Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Наступныя просьбы ГІецярбург нязменна адхіляў, а пры Аляксандры III палачанам наогул забаранілі звяртацца з гэтай прычыны ў вышэйшыя інстанцыі. Духоўная і свецкая ўлады цар- скае Расіі былі супраць вяртання рэліквіі, бо ведалі, што паводле векавой традыцыі Еўфрасінню Полацкую шанавалі як сваю свя- тую і прыхільнікі гвалтоўна скасаванай уніі. Насмеліўся на аўгус- цейшы дазвол толькі Мікалай II.
У красавіку 1910 года Кіеў развітваўся з полацкай кня- зёўнаю. На другі дзень Вялікадня ў падземным храме Звес- тавання прайшло ўсяночнае набажэнства. Назаўтра святыню пераклалі ў новую кіпарысавую раку і вынеслі да тысяч ба- гамольцаў. Жыхары горада запоўнілі вуліцы і схілы пагоркаў, галубцы і дахі дамоў. Уздоўж дарогі з Лаўры да Дняпра стаялі вайсковыя шыхты.
Мошчы і асобы, якія іх суправаджалі, падарожнічалі на трох дзяржаўных параходах. У насавой частцы аздобленага
кветкамі, маем і сцягамі флагмана флатыліі стаяла капліца з люстранымі вокнамі, абапал яе — дзве залатыя харугвы. Раку з мошчамі паставілі пад балдахінам на карме сляпуча белага карабля.
Флатылія з мошчамі прайшла па Дняпры ад Кіева да Оршы 695 вёрст, паўсюль сустраканая сціжмамі вернікаў. Асабліва маляўніча яна выглядала ўначы, калі на берагах, ля самае вады, гарэлі зыркія вогнішчы, параходы мігцелі агеньчыкамі сотняў свечак, якія адбіваліся ў люстрах капліцы, а на макаўцы фок- слямгі флагманскага карабля ззяў крыж.
3 Оршы да Полацка мошчы святой везлі сухазем’ем. Пра яе сустрэчу ў родным горадзе прэса пісала: «Преподобная мать, княжна Евфроснння вернулась! Вернулась прн звоне колоколов, прн торжественном пеннн пасхальных стнхнр; по путн, усыпанному рукамн юных полочанок зеленью н весен- ннмн цветамн, средн коленопреклоненных тысяч народа... Встреча святых моіцей пронзошла в двух верстах от города, за Внтебской заставой, у железнодорожного внадука, где была устроена увнтая зеленью н украшенная нацнональнымн фла- гамн сень с возвышеннем...
Около трех часов дня от градского Ннколаевского собора, собравшнсь н устронвшнсь на корпусном плацу, пред нсторн- ческнм велнчественным памятннком событнй 1812 года, двн- нулся крестный ход от всех полоцкнх церквей н монастырей с многочнсленным духовенством во главе с четырьмя епнс- копамн н в сопровожденнн велнкого князя Константнна Кон- стантнновнча».
Пад перазвон усіх гарадскіх званоў рэліквію змясцілі спачатку ў кафедральным Мікалаеўскім саборы. 22 траўня па дарозе да Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ўрачыстая працэсія расцяг- нулася на дзве вярсты.
Аб тым, якое значэнне надавалі пераносу мошчаў святой Еўфрасінні царскія ўлады, сведчыць і ўдзел у хросным ходзе каралевы Грэцыі Вольгі Канстанцінаўны і вялікай княгіні Ліза- веты Фёдараўны, роднай сястры царыцы.
23 траўня 1910 года, у дзень памяці святой*, яе нятленныя парэшткі вярнуліся ў Спасаўскі сабор. Іх чакала абкладзеная срэбрам кіпарысавая рака, зробленая ў візантыйскім стылі на ахвяраванні вернікаў. Рака каштавала велізарныя на той час грошы — 12 тысяч рублёў.
Звычайна мошчы святых выяўляюць цудадзейную сілу. Пра
*
Паводле новага стылю дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай святкуецца 5 чэрвеня.
Кіеў развітваей,й,а з мошчамі нябеснай заступніцы Беларусі.
1910 г.
адно з дзівосаў расказаў 25 траўня ў «Полоцком лнстке» ста- рэйшы лекар кадэцкага корпуса доктар медыцыны А. Ман- светаў.
У Спасаўскім манастыры жыла чарніца, якая хварэла на верад страўніка і праз цяжкія нутраныя крывацечы і крывавыя ваніты так знясілела, што ўжо амаль не падымалася з ложка. Доктар страціў усякую надзею выратаваць хворую: цела было ў про- лежнях, а боль сунімалі наркотыкамі. Калі ў манастыр прыбылі мошчы, сёстры, выконваючы просьбу хворай, прывялі яе ў храм, дзе яна пацалавала святой Еўфрасінні руку. Пасля гэтага манашка адчула такі прыліў сіл, што здолела падняцца і ісці без чужой дапамогі. У чарговы візіт доктар Мансветаў сустрэў пацыентку на двары і не даў веры вачам: учарашняя хворая падбегла да яго з радаснаю ўсмешкаю на вуснах. Лекар прызнаецца, што ў гэтым выпадку сутыкнуўся са з’яваю, якая выходзіць за межы чалаве- чага разумення.
Манастырская хроніка тых часоў, на жаль, не захавалася.
Магчыма, Еўфрасіння працягвала чыніць дзівосы, але з няўмоль- насцю навальнічнае хмары ўжо насоўвалася іншая эпоха.
Пасля 1917 года, калі пачалася бязлітасная вайна супроць рэлігіі, святыя мясціны і рэліквіі зазналі на сабе варварства і здзекі новае ўлады. Драма не абмінула і Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Люты 1919-га. Народны камісарыят юстыцыі РСФСР выдае пастанову аб арганізаваным «выкрыцці» мошчаў цудатворцаў па ўсёй краіне.
У 1922 годзе ў Полацку адбылося злачыннае ўскрыццё да- мавіны з мошчамі святой Еўфрасінні. (Першы раз іх зняважылі ў красавіку 1920-га ў Аўраміеўскім манастыры г. Растова Ярас- лаўскай губерні, куды святыню разам з крыжам Лазара Богшы і іншымі манастырскімі каштоўнасцямі эвакуявалі ў 1915-ым у сувязі з набліжэннем фронта.) Уяўленне пра атмасферу, у якой гэта адбывалася, дае змешчаны ў канцы пратакола ўскрыцця зварот камісіі «атэістаў» да жыхароў Полацка: «Тов. Крестьяне, крестьянкн, рабочне н работннцы, красноармейцы н рабоче- крест. молодежь. Запомннте духовенству нх вековой обман. На- учная экспертнза актом лнквнднровала таковой, но монахннн, попы н монахн, пользуясь невежеством н темнотой нстернчных старух н ненормальных клнкуш будут н в дальнейшем через ннх сеять черное зло... Разоблачайте нх темные дела. Гоннте от себя подальше! Долой невежество, попов н монахннь! Да здравствует свет й разум человека». (Правапіс і стыль змагароў за «свет н разум» захаваныя.)
Пасля ўскрыцця мошчы адправілі на атэістычную выставу ў Маскву, адтуль — у Віцебск, дзе іх дэманстравалі ў краязнаўчым музеі. За год да гэтага у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры рэквізавалі ўсе каштоўнасці і сярод іх срэбную раку, у якой ляжала святыня.
У нямецкую акупацыю, калі былі зноў адчыненыя храмы і адноўленыя манастыры, віцябляне перанеслі нятленныя парэшткі з музея ў Свята-Пакроўскую царкву. У кастрычніку 1943 года яны вярнуліся ў Полацк. Рабілася гэта з дазволу і з дапамогаю акупацыйных уладаў, якія, вядома, мелі свой разлік.
Непасрэдны ўдзельнік тых падзей пісьменнік Юрка Віцьбіч у сваёй выдадзенай у Нью-Норку ў 1975 годзе кнізе «Мы дой- дзем!» прыгадваў:
«Позьнім вечарам зь Віцебска ў Полацак прыйшоў вагон з мошчамі сьв. Еўфрасіньні... Наступным днём адбылося пе- ранясенне мошчаў з Сафійскага сабору ў царкву Спаса... Па старадаўнім звычаі дарожку да царквы выслалі льняной тка- нінаю».
Рака з мошчамі святой Еўфрасінні ў полацкім храме Спаса. Фота пачатку XX cm.
3 таго часу мошчы князёўны-ігуменні спачываюць у Спа- саўскім храме.
Палачане прызналі сваю асветніцу святой яшчэ восем ста- годдзяў таму. Аўтар «Жыція» скончыў яго натхнёным хвалас- певам: «Якою мовай, братове, уславіць мне светлую памяць найблажэннейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасініі! Была яна па- мочніца пакрыўджаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведанне, ці, проста кажучы,— для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння сэрца сваё ўспойвала Божаю мудрасцю. Еўфра-
сіння — незвядальная кветка райскага саду. Еўфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу і, нібы прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Тым жа, бра- тове, пахваляецца Селунь аб святым Дзімітрыі, а Вышгарад — пакутнікамі Барысам і Глебам; я ж пахваляюся: шчасны ты, горадзе Полацку, што ўзрасціў парастак такі — найпадобней- шую Еўфрасінню».
Выглядае верагодным, што адна з першых пачала дабівацца кананізацыі сястры Еўдакія-Гардзіслава, якая пасля скону Еў- фрасінні ўзначаліла манастыр. 3 гэтай мэтаю яна магла ліста- вацца з Кірылам Тураўскім, што ўжо заняў епіскапскую кафедру і меў вялікі ўплыў у царкоўных колах.
Да паловы XVI стагоддзя Полацк быў галоўным духоўным цэнтрам беларускіх земляў. Адсюль шанаванне князёўны-ігумен- ні пашыралася па ўсёй Беларусі. Паступова святая Еўфрасіння стала ў свядомасці вернікаў нябеснаю заступніцай —- патронкаю не толькі Полацка, але і ўсёй Бацькаўшчыны. На гэтую ролю прэтэндавалі і іншыя святыя — Казімір (сын вялікага князя лі- тоўскага і караля Казіміра IV), Параскева Полацкая, Андрэй Баболя (закатаваны ў 1657 годзе царскімі казакамі на Беларусі каталіцкі місіянер). Народная памяць зрабіла свой выбар.
Расійская праваслаўная царква не спяшалася шырока прыз- наваць найпадобнейшую Еўфрасінню, бо ёй пакланяліся уніяты. Варожасцю царскіх улад да уніі, якая захоўвала нацыянальную самабытнасць беларусаў, тлумачыцца, пэўна, і знікненне ство- ранага ў 1839 годзе мастаком Токаравым родам з Бешанковічаў абраза Еўфрасінні, прызначанага для полацкага Сафійскага са- бора. На абразе святая была намаляваная на поўны рост, у левай руцэ трымала крыж, 'а праваю паказвала на карону і мантыю — знакі княжацкае ўлады.
Сёння акрамя шматлікіх праваслаўных абразоў полацкай ас- ветніцы яе выявы можна ўбачыць на размалёўках падземнай царквы Звеставання ў Кіева-Пячорскай лаўры, на фрэсках кіеў- скага Уладзімірскага сабора (аўтарства апошніх належыць В. Васняцову).
У 1997 годзе ў Навасібірску быў асвечаны намаляваны ў мясцовых традыцыях абраз найпадобнейшай Еўфрасінні, якая цяпер лічыцца і патронкаю беларусаў Сібіры.
На пачатку нашага стагоддзя ў друку прамільгнулі звесткі, што полацкая князёўна была кананізаваная папам Грыгорыем X на другім Ліёнскім саборы ў 1274 годзе. Гэты факт не пацвяр- джаецца дакументальна, але, паводле даўняе традыцыі, Еўфра- сінню прызнае святою і каталіцкая царква. У сучасных літургіч-
Святая Еўфрасіння, патронка Беларусі. Абразок венгерскага скульптара П. Вінчэ. 1973 г.
ных выданнях для католікаў усходняга абраду (уніятаў) яна ўпі- саная ў календары на адпаведным месцы.
Такім чынам, сёння найпадобнейшую Еўфрасінню Полацкую разам з праваслаўнымі беларусамі глыбока шануюць іх браты- католікі. Патронка Беларусі дае духоўную падтрымку і нашым суайчыннікам за мяжою.
У беларускай дыяспары існуе культ святой Еўфрасінні. Яе імем назвалі першы замежны беларускі праваслаўны прыход, заснаваны ў нямецкім горадзе Рэгенсбургу. Беларусы, што апы-
нуліся там у лагеры перамешчаных асоб, за адзін месяц збудавалі сабе храм, прысвяціўшы яго полацкай ігуменні. Пры царкве быў створаньі хор, якім кіраваў выдатны кампазітар, аўтар музыкі да нашага духоўнага гімна «Магутны Божа» Мікола Равенскі.