• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Зачынены бязбожнаю ўладай у 1928 годзе (тады ў ім наліч- валася блізу 250 чарніц), манастыр аднавіў жыццё падчас нямецкае акупацыі. У паваенныя гады размешчаная паблізу вайсковая частка пачала браць з манашак... кватэрную плату. У 1960-ым улада зноў павесіла свае пудовыя замкі, а сясцёр вывезлі ў Жыровіцкі муж- чынскі (!) манастыр пад Слонімам. Ігумення Еляўферыя Новікава звярнулася да ўладаў з гнеўным словам, дзе гаварылася, што «пастановы пра закрыццё цэркваў нагадваюць часы Нерона, a таксама Напалеона, які ставіў у храмах коней». Ад «цёмнай ма- нашкі» проста адмахнуліся. У Крыжаўзвіжанскім манастырскім саборы навакольныя жыхары парабілі свінухі.
    Колькі чарніц адмовіліся пакінуць Полацк і назаўсёды пася- ліліся ва ўспамінах майго дзяцінства. Маўклівыя, сухенькія, з нейкімі надзіва вялікімі вачыма, яны здаваліся нам істотамі з іншага, загадкавага, але чамусьці нястрашнага свету. Часам яны растулялі сурова падцятыя вусны і згадвалі якуюсьці маці Еўфра-
    сінню і Бога, пра якога мы, хлапчукі, дакладна ведалі, што яго няма. Здавалася б, мы павінны былі дражніць гэтых амаль бес- цялесных істот у чорным адзенні ды здзекавацца з іх, аднак за маёй памяццю такога ніколі не здаралася. Без іх, як і без зруй- наванага потым Мікалаеўскага сабора, я не магу ўявіць Полацка канца 50-ых — пачатку 60-ых гадоў.
    He ведаю, як склаўся лёс тых трох ці чатырох паслядоўніц святой Еўфрасінні. Магчыма, іх вывезлі з горада пад прымусам. Магчыма, яны дажылі ў жыровіцкіх келлях да новага адраджэння Спасаўскага манастыра, што пачалося ў 1990 годзе.
    Полацкае княства паспяхова адстойвала незалежнасць ад Кі- ева. Апроч палітычных і эканамічных выгодаў гэта давала твор- чую свабоду дойлідам, жывапісцам, ювелірам, ад якіх ніхто не вымагаў абавязкова арыентавацца на кіеўскія ўзоры. Полацкае княства — не толькі першая беларуская дзяржава, але і калыска нашае культуры. Еўфрасіння была сярод рупных выхавальнікаў гэтага «дзіцяці». Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, яна стала нашай першаю мецэнаткай.
    Высокі ўзлёт полацкай школы дойлідства засведчыла ства- рэнне Спасаўскай, або Спаса-Праабражэнскай (цяпер яе час- та не зусім правільна называюць Спаса-Еўфрасіннеўскай) царквы — неацэннага помніка сусветнай культуры.
    3 чым параўнаць яе бялюткае дзіва? 3 лілеяй у цёплай завоіне блізкай Палаты? 3 казачнай птушкаю на зялёным поплаве? 3 журботна-светлай мелодыяй?.. Аяк выказаць словамі стан душы, якая тут нібыта выпростваецца і замірае, рыхтуючыся дакрануцца да Вечнасці?
    А цяпер крыху фантазіі.
    Бачыце ўжо немаладога станістага чалавека ў простай манас- кай рызе, што ідзе сюды ад ракі скрозь смугу часу? Адкрыты абсівераны твар, сінія вочы з вугольчыкамі апантанасці, драбок будаўнічай рошчыны ў даўгіх жарых валасах. Пячатка вялікага клопату ляжыць на ўсім абліччы Іаана — полацкага манаха, кі- раўніка арцелі муляраў, геніяльнага дойліда. Ен ужо збудаваў цэрквы Параскевы-Пятніцы ды Барыса і Глеба ў Бельчыцах. I вось стварае іншы, зусім непадобны да ранейшых храм.
    Колькі разоў ён сніўся Іаану, змушаючы прахоплівацца сярод ночы і доўга ўглядацца ў цямрэчу манастырскае келлі!
    Паводле «Жыція», дойлід няраз чуў на досвітку таямнічы голас, што клікаў яго на будоўлю сабора ў гонар Спаса — Хрыс- та-Збавіцеля. «I аднойчы падняўся ён, і прыйшоў да Еўфрасінні, і сказаў ёй: «Ці не ты, маці, пасылаеш па мяне?». А яна адказала: «Не». Але, падумаўшы, кажа яму шчасная тая жанчына: «Нават калі і не я цябе абуджаю, усё адно паслухай шчыра і ўважліва
    таго, хто кліча цябе на чын.„». Пасля ж гэтага паставіла Еўфра- сіння царкву мураваную святога Спаса, і збудавалі тую царкву за трыццаць тыдняў».
    Заўтра храм вырвецца з павуціны рыштаванняў, як вылятае з вопрадня матылёк, і адкрыецца воку ва ўсёй сваёй прыгажосці. А пакуль Іаан яшчэ раз уважліва аглядае лёгка ўзнесены ў неба фасад, трох’ярусныя закамары з какошнікамі*, купал-шалом. За- ходняя сцяна таўсцейшая за астатнія. Па зробленых у ёй сходах дойлід падымаецца на хоры. Паабапал іх дзве вузенькія келлі: правая, калі стаць тварам да алтара,— Еўфрасінніна, левая -— яе сястры Еўдакіі. У сярэдзіне царква здаецца значна вышэйшай, чым напраўду. Уражанне ўзмацняюць вузкія выцягнутыя вакенцы пад купалам.
    Для Еўфрасінні і яе сучаснікаў храмы былі вобразамі і мадэ- лямі Сусвету. У іх увасабляліся ідэалы хараства і гармоніі. Калі палачане ўбачылі новы сабор без рыштаванняў, іх агарнулі па- чуцці, сугучныя адчуванням візантыйца Міхаіла Псела, які ў сваёй «Хранаграфіі» пісаў пра храмы: «Вока нельга адвесці не толькі ад невыказнай прыгажосці цэлага, з цудоўных частак сплеценага, але і ад кожнае часткі паасобку, і хоць ад іх можна атрымліваць асалоду бясконца, ніводнаю не ўдаецца налюбавацца дасхочу, бо позірк да сябе прыцягвае кожная...».
    Вядомы расійскі гісторык Леанід Аляксееў называе будаўніцтва Спасаўскага сабора найбуйнейшаю падзеяй полацкага і ўсяго ста- ражытнага ўсходнеславянскага дойлідства. Здарылася гэтая па- дзея недзе паміж 1152 і 1161 гадамі. Князёўна-ігумення была і фундатаркаю змураванага неверагодна хутка, за адзін будаўнічы сезон, храма, і дарадчыцай, натхняльніцай Іаана на творчы подзвіг.
    «I асвяцілі царкву,— апавядае «Жыціе»,— і была радасць вялікая ўсім хрысціянам. I сабраліся князі, і ўладарныя мужы,’ і інакі з інакінямі, і просты люд, і вялікае было свята, і святкавалі яго шмат дзён...».
    Наватарскія архітэктурныя ідэі Іаана пашыраліся на радзіме і ў суседніх княствах. Напрыканцы XII стагоддзя полацкія дой- ліды ўзвялі ў Смаленску сабор архангела Міхаіла (узорам для яго была княжая царква, што стаяла ў Полацку на дзядзінцы) і гэтым заклалі асновы смаленскай архітэктурнай школы. Прык- ладна ў той самы час палачане пабудавалі на Сінічай гары ў Ноўгарадзе царкву Пятра і Паўла.
    Спасаўскаму сабору выпаў нялёгкі лёс. Два з паловаю ста- годдзі ён належаў ордэну езуітаў і быў касцёлам. Вернуты ў
    *
    Закамара — паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне часткі сцяны будынка, якое адпавядае форме ўнутранага скляпення. Какошнік — несапраўдная зака- мара, што мае дэкаратыўнае прызначэнне.
    Адзігітрыя Поларкая
    1832 годзе праваслаўным храм часткова перабудавалі. У выніку геніяльны твор Іаана істотна змяніў аблічча: на месцы пазака- марнага пакрыцця з’явіўся трохсхільны дах, шалом купала пе- ратварыўся ў «цыбуліну»... Але і сёння цудоўна ўштукаваны ў наваколле храм нараджае надзвычай моцнае адчуванне заверша- насці і суладдзя.
    Зойдзем у сабор.
    У чуйным паўзмроку глядзяць на нас са сцен і слупоў стара- жытныя вобразы. Адухоўленасць, багацце і вытанчанасць кала- рыту, свежасць вішнёвых, сініх, брунатных, блакітных, ружовых, зялёных колераў і адценняў... Асноведзь (фон) фрэсак у храме мела фіялетавае адценне. Як паказалі доследы, мастакі рабілі
    фарбы з настою паленых яловых шышак. У келлі ў ігуменні сцены былі цёмна-сінія са смарагдавым адлівам. Тут карысталіся фарбаю з паленай косці.
    Гэта адзіны на Беларусі храм, дзе размалёўкі XII стагоддзя ацалелі амаль цалкам. Іх заказчыцай таксама была Еўфрасіння. Цяпер большая іх частка закрытая познімі алейнымі фарбамі, a ў часы асветніцы фрэскі займалі ўсю саборную прастору. 3 вышыні купала бласлаўляў вернікаў Збавіцель. Шматфігурныя кампазіцыі чаргаваліся з аднафігурнымі. У келлі, дзе жыла ігу- мення, захавалася выява Дзевы Марыі, тонкія дасканалыя рысы якой нагадваюць найлепшыя грэцкія ўзоры.
    Полацкія фрэскі ўражваюць псіхалагічнай глыбінёй, эмацы- янальнасцю. Цяжка пазбыцца пачуцця, што перад намі не твары святых, а партрэты зямных людзей. Асабліва хвалююць жаночыя вобразы. На такое набліжэнне да рэальнасці не адважваліся ні кіеўскія, ні ноўгарадскія майстры.
    Затрымаемся каля святой на паўночна-заходнім гранёным слупе, што падтрымлівае хоры. Твар з дугападобнымі бровамі і вочы намаляваныя настолькі пранікнёна, з такой жыццёвай пе- раканаўчасцю, што міжволі ўзнікае думка: гэтая жанчына жыла сярод нас. Дапытлівы цвёрды позірк глыбокіх вачэй выпра- боўвае, выклікае на роздум пра годнасць чалавека і сэнс яго існавання. Нядзіва, што гэтую фрэску называюць партрэтам Еўфрасінні Полацкай. У кожным разе на мастака не магла не ўплываць цялесная і духоўная прыгажосць асветніцы і яе сясцёр.
    Апошнім часам з прычыны неспрыяльнага тэмпературнага рэжыму фрэскі хутка самараскрываліся і разбураліся. Колькі гадоў таму ў сабор прыйшлі мастакі-рэстаўратары на чале з Уладзімірам Ракіцкім. 3 явілася надзея, што некалі мы ўбачым унікальныя размалёўкі ў іх спрадвечным харастве. Можа, да таго часу і сам храм верне сабе першапачатковае аблічча.
    3 імем князёўны-ігуменні звязанае і з яўленне на нашай зямлі абраза Божае Маці, вядомага як Адзігітрыя Полацкая.
    Каб упрыгожыць сабор у заснаваным ёю мужчынскім ма- настыры, Еўфрасіння паслала свайго слугу Міхаіла (магчыма, ігумена) да візантыйскага імператара Мануіла Камніна і кан- станцінопальскага патрыярха Хрысаверга. Пасланец вёз бага- тыя дарункі і грамату з просьбаю прыслаць абраз Багародзіцы Эфескай — адзін з трох, што яшчэ пры жыцці Дзевы Марыі намаляваў з яе першы хрысціянскі іканапісец апостал Лука. (3 гэтае прычыны ён лічыцца апекуном мастакоў.)
    Адпраўленыя імператарам у Эфес сто воінаў прынеслі абраз у Царгорад, адкуль пасля патрыярхавага багаславення ў саборы святой Сафіі рэліквію адаслалі Еўфрасінні. «А яна,— сканчвае аповяд пра гэтую падзею «Жыціе»,— унёсшы абраз у царкву
    святой Багародзіцы, паставіла яго і аздобіла золатам і самацветамі, і ўстанавіла насіць яго кожны аўторак па цэр- квах».
    Візантыйскі падару- нак — самая ранняя Адзігітрыя (у перак- ладзе з грэцкае — Пу- цяводная) на нашай зямлі. 3 такіх абразоў пачынаецца тое, што на- зываюць мастацкай тра- дыцыяй. Невыпадкова Адзігітрыю любілі ма- ляваць беларускія ікана- пісцы розных стагод- дзяў.
    Наўрад у Полацк трапіў арыгінал стара- жытнага вобраза. Сап- раўды, навошта патры- ярху багаслаўляць твор самога апостала? Трэба пагадзіцца з гісторыка- мі, якія сцвярджаюць, што гэта была зробле- ная візантыйскімі май- страмі копія, прычым не з Эфескай, а з Царга- ррдскай Адзігітрыі.
    Ёсць звесткі, ітгго ў Беларуская най^ыянальная святыня — 1239 годзе яе ўрачыста	Крыж Еўфрасінні
    перанеслі ва Уваскра- сенскую царкву горада