• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    ўся Расія. На вершы вялікага князя напісаны, дарэчы, і папу- лярны раманс Чайкоўскага «Растворял я окно».
    Князь Канстанцін часта наведваўся ў Полацк. Карыстаючыся яго цягніком, у горад прыязджалі на гастролі драматычныя і цыркавыя трупы. У асабістым вагоне К. Р. упершыню прыехаў сінематограф, дзякуючы чаму кадэты ўбачылі на экране егіпецкія піраміды, англа-бурскую вайну і славутага актора нямога кіно Макса Ліндэра. У якасці эксперымента вялікі князь увёў у По- лацкім корпусе пазакласнае чытанне расійскай і замежнай літа- ратуры.
    LLIto да Алега Канстанцінавіча, дык ён скончыў навучанне з бліскучымі адзнакамі, служыў у кавалерыі і на самым пачатку першай сусветнай вайны быў смяротна паранены ў кавалерыйскай сутычцы з непрыяцелем. Здаецца, гэта адзіны прадстаўнік Ра- манавых, што непасрэдна ўдзельнічаў у баях з немцамі.
    Пачатак расійска-японскай вайны натхніў палачанаў на пат- рыятычную маніфестацыю. 19 лютага 1904 года натоўп выха- ванцаў гарадской вучэльні з партрэтам імператара наперадзе, спяваючы гімн, выйшаў па Верхнепакроўскай вуліцы на пляц перад корпусам. Кадэты сустрэлі дэманстрантаў крыкам «ура!», а іх аркестр далучыўся да працэсіі, якая, абрастаючы гараджа- намі, паднялася на Верхні замак. Там павятовы вайсковы на- чальнік палкоўнік Кепен сказаў прамову ў тым духу, што «Маньчжурня не может не прннадлежать Росснн».
    Дэманстранты абышлі ўсе галоўныя вуліцы, памаліліся ў Спа- са-Еўфрасіннеўскім манастыры і выслухалі корпуснага палкоўніка Палтарацкага, які з гаўбца гарадской вучэльні па-войсковаму немудрагеліста адчаканіў: «Сегодня в маннфестанцнн участвовалн русскне, полякн н еврен. Сохраняй каждый свою нацнональность, верь во что хочешь, но будь верным слугой царю н отечеству».
    Царскія войскі на Далёкім Усходзе цярпелі паразу за паразай. Суцеху патрыётам даваў толькі гераізм абложанага японцамі гарнізона Порт-Артура. Яго сухапутнаю абаронай камандаваў адзін з найталенавіцейшых расійскіх военачальнікаў таго часу гадаванец Полацкай вайсковай гімназіі генерал Раман Кандра- ценка.
    У Полацк народжанага ў Тыфлісе хлопчыка прывезлі ў 1867 годзе. Атэстацыйны сшытак кадэта Кандраценкі паведамляе, што гэта быў «релнгнозный, спокойный мальчнк, вдумчнвый н правднвый, с меланхолнческой н нежной натурой». На вакацыях ён заставаўся ў гімназіі і пісаў дадому лісты, дзе захавалася апісанне тагачаснага горада: «Дома в Полоцке большей частню одноэтажные н только теперь начннают появляться более вы- сокне, улнцы сохраняют некоторое прнлнчне только в главной частн города, да н то на самой большой нз ннх, нграюіцей роль
    проспекта, стонт летом около рынка, поместнвшегося в самон середнне ее, такое зловонне, что желаюіцнй нзбежать головной болн должен как можно скорее ретнроваться. Но подобная об- становка все-такн сносна в сухое время, что же касается дож- длнвого, то уж лучше н не показываться на улнцу, нначе рмскуешь утонуть в потоках грязн, в особенностн в тех местах, где чув- ствуется недостаток в мостовых, так что, собственно говоря, только зданне гнмназнн, которое простояло уже около 300 лет, только н заслужнвает некоторого вннмання в архнтектурном от- ношеннм, тем более, что к нему прнмыкает храм во нмя святого Ннколая». (Як бачым, знаўца архітэктуры з будучага героя быў неважнецкі.)
    Раман закончыў гімназію па 12-балавай сістэме з адзнакаю. Пасля Акадэміі генеральнага штаба ён служыў у Беларусі і ў лістах, між іншым, паказаў прыстойнае веданне полацкай гісто- рыі. Сучаснікі адзначалі падабенства яго характару з натураю талстоўскага капітана Тушына. Задоўга да вайны з японцамі ён падаў начальству паспяхова пакладзены пад сукно рапарт аб непадрыхтаванасці расійскай арміі да баявых дзеянняў.
    Абаронцы .Порт-Артура бачылі генерала ў самых небяспеч- ных месцах. Ен няраз сам вадзіў палкі ў атаку, а як ваенны інжынер за колькі месяцаў умацаваў пазіцыі гарнізона лепей, чым ранейшае камандаванне за сем папярэдніх гадоў. Аднак варожае кальцо сціскалася ўсё шчыльней. Японцы безупынна бамбардавалі фартэцу з сушы і з мора. Аднойчы цяжкі снарад трапіў проста ў бліндаж, дзе генерал праводзіў афіцэрскую на- раду.
    Парэшткі былога полацкага кадэта ўрачыста, з удзелам дэ- легацыі палачанаў, хавалі ў сталічнай Аляксандра-Неўскай лаўры.
    «Душою обороны Порт-Артура,— напіша ў аўтабіяграфічнай кнізе «Путь русского офнцера» А. Дзянікін,— был генерал Кондратенко, н, еслм бы его не сразнл непрнятельскнй снаряд, крепость продержалась бы, быть может, еіце несколько недель. Во всяком случае, гарннзон выказал доблесть необычайную. На незаконченных н далеко не совершенных верках крепостн гарннзон снлою в 34 тысячн в теченне 233 дней отбнвал яростные атакм японцев, удержнвая почтн треть японской армнн, т. е. 70—80 тысяч, не счнтая пополненмй». На гібель Кандраценкі адгукнуліся, бадай, усе буйныя газеты свету. Англійскі карэс- пандэнт Нарыгард у рэпартажы з фронту нават сцвярджаў, што, каб не гэтая смерць, Порт-Артур мог выстаяць.
    Жыццё корпуса ў 1905—1907 гады яго летапісец падпал- коўнік Вікенцьеў малюе лаканічна і з уласцівай яму непрыязнасцю да яўрэяў: «17 октября 1905 года высочайшнм маннфестом
    Росснн былн даны разные свободы, но этот велнчайшнй акт мнлосердня Русского Государя был нстолкован врагамн Отечес- тва по-своему, н дарованная свобода проявнлась по всей Росснн в днкнх, необузданных проявленнях, залнвая русскую землю слезамн н кровью. Полоцк, населенный евреямн, тоже прннял участне в этой анархнн н разнузданностн. В это тяжелое время жйзнь заведення, благодаря бднтельному надзору, ннчем не на- рушалась; правда, в некоторые днн кадеты совсем не выводнлнсь гулять на плац, где пронсходнлн сборшца маннфестантов-евреев. Последнне чувствовалн себя хозяевамн положення; часто средн ннх раздавалнсь бесснльные угрозы по адресу корпуса н кадет, которых в насмешку онн звалн опрнчннкамн.
    Безумное проявленне злобы н преступностн наполняло собой столбцы газет левых н еврействуюіцйх партнй. К счастью, весь этот поток грязн н ннсннуацнй по адресу ко всему русскому не коснулся корпуса, н еслн расшатанность днсцнплнны средн кадет н замечалась, то нх патрнотнческне чувства не былн поколеблены, н онн осталнсь вернымн доброй славе полочан».
    «Расшатанность днсцнплнны» выяўлялася ў «массовых за- явленнях неудовольствня», дзёрзкіх размовах з выкладчыкамі. «Кадеты целымн группамн позволялн себе частые отлучкн в город, на Двнну н даже на другой ее берег, где устранвалнсь настояіцне кутежн». Незвычайную папулярнасць набыло старое захапленне кадэтаў — вылазкі ў падземныя хады, што пачына- ліся з корпусных будынкаў і з Мікалаеўскага сабора. У лёхах можна было цікава бавіць час, шукаючы скарбы, распіваючы побач са шкілетам далёкага продка віно або проста хаваючыся ад гневу начальства. Змагаючыся за дысцыпліну, дырэкцыя за- гадала заваліць лёху пад корпусам і надзейна замураваць усе ўваходы і лазы. Аднак прага падземных прыгодаў аказалася такой моцнаю, што гэтую аперацыю трэба было паўтараць кож- нае лета, калі кадэты раз язджаліся на вакацыі.
    Наводзячы парадак, дырэкцыя зрабіла стаўку на «смягчаю- ш,ее н облагоражнваюш,ее влнянне нскусств». У корпусе ладзіліся літаратурна-музычныя вечарыны і спектаклі, у якіх дазвалялася ўдзельнічаць дамам і паненкам. Пад старажытнымі скляпеннямі спявалі вядомыя капэлы Славянскага і Архангельскага, выступалі гастралёры з пецярбургскіх тэатраў. Падтрымліваць баявы дух і традыцыі закліканы быў рукапісны кадэцкі часопіс «Поло- чаннн», тры нумары якога выйшлі ў 1906—1907 гадах.
    Мноства яскравых фактаў і дэталяў тагачаснага кадэцкага жыцця можна знайсці ва ўспамінах Барыса Вержбаловіча, які вучыўся ў Полацкім корпусе ў 1901—1909 гадах.
    Тады ў горадзе яшчэ жыў апошні сведка напалеонаўскага паходу, што памятаў сустрэчу французаў і штурм Полацка ра- сійскімі войскамі Вітгенштэйна. Гэты сівенькі згорблены стары ў ірваным палітончыку і ў атопках з анучамі, якога ўвесь Полацк называў Напалеонам (на іншае імя ён проста не адгукаўся), штодня прыходзіў на пляц да корпуснай брамы. Кадэты па чарзе аддавалі яму сваё сняданне — катлету з трохкапеечнай фран- цузскай булкай.
    Аб падзеях 1812 года нагадвалі і экспедыцыі ў лёхі. Адно з сутарэнняў пад корпусам было, згодна з прыгадамі Вержбаловіча, запоўненае чалавечымі чарапамі і косткамі, сярод якіх кадэты знаходзілі медныя вайсковыя гузікі з двухгаловымі арламі. У другім сутарэнні з такім самым вусцішным змесцівам часта трап- ляліся пляскатыя гузікі з вензелем Напалеона I і каронаю. На думку былога кадэта, у гэтых замураваных (каб не разносіўся трупны пах) скляпах пасля штурму былі пахаваныя целы расійскіх і французскіх воінаў.
    «Хотя окна в подвалах собора,— піша Б. Вержбаловіч,— былн заделаны так же, как н все нашн окна, железнымн решет- камн, но умелые рукн кадет так нскусно научнлнсь подпнлнвать в окнах прутья, что для непосвягценного человека онн выгляделн совершенно целымн. Во время прогулок на кадетском плацу надо было выждать, когда дежурный офнцер-воспнтатель пройдет в дальннй от собора угол плаца, успеть около самого собора затеять какую-ннбудь нгру, образуя целую толпу кадет н, под прнкрытнем нграюіцнх, незаметно раздвннуть решеткн н ныр- нуть в соборный подвал. Затем решетка закрывалась, н об- следователн подземелнй нмелн возможность поброднть по этнм тайным ходам. С такнмн же мерамн предосторожностн прнходнлось н возвраіцаться на плац. За такую прогулку карцер был обеспечен, а главное — лншенне отпуска на несколько воскресных дней».
    Кадэты нярэдка спрабавалі прайсці па лёхах у бок Спаса- Еўфрасіннеўскага манастыра. Праўда, перад цяжкімі экзаменамі яны на нейкі час забываліся пра небяспечныя падземныя вылазкі, выпраўляліся ў манастыр па гарадскіх вуліцах і, хоць не вылу- чаліся набожнасцю, як «нстые хрнстнане» вымольвалі ў святой Еўфрасінні высокія балы.
    Узімку на корпусным пляцы залівалі каток, дзе граў мясцовы яўрэйскі аркестр. Кадэт Вержбаловіч браў удзел у першых фут- больных матчах. Адмысловай формы гульцы не мелі, і адна з камандаў, каб адрознівацца ад другой, завязвала цераз плячо белыя ручнікі. Зрэшты, футбол яшчэ не вытрымліваў канкурэн- цыі з гарадкамі і лаптой. У час звальненняў у горад кадэты ўжо