Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Беларускі народ галасаваў за «ўз’яднанне» нагамі: за два дзесяцігоддзі пасля трагічнага 1772-га з захопленага Расіяй аб- шару Полацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў за мя- жу ў Вялікае княства Літоўскае перайшло больш за трыццаць тысяч сялянаў. У сваіх нотах кацярынінскі ўрад называў гэтыя ўцёкі «неразумнай эміграцыяй», ацэньваючы агульную колькасць перасяленцаў з імперыі ў 300 тысяч «голов».
Але далёка ўцячы ад двухгаловага арла паспаліты чалавек не мог. У 1793 годзе Расія, Аўстрыя і Прусія ўчынілі новы разбор Рэчы Паспалітай, у выніку чаго імперыя захапіла цэнтральную Беларусь. Апошні полацкі ваявода Тадэвуш Жаба развітаўся з пасадай: левабярэжная частка ваяводства была далучаная да По- лацкага намесніцтва.
Але мы крыху апярэдзілі падзеі.
Першы разбор Рэчы Паспалітай паскорыў у ёй прагрэсіўныя пераўтварэнні. Там дзейнічала першае ў свеце міністэрства на- роднай асветы — Адукацыйная камісія, што адчыніла на Бела- русі дзвесце пачатковых школ. 3 траўня 1791 года сойм зацвердзіў першую ў Еўропе і другую ў свеце (пасля ЗША) канстытуцыю. Гэта быў магутны ўдар па магнацкім самаўладстве і феадальнай анархіі.
Рэч Паспалітая рабілася канстытуцыйнай спадчыннай манар- хіяй, дзе абвяшчаліся свабода друку і сумлення, галоснасць суда, адмена неабмежаванага прыгоннага прыгнёту. Скасоўвалася пра- ва «лібэрум вэта». Дзяржава давала свабоду ўсім іншаверцам- уцекачам нешляхецкага паходжання і абяцала захоўваць рэлігій- ную талерантнасць. 3 яўляліся тэрміны і фармулёўкі, знаёмыя нам з сучасных газет і тэлеперадач: справаздача міністраў, ад- стаўка ўрада на патрабаванне 2/3 дэпутатаў сойму, падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Гараджанам гаранта- валася недатыкальнасць асобы без судовага рашэння. «Земля- робчы люд,— было запісана ў канстытуцыі,— з-пад рукі якога плыве шчодрадайная крыніца багацця краіны, з’яўляецца най- больш колькаснай часткаю народа, а ў выніку наймагутнейшай сілай краіны, і таму павінен быць у апецы права і ўрада».
8 траўня былі імяніны караля Станіслава Аўгуста. Прыхіль- нікі рэформ у Беларусі выкарысталі гэта, каб шырока адсвят- каваць прыняцце канстытуцыі. Шумелі балі, звінелі тосты, ус- пыхвалі феерверкі. Ілюмінацыя загарэлася і ў левабярэжнай час- тцы Полацка. Праз Дзвіну, з расійскага боку, на яе насцярожана глядзелі царскія чыноўнікі, вайскоўцы і праваслаўнае духавенства. Тут канстытуцыяй і не пахла. Імператрыца выказалася на гэты конт так: «Констнтуцня обошлась бы стране еіце дороже само- державня. Аучшая нз констнтуцнй нн к черту не годнтся, потому
что она делает более несчастных, нежелн счастлнвых. Добрые й честные страдают от нее, н только негодян чувствуют себя прн ней хорошо, потому что набнвают карман, н ннкто нх не наказывает».
У сваім маёнтку Лявонпаль недалёка ад Полацка граф Ла- пацінскі ўзвёў у гонар Канстытуцыі 1791 года мемарыяльную калону, якая і цяпер узвышаецца ў парку на левым беразе Дзвіны. Радасць графа і яго аднадумцаў была нядоўгая: праз год у межы Рэчы Паспалітай уварваліся расійскія і прускія войскі, што скон- чылася другім падзелам дзяржавы.
Імперыя набыла тры мільёны новых падданых. Каб ні ў кога не засталося сумневу ў намерах Кацярыны II, ва ўсіх храмах на далучаных землях чыталі маніфест: «С особлнвым соболезно- ваннем ее нмператорское велнчество всегда взнрало на те прн- теснення, которым земля н грады, к Росснйской нмпернн прнлег- лые, некогда суш,пм ее достояннем бывнше н еднноплеменннкамн ее населенные, созданные н православною хрнстнанскою верою просвеіценные н по сне время оную нсповедуюш,не, подвержены былн... Н потому нмеет все н каждый, начнная от знатнейшего дворянства, чнновннков н до последнего, кому надлежнт, учнннть в теченне одного месяца торжественную прнсягу в верностн. Еслн же кто нз дворянства н нз другого сословня, владеюгцнй недвнжнмым нменнем, небрежа о собственном своем благопо- лучнн, не захочет прнсягать, тому дозволяется на продажу недвн- жнмого своего нмення й добровольный выезд вне граннц 3-ме- сячный срок, по прошествнн которого все остаюіцееся нменне его секвестровано н в казну взято быть нмеет. Духовенство высшее н ннжнее долженствует подать собою, яко пастырн ду- шевные, первый во учнненнн прнсягн прнмер н в повседневном Господу Богу публнчном прннесеннн теплых молнтв о здравнн ее пмператорского велнчества всемнлостнвейшей государынн п дражайшего ее сына н наследннка цесаревнча велнкого князя Павла Петровнча н всего высочайшего нмператорского дому по тем формам, которые нм для сего употреблення дадут».
Каб «узаконіць» падзел, па волі імператрыцы ў Горадні склі- калі сойм, які ўвайшоў у гісторыю пад назваю «нямога». Пра- тэстуючы, дэпутаты тры дні маўчалі. Царыцыных назіральнікаў цяжка было збіць з панталыку: хтосьці з іх задаволена абвясціў, што маўчанне — знак згоды.
Продкі не збіраліся пратэставаць адно маўчаннем.
Увесну 1794 года Беларусь, Літва і Польшча выбухнулі паў- станнем, правадыром якога стаў беларус з паходжання Тадэвуш Касцюшка. На беларускіх і літоўскіх землях інсургентамі кіраваў
трыццацітрохгадовы палкоўнік Якуб Ясінскі. Ён быў гарачы прыхільнік ідэй.Французскай рэвалюцыі, хацеў знішчыць пры- гон, пісаў па-беларуску звернутыя да сялян вершаваныя прак- ламацыі. Паўстанцы спявалі «Песню беларускіх жаўнераў»:
Помнім добра, што рабілі, Як нас дзёрлі, як нас білі. Дакуль будзем так маўчаці? Годзе нам сядзець у хаце! Нашто землю нам забралі? Пашто ў путы акавалі? Дочкі, жонкі нам гвалцілі. Трэ, каб мы ім заплацілі! Здрада ёсць ужо ў сенаце, А мы будзем сніць у хаце? Возьмем косы ды янчаркі, Будзем гордыя гнуць каркі!
Коней нам пазаязджалі, Што хацелі, то і бралі. Пойдзем жыва да Касцюшкі! Рубаць будзем маскалюшкі!
Паўстанцы ўзялі Браслаў. Недалёка адтуль ваяваў атрад Мі- хала Клеафаса Агінскага, які напісаў не толькі славуты паланез, але і «Марш паўстанцаў 1794 года». 3 узятай інсургентамі Вільні трохтысячная калона набліжалася да Паставаў. У шэрагах зма- гароў ваяваў ужо немалады пасол сойму і патрыёт Вялікага княс- тва Тадэвуш Корсак, малой радзімаю якога была полацкая вёска Заскаркі. На пачатку паўстання ён з’явіўся ў Вільні на чале некалькіх дзесяткаў узброеных уласных і навакольных сялянаў. У жніўні 1794-га Корсак атрымае ад Касцюшкі званне генерал- маёра, а ў лістападзе загіне падчас абароны Прагі — прадмесця Варшавы і разам з Якубам Ясінскім знойдзе вечны зямны пры- станак пры варшаўскім касцёле «На Камёнку».
Паўстанне не мела шанцаў на перамогу. Касцюшка баяўся абаперціся на просты народ і скасаваць прыгон. Яго палохала рэвалюцыйная праграма Якуба Ясінскага і намер таго аднавіць дзяржаўную самастойнасць Вялікага княства. Адначасова ца- рызм вёў хітрую прапаганду сярод беларускіх сялян, абяцаючы ім забраную ў «паноў-бунтаўшчыкоў» зямлю.
Жалезнай хваткаю душыла паўстанне рэгулярная, загартава- ная ў захопніцкіх паходах армія. На чале яе стаяў Аляксандр Сувораў. На працягу ўсёй сваёй кар’еры ён аддана служыў жан- дарскай палітыцы царызму і, дарэчы, не ўдзельнічаў ні ў адной
абарончай вайне. Для Расіі ён сапраўды выдатны падкаводзец, для Беларусі — найперш карнік, камандзір захопнікаў. За здзей- сненыя яго салдатамі ў 1794 годзе крывавыя подзвігі генерал- фельдмаршал Сувораў атрымаў ад імператрыцы Кобрынскую воласць і іншыя беларускія землі з 13 279 душамі прыгонных сялянаў-мужчын. Значыцца, агулам генерал-фельдмаршал атры- маў у падарунак болей за 25 тысяч беларусаў.
Пазбаўленыя нацыянальнае годнасці нашчадкі паўстанцаў бу- дуць зусім спакойна ўспрымаць тое, што імем Суворава названыя ў Беларусі 60 вуліц у гарадах і мястэчках. Гэта пры тым, што вуліцы імя Касцюшкі ў нас можна пералічыць на пальцах адной рукі. А ёсць жа яшчэ 23 калгасы імя Суворава, сувораўская вучэльня, Кобрынскі музей Суворава.
Што б сказалі людзі Якуба Ясінскага, каб убачылі кветкі ля двух пастаўленых Сувораву помнікаў. Але кветкі вы сустрэнеце ўжо і ў Відзах пад Браславам, на магіле нашага суайчынніка генерала Тамаша Ваўжэцкага, што пасля паланення Касцюшкі ўзначальваў збройныя сілы паўстанцаў. Першымі ў наш час знай- шлі туды сцежку сябры полацкага гістарычнага клуба «Вытокі».
1795-ы стаўся годам трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і яе гістарычнага скону. Былы фаварыт імператрыцы, былы манарх Станіслаў Аўгуст 25 лістапада падпісаў адрачэнне і ператварыўся ў вязня. Пазалочаны каралеўскі трон прывезлі з Варшавы ў Пецярбург, і імператрыца распарадзілася прыстасаваць яго для сваіх штодзённых фізіялагічных патрэбаў. На ім, дарэчы, увосень 1796 года яе і разбіў паралюш.
Станіслаў Аўгуст перажыў жанчыну, якую некалі называў «ула- даркаю свайго сэрца і лёсу» на паўтара года. Павел I дазволіў яму пасяліцца ў Пецярбурзе, дзе ён і быў без усякіх урачыстасцей пахаваны ў касцёле на Неўскім праспекце. Улетку 1939-га прах манарха вярнуўся на радзіму і быў перазахаваны ў Траецкім касцёле родавага маёнтка Воўчын пад Берасцем. Пасля другой сусветнай вайны касцёл з прахам Станіслава Аўгуста абрабавалі. Шукаючы золата, зладзеі растрыбушылі ўсю каралеўскую магілу. Тамтэйшыя жыхары апавядаюць, што вясковы каваль забраў сабе пазалочаную карону і любіў танцаваць у ёй на вяселлях.
Перш чым пагаварыць пра драматычныя вынікі далучэння Беларусі да Расійскае імперыі, зазначым, што ў 1796 годзе ад- былася чарговая бюракратычная перабудова: Полацкае і Ма- гілёўскае намесніцтвы аб’ядналі ў Беларускую губерню з цэнтрам у Віцебску. Прабыўшы дваццаць гадоў губернскай сталіцаю, Полацк мусіў задаволіцца рангам павятовага горада. Услед за адміністрацыйнымі чынамі ў Віцебск пацягнуліся заможныя жы-
хары, асабліва купецкага саслоўя. Гарадскія ўлады зачынілі на- родную вучэльню. Да ўсіх гэтых непамыслотаў дабавіўся пажар, які вынішчыў 240 дамоў.
Аматарам статыстыкі дазволю зазірнуць у пададзеную пер- шым гараднічым губернскаму начальству «Ведомость о состояннн Полоцка на 1799 год». Яна паведамляе, што ў горадзе жыве 7535 чалавек (меней чым у XII стагоддзі): гарнізонных вай- скоўцаў, іх жонак і дзяцей 1398, чыноўнікаў 294, духоўных асоб 171, дваранаў 135, купцоў-хрысціянаў 547, купцоў-яўрэяў 105, мяшчанаў-мужчын 2305, жанчын 2540. Полацк меў пяць цэр- кваў, два касцёлы, шэсць манастыроў, дамоў скарбовых (ка- зённых) драўляных і мураваных 20, гарадскіх 1, прыватных 1183, з іх мураваных 21... На Ніжнім замку мясціўся вайсковы гарадок з баракамі і пляцам для муштравання гарнізонных салдатаў.