Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Польскія гістарыёграфы любяць традыцыйна называць яе краінаю двух народаў. Мы цудоўна ведаем, што гэта не так. Добра вядома тое і нашым заходнім суседзям. Самі ж польскія крыніцы падаюць звесткі, згодна з якімі ў межах Рэчы Паспа- літай у 1772 годзе жылі 7,5 мільёна беларусаў і ўкраінцаў, 5,5 мільёна палякаў, 2,1 мільёна яўрэяў, 1,9 мільёна літоўцаў, 500 тысяч італьянцаў і 200 тысяч расійцаў.
За Аўгустам III Полацк заставаўся галоўным горадам усход- няй Беларусі па колькасці уніяцкага, каталіцкага і „раваслаўнага духавенства. Падарожнік бачыў тут самавітыя будынкі базыль- янскага, езуіцкага, дамініканскага, францысканскага і бернар- дзінскага кляштараў і храмаў. Кожны ордэн меў свае навучальныя ўстановы, дзе лідэрства ўпэўнена трымаў езуіцкі калегіум. Дзяў- чынак-ш,ляхцянак прымалі пансіёны пры кляштарах базыльянак і марыявітак. На Дзвіне, паміж местам і Экіманскаю слабодкай, яшчэ існаваў востраў. дзе гаспадарылі езуіты.
Тым часам Кацярына зрабіла Станіслава Панятоўскага вялі- кім князем і каралём. Забягаючы наперад, зазначым, што яна ж, урэшце, і пазбавіла яго кароны, разарвала на часткі яго дзяр- жаву, а самога загадала арыштаваць.
Але да гэтага заставалася яшчэ тры дзесяцігоддзі, у якія Рэч
Паспалітая паспрабуе разгарнуць крылы, рыхтуючыся ўзляцець, але ў вырашальны момант ёй не хопіць сіл.
Завітаўшы на пачатку валадарання Станіслава Аўгуста ў Вар- шаўскі замак, мы маглі б стаць сведкамі славутых «абедаў па чацвяргах», куды вялікі князь і кароль запрашаў інтэлектуальную эліту. Сярод гасцей бывалі і прафесары Полацкага калегіума. Запрошаныя сядалі разам з манархам за круглы стол, што пад- крэслівала роўнасць прысутных. Панятоўскі аддаваў перавагу французскай кухні ў яе спалучэнні з лепшымі рэцэптамі стара- польскай і старабеларускай. Сярод падаваных страў былі буракі з вуцікамі, кілбасы, вяндліна, пікантныя марынады. Ганаровае месца ў меню абавязкова займала ўлюбёная гаспадарова сма- жонка з бараніны, якую слуга выносіў на вялізным срэбным сподзе з воклічам: «Баран!». Пры жаданні ў заслугу Панятоўска- му можна залічыць тое, што ў адрозненне ад гасцей ён наталяў смагу не цудоўнымі гішпанскімі вінамі, а свежай крынічнай вадой. Прычым гэта было не толькі традыцыяй «абедаў па чацвяргах». Узышоўшы на трон, Станіслаў Аўгуст абвясціў вайну надзвычай пашыранаму ў Рэчы Паспалітай пры яго папярэдніках п’янству. Нельга сказаць, што змаганне з Бахусам атрымала ўсеагульную падтрымку. Тагачасны паэт Ігнацы Красіцкі вуснамі аднаго са сваіх герояў звяртаўся да вялікага князя з такімі словамі:
Ты адвучыў ліцвінаў весяліцца... А каб табе ні разу не напіцца!
3 другога боку, знаўца і відавочца той эпохі Лукаш Га- лембёўскі з ухвалаю пісаў: «За цвярозым Станіславам Аўгустам у выніку лепшага выхавання, высакароднейшых прыкладаў і ўз- нёслых пачуццяў п’янства спыняецца».
На вялікі жаль, гэта была адзіная выйграная нашым апошнім манархам кампанія.
Выкарыстоўваючы эканамічную знясіленасць краіны ў выніку шматгадовых войнаў, а таксама феадальную анархію і змаганне розных магнацкіх груповак за ўладу, Кацярына II усё часцей умешвалася ў справы суседняй дзяржавы, дзе амаль беспера- пынна стаялі расійскія войскі. Яны пакуль што падтрымлівалі былога каханка яе вялікасці, ды фінал драмы быў зусім блізка.
Пецярбург. 5 жніўня 17/2 года. Расія, Прусія і Аўстрыя пад- пісваюць канвенцыю пра першы падзел Рэчы Паспалітай. Ка- цярына забірае сабе ўсходнюю Беларусь з той часткаю Полац- кага ваяводства, што ляжала па правы бок Дзвіны. Беларускім генерал-губернатарам царыца прызначае аднаго з фаварытаў — графа Захара Чарнышова.
Полаччына трапіла ў кіпцюры двухгаловага царскага арла.
ЗА ДЗВІНОЮ — ІНШДЯ КРАІНА
пачатку цары, а потым іх бальшавіцкія спадкаемцы 5Й| няраз паласавалі нашу зямлю па жывым, перакройвалі Н яе межы, адразалі сабе і прыразалі суседзям.
SJ 1772 год праклаў мяжу праз Полацк. За Дзвіною
ляжала іншая дзяржава. Сафійскі сабор быў у царскай імперыі, а бернардзінскі кляштар і старажытныя Бельчыцы — у Рэчы Паспалітай.
«Уз’яднаная» частка Полацкага ваяводства спярша была наз- ваная Полацкай правінцыяй і далучаная да Пскоўскай губерні. У 1776 годзе з яе беларускіх паветаў утварылі Полацкую губер- ню, праз два гады перайменаваную ў намесніцтва. Тым часам на левабярэжжы Дзвіны яшчэ існавала Полацкае ваяводства, сталіцаю якога былі па чарзе Лепель (1773—1776), Ушачы (1776—1791), a 3 1791 года — Чашнікі, дзе склікаліся ваявод- скія соймы.
У 1781 годзе Полацк набыў новы герб: «В серебряном поле на коне вонн, держаіцнй в правой руке саблю, а на левой надетый красный іцнт с двойным на оном крестом». Пацверджання ра- нейшых гербаў не атрымаў ніводны з далучаных да імперыі га- радоў усходняй Беларусі.
Кацярына (аднойчы яна сфармулявала сваё імперскае крэда наступным чынам: «Людзі народзяцца, а землі — не») пажадала агледзець далучаныя абшары. У траўні 1780-га яна выехала з Царскага Сяла і праз дзевяць дзён, сустрэтая беларускім гене- рал-губернатарам Чарнышовым і губернскім маршалкам («предводнтелем» дваранства) Корфам, перасекла мяжу Полац-
кага намесніцтва. He буду сцвярджаць, але, магчыма, ужо быў гатовы славуты царыцын экіпаж, у які запрагалі трыццаць коней і які складаўся з кабінета, гасцёўні на восем чалавек, бібліятэкі і прыбіральні.
3 імператрыцаю выправілася ў Беларусь світа з былых, ця- перашніх і будучых фаварытаў. Па дарозе Кацярына «сустра- калася з народам». Яе віталі натоўпы святочна прыбраных пры- гонных рабоў з хлебам-соллю. Яны дзячылі за шчаслівае жыццё, вадзілі карагоды і спявалі народныя песні. Скардзіцца на паноў было забаронена пад страхам смерці. Часам, каб пацешыць ца- рыцына вока, усцяж дарогі будавалі дэкарацыі з багатымі вёскамі і гаямі.
На паштовай станцыі Даласцы (цяпер у Пскоўскай вобласці Расіі) імператрыца пісала ў лісце да сына Паўла: «Вчера прнехала я нз Острова в Опочку; а оттуда выехала сего утра н на 18-й версте вт>ехала в Белоруссню; с самого Острова тянутся все холмы да холмнкн, между которымн множество озер, что очень краснво; здесь населенне самое разнородное, сплошь да рядом обнтают православные, католнкн, уннаты, еврен, русскне, по- лякй, чухонцы, немцы, курляндцы, словом, не увндншь двух крестьян одннаково одетых н говоряіцнх правнльно на одном наречнн; смешенне племен н наречнй напомннает Вавнлонское столпотворенне».
Царыца праехала праз Клясціцы і «нзволнла кушать обед» на станцыі каля Сівошына. Тут яе чакала шляхта Полацкага павета. А палове сёмай вечара конны поезд яе вялікасці пакінуў за сабой гарадскую заставу. Усё гэта выглядала надзвычай ма- ляўніча, і мне з дапамогаю відавочца падзей каталіцкага манаха Сцябельскага хочацца апісаць побыт імператрыцы ў Полацку больш падрабязна: няхай прыдасца аўтару гістарычнага рамана пра тыя часы.
Наперадзе поезда на багата аздобленых конях гарцавалі найзнакаміцейшыя шляхціцы, за імі — пашмайстар з дванац- цаццю паштальёнамі і пікінёры. Імператрыца сядзела ў паза- лочанай карэце з апушчанымі шклянымі вокнамі і на два бакі кланялася палачанам. Праваруч экіпажа ехаў генерал-губерна- тар, следам — эскадрон лейб-кірасірскага палка і запрэжаныя шасцерыком карэты прыдворных. Салют з расстаўленых на валах гарматаў зліваўся з галасамі ўсіх полацкіх званоў.
На ўездзе ў горад была ўзведзеная трыумфальная брама, на якой граў аркестр. За брамаю, абапал вуліцы, стаялі ў святочных строях яўрэі, потым пад сваімі сцягамі, рамесніцкія цэхі, «кон прнноснлн ея нмераторскому велнчеству поздравленне прекло- неннем, по обычаю своему, знамён н барабанным боем». На
Сафія і базыльянскі кляштар. Малюнак Напалеона Орды
галоўным пляцы перад прысутнымі месцамі чакала чынавенства ў парадных мундзірах: белых камзолах і чырвоных з белымі гузікамі каптанах, якія мелі палевы падбой і гэткія ж каўняры, штрыфелі і закаўрашы. Насупраць, каля езуіцкага сабора, стаяла каталіцкае і уніяцкае духавенства. На саборных вежах шчыравалі музыкі.
Кацярына выйшла з карэты і пешкі накіравалася ў адзіную тады ў Полацку «рускую» царкву Богаяўленскага манастыра, адкуль паехала ў падрыхтаваны ёй драўляны палац над Дзвіной. Спыніцца ў пышным мураваным палацы на рынку імператрыца, баючыся за сваё здароўе, не захацела: у збудаванай ударнымі тэмпамі камяніцы яшчэ не высахлі сцены.
Увечары ўсхадзіўся вецер, загрымеў гром. Ілюмінацыя не над- та атрымалася, але ва ўсіх вокнах гарадскіх будынкаў загарэліся свечкі, а ў езуіцкім кляштары і калегіуме — піраміды з каляровых ліхтарыкаў. Паслухаўшы ў палацы канцэрт і згуляўшы з пля- меннікам караля Рэчы Паспалітай у карты, царыца села пісаць сыну ліст: «Между окнамн монмн н Польшею только одна Двнна, которая здесь не очень шнрока. Вт>езд мой в Полоцк представлял прекрасную картвну... Весь день был жаркнй н теперь снльный гром. Прн в'ьезде я вндела зрелшце совершенно для меня новое: незунты, домвнмканцы н жнды, стояіцне фронтом; последнне весьма неопрятны, первые представлялн собою велнчественный маскарад...».
Паставіўшы кропку, яна ўзяла з талеркі яблык, які ўсё жыццё з’ядала нанач, і падышла да вакна. У дзвінскай плыні люстра- валіся агні ілюмінацыі. На тым баку было па-будзённаму цёмна. Там пачыналася дзяржава яе былога каханка, без якога калісьці яна не магла пражыць і дня. Кацярына падумала пра зменлівасць чалавечага лёсу. Яна прыехала ў Расію, маючы ўсяго тры сукенкі, паўтузіна кашуляў і столькі ж насовак. Цяпер яна — гаспадыня найвялікшай у свеце дзяржавы, якой хутка будуць належаць і тыя землі, што ляжаць за Дзвіной.
"VZ о •• w
Лто шаптау ен у тую ноч «зоренька» — так па жаданні ца- рыцы называлі яе ўсе фаварыты — невядома. Можа, малады і падобны да Гамлета Ланской, якога ў сталіцы яна, хаваючы ад прыдворных дам, трымала пад замком. А мо князь Пацёмкін, што неўзабаве атруціць пецярбургскага «Гамлета».
Наступнага дня імператрыца дапусціла да цалавання рукі вярхі полацкага духавенства, «высочайше обозрела прнсутственные места» і наведала сабор святога Стэфана. Седзячы на падрых- таваным айцамі-езуітамі раскошным троне, яна ўпершыню ў жыцці слухала каталіцкае набажэнства. Рэктар Полацкага ка- легіума Станіслаў Чарневіч сказаў у гонар госці прамову па- італьянску і ад імя ордэна ўручыў ёй напісаныя на лаціне вершы, назву якіх яе вялікасці і прыдворным пераклалі так: «Августей- шей Екатернне II, нмператряце всея Росснн, победнтельннце турок, умнротворнтельннце царств, распространнтельннце об- іцественного счастня, всемнлостнвейшей охраннтельннце Об- іцества РГнсуса, стнхн, поднесенные членамн этого обіцества, подданымн ея велнчества н оберегаемые ея покровнтельством во время посеіцення ею областей Белорусснн». Пасля імшы царыца зрабіла візіт у езуіцкі кляштар, міласціва прыняла пад- несеныя ёй малюнкі навучэнцаў калегіума з выявамі трыумфаль- ных калонаў і пахваліла сталоўню, выказаўшы сумнеў, што абеды ў гаспадароў такія ж цудоўныя, як іх трапезная.