• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    тэалогіі і кананічнага права. Ступені магістра тэалогіі атрымалі 13 чалавек, магістра філасофіі — 9, кандыдата філасофіі — 27.
    Незалежна ад сапраўдных мэт расійскіх уладаў адкрыццё новай акадэміі сталася прызнаннем і пацверджаннем значнасці Полацка як старажытнай сталіцы беларускіх земляў і цэнтра іх асветы. Варта заўважыць, што акадэмія была выведзеная з пад- парадкавання Віленскай навучальнай акрузе, што азначала не- залежнасць ад першай вышэйшай школы былога Вялікага княс- тва. Разам з падначаленымі ёй езуіцкімі калегіумамі alma mater Polocensis утварала, па сутнасці, асобную навучальную акругу, што абумоўлівала ўзнікненне паміж Полацкам і Вільняй пэўнай напружанасці.
    У сувязі з вайной (амаль усе сябры Таварыства Ісуса былі эвакуяваныя ў Волагду, але некалькі студэнтаў ваявалі на баку Напалеона) заняткі ў Полацкай акадэміі пачаліся 8 студзеня 1813 года. Студэнтаў прынялі тры факультэты: тэалагічны; моў і літаратур; філасофіі і вольных навук. Пасля праведзенай у 1815-ым рэарганізацыі факультэтаў засталося два — філасофіі і моў і тэалагічны. У дадатак да дысцыплін, знаёмых нам з праграм калегіума, тут вывучалі прыкладную матэматыку, хімію, заалогію, батаніку, мінералогію, трыганаметрыю, палітычную эканомію і статыстыку, права.
    На філалагічным факультэце выкладаліся такія мовы і ство- раныя на іх літаратуры, як лацінская, грэцкая, старажытнаяўрэй- ская, польская, расійская, французская, нямецкая, італьянская, арабская. Курс той ці іншай мовы вёў педагог, для якога яна была родная і які ведаў яе да найтанчэйшых нюансаў. Узровень адукацыі ў Полацкай акадэміі дазваляў яе выхаванцам практы- кавацца ў перакладах з нямецкай на старажытнагрэцкую або з французскай на лаціну.
    Навучальны год доўжыўся з 15терасня да 15 ліпеня. Штодня студэнты мелі па шэсць гадзінных лекцый; у аўторак і ў чацвер — толькі тры, астатні час прызначаўся для заняткаў гімнастыкай, маляваннем, музыкай і танцамі.
    Стварэнне акадэміі прычынілася да сапраўднага росквіту ў Полацку музычнай культуры. Штодзень падчас урачыстай імшы ў саборы святога Стэфана акампаніраваў студэнцкі аркестр з сарака музыкаў. Пра яго склад сведчыць вопіс інструментаў: дзве скрыпкі, бас, два кларнеты, дзве флейты, дзве валторны, фагот, тры трубы, бубен, турэцкі барабан, дзве пары літаўраў, талеркі, трохвугольнік... У акадэмічным музеі дэманстраваўся сканструяваны полацкімі майстрамі унікальны інструмент — нешта накшталт скрыпкі для двух смычкоў. А ўявіце ўражанні вернікаў, калі да гэтага аркестра далучалі свае галасы найвялік- шыя ў Беларусі арганы.
    Курс тэорыі музыкі ў акадэміі чытаў прафесар Якуб Кондру, які «выкладаў па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з 9 да 10 і з 13 да 15 гадзін. У акустыцы звяртаў увагу на правілы і ўласцівасці гукаў простых, адбітых і складаных. У матэматычнай музыцы выкладаў тэорыю тонаў, музычныя інструменты і правілы згоды галасоў».
    У друкарні ці, дакладней, у выдавецтве, што дзейнічала пры акадэміі, выходзілі падручнікі замежных моў, матэматыкі, паэ- тыкі і рыторыкі. Тут друкаваліся навуковыя трактаты, календары і літаратурныя зборнікі. У Полацку пабачылі свет «Слоўнік ста- ражытнасцей» і «Лацінска-польскі лексікон», былі перавыда- дзеныя творы Фэдра, Цыцэрона, Гарацыя, Тыбула, Непота. Выйшлі кнігі Пятра Скаргі, Язэпа Руцкага, Міхала Карыцкага, Яна Каханоўскага, Адама Нарушэвіча. 3 канца XVIII стагоддзя чытачы атрымлівалі «Каляндар Полацкі».
    Выходзіў ілюстраваны літаратурна-навуковы часопіс на поль- скай мове «Месячнік Полацкі» (першы часопіс на сучасным абшары Беларусі), дзе побач з гістарычнымі, статыстычнымі і літаратуразнаўчымі матэрыяламі надрукаваны, да прыкладу, пе- раклад трагедыі Еўрыпіда «Арэст», зроблены віцяблянінам Янам Мігановічам.
    Заснавальнікам часопіса быў выпускнік Полацкага калегіума філосаф Вінцэнт Бучынскі, адказным рэдактарам — прафесар фізікі і доктар філасофіі Юзаф Цытовіч (ён жа фігуруе ў даку- ментах і як «наглядчык музеюма»), Аўтары — пераважна вык- ладчыкі і студэнты.
    Праваслаўныя гісторыкі імкнуліся ўсяляк зняважыць «Ме- сячнік Полацкі», называючы яго не іначай, як «журнальчнком». (Дый што іншае магло выходзіць у «гняздзе абскурантызму», як яны характарызавалі акадэмію?) Між тым, часопіс меў шэсць аддзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фі- зіка-матэматычны, гістарычны, крытыкі і літаратурных навін. У чатырнаццаці нумарах, якія паспелі пабачыць свет з 1818 да 1820 года, змешчаныя 85 артыкулаў, у тым ліку ўрыўкі са ста- ражытных рукапісаў акадэмічнай бібліятэкі. Тытульны ліст кож- нага выпуска аздаблялі словы Гарацыя: «Quid verum atque decens euro et rogo, et omnis in hoc sum — Што праўдзіва i прыгожа, пра тое клапачуся і пытаюся і ўвесь таму адданы».
    Перагорнем старонкі трох першых сшыткаў «Месячніка» за 1818 год, дзе друкаваліся «Кароткія звесткі пра Полацк». 3 іх можна, у прыватнасці, даведацца, што з 1782 да 1817 года най- вышэйшая тэмпература ў горадзе была 22 ліпеня 1805 г.— + 30,5 С, а найніжэйшая 26 студзеня 1816 г. — — 32 С. Ча- сопіс паведамляе, што ў Полацку васемнаццаць садоў, пераважна вішнёвых і яблыневых. 3 дванаццаці вялікіх вуліц толькі тры
    Мастак Валенці Ваньковіч
    брукаваныя, а па 34 малых увесну лепей прабірацца, трымаю- чыся як мага бліжэй да плота. Праз горад пра- ходзяць тры паштовыя тракты (пецярбургскі, рыжскі ды віцебска- магілёўскі) і пяць ку- пецкіх: віленскі, ле- пельскі і бешанковіцкі на левым баку Дзвіны, дзісненскі з невельс- кім —- на правым. Шы- рыня Дзвіны сягае 90 сажняў («вада чыстая і здаровая»), а Пала- ты — 20 сажняў.
    Насельніцтва: 171 духоўная асоба, 2178 хрысціянаў, 9 цыганоў і 2588 яўрэяў. Высокая смяротнасць, асабліва сярод яўрэйскіх дзя- цей. У 1817 годзе па- мерла 85 хрысціянскіх дзяцей і 308 іудзейскіх. Яўрэі не дазвалялі ра- біць сваім малым пры-
    шчэпкі супраць воспы, што і было галоўнай прычынаю шматлікіх смярцей.
    Чытаем далей. У Полацку 932 дамы, з іх 59 мураваныя. Тры разы на тыдзень — у нядзелю, сераду і пятніцу — у горадзе таргі. Двойчы на год — кірмашы: Краснік і Збор. На Зборы 1817 года бочка (прыблізна 500 літраў) жыта каштавала 40 рублёў асігнацыямі, пшаніцы — 55, аўса — 18, ячменю — 16, грэчкі — 25, гароху — 35.
    Як сведчыць артыкул, акадэмія займалася дабрачыннасцю. 56 дзяцей беднай шляхты мелі дармовае жытло, кнігі, ежу і лекі. 67 полацкіх шкаляроў задарма кармілі. Дзяўчаты-беспасажніцы вучыліся ў доме для бедных. Езуіты апекаваліся і адной з дзвюх гарадскіх багадзельняў.
    За гады свае дзейнасці (1787—1820) полацкае выдавецтва, пры якім існавала кнігарня, выпусціла больш за паўтысячы назваў кніг пераважна на польскай і лацінскай, а таксама на расійскай,
    італьянскан, нямецкан, французскан і іншых мовах, у тым ліку літоўскай і латышскай. Па-беларуску выходзілі, праўда, толькі зборнікі духоўных песняў. (Дзе ты, сучаснае полацкае выдавец- тва?)
    Папаўняліся экспанатамі музей і карцінная галерэя. Студэнты і выкладчыкі змайстравалі славуты сонечны гадзіннік, які зна- ходзіўся на акадэмічным пляцы і заўсёды збіраў шмат народу, бо апрача таго, што паказваў час, даваў багата іншай астрана- мічнай інфармацыі.
    Сорак тысяч тамоў налічвала акадэмічная бібліятэка, якая была ў XIX стагоддзі найбагацейшым кнігазборам у Беларусі. Тут захоўваліся Полацкія евангеллі — тры рукапісы XII — XIV стагоддзяў на пергамене (цяпер у Расійскай нацыяналь- най бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Разам з імі гонарам бібліятэкі былі калекцыя велікакняжацкіх і каралеўскіх грамат і не менш каштоўны збор Біблій XVI—XVII стагоддзяў, які налічваў каля ста кніг. Захавалася апісанне галоўнай біблія- тэчнай залы. На ўваходзе, у нішы паміж двума маршамі схо- даў, быў гіпсавы грот са статуямі Дзевы Марыі з немаўлём і ўкленчанага перад імі Лаёлы. Паабапал дзвярэй наведніка сустракалі гадзіннік з боем і ртутны барометр у паліраваных жоўтых футлярах. У самой бібліятэцы — дваццаць даўжэзных разблёных шафаў з цёмнага дрэва з бюстамі і вазамі ды яшчэ шэсць меншых. Дзевяць масіўных сталоў на паўтара сажня даўжынёю і пры кожным — пяць абцягнутых скураю крэслаў.
    Вам не захацелася схавацца ў гэтай чытальнай зале хоць на тыдзень?
    Нягледзячы на тое, што прафесура бліжэйшых універсітэ- таў — Віленскага і Дэрпцкага — лічыла полацкіх калегаў правін- цыяламі, альма-матэр над Дзвіной упэўнена ішла да таго, каб стаць іх годнай канкурэнткаю. Ей падпарадкоўваліся ўсе езуіцкія калегіумы і школы Расійскай імперыі, якія існавалі, апрача По- лацка, у Пецярбургу, Віцебску, Оршы, Магілёве, Мсціславе, Ча- чэрску, Клімавічах, Рызе, Астрахані, Адэсе, Саратаве. Аркадзь Смоліч, аўтар надоўга схаванай бальшавікамі ў спецсховішчы «Ге- аграфіі Беларусі», піша, што Полацкая акадэмія мела шэсцьсот студэнтаў і сорак прафесараў. Нейкі час у ёй выкладаў выхаванец Полацкага калегіума паэт Юзаф Маралёўскі, чыёй музе былі аднолькава падуладныя лацінская, польская і расійская мовы, а ў творчасці выяўляліся характэрныя рысы пераходу ад класіцызму да рамантызму. Вось як апяваў Маралёўскі малодшую сястру Дзвіны ў сваім вершы «Да Палаты»:
    Княгіня рэк малых у Русі Белай!
    Сястра Дзвіны! Як многа адляцела
    Ужо кудысь маіх дзён векапомных Каля вады твае ў дубровах цёмных.
    У якое мора ўсе мае прыгоды Сплывалі незваротна, як і воды? Дзе радасці мае і як далёка 3 вадою ўпалі ўсе ў Дзвіну глыбока?
    3 полацкіх аўдыторый пачалі свой шлях гісторык, археолаг і этнограф Канстанцін Тышкевіч, астраном і філосаф Якуб Нак- цыяновіч, пісьменнік Юзаф Масальскі, які служыў гувернёрам у Юліуша Славацкага, быў арыштаваны па справе філаматаў, a за ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў сасланы за Урал. У По- лацкай акадэміі вучыўся згаданы раней жывапісец Валенці Вань- ковіч, чые творы ўпрыгожваюць сёння мастацкія галерэі Поль- шчы, Літвы, Францыі, Расіі... Яе дыплом атрымаў Ян Бар- шчэўскі. Пералік вядомых імёнаў мог быць шматкроць даўжэй- шы, каб Полацк не заставаўся універсітэцкім горадам усяго восем гадоў.
    Навучальныя ўстановы зрабіліся на захопленых землях ася- родкамі духоўнай апазіцыі царызму. Улады хутка разгледзелі небяспеку і рыхтавалі расправу. Полацкай акадэміі было нака- навана сысці з гістарычнай сцэны першаю.
    «Таварыства Ісуса» абвінавацілі ў тым, што яно пераварочвае ў каталіцкую веру праваслаўных юнакоў са знакамітых расійскіх сем’яў. Сярод неафітаў апынуўся нават пляменнік міністра асветы князя А. Галіцына. Іншая «ахвяра», расійскі езуіт Іван Гагарын выдасць у 1872 годзе ў Парыжы твор ананімнага аўтара XVIII стагоддзя «Запіскі пра тое, як было захаванае ў Беларусі Та- варыства Ісуса».