Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
21 лістапада супрацоўнік аддзела фельд’егерскай сувязі паўна- моцнага прадстаўніцтва ОІ ПУ па Беларускай вайсковай акрузе Лугаўцоў атрымаў ад начальства даверанасць «на право полу- чення ценностей нз Государственного Музея, для отправкн та- ковых в гор. Могнлев». Гым самым днём датаваны і акт аб перадачы крыжа.
Вацлаў Ластоўскі ўжо не працаваў дырэктарам музея, але нацыянальную рэліквію перадаваў фельд’егеру яшчэ за сваім подпісам: відаць, быў за яе асабіста адказны.
Цікава параўнаць гэты акт з вопісам крыжа, зробленым у канцы XIX стагоддзя сябрам рады Полацкага царкоўнага брацтва святаром Міхаілам Дуброўскім. Паводле яго, з двац- цаці эмалевых абразкоў на крыжы няма аднаго, а пяць — пашкоджаныя. У 1929 годзе тры выявы святых ужо вылама- ныя, а трынаццаць — папсаваныя. 3 усіх каштоўных камянёў ацалелі два — аметыст і гранат. На месцы іншых засталіся пустыя гнёзды або з’явіліся кавалачкі каляровага шкла. На вер- хняй папярэчыне не хапала двух кавалкаў золата і дрэва.
На новым месцы крыж Еўфрасінні змясцілі ў музейную экспазіцыю, але наведнікі, асабліва жанчыны, перад святыняю маліліся і адбівалі паклоны. Напэўна, і з гэтай прычыны крыж перавезлі з музея ў былы зямельны банк, дзе ў 30-ыя гады мясціліся абкам і гаркам партыі. Будынак меў адмысловы пакой-сейф з масіўнымі кратамі на вокнах і браняванымі дзвя- рыма таушчынёю 15 сантыметраў, за якімі былі яшчэ ад- ны— кратаваныя. Менавіта там на пачатку вайны разам з іншымі найкаштоўнейшымі музейнымі экспанатамі захоўваўся крыж Еўфрасінні Полацкай. Паводле шырока растыражава- най афіцыйнай версіі, яго нібыта вывезлі на захад фашыс- тоўскія захопнікі.
Але ж Магілёў знаходзіўся за паўтысячы кіламетраў ад дзяржаўнае мяжы, і час дазваляў правесці эвакуацыю скарбаў. Так узнікла думка, што рэліквія паехала тады на ўсход.
У шасцідзесятыя гады Магілёўскі абласны музей звярнуўся з запытам пра рэліквію ў Эрмітаж, адкуль прыйшоў адказ, што крыж Еўфрасінні Полацкай адразу па вайне прададзены на аўк- цыёне ў Заходняй Еўропе ў калекцыю мільянераў Морганаў і цяпер у Нью-Йорку. (Дарэчы, яшчэ ў трыццатыя гады ў газетах з яўляліся звесткі, быццам бальшавікі меліся прадаць крыж у Швецыю.)
У розныя часы пошукамі нацыянальнай святыні займаліся вядомыя вучоныя Георгі Штыхаў і Адам Мальдзіс, журналіст Алесь Лукашук, былы міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка...
Рэліквію вырашыў пашукаць і супрацоўнік Эрмітажа Бе-
Будынак. былога Магілёўскага зямельнага банка, адкуль у ліпені 1941 г. знік Крыж Еўфрасінні
бут Шаўкоўнікаў. Гэты прадпрымальны чалавек прыватна па- ехаў у ЗША, імкнуўся там пранікнуць у Морганаўскія зборы, але выявіў празмерны імпэт, трапіў на падазрэнне, і ў адзін цудоўны дзень некалькі маладзёнаў атлетычнага выгляду ветліва прапанавалі яму ўгамавацца. У адваротным выпадку яны не гарантавалі вяртання дадому. На жаль, дадаць да маіх слоў спадар Шаўкоўнікаў нічога не можа, бо ўжо пакінуў гэты свет.
Лёс крыжа святой Еўфрасінні не пакідаў абыякавай і бела- рускую дыяспару. У Нью-Норку мне давялося гутарыць з Ан- тонам Шукялойцам, які ў свой час узначальваў Мінскі гістарыч- на-мастацкі музей. Ці не апынуўся крыж, як ходзяць чуткі, у Аўстраліі? Ці не разабралі яго, каб паасобку прадаць золата, срэбра і каштоўныя камяні з эмалямі?
Як мяркуе спадар Шукялойц, шэдэўр Аазара Богшы вывезлі на ўсход. Да яго даходзілі весткі, што крыж бачылі ў адным з маскоўскіх музеяў. Версія пра разбор крыжа на часткі малаве- ^агодная, бо кошт яго золата і камянёў параўнаўча невялікі. алоўная вартасць крыжа для яго магчымых гаспадароў у тым, што гэта — высокамастацкі твор.
У пошуках полацкага крыжа (сёння да іх падключаны і Інтэрпол) выкарыстоўваліся таксама нетрадыцыйныя сродкі кшталту зваротаў да вядомых экстрасэнсаў. Трое з іх, у тым ліку і сусветна знакамітая балгарка Ванга, выказалі ўпэўне-
насць, што наша рэліквія цэлая і раней ці пазней будзе зной- дзеная.
Калі? Можа, тады, калі мы, беларусы, будзем заслугоўваць вяртання свайго Жыватворнага крыжа?
У расследаванні загадкавай гісторыі крыжа Еўфрасінні нямала зрабіў апошнім часам супрацоўнік упраўлення Камітэта дзяр- жаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці Сяргей Багдановіч. У 1997 годзе газета «Рэспубліка» змясціла яго артыкул пад кра- самоўнаю назваю «I ўсё ж след вядзе на ўсход». Там выкладзеная найбольш верагодная, на думку С. Багдановіча, версія. Жыхар Магілёва Пётр Паддубскі, упэўнены, што менавіта ён на пачатку вайны вывозіў на сваёй машыне музейныя каштоўнасці разам з крыжам святой Еўфрасінні на ўсход.
У разгар баёў за Магілёў вайсковаму шафёру Паддубскаму загадалі забраць з абкама партыі важны груз. Раніцою 13 ліпеня 1941 года Пётр пад ехаў да патрэбнага будынку, і некалькі лю- дзей у цывільным узяліся грузіць мяшкі і пакункі. Найдаражэй- шыя рэчы запакоўвалі ў акутую жалезам скрынку. Паддубскі памятае, як хтосьці з «грузчыкаў» усклікнуў: «Які крыж пры- гожы!».
Наступнае раніцы невялікая аўтакалона спынілася на ма- гілёўскай ускраіне, дзе ў кабіну да Паддубскага сеў першы сакратар ЦК КПБ П. Панамарэнка. Далей машыны руха- ліся па маршруце Магілёў—Горкі—Смаленск—Мажайск— Масква. Нямецкія самалёты не раз бамбілі іх, але катастро- фы ўдалося пазбегнуць. Па словах Паддубскага, у дарозе Панамарэнка часта паўтараў: «Каштоўнасці трэба давезці, што б ні здарылася». Праз два дні і дзве ночы машыны спыніліся на Ленінскіх гарах у Маскве каля ўпраўлення кад- раў Чырвонай арміі...
Аповяд былога вайсковага шафёра ўскосна пацвярджаецца апублікаванымі ўспамінамі як самога П. Панамарэнкі, так і та- гачаснага каменданта Магілёва I. Ваяводзіна.
Аднак дагэтуль ніводная з магілёўскіх рэліквіяў не знойдзеная. «Нельга выключыць,— піша С. Багдановіч,— што іх лёс можа быць звязаны з Эрмітажам альбо музейнымі сховішчамі Уфы і Самары, дзе знайшлі ў час вайны прытулак вывезеныя архівы абкама партыі. Словам, неабходнасць пошуку каштоўнасцей з магілёўскага збору на тэрыторыі Расіі відавочная».
Даючы інтэрв’ю газеце «Звязда» (19 чэрвеня 1997 г.), з думкаю магілёўскага калегі збольшага пагадзіўся і кіраўнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Генадзь Сенюкоў: «...можна меркаваць, што ўсе рэчы (з Магілёва.— У. А.) аселі дзе-небудзь у правінцыйным расійскім музеі ці архіве».
Пасля абвяшчзння незалежнасці ў Беларусі ўзнікла ідэя ад- раджэння вобраза крыжа святой Еўфрасінні — старажытнага сімвала святасці і дзяржаўнасці нашай зямлі. Прапанову аб сім- валічным вяртанні святыні падтрымаў у снежні 1992 года Першы сход беларусаў блізкага замежжа. Арганізатарам сходу было Згуртаванне беларусаў свету (ЗБС) «Бацькаўшчына» — гра- мадская арганізацыя, адным з галоўных накірункаў дзейнасці якой з яўляецца вяртанне Беларусі яе нацыянальных скарбаў.
Менавіта «Бацькаўшчына» і ўзяла на сябе высакародны і няпросты абавязак выканаць волю беларускай грамады і ства- рыць крыж па вобразу і падабенству страчанай святыні найпа- добнейшай Еўфрасінні. Гэты надзвычай складаны заказ Згур- таванне даручыла вядомаму беларускаму мастаку-ювеліру Міко- лу Кузьмічу. Распачатая праца была падтрыманая дзяржавай і атрымала багаславенне царквы.
«Бацькаўшчына» звярнулася да прадпрымальнікаў і грамад- скасці з заклікам далучыцца да святой справы адраджэння воб- раза Жыватворнага крыжа полацкай князёўны-ігуменні, а так- сама Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, дзе захоўвалася рэлік- вія. Да ўвасаблення ідэі далучыліся беларусы з іншых краін. Сярод тых, хто зрабіў значны ўнёсак — нашы суайчыннікі Ана- толь Лук янчык з ЗША і Мікола Сулкоўскі з Расіі. Найбольш сродкаў выдаткаваў на праект прадпрымальнік беларускага па- ходжання з сібірскага горада Сургута Анатоль Сілівончык.
Пяць гадоў доўжылася ахвярная праца. Майстар Мікола Кузьміч здзейсніў сапраўдны навуковы і творчы подзвіг, здо- леўшы адрадзіць страчаную восем стагоддзяў таму старажытную тэхніку перагародкавай эмалі. У выніку намаганняў Беларускага экзархату крыж, створаны на ўзор і падабенства ўзвіжальнага крыжа святой Еўфрасінні, мае ўсе тыя хрысціянскія рэліквіі, якія знаходзіліся ў яго старажытным правобразе. Таму можна сцвяр- джаць, што Беларусь атрымала не проста выдатны твор мастац- тва, але і неацэнную сакральную каштоўнасць.
27 верасня 1997 года, на свята Узвіжання, вобраз узвіжаль- нага крыжа святой Еўфрасінні быў урачыста вернуты ў Спаса- Еўфрасіннеўскі манастыр, a 6 снежня хросны ход перанёс яго на спрадвечнае месца старажытнай святыні — у збудаваны на заказ полацкай асветніцы Спасаўскі храм. Ва ўрачыстасцях з гэтай нагоды разам з палачанамі ўдзельнічала група паломнікаў са Згуртавання беларусаў свету і нядаўна створанага Міжнарод- нага дабрачыннага фонду Жыватворнага Крыжа святой Еўфра- сінні Полацкай, галоўная мэта якога — спрыянне адраджэнню духоўнасці і нацыянальнай культуры як падмурка сучаснай бе- ларускай дзяржаўнасці.
Напярэдадні вяртання вобраза святыні ў царкву Спаса Рада
«Бацькаўшчыны» прыняла заяву, дзе гаварылася: «Верым, што адроджаны Крыж будзе ўмацоўваць нашу веру, уваскрашаць памяць, яднаць беларусаў незалежна ад іх канфесіі і палітычных поглядаў і дапаможа нам пабудаваць свабодны і заможны Бе- ларускі Дом». Згуртаванне беларусаў свету звярнулася да ўрада краіны з прапановаю надаць Дню памяці Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня) статус агульнадзяржаўнага свята. Разам з тым удзельнікі адраджэння вобраза крыжа заўсёды падкрэслівалі неабходнасць працягваць пошукі аўтэнтычнай нацыянальнай святыні, каб урэшце вярнуць яе на Радзіму.
Згаданыя вышэй падзеі выклікалі хвалю цікавасці да гісторыі Полацкага крыжа з боку гісторыкаў, літаратараў і журналістаў. Новыя даследаванні, архіўныя знаходкі, навуковыя гіпотэзы прывялі да з’яўлення ў 1998 годзе адразу двух прысвечаных нашай нацыянальнай святыні выданняў: на заказ Згуртавання беларусаў свету выйшла кніга «Жыватворны сімвал Бацькаўшчы- ны», а экзархат Беларускай праваслаўнай царквы падрыхтаваў кнігу «Крест — красота Церквн». Іх можна разглядаць як сап- раўдную энцыклапедыю, чытач якой знойдзе, бадай, усе вядомыя сёння звесткі пра крыж Еўфрасінні.
Ігумення Еўфрасіння ніколі не губляла сувязяў са знешнім светам. Падчас высылкі Рагвалодавічаў у Візантыю Усяславава ўнучка, укрыўшыся за манастырскімі сценамі, была своеасаблі- вым сцягам змагання палачанаў за незалежнасць.