• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Тарапца. Прычына шчодрага ахвяравання — вянчанне ў тым храме полацкай князёўны Параскевы з роду Рагвалодавічаў і князя Аляксандра Яраславіча, што неўзабаве атрымаў ганаровае найменне Неўскі. Паводле іншае версіі, Полацкая Адзігітрыя трапіла ў Тарапец падчас Лівонскае вайны ў XVI стагоддзі разам з чарніцамі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, што ра- таваліся ад «православнейшего» цара Івана Грознага.
    Цяпер рэліквія захоўваецца ў Рускім музеі Санкт-Пецярбур- га. Адзігітрыя «хаваецца» пад пазнейшымі фарбамі. Убачыць
    абраз, якому малілася Усяславава ўнучка, можна з дапамогаю электронна-аптычных прыбораў у інфрачырвоным святле. На фотаздымку — поўная спакоўнай высакароднасці і чысціні святая са спагадлівым тварам і мяккай пяшчотаю ў шырока расплюш- чаных вачах. Можа, калі-небудзь іх позірк зноў будзе сустракаць нас у адным з полацкіх храмаў?
    Побач з імёнамі асветніцы Еўфрасінні і дойліда Іаана заў- сёды ўзнікае трэцяе — Лазар Богша. Магчыма, у яго ювелірнай майстэрні юная Прадслава выбірала сабе аздобы, асцярожліва дакраналася да маленькіх тыгляў, захаплялася шматкалёрнымі эмалевымі абразкамі. Зрабіўшыся ігуменняй, яна замовіла слын- наму майстру крыж дзеля прысланых з Царгорада і Ерусаліма хрысціянскіх рэліквій. Такі важны заказ ювелір мусіў выконваць пад наглядам ігуменні, якая, відаць, была аўтаркаю эскіза святыні і зробленага на ёй вялікага надпісу.
    Еўфрасіння хацела мець так званы ўзвіжальны крыж, непасрэдна звязаны з вялікім хрысціянскім святам Узвіжання Крыжа Гаспод- няга. Гэты святочны дзень, як засведчыў летапісец, супаў з выз- валеннем Усяслава Чарадзея ў 1068 годзе з кіеўскай вязніцы. Тым самым, лічыла асветніца, Бог паказаў магутную сілу крыжа і пакараў кіеўскага князя Ізяслава, што парушыў крыжовае цалаванне, пад- ступна захапіўшы яе дзеда Усяслава Брачыславіча ў палон. Той незвычайнай падзеі полацкая ігумення і прысвяціла рэліквію.
    Свой шэдэўр Богша стварыў у 1161 годзе.
    Думаю, што наша нацыянальная святыня — сімвал хрысці- янскай духоўнасці і старажытнай дзяржаўнасці беларусаў — вар- тая падрабязнага апісання.
    Крыж мае шэсць канцоў-промняў, што сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён свет. Такая форма крыжа, дарэчы, ніколі не была на ўсходнеславянскіх землях пераважнай і найчасцей сустракалася на абшары, населеным продкамі сучасных бела- русаў.
    Вышыня рэліквіі каля 52 сантыметраў; даўжыня верхняе па- пярэчкі — 14, ніжняе — 21, таўшчыня — 2,5. Зверху і знізу дрэва закрывалі дваццаць дзве залатыя пласткі з каштоўнымі камянямі, арнаментамі і дваццаццю эмалевымі абразкамі, якія нічым не саступаюць сусветна вядомым візантыйскім эмалям.
    На верхніх канцах крыжа майстар змясціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — чацвёра евангелістаў: Іаан, Лука, Марк і Мацвей, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе — пат- роны (нябесныя апекуны) заказчыцы і яе бацькоў: святыя Еў- фрасіння Александрыйская, Георгій і Сафія. На адвароце раз- мешчаныя выявы айцоў царквы Іаана Залатаслова, Васіля Вя-
    лікага, Грыгорыя Багас- лова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама святых Стэфана, Дзімітрыя і Панцялеймана. Над кожным абразком час- ткова грэцкімі, частко- ва славянскімі літарамі зроблены надпіс.
    У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпіса- ных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачкі Кры- жа Гасподняга з кропля- мі Ісусавай крыві, драбок каменю ад дамавіны Ба- гародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панця- леймана ды кроў святога Дзімітрыя. 3 бакоў Бог- ша абклаў дрэва дваццац- цю срэбнымі з пазалотай пласткамі, а брыжы пя- рэдняга боку абвёў шнур-
    фНН'НДАКОуЛ
    ПОКЛАДАК ТЫірОКЛА
    ТЬ&фрО rit’row
    (HHbAYbCTb ЖНВОТ&ОрА
    s
    7
    нгімкрТтівгмл нлстгірн свдкмы-і ці<нтроніцю-н cfziMHitтцм-т-
    с(ій*УкСткнонд^кок(сцініно>а- tjlt оргст»іхготц*НЕОудннмві
    ■ТІАКОВАНкКСГО'
    пргдстьсгнюло
    ^лОТО-нпрСБрОдНКАМІНЬС-НЖЬЫУЮГ-ІВг ?• ГрНВ Ю-НЖСПрІДАХСАКТОЖСдуЬ^НбтЬСІТВОрнтн^ ю //		
    ВЛАСТбЛННІНЛНКНА'З*-
    ЬСАН^МАМАСТгіржнНКОГААЖЛАКСННПрОДАТ НЛНПНСКОу niHAHHrOyWSNbAHAHHNl KOT
    //		IB	!Ч
    HHHWAAT1 оргін awe с
    АФ(С€КТОПР*£ЛОУШ YAKK% ДКОудНКМОук
    Л AT BACK
    CtTk
    /5	f6
    ..
    Нй>М*НАСТ»ІрАІДАнебОГДНКмоу ОСНН ЬНкЛерА КА ХВА-СХТАЖАВг
    ПО MOlgkWM Ш Н К р С ТI
    кг- сн
    IB fit ZO
    уьствінгінкр’ст-ііннвгсьвіікгнін I нпрнндлСтьвЕт^Умжн^ЫІвІсЦ--'•°
    0	4CM
    Надпіс на Крыжы святой Еўфрасінні
    е
    в
    ком жэмчугу.
    Найкаштоўнейшымі з пакладзеных у гнёзды хрысціянскіх рэліквій з’яўляліся часцінкі Святога Дрэва —- крыжа, на якім, ратуючы чалавецтва, сустрэў смерць Ісус Хрыстос. Паводле задумы Еўфрасінні, святыня па- вінна была вечна «жыватварыць» душы палачанаў і ўсіх жыхароў роднай зямлі.
    Крыж Еўфрасінні — яшчэ і каштоўны помнік нашага пісь- менства. Кароткі дробны надпіс каля мошчаў святога Панцялей- мана паведамляе імя майстра: «Господн, помозн рабоу своемоу Лазорю, нареченномоу Богьшн, сьделав'ьшемоу крьсть снн црь- квн святаго Спаса н Офроснньн». На пазлачоных пластках вы- біты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. На бела- рускую мову ён перакладаецца так: «У лета 6669 (1161) кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да ... (пропуск) 40 грыўняў. I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай
    не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Тройцаю ды святымі
    айцамі... і хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое ... валадар або князь, або епіскап ці ііумен, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...».
    У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў — мабыць, атрыманая Богшам плата. Гэта вялікія на той час грошы: прыкладна столькі плацілі за 8000 локцяў (4000 метраў) драў- лянай мастоўкі або за паўтараста лісіных шкур. Лазар быў за- можны і асабіста свабодны чалавек. Богша — яго першае, да- дзенае да хрышчэння славянскае імя.
    Змешчаны на крыжы заклён, безумоўна, дзейнічаў на сучас- нікаў Еўфрасінні, але страх перад Божаю карай быў не ўсема- гутны. Нейдзе ў канцы XII стагоддзя рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе Смаленск, вялікі князь Васіль III забраў крыж з кафедральнага Успенскага сабора ў Маскву. Смаленцы, дарэчы, ужо мелі копію святыні.
    Пад 1563 годам Ніканаўскі летапіс паведамляе: «Когда же боголюбезный царь н велнкнй князь (Іван Грозны) мысля нттн на отступннков хрестьянскня веры на безбожную Лнтву, бе же тогда в его царской казне крест Полоцкнй украшен златом н каменнем драгнм». У час аблогі горада цар спыняўся паблізу пакінутага чарніцамі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Маг- чыма, тады, просячы ў неба перамогі, Іван Грозны і наказаў пакласці святыню на яе ранейшае месца. Мог ён зрабіць гэта і трохі пазней — калі замольваў грахі пасля ўчыненых у Полацку крывавых злачынстваў.
    3 таго часу, як храм Спаса воляю караля Стэфана Баторыя перайшоў да езуітаў, палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы, што з канца XVI стагоддзя быў уніяцкім. Добра ра- зумеючы ўплыў рэліквіі на вернікаў, айцы-езуіты распачалі су- довы працэс, каб вярнуць крыж у Спасаўскую царкву. Га- лоўным іх аргументам стаў, між іншым, старажытны надпіс. Прайграўшы суд, яны паспрабавалі атрымаць крыж хітрасцю. Аднойчы, калі на свята Узвіжання рэліквію вынеслі на сярэ- дзіну храма, пасланец езуітаў падмяніў яе, паклаўшы на аналой падробку. Але вернікі заўважылі падлог і вярнулі святыню на месца.
    Калі ў 1812 годзе Полацк на колькі месяцаў трапіў у рукі да французаў, крыж захоўваўся ў сцяне Сафіі ў замураванай нішы.
    Пасля аднаўлення праваслаўнага Спасаўскага сабора з’явілася магчымасць перанесці рэліквію туды, дзе ёй пакланялася сама Еўфрасіння. Полацкі архіепіскап Васіль Лужынскі, збіраючы
    ахвяраванні на патрэбы епархіі, зрабіў з крыжам падарожжа ў Маскву і ў Пецярбург. У Зімовым палацы беларускую святыню аглядаў Мікалай I. Існавала небяспека, што крыж застанецца ў імператарскіх зборах, але тым разам надпіс-заклён, відаць, па- дзейнічаў.
    Гэта павінна было суцешыць архіепіскапа Васіля, бо Маскву ён пакідаў, далікатна кажучы, не ў гуморы: усе сабраныя ва Успенскім саборы грошы ў полацкага ўладыкі адабралі на ка- рысць крамлёўскіх цэркваў.
    23 траўня (ст. стылю) 1841 года хросны ход перанёс рэліквію з Сафійскага сабора ў храм Спаса. Крыж паклалі ў келлі, дзе асветніца пражыла свае апошнія гады.
    У адным з беларускіх летапісаў — «Хроніцы Быхаўца» — ёсць згадка пра дачку полацкага князя Васіля Параскеву, якую абвясцілі ў Рыме святою пад імем Праксэды. Князёўна нібыта пастрыглася ў манастыр Спаса над Палатой і сем гадоў пе- рапісвала кнігі. Потым прыехала ў Рым і жыла, аддана слу- жачы Богу. Там памерла і была пахаваная, прычым у яе гонар пабудавалі царкву. Некаторыя гісторыкі лічаць гэтае летапіс- нае апавяданне каталіцкаю версіяй жыццяпісу Еўфрасінні. За- хаваліся звесткі пра крыж з надпісам, што ў ім ёсць частка святога дрэва, падараванага Праксэдзе рымскім папам Аляк- сандрам IV. Гэты крыж-рэліквія быў копіяй Богшавага твора. Цяпер ён знаходзіцца ў Яраслаўска-Растоўскім музеі-запа- ведніку.
    I зноў мы пераносімся ў нашае стагоддзе. Гэтага вымагае вартая дэтэктыўнага рамана адысея крыжа ў гады савецкай ула- ды. Пакуль раман не напісаны, прапаную аматарам дэтэктываў колькі наступных старонак.
    У 1921 годзе крыж святой Еўфрасінні рэквізавалі.
    Напрыканцы дваццатых гадоў пачынаецца знішчэнне бела- рускай інтэлігенцыі, раскручваецца махавік сталінскіх рэпрэсій. Тым трывожным часам дырэктар Беларускага дзяржаўнага му- зея Вацлаў Ластоўскі ладзіць адмысловую экспедыцыю ў По- лацк. Мэта — пошукі шэдэўра Лазара Богшы.
    Крыж знайшоўся ў мясцовым фінаддзеле і быў перавезены ў Мінск.
    17 студзеня 1927 года калегія народнага камісарыята асветы ў прысутнасці наркама Антона Баліцкага разгледзела пытанне «Аб перадачы Беларускаму дзяржаўнаму музею з Полацкага Сафійскага сабора карціны «Забойства Сьцяпана» («Укаме- наванне святога Стэфана» славутага Сальватора Розы.— У. А.) і з Полацкага акрвыканкаму — крыжа Еўфрасіньні Полацкай».