Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Паблізу Нью-Йорка, у горадзе Саўт-Рывэр, штат Нью- Джэрсі, знаходзіцца яшчэ адна беларуская царква ў гонар Еўфрасінні. Яна стаіць на ўзгорку каля аўтамагістралі. Кож- ную нядзелю і ў святы з далёкага і блізкага наваколля з’яз- джаюцца туды старыя, маладыя і зусім маленькія беларусы, каб памаліцца, пачуць роднае слова і адчуць сябе часцінкаю Бацькаўшчыны.
Беларускі праваслаўны прыход Еўфрасінні Полацкай існуе і ў сталіцы Вялікабрытаніі.
На Захадзе неаднаразова друкаваліся іконы святой, выходзілі прысвечаныя ёй даследаванні. Адным з першых была кніга айца Льва Гарошкі «Сьвятая Еўфрасіня-Прадслава. Ігуменя манас- тыра сьв. Спаса ў Полацку, патронка Беларусі», што пабачыла свет у 1949 годзе ў Парыжы.
Беларуская дыяспара годна адзначыла 800-годдзе завяр- шэння зямнога шляху нашай нябеснай заступніцы. Мастак Алег Махнюк намаляваў новую ікону асветніцы, выдадзеную потым літаграфічным спосабам, а вядомы венгерскі скульптар Пол Вінчэ стварыў на заказ нашага суайчынніка гісторыка і калек- цыянера Міхася Белемука вытанчаны срэбны абразок з ба- рэльефам святой.
Іконы святой Еўфрасінні ў замежжы былі напісаныя таксама беларускімі мастакамі Лідзіяй Каліноўскай (для царквы ў Рэ- генсбургу), Змітрам Чайкоўскім, Верай Кубраўцовай. Адметныя вобразы полацкай ігуменні стварылі ў сваіх жывапісных і гра- фічных працах Івонка Шыманец-Сурвіла, Уладзімір Шыманец, Галіна Русак, Тамара Стагановіч.
А першым беларускім праваслаўным храмам у Паўночнай Амерыцы стала царква Еўфрасінні Полацкай у канадскім горадзе Таронта. Набажэнства ў ёй упершыню адбылося 25 сакавіка 1950 года, у дзень абвяшчэння незалежнай Беларускай Народ- най Рэспублікі.
He так даўно мне давялося паказваць Полацк беларускаму спеваку з Нью-Йорка Багдану Андрусішыну, або проста Дан- чыку, і яго маці, спадарыні Юлі. Пакуль мая жонка гатавала да сустрэчы гасцей полацкія дранікі з душамі, мы на закан- чэнне экскурсіі завіталі ў Спасаўскую царкву. Да вячэрні было яшчэ далёка, аднак, даведаўшыся, што госці са Злучаных Штатаў, стараста царкоўнае рады Таццяна Храпавіцкая даз- воліла і агледзець храм, і падняцца ў келлю князёўны-ігуменні. Ну а пасля таго, як стараста пачула пра царкву нашай святой
каля Нью-Йорка, госці атрымалі ў падарунак вялізны пакунак прасвірак.
Сёння паміж католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі часам узнікаюць непаразуменні і агульная для гэтых канфесій свя- тая — Еўфрасіння Полацкая як бы закліканая паяднаць іх, прынесці ўсім мір, згоду і ўзаемапавагу. У сцверджанай рымскім папам малітве за беларускі народ гаворыцца: «Цябе, Прачыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: прычыніся за намі, а ты, святая Еўфрасіння Полацкая — патронка Беларусі, ды ўсе святыя заступнікі Беларускага народу, апякуйцеся намі, каб мы сталіся народам святым, што выконвае волю Божую і сваё пасланство, каб прычыніліся да агульнага дабра тут, на зямлі, а ў прышлым жыцці атрымалі вечнае шчасце, і Табе, прадвеч- наму Валадару, прыносілі славу, чэсць і паклон на векі вечныя. Амін».
Еўфрасіння высока ўзнялася над сваёй эпохай. Яе прыклад натхняў Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага, Сімяона По- лацкага...
Часы мяняюцца, і зорка Еўфрасінні на небасхіле народнай памяці ззяе ўсё ярчэй і ярчэй. Беларускія гісторыкі, пісьменнікі, мастакі разам з царквою вярнулі святое імя ў наш культурны і духоўны кантэкст. Наогул жа літаратура пра жыццё і подзвігі Еўфрасінні налічвае больш за трыста назваў на беларускай, ла- цінскай, польскай, нямецкай, англійскай, украінскай, царкоўна- славянскай, расійскай ды іншых мовах. Колькасць кніг і арты- кулаў няўхільна расце. На маім стале ляжыць атрыманы з ЗША часопіс з публікацыяй пра лёс мошчаў святой. Часопіс, дарэчы, называецца «Полацак», а выходзіць ён па-беларуску ў аме- рыканскім горадзе Кліўлендзе, дзе ёсць беларускі культурны цэнтр — зноў жа з назваю «Полацак».
Пералік літаратурных твораў, прысвечаных святой Еўфрасін- ні, дойліду Іаану, Лазару Богшу, заняў бы ў гэтай кніжцы добрую старонку.
Сярод свецкіх партрэтаў святой вылучаюцца палотны жыва- пісцаў Аляксея Марачкіна і Нінэль Шчаснай, графічныя аркушы Арлена Кашкурэвіча. У тэхніцы габелена вобраз Еўфрасінні стварыў Сымон Свістуновіч. Яе імя ўзнікае ў памяці, калі бачыш адухоўленыя скульптуры старажытных палачанак Алеся Шатэр- ніка.
У 1992-ім, напярэдадні святкавання 1000-годдзя прыходу на беларускія землі хрысціянства, у Полацку з’явілася вуліца святой Еўфрасінні. Цяпер палачане мараць пра помнік асветніцы, які
мог бы суладна глядзецца ў архітэктурна-ландшафтнай прасторы Спасаўскага манастыра або Верхняга замка.
Ужо колькі гадоў у маёй душы жыве водгулле глыбокага хвалявання, перажытага ў тыя хвіліны, калі пад скляпеннямі Сафійскага сабора, дзе калісьці знайшла прытулак юная Еўфра- сіння, гучалі спевы, напісаныя ў гонар асветніцы восем стагоддзяў таму.
Прндете, любомудреннн, песнямн богокраснымн воспонмо достохвалннн н смнренннн. Ефроснннн всечеснен...
Прыдзіце, любамудрыя, у храм найпадобнейшай. Пакланіцеся яе мошчам, паглядзіце ў яе вочы на фрэсцы. Падыміцеся ў келлю святой, дзе так узнёсла думаецца пра вечнасць Хараства, пра чалавечае прызначэнне на гэтай зямлі.
смерць князя вллодшы
м
алітвы Еўфрасінні за родны Полацк, яе парады князю Усяславу Васількавічу не пайшлі марна. Насля смерці
князёўны Бацькаўшчына, няхай і нядоўга, але пажыла ў спакоі і міры. Аціхлі ўсобіцы, аднавілася адзінства
Полацкай зямлі. Хоць яна ўжо была падзеленая на добры тузін удзельных княстваў, агульныя інтарэсы гуртавалі іх у магутны ваенны і палітычны хаўрус.
Калі ў Друцку сеў смаленскі стаўленік, шэсць полацкіх князёў зрабілі ў 1180 годзе пераможны паход і вярнулі горад пад уладу Усяслава II. У аб’яднаным войску разам з крывічамі ішлі літоўцы і ваяры з падуладнага Полацку племя ліваў, што жыло на узбя- рэжжы Варажскага мора.
Літоўцы былі хаўруснікі моцныя, а таму і ненадзейныя. Праз пяць гадоў полацкі князь у баі з імі загінуў, і ў Бельчыцкі княжы хорам прыйшоў новы гаспадар, малодшы Усяславаў брат, якога дагэтуль і ў навуковай, і ў мастацкай літаратуры называлі Ула- дзімірам. Hi раней, ні пазней Уладзіміраў у полацкай дынастыі не было. Чаму — растлумачыць няцяжка, варта толькі згадаць крывавае Рагнедзіна вяселле. Рагвалодавічы не называлі сыноў
імем ворага.
Адкуль жа тады пайшло гуляць па кнігах нялюбаснае пала- чанам княжае імя? 3 напісанай па-лацінску «Хронікі Лівоніі», якая называе полацкага ўладара каралём Вальдэмарам, што заў- сёды перакладалі як «князь Уладзімір». У сваім даследаванні «Старажытная Беларусь» Мікола Ермаловіч давёў: напраўду «караля Вальдэмара» звалі Валодшам.
Валодша займаў полацкі пасад трыццаць гадоў і ўвесь гэты час мусіў змагацца з новым смяротна небяспечным ворагам — рыцарамі-крыжакамі. На пачатку 1216 года ён рыхтаваўся да вялікага паходу на Рыгу.
Валодшу не спалася.
Думна было ў князевай галаве, неспакойна на сэрцы. Уваччу яшчэ стаяла гаворка з пасламі, у зацішнай пачывальні як быццам гучалі іх галасы.
— Наша неба не сіняе, як мора і азёры,— гаварыў чудскі старэйшына,— а чорнае ад хаўтурных вогнішчаў. Крыжакі забілі столькі воінаў, што я ўжо не памятаю, хто жывы, а хто склаў галаву. Нашы жанчыны выплакалі вочы, а мужчынам ад частых трызнаў мёд здаецца горкім, а піва салодкім.
Першыя паслы з Чудскай зямлі прыйшлі ў Полацк на Ва- дохрышча, у самыя лютыя маразы, калі мядзведзь перавароч- ваецца ў берлагу на другі бок. На мірныя паселішчы эстаў на- ляцелі немцы з атрадамі перавернутых у новую веру ліваў. Муж- чын забівалі на месцы, а жанчын, дзяцей і гавяду гналі ў Лівонію. Дзесяць дзён эсты адбіваліся ў замку, а на адзінаццаты, калі з абложнае вежы нямецкія латнікі з лукаў і прашчаў перабілі палову абаронцаў, мусілі скарыцца: пусцілі ў замак лацінскага святара і аддалі немцам у заложнікі сыноў сваіх старэйшых. Паслы прасілі полацкага князя ісці на Рыгу, а самі абяцалі паўстаць і цясніць вайной ліваў і летаў.
Новыя паслы скардзіліся, што суддзі, якіх шлюць немцы ў скораныя землі, дбаюць не пра справядлівасць, а пра сваё ба- гацце. Эсты не хочуць плаціць дзесяціну, не хочуць карміць святароў і хадзіць з немцамі на вайну, каб потым цярпець.помсту ад суседзяў. Чудзіны зноў прасілі ў Полацка падмогі. Ен, Ва- лодша, прыняў іх ласкава, ад сваіх ранейшых слоў не адмаўляўся, аднак не гэтых паслоў ён чакаў.
На поўню наплыла хмара, і ў вакне князь бачыў толькі вог- нішча з чорнымі постацямі ваяроў са зменнай начной варты. Але ён ведаў, што вунь там, праваруч, падняты на ноч мост цераз роў, там і там — вялізныя, укапаныя ў зямлю медныя катлы для вару, які пальецца на галовы тым, хто адважыцца напасці на Бельчыцы. Харчу і вайсковых запасаў у складах хопіць хоць на два гады аблогі. Ды ўсё гэта не магло развеяць нялёгкіх князевых дум.
Валодша прачыніў вакно, і ў спачывальню пацёк волкі начны халадок з лёгкім пахам дыму.
Трыццаць гадоў носіць ён гэтыя думы ў сабе, трыццаць гадоў яны падпільноўваюць яго, каб у адну з начэй зноў прыціснуць сэрца каменем-жарнавіком, і з кожным годам камень гэты ро-
Выява старажытнай «Паго- ні» на пячатй,ы князя Аляк- сандра Неўскага
біцца цяжэйшы і цяжэйшы. Але мудра пісана ў кнігах: «Хто, ра- буючы чужое, будуе на тым дом свой, той складае яго на лёдзе. Прыйдзе вясна, і сплыве дом за мора».
Неразумна ўсё жыццё вінава- ціць сябе, але хіба забудзеш, што калісьці як дарагіх гасцей прымаў людзей з чорнымі душамі, якія ў сэрцы сваім хацелі пагібелі і яму, і ўсёй Полацкай зямлі.
У тое ж лета, як ён сеў на полацкі пасад, у горад прыйшоў па Дзвіне разам з брэменскімі купцамі першы лацінскі манах. Быў ён у падшытай ветрам, лап- ленай сутане і выгляд меў такі, быццам ніколі не еў уволю хлеба. У княжым хораме заморскі госць трымаўся цішэй за халопа, толькі бесперастанку маліўся і праз тлумача прасіў аднаго: даз- волу прапаведаваць слова Божае ў падуладнай полацкаму князю зямлі ліваў.
Полацку здавён не надта рупіла, што яго даннікі моляцца не ў цэрквах, а ў святых гаях і дубровах; іх багі любілі мяса аленяў і тураў, а найлепшым пачастункам была ім кроў палонных чу- жынцаў. Але ён, Валодша, даў манаху згоду, бо полацкія купцы казалі, што маюць добры гандаль у Брэмене і Любеку. Мала таго, на адвітанне ён адарыў ціхмянага госця кунамі і вавёрыцамі са сваіх кладовак.