Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Князь глядзеў на дачку ўражана.
— Хіба ж няма ўцехі ў тым, каб княжычаў нарадзіць?
— Нараджаюцца княжычы, і ўсобіцы крывавыя між імі на- раджаюцца,— сказала дзяўчынка.
— Што табе да мужчынскіх усобіц? Жыві за князем сваім, дзяцей гадуй.
— На меч упадзе мой князь, а дзяцей браты заб’юць.
— Дзе ж знойдзеш долю сваю, калі не за мужам?
— Ува мне доля мая.
Княжацкая пячатка бацькоў Еўфрасінні Полай,кай
— Як жа адна, без абароны мужавай жыць думаеш?
— Як трава без абароны расце...
— У каго ж розуму вучыцца будзеш, як не ў мужа?
— У кніг, што мудрасць сабралі, як пчолы мёд.
— Дзе ж сям’я твая будзе?
— Увесь свет — сям я мая...
Так ці іначай адбывалася тая размова, але бацькі вырашылі выдаць Прадславу за сына нейкага багатага валадара. Княгіня Сафія рыхтавала пасаг, князь Святаслаў прыкідваў выгоды ад шлюбу. Яны яшчэ не ведалі, што дачка цвёрда выбрала іншую пуцявіну.
«Святым Духам напоўніўся розум яе,— гаворыцца ў «Жы- ціі»,— і сказала сабе: «Што будзе, калі надумае бацька аддаць мяне замуж? Калі здарыцца так, смутку гэтага свету нельга будзе пазбыцца!» I яшчэ сказала сабе: «Што ж паспелі роды нашыя, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула слава іхняя, быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўшы моц мужчынскую, целы свае аддалі на пакуты, і паклалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але мячом духоўным адсеклі плоцкія асалоды — тых памятаюць на зямлі...»*.
Прадслава прыходзіць у манастыр.
Удава князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, выс- лухала пляменніцу і, гледзячы на яе хараство, скрозь слёзы прамовіла: «Дзіця! Як магу я такое ўчыніць! Твой бацька даве- даецца і гнеў свой абрыне на маю галаву. Ды і маладая ты яшчэ векам несці цяжар манаскага жыцця. I як здолееш ты пакінуць княжанне і славу гэтага свету?».
Але князёўна дабілася свайго і пад імем Еўфрасінні таемна
*
Тут і далей урыўкі з «Жыція святой Еўфрасінні Полацкай» падаюцца ў пе- ракладзе Аляксея Мельнікава.
ад бацькоў прыняла пострыг, каб прысвяціць жыццё духоўнаму ўдасканаленню. Беларускі даследчык «Жыція» Аляксей Мель- нікаў лічыць, што здарылася гэта найверагодней 25 верасня, у дзень св. Еўфрасінні Александрыйскай.
Князь Святаслаў ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па дачцэ, як па нябожчыцы. Гэта было першае і вельмі цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты.
Прыход Прадславы ў манастыр і звязаныя з гэтым акалічнасці даюць магчымасць удакладніць дату яе нараджэння. 3 «Жыція» вынікае, што пострыг адбыўся, калі будучай асветніцы было дванаццаць гадоў. Князь Раман, чыя ўдава кіравала манастыром, памёр каля 1116 года (па іншых звестках — у 1113 г.). Толькі пасля гэтага Прадславіна цётка магла зрабіцца ігуменняю. Зна- чыцца, князь Святаслаў-Георгі і княгіня Сафія спраўлялі дач- чыны радзіны не раней за 1104 або 1101 год.
Пакладзіце перад сабою таўшчэзныя тамы «Всемнрной нс- торнн» ды энцыклапедый і знайдзіце ў Еўропе XII стагоддзя жанчыну, якую адукаванасцю і ўсім, зробленым дзеля асветы свайго народа, можна паставіць побач з Еўфрасінняй. He ведаю, што атрымаецца ў вас, а мяне такія пошукі пераканалі: Усяславава ўнучка ў той эпосе не мела роўных сабе і ў славянскім свеце, і на ўсім еўрапейскім кантыненце.
Яна не сканчвала універсітэтаў. Па-першае, жанчын у сярэд- нявечныя універсітэты не прымалі. Па-другое, калі Прадслава нарадзілася, у Еўропе, здаецца, была ўсяго адна альма-матэр — у Балоньі. У Парыжы і Оксфардзе яны адчыняцца пазней.
Еўфрасінніным універсітэтам была тагачасная літаратура.
Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на ўсход славянства, візантыйскія святары ды іх мясцовыя пасля- доўнікі, большасць складалі, вядома, царкоўныя творы. Але ў княжыя палацы і ў манастыры траплялі таксама хронікі, гіста- рычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.
Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам. Апрача Біб- ліі яна чытала творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, якіх называюць айцамі царквы. У полацкіх кнігазборах былі творы выдатнага хрысціянскага прапаведніка Іаана Залатаслова, што вобразна выкрываў чалавечыя заганы і навучаў чытачоў дабра- чыннасці. Той самай мэце служылі пацерыкі — зборнікі кароткіх апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3 іх старонак паўставаў фантастычны, поўны дзівосаў свет, дзе за людскія душы зацята змагаліся сілы дабра і зла. Пра будучыню гэтага свету і чалавечы лёс пасля смерці апавядала апакрыфічная кніга «Блуканне Багародзіцы па пакутах». Яшчэ за князем Ізяславам у Полацк маглі трапіць кнігі славянскіх асветнікаў Кірыла і
Н айпадобнейшая Еўфрасіння, ігумення Полацкая. Гравюра XIX cm. паводле старажытнага вобраза
Мяфодзія, вядомыя з апісання бібліятэкі Сафійскага сабора, што было зробленае ў XVI стагоддзі.
Полацкая зямля прыняла хрысціянства да яго афіцыйнага падзелу на заходнюю і ўсходнюю плыні ў 1054 годзе. Хрыс- ціўшыся паводле грэцкага абраду, нашы продкі не адчувалі ва- рожасці і да вернікаў-лацінцаў. У часы Еўфрасінні ў Полацкім княстве пашыраліся жыціі рымскіх святых. Асаблівую папуляр- насць меў жыццяпіс Аляксея чалавека Божага. «Родам рымля- нін» быў адзін з першых беларускіх святых Меркур Смаленскі. Высакародны дух павагі да людзей іншае веры палачане заха- ваюць на працягу стагоддзяў.
Кожны адукаваны чалавек эпохі мусіў ведаць гісторыю свайго народа. Еўфрасіння вывучала Нестараву «Аповесць мінулых га-
доў», візантыйскія летапісы. «Хроніка» Георгія Амартолы, нап- рыклад, пачыналася ад стварэння свету, выкладала гісторыю вавілонскіх і пярсідскіх цароў, апавядала пра рымскіх і канстан- цінопальскіх імператараў. Яе дапаўняла напісаная займальна і немудрагеліста «Хроніка» Іаана Малалы. Яна знаёміла з антыч- нымі міфамі і падзеямі Траянскай вайны, з жыццяпісамі Ромула і Рэма. Гэтую кнігу можна назваць тагачасным бестселерам, які ахвотна бралі ў рукі і свецкія, і духоўныя асобы. На старонках хронік змяшчаліся мініяцюры з сусветнай гісторыі — «Вывяр- жэнне Везувія», «Разбурэнне рымлянамі Ерусаліма»...
Еўфрасіння чытала так званыя «Шасцідзёны». Яны тлума- чылі біблійны аповяд, як за шэсць дзён (адсюль назва) Бог стварыў неба, зямлю, свяцілы, расліны, жывых істот і чалавека. «Шасцідзёны» былі зводамі ўсіх вядомых візантыйскай навуцы звестак пра жывую і нежывую прыроду. Навуковы характар мела і кніга «Фізіялог». Тут гаворка ішла пераважна пра жывыя стварэнні, сярод якіх побач з добра знаёмымі чытачу звярамі і птушкамі сустракаліся даволі рэдкія ў Прыдзвінні кентаўры і сірэны або неўміручая птушка Фенікс. «Фізіялог» апавядаў пра звычкі нейкай істоты і даваў іх сімвалічнае тлумачэнне, абавяз- кова звязанае з хрысціянскім светапоглядам. Еўфрасіння магла, напрыклад, даведацца, што львіца нараджае нежывое дзіцянё, a потым, праз тры дні, бацька, дыхнуўшы на львяня, ажыўляе яго (намёк на уваскрэсенне Хрыста).
Зямля ў тыя часы была плоская, над ёю падымалася скла- дзеная з вады нябеснае скляпенне. Над гэтым небам існавала яшчэ адно — нябачнае, дзе адмысловыя анёлы кіравалі рухам свяцілаў. Такую карціну светабудовы прапаноўвала «Хрысціян- ская тапаграфія» Касмы Індыкаплова. He трэба паблажліва ўсмі- хацца. Побач з уяўленнямі, што здаюцца нам наіўнымі, тыя кнігі сцвярджалі ідэі, да глыбокага разумення якіх мы з вамі, выба- чайце, магчыма, яшчэ не дараслі. Чалавека яны называлі «мік- ракосмасам» (малым сусветам), прыроду — космасам з пры- домкам «макра». Два сусветы мусілі існаваць у адзінстве і су- ладнасці. На прыроду Еўфрасіння і яе сучаснікі глядзелі, як на велічны храм, дзе чалавек здзяйсняе сваё творчае служэнне.
Да рук князёўны-манашкі траплялі трактаты, што пярэчылі афіцыйным багаслоўскім поглядам. Візантыйскі філосаф і пісь- меннік Міхаіл Псел высмейваў веру ў дзівосы, даводзіў, што кожная з’ява прыроды мае натуральную прычыну. Яго вучань Іаан Італ лічыў матэрыю вечнай і сумняваўся ў пасмяротным існаванні душы. На загад, магчыма, жанатага з цёткаю Еўфра- сінні візантыйскага імператара Аляксея Камніна вучэнне гэтага філосафа аддаў анафеме царкоўны сабор. Полацкая кніжніца магла чытаць таксама працы Арыстоцеля і Платона, знаўцам
якіх быў яе сучаснік, а можа, і знаёмы, пісьменнік і царкоўны дзеяч Клімент Смаляціч.
Пражыўшы колькі гадоў у манастырскай слабодцы, кня- зёўна — каб быць бліжэй да бібліятэкі — папрасіла ў полацкага епіскапа Іллі дазволу пасяліцца ў Сафійскім саборы. Там, у келлі-галубніцы, як паведамляе «Жыціе», яна «нача кніігы пнсатн своймн рукамн».
Працэс пісьма быў тады надзвычай складаны і марудны. Пісалі на пергамене ўставам — буйным і прамым, без нахілу, почыркам, у якім кожная літара аддзялялася ад суседняй. (Зліт- нае пісьмо з’явіцца толькі ў XV стагоддзі.) Каб тэкст хутчэй высыхаў, яго прысыпалі пяском. Атрамант рабілі з адмысловых гарэхаў, з адвару дубовай ці альховай кары, з жалезнай іржы, вішнёвага клею. Перапісчыку мала добра ведаць грамату — не- абходна мець мастацкія здольнасці, бо пачатковыя літары і за- галоўкі раздзелаў трэба аздабляць жывёльным ці раслінным ар- наментам.
На маю думку, лепей за ўсіх гісторыкаў сказаў пра беларускіх майстроў гэтага мастацтва Максім Багдановіч:
На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Устаўляючы паміж іх Чорнымі радамі Чырвоную страку; усякімі цвятамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў
I птах нявіданных, спляценнем завіткоў
Ен пакрашае скрозь — даволі ёсць знароўкі — Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі, I загалоўкі ўсе,— няма куды спяшыць!
Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае ваконца
I круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл, Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл...
Дадам да паэтавых слоў хіба адно: гэта была нялёгкая фізічная праца, і ёю займаліся толькі мужчыны. Перапісчык часта пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якую ўпіраў локцем у калена. I так — доўгія гадзіны, напружваючы зрок, не дазваляючы руцэ здрыгануцца. Ужо тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая жанчына, было подзвігам.
Праца перапісчыкаў цанілася настолькі высока, што царква абяцала ім адпушчэнне шмат якіх грахоў. Існуе паданне, як адна- адзіная кніга выратавала манаха ад вечных пакутаў у пекле. Манах быў нібыта заўзяты грэшнік і на Божым судзе ні на што добрае не спадзяваўся. I вось, калі анёлы падлічылі перапісаныя