 1705
    Травень 1710
    1738—1750 1738—1745
    1740—1805
    1761-1779 1772
    1776
    1780
    Травень 1780
    Напады маскоўскіх войскаў на Полацк.
    Перамога над маскавітамі пад Оршай.
    У Празе выходзіць «Псалтыр», першая беларуская друкаваная кніга.
    Францішак Скарына выдае ў Празе на зразумелай народу мове 23 кнігі Бібліі.
    Полацк захоплены войскам Івана Жахлівага. Зніш- чэнне і вывад у палон полацкага жыхарства.
    Найвышэйшы гетман літоўскі Мікалай Радзівіл разграміў маскавітаў на рацэ Уле.
    Унія Вялікага княства Літоўскага з Польшчай і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
    Войскі Стэфана Баторыя вызваляюць Полацк ад маскавітаў.
    Адкрыццё Полацкага езуіцкага калегіума.
    У Полацку створаны тэатр.
    Прыняты III Статут Вялікага княства Літоўскага, які дзейнічаў у Прыдзвінні да 1831 года.
    Берасцейская царкоўная унія.
    Забойства полацкага уніяцкага архібіскупа Іясафата Кунцэвіча.
    Сімяон Полацкі.
    Маскавіты захапілі і спалілі Полацк.
    Горад захоплены царскім войскам. Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, у гады якой загінуў кожны другі жыхар Беларусі.
    Разгром маскоўскага войска князя Хаванскага пад Кушлікамі.
    Полацкі уніяцкі архібіскуп Фларыян Грабніцкі.
    Пётр I з прыдворнымі забівае ў Сафійскім саборы уніяцкіх святароў.
    Перад адыходам з горада царскае войска ўзрывае храм святой Сафіі.
    Адбудова уніяцкага Сафійскага сабора.
    Будаўніцтва ў Полацку мураванага каталіцкага са- бора святога Стэфана.
    Габрыэль Грубэр.
    Пабудова праваслаўнага Богаяўленскага сабора.
    Першы падзел Рэчы Паспалітай. Правабярэжная частка Полацка і Полацкага ваяводства захопленая Расійскай імперыяй.
    Утварэнне Полацкай губерні.
    Полацк робіцца сталіцаю забароненага рымскім па- пам ордэна езуітаў.
    Візіт у Полацк імператрыцы Кацярыны II.
    1787
    У Полацкім езуіцкім калегіуме адчыненыя музей і
    1787—1820
    карцінная галерэя.
    Дзейнасць полацкага выдавецтва, дзе выйшла бо- лей за паўтысячы кніг на дзесяці мовах.
    1793
    Другі падзел Рэчы Паспалітай. Расія захапіла ле-
    1794 1794(?)—1851 1806 1810—1885
    10 чэрвеня 1812
    вабярэжную частку Полацкага ваяводства.
    Паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам.
    Ян Баршчэўскі.
    Адчыненая Полацкая уніяцкая духоўная семінарыя. Мастак Іван Хруцкі.
    Адкрыццё Полацкай акадэміі, якая мела ўсе правы
    Ліпень 1812 7—8 кастрыч- ніка 1812 1818—1820
    універсітэта.
    Полацк занялі войскі французскага маршала Удзіно. Штурм і ўзяцце горада расійскімі войскамі генерала Вітгенштэйна.
    Выходзіў ілюстраваны літаратурна-навуковы часо- піс «Месячнік Полацкі».
    1820 1822—1830
    1823 1830—1831
    Царскі ўказ пра закрыццё Полацкай акадэміі.
    Дзейнасць Полацкага піярскага ліцэя.
    Паліцыя раскрыла ў ліцэі падпольную арганізацыю. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Беларусі, Літве і Польшчы.
    1835
    1839
    Адкрыццё Полацкага кадэцкага корпуса.
    Царкоўны сабор у Полацку прымае акт аб лікві- дацыі уніі.
    1840
    Забарона ўжываць назву Беларусь у афіцыйных дакументах.
    1850
    1863
    У Полацку адкрыты помнік воінам 1812 года. Паўстанне супроць царызму на чале з Кастусём Каліноўскім.
    1866
    1872
    1875
    Кастрычнік 1905
    Праз горад прайшла Рыга — Арлоўская чыгунка. Адкрыццё Полацкай настаўніцкай семінарыі.
    Выбары першай гарадской думы.
    Агульная забастоўка, маніфестацыі і баі на полацкіх
    1906
    Красавік— травень 1910
    Верасень 1910
    вуліцах.
    У горадзе адчынены першы кінатэатр.
    Вяртанне мошчаў найпадобнейшай Еўфрасінні з Кі- ева ў Полацк.
    Гастролі ў Полацку першага прафесійнага беларус- кага тэатра Ігната Буйніцкага.
    1912
    1913
    1915
    Адчынілася гарадская публічная бібліятэка. Дала ток першая электрастанцыя.
    У горадзе з явіўся першы аўтамабіль. Адкрыццё ў Полацку беларускай кнігарні.
    5 чэрвеня (23 траўня ст. ст.) Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай, нябеснай апякункі горада і ўсёй Беларускай зямлі.
    ПАКАЗАЛЬНІК ІМЁН
    A
    Абаленскі-Аўчынін, князь 182