Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Увечары пачаўся маскарад, што доўжыўся да трэцяй гадзіны ціхай і цёплай ночы. Рынак, вуліцы, храмы — увесь горад гарэў агнямі. Перад касцёлам святога Стэфана ўздымаліся чатыры залітыя залатым святлом драўляныя піраміды, роўныя вышынёю самому храму. На адной пераліваўся рознымі колерамі лацінскі надпіс «Слаўная перамогамі і яшчэ больш славутая дабрачын- ствам», на другой — «Страх ворагаў, апірышча сяброў, любоў падданых». Пятая расквечаная ліхтарамі піраміда была пад ца- рыцынымі вокнамі. 3 верхняга яруса веж езуіцкага сабора плыла музыка. Базыльяне ў аздабленні сваіх будынкаў нічым не сас- тупалі суседзям. Яўрэйскі кагал наладзіў ілюмінацыю проста на Дзвіне.
Другі полацкі дзень, асабліва візіт да езуітаў, пакінуў у душы ў царыцы найлепшыя ўражанні. «Я была у ннх нынче утром,— пісала яна,— слушала «Тебе Бога хвалнм» н посетнла нх дома. Там полное веселне. Вчера, в"ьезжая сюда, я была поражена велнколепнем нх представнтельностн. Все остальные католнчес- кне ордена свнньн в сравненнн с ннмн. Одно только, что этн людн не пляшут. К нам онн пожаловалн нзо всех стран. Ей-ей покладные людн! У ннх здесь прекраснейшая церковь. Мне онн наговорнлн всяческнх сладостей, на всякнх языках, кроме только тех, впрочем, которые я разумею. Ах, что за плутовскне фн- знономнн есть между ннмн». I яшчэ: «С тех пор, как я здесь, постоянный куртаг. Здесь большое стеченне мужчнн н женіцнн высшего полета, прнехавшнх нз Польшн... Везде ленты голубыя, да красныя, н духовные лнца всякого покроя. Вчера я смотрела город н посетнла коллегню незунтов. Последнне — народ очень веселый».
3 падзей трэцяга дня адзначым абед на сто персон («прн пнтнн за высочайшее здравне пронзводнлась пушечная стрель- ба») і баль у палацы, дзе танцавала паўтысячы гасцей. Царыцу чакалі ў той дзень у кафедральным Сафійскім саборы, але да уніятаў яна не завітала — нібыта з тае прычыны, што правас- лаўныя знарок зацягнулі службу ў Богаяўленскай царкве, дзе малілася Кацярына. Полацк зноў зіхацеў агнямі. На пірамідзе перад вокнамі палаца цяпер быў партрэт яе вялікасці, абкружаны гербамі галоўных гарадоў імперыі.
Праводзілі Кацярыну гэтаксама пышна, як і віталі: пад званы, страляніну і крыкі «ура!». За пяць вёрст ад горада, на віцебскім тракце, імператрыцу сустракаў архібіскуп Ясон Юнаша-Смагар- жэўскі. Там, у Струні, месцілася летняя рэзідэнцыя полацкіх уніяцкіх уладыкаў. Смагаржэўскі пабудаваў у ёй царкву з дзвюма падобнымі да мінарэтаў вежамі пры браме і дванаццаццю круг- лымі келлямі-капліцамі, зробленымі ў зубчастай каменнай ага- роджы. Архібіскупаў дом стаяў у садзе, паміж домам і царквою серабрылася сажалка з дагледжанымі берагамі. Сёння аб тым маляўнічым кутку забылі ўжо і струнеўскія старажылы. Апошняя знойдзеная мною згадка пра яго датуецца 1925 годам.
Кацярынін візіт у Полацк засведчыў, што царскі двор пакрысе набывае хоць вонкавую цывілізаванасць. Прынамсі, тым разам нікому з палачанаў не сцялі галавы, нікога не зарэзалі на малітве ў храме. Дзякуй і за гэта.
У Полацку для імператрыцы сабралі звесткі пра горад і гу- берню. Калі ім верыць, суды і прысутныя месцы «отправлялн дела с успехом», у губерні не было ніводнага небяспечнага зла-
чынца-калодніка, а недаборы па падатках складалі ўсяго дваццаць рублёў. Кацярына даведалася, што напярэдадні далучэння да імперыі Полацк, ведама ж, «нмел одно токмо нменованне города, н кроме евреев, мелкнй торг пронзводяіцнх, в нем не было почтн другнх меш,ан». Пад мудрым кіраўніцтвам новай улады горад, зразумела, надзіва хутка багацее і дасягае таго, што палачане адпраўляюць за год збожжа, пянькі, лёну і паташу на 25 тысяч рублёў, а па ўсёй губерні гэтая лічба складае 300 тысяч. Зноў жа, дзякуючы Расіі, «умножнлось нзобнлне н дешевнзна в ст>ес- тных прнпасах».
Жыта тым часам прадавалася па кошце ад 1 руб. 60 кап. да рубля за чвэрць (210 л), авёс — ад 1 руб. 20 коп. да 80 кап. Пуд сена каштаваў меней за дзесяць капеек, фунт мяса — най- больш дзве капейкі. У сумеры тагачасных расійскіх цэнаў гэта напраўду даволі танна, ва ўсякім разе, значна танней, чым у глыбіні імперыі.
Губерня мела шэсць розных вучэльняў з трыма сотнямі шля- хецкіх дзяцей і 130 мяшчанскімі. «Дорогн н почты в надлежаіцей ясправностн находятся,— дакладвалі царыцы.— В Полоцке н Внтебске построены особлмво каменные магазейны для хлеба. Ншцне в богодельнях прнзрены, больннцы же заводятся». Іды- лію, праўда, трохі парушалі скаргі месцічаў на адсутнасць медных грошай і залатых ды срэбных манет на размен асігнацый.
Імператрыца прыкінула свае магчымасці, дастала гаманец і адлічыла 500 рублёў на Богаяўленскі праваслаўны манастыр, па 100 — на гарадскія школы, па 50 — на дваццаць чатыры гу- бернскія багадзельні і 320 рублёў — на жабракоў. He ўсё ж аддаваць фаварытам.
Вярнуўшыся з вандроўкі, яе вялікасць загадала генерал-ін- жынеру Баўру агледзець далучаныя беларускія гарады з мэтаю іх умацавання. У кастрычніку 1780 года генерал даносіў: «В городе Полоцке, хотя высота, окружаюшдя монастырь св. Со- фнн (на которой еіце вндны остаткн древнего укрепленмя), сос- тавляет самое высокое место всей окружностн правого берега р. Двнна, но лежашмя протнв нея высоты на левом берегу той же рекн весьма вредны для ея фортнфнкацнонных расположеннй, а потому надежнейшей н твердой крепостн в Полоцке нельзя постронть, а можно на берегу Двнны для малого чмсла людей сделать большое каменное укрепленне».
Тым самым годам датуецца выдадзеная Пецярбургскай ака- дэміяй навук кніга «Топографнческне прнмечання на знатнейшне места путешествня ее нмператорского велнчества в Белорусскне наместннчества». Цяпер гэта вялікая бібліяграфічная рэдкасць, таму выпішу з яе старонку пра знешні выгляд і насельніцтва
Полацка. «Сйе древнее РоссйЙскйх государей наследне, претер- певшее толнкне перемены, многйя сйлы й славы своей лйшйлось. Укрепленвя полотскйе нвчего почтй не значат: с прнезда в оный от С.-Петербурга находвтся земляной замок, который вслед- ствне крутого берега рекй Полоты, с северной стороны под нйм текуіцей, й двйнского берега, крепкое ймеет положенйе; но он оставлен был без надлежаіцего првзренйя. Вал, окружаюіцйй весь город, также весьма унйзвлся. Нтак, знаменйтейшее зданяе в сем городе составляет незунтскнй монастырь, основанный часто упомйнаемым королем Стефаном; он как наружною огромнос- тью, так н внутренннм украшенйем все йезуйтскйе коллегнй в Белоруссйй превосходйт; к нему прйнадлежйт пространное ка- менное строенйе, где йезуятское заведено учйлйгце. Кроме сего, есть в нем монастырь домйнйкэнскйЙ деревянный, францнс- канскнй каменный й базялйанскйй каменный... В том же замке деревянный монастырь унйатскйх монахйнь да греческйй дере- вянный монастырь в Нйжнем городе й трн уннатскйе церквй. Прочее строенне в городе простое, деревянное, состояіцее йз 250 домов меіцанскнх й 100 жйдовскйх. Ныне же казенным йждйвеннем город сей украшается й каменные, порядочно рас- положенные застрайваются дома... Кугіечества в городе 42 че- ловека, мегцан 395 й 478 жйдов... Полоцк по древнему обык- новенню построен частаю на покатом берегу рекй Двйны й называется Нйжнйм городом, а большая часть оного — на рав- ннне, от поката йдуіцей, й сйя часть называется Вышннм городом. Уезд Полоцкйй составляет 1247 деревень. Жйтелей во всем уезде 25 649 душ й 841 жйд».
3 кацярынінскім часам звязана з’яўленне ў Полацку яшчэ аднаго архітэктурнага помніка — мураванага Богаяўленскага са- бора, які разам з Сафіяй сустракае сёння сваімі белымі сцеяамі і зялёнымі купаламі кожнага, хто ўязджае ў горад з дзвінскага левабярэжжа.
Будаваць сабор на месцы знішчанага пажарам драўлянага манастырскага храма пачалі ў 1761 годзе, яшчэ ў Рэчы Паспа- літай, скончылі ў 1779-ым, у Расійскай імперыі. Тады ж узво- дзіцца будынак манастырскіх келляў, дзе цяпер Музей беларус- кага кнігадрукавання.
Сваёй мастацкай звачнасцю Богаяўленскі сабор, безумоўна, не можа спрачацца з Сафійскім, тым больш манастырскі храм няраз рамантавалі ды перараблялі, і яго архітэктурнае аблічча, у якім спалучаюцца рысы класіцызму і барока, за два стагоддзі істотна змянілася.
Некалі над сценамі ўзвышаліся чатыры франтоны, але ў 1839
годзе (запомнім гэтую дату, яна яшчэ неаднойчы сустрэнецца ў нашай размове) заходні і ўсходні «как прндаюіцне католн- ческнй внд» разабралі, а два другія паменшылі. У паўночнай з дзвюх саборных веж месцілася званіца з сямю званамі. Пады- маліся туды праз хоры з ажурнаю металёвай агароджаю, якую можна ўбачыць і сёння. Сцены і купал упрыгожвалі размалёўкі. Вернікаў уражваў выцягнуты на ўсю шырыню храма чатырох’- ярусавы ў цэнтры і трох ярусавы па баках іканастас з трыма царскімі варотамі. Напрыканцы XIX стагоддзя знешняе аблічча сабора дапоўнілі намаляваныя мясцовымі іканапісцамі абразы: тры на сценах і два на франтонах.
Падчас майго дзяцінства гэтая краса была ўжо ў мінулым. (Сабор зачынілі яшчэ ў дваццатых, зрабіўшы там спартовую залу.) Храм стаяў упусце, на ржавым купале полацкія хлапчукі, выпрабоўваючы смеласць і глыбіню пачуццяў, пісалі імёны дзяў- чынак, якія ім падабаліся. Заваленыя смеццем сутарэнні былі месцам пошуку лёхаў на той бок Дзвіны.
Пасля рэстаўрацыі ў храме блізу дзесяці гадоў знаходзілася карцінная галерэя, а ў 1991-ым сабор перадалі вернікам. Шчыра кажучы, не ведаю, цешыцца з гэтае прычыны ці засмучацца. Нібыта перамагла справядлівасць, але... Праваслаўныя маюць у горадзе ўжо некалькі храмаў, а Полацк не мае галерэі і з сумам успамінае былыя выставы, што рабіліся падзеямі мастацкага жыцця ўсёй Беларусі.
Паколькі зайшла гаворка пра архітэктуру, трэба сказаць, што ў апошняй чвэрці XVIII стагоддзя Полацк, асабліва яго цэн- тральны пляц, робіцца помнікам горадабудаўніцтва ў стылі кла- сіцызму. Ідэі гэтага напрамку леглі ў аснову расійскіх праектаў «узорных» гарадоў. У тлумачэннях да іх гаварылася: «Регуляр- ство, предлагаемое прн строеннв города, требует, чтобы улнцы былв шнрокн н прямы, плоіцадн большве, публнчные здання на способных местах, все дома, в одной улнце стояіцне, стронть надлежйт на всю улнцу с обенх сторон, до самого пересечення другой улнцы одной сплошной фасадой...».
План перабудовы Полацка быў зацверджаны ў 1778 годзе. Згодна з ім выраслі будынкі магістрата і ўправы, рэзідэнцыя губернатара (сёння гэта адпаведна дамы № 4, 8 і 6 па праспекце Карла Маркса), дамы віцэ-губернатара, каменданта і будынак пошты (завулак Замкавы, 2 і 4; вуліца Фрунзе, 3). Іх аўтар — губернскі архітэктар I. Зігфрыдэн.