Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Горад любіў і ўмеў гандляваць. На торжышчы прапаноўвалі тавар тутэйшыя рамеснікі і сяляне. Кіеўскія купцы (яны трыма- ліся ў параўнанні з іншымі трохі фанабэрліва, ды ў Полацку на гэта ніхто не зважаў) прывозілі шкляныя вырабы, белы гліняны посуд з зялёнаю палівай. Яны ж вялі гандаль чарнаморскімі таварамі: віном, аліўкавым алеем, амфарамі. Багатыя гараджане з велікакняжацкага кола спыняліся каля прылаўкаў з візантый- скімі квяцістымі тканінамі, з усходнімі прыправамі і тонкімі шкля- нымі келіхамі.
Як сведчаць археалагічныя знаходкі, палачанін мог купіць на рынку грэцкія арэхі, грабяні з самшыту, што расце на каўказскіх схілах, сердалікавыя пацеркі з Сярэдняй Азіі. Знайшлі ў Полацку нават ракавінкі малюска каўры, радзіма якога Індыйскі акіян. Чулася на торжышчы і нямецкая гаворка. 3 Заходняй Еўропы рамеснікі атрымлівалі волава, медзь і цыну. Першае месца ў полацкім імпарце колькі стагоддзяў займала соль, у экспарце — воск і футра.
Праведзеныя з дапамогаю рэнтгенаўскіх мікрааналізатараў даследаванні вырабаў полацкіх кавалёў паказалі, што мясцовае жалеза яны нярэдка спалучалі з якаснай сталлю з вострава Гот- ланд, якая мела падвышанае ўтрыманне нікелю.
Разлічваліся срэбнымі зліткамі — грыўнямі. Грыўня дзяліла- ся на 20 нагатаў або 50 кунаў. Конь, напрыклад, каштаваў дзве-тры грыўні. Плацілі таксама вязкамі футравіны.
Гаворачы пра гандаль, трэба ўспомніць і пра шляхі, па якіх ездзілі купцы ды іншыя падарожнікі.
Галоўнымі дарогамі былі водныя. Паблізу горада па Дзвіне снавалі невялікія выдлубаныя чаўны-аднадрэўкі. Са стаўбура вя- чыстае ліпы тым самым спосабам можна было зрабіць лодку, куды змяшчалася некалькі коней з людзьмі. Ішлі па рацэ важка наладаваныя таварам пласкадонныя стругі. Паўсотні ваяроў з рыштункам падымала ладдзя (яны хадзілі пад ветразем і на вёслах). Вялікія ладдзі з палубай і носам, аздобленым выразанай з дрэва звярынай ці птушынай галавой, зваліся насадамі. У ся- рэднявеччы на беларускіх рэках сустракаліся піраты, якіх назы- валі расколамі. (Ці не адтуль пайшло жаргоннае слаўцо «раска- лоць»?)
Праз валокі, дзе гандлёвыя караваны пераходзілі з адной рачной сістэмы ў другую, судны перапраўлялі на катках і колах, а невялікія перавозілі на запрэжаных некалькімі конямі калёсах або валакушах. Ездзілі па рэках і на санях, але тыя лёгка беглі адно на пачатку зімы, пакуль завірухі не перагароджвалі ледзяной дарогі сумётамі.
На высокіх берагах і прыбярэжных узлобках усцяж Дзвіны будавалі «глядзені», адкуль вартавы ўдзень і ўначы сачыў, ці не набліжаецца вораг. У выпадку небяспекі загараўся сігнальны агонь, які бачылі з суседняга дазору. Ланцужок агнёў хутка дабягаў да горада, і жыхары бралі ў рукі зброю. Адзін з такіх «глядзеняў» стаяў на ўзгорку каля вёскі Падкасцельцы, што ўвайшла цяпер у межы Наваполацка.
Ездзілі не толькі рэкамі. Сухаземныя шляхі вялі з Полацка ў Пскоў, Ноўгарад, Менск... Першымі дарожнымі знакамі былі засечкі на дрэвах, а ўзімку — высокія тычкі з жмутком саломы на макаўцы. Закінутая дарога праз нейкія тры дзесяткі гадоў бясследна знікала.
У далёкае падарожжа купцы выпраўляліся абозамі па двац- цаць—сорак падводаў, каб лягчэй было бараніцца ад лясных разбойнікаў. За дзень абоз праходзіў разы ў тры меней, чым княжая дружына. Адлегласць крывічы вызначалі не толькі вёр- стамі, але і даўнейшымі, нязвыклымі нам мерамі — пералётам стралы або попрышчам, у якім была тысяча крокаў.
Полацкія купцы мелі сваё ўласнае гандлёвае месца ў Кіеве — «у двора Брячнславля». Да 1159 года адносіцца паведамленне пра пачатак рэгулярнага гандлю Полацка з Брэменам. Разам са смаленскімі калегамі палачане мелі сваё прадстаўніцтва ў Рызе. 3 хронік вядома, што ў 1212—1234 гадах там ужо існаваў цэлы «крывіцкі» квартал з праваслаўнай царквой святога Міколы.
Горад за часамі Усяслава рабіўся значным агменем асветы. Княжых і баярскіх дзяцей манахі вучылі дома. Дзейнічала школа пры Сафійскім саборы. Нямала пісьменных людзей сустракалася і сярод простых гараджанаў. Пра гэта, між іншым, кажуць гра-
«Рагвалодаў камень» з-пад Оршы. Гравюра XIX cm.
фіці — зробленыя чым-небудзь вострым надпісы на сценах ста- ражытных будынкаў. Адзін наш зямляк у XII стагоддзі такім чынам увекавечыў сваё імя ў кіеўскай Сафіі: «Воннег пнсал Жу- ряговнч полочяннн».
Малюючы тагачаснае жыццё, нельга не сказаць пра вечавыя сходы, што віравалі побач з Сафійскім саборам. Полацкае веча было ў горадзе другой уладай. Князь узначальваў войска, кіраваў дзяржавай, раздаваў васалам землі з гарадамі. Веча вырашала пытанні вайны і міру, слала пасольствы, вяршыла найвышэйшы суд, ацэньвала дзейнасць князя. Некалі Брачыслаў Ізяславіч прыняў на службу варажскую дружыну Эймунда толькі са згоды вечавога сходу, які пастанавіў даць князю грошы на разлік з наймітамі. Веча мела права запатрабаваць ад уладара адказу за прайграную бітву і нават за перамогу, калі тая каштавала занадта дорага.
Паступова полацкае веча набярэ такую сілу, што пачне само запрашаць князёў на пасад (праўда, абавязкова з роду Рагвало- давічаў) і пазбаўляць іх улады, выганяючы з горада. Пасля Усяс- лава дваяўладдзе прывяло да таго, што вялікія князі полацкія жылі ўжо не каля муроў Сафіі, а за Дзвіною, у Бельчыцах. Галоўнай асобаю ў дзядзінцы стаў епіскап. Ад яго імя гэтаксама, як і ад імя князя, веча заключала дамовы, іх пячаткамі змацоўва- ліся дзяржаўныя дакументы. Летапісы паведамляюць, што ўлада
3 Зак. 2781
65
ў Полацку ў XII стагоддзі належала трыццаці «мужам», або «старцам». Па сутнасці, Полацкая зямля была баярска-вечавай феадальнай рэспублікай з выбарным манархам.
Мяркуючы па тым, што Усяслаў Брачыславіч валадарыў 57 гадоў, яго дачыненням з вечам мог пазайздросціць любы іншы князь.
Ніхто на гэтай зямлі не вечны. Мы пачыналі знаёмства з Чарадзеем радкамі «Слова пра паход Ігаравы», імі і закончым. Калі верыць «Слову», прыдворны паэт кіеўскага князя Баян склаў Усяславу такую прыказку:
Hi хітраму, ні спрытнаму, ні чарадзею дасціпнаму суда Божага не мінуць.
Час гэтага суда надышоў для Усяслава ў 1101 годзе. Значнасць яго асобы ў славянскім свеце падкрэслівае надзіва дакладны запіс летапісца: «Памёр Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка на чатырнаццаты дзень, а дзевятай гадзіне дня, у сераду».
Зусім мала засталося да 900-годдзя завяршэння зямнога шля- ху найслаўнейшага з будаўнікоў нашай старажытнай дзяржавы. Ці будзе нарэшце ў Полацку вуліца Усяслава? Ці з’явіцца помнік Чарадзею? I чаму толькі ў Полацку? Хіба вуліцы вялікіх князёў Вітаўта і Гедыміна ёсць у Літве адно ў Вільні?
Усяслаў Чарадзей пакінуў на радаводным дрэве полацкіх ула- дароў магутную галіну. Апрача дачкі, дзякуючы якой у жылах візантыйскіх імператараў бегла крывіцкая кроў, ён меў шасцёра сыноў: Барыса-Рагвалода, Давыда, Глеба, Рамана, Святаслава- Георгія і Расціслава.
Адзінай моцнай рукі ў крывічоў ужо не было. Менск, Віцебск, Друцк, Лагойск робяцца сталіцамі ўдзельных княстваў, дзе кі- руюць Усяславічы. Той, хто лічыць драбленне старажытнабела- рускае дзяржавы праяваю яе слабасці, памыляецца. Падзел на асобныя княствы быў гістарычна непазбежны. Першаю на ўсхо- дзе Еўропы на гэты шлях ступіла Полацкая зямля, што сведчыць пра больш высокую прыступку яе гістарычнага поступу.
Удзельныя княствы далі новы ўсплёск эканамічнага і ду- хоўнага жыцця. Разам з тым падзел Полацкай зямлі зусім не азначаў страты ёю адзінства. У знешняй палітыцы Усяславічы выступалі заадно, хоць у «сямейных» справах іх інтарэсы нярэдка сутыкаліся, і тады брат падымаў меч на брата.
На пасад у Полацку пасля бацькавае смерці сеў старэйшы Чарадзееў сын Барыс-Рагвалод. Падвойныя імёны — тагачас-
ная полацкая традыцыя: адно было спрадвечна славянскае, дру- гое, пераважна грэцкае, давалі пасля хрышчэння.
Названы ў гонар легендарнага Рагвалода полацкі князь у 1102 годзе зрабіў паход на балцкае племя яцвягаў і, перамогшы іх, пабудаваў горад Барысаў.
Пра князя Барыса Усяславіча нагадвае сённяшнім палачанам і турыстам чырванаваты гранітны валун побач з Сафійскім са- борам. Паабапал шасціканцовага крыжа можна з цяжкасцю ра- забраць высечаныя словы: «ХС. Ннка. Гн(Госпадзі) помозн рабю своему Борісу». Гэты каштоўны помнік эпіграфікі (навукі, што даследуе старажытныя надпісы) — звыклая частка краявіду Верхняга замка. He ўсе ўжо і памятаюць, што з явіўся ён тут усяго нейкі дзесятак гадоў таму, а датуль амаль дзевяць стагод- дзяў ляжаў за пяць вёрст ад горада ўніз па Дзвіне. У вясновую паводку камень хаваўся глыбока пад вадою, у сухое лета да яго падыходзілі, падкасаўшы порткі.
Жыхары Падкасцельцаў ды іншых вёсак, якія пакрысе паг- лынуў Наваполацк, называлі валун Барысам Хлебнікам і сцвяр- джалі, што дасвеццем на ім ляжыць бохан свежага хлеба. Такія аповяды аднойчы натхнілі нас, полацкіх хлапчукоў, на начную экспедыцыю. Самае неверагоднае, што ў ранішнім тумане мы сапраўды ўбачылі на Барысе хлебны бохан. Трэба прызнаць, што ён нічым не розніўся з крамным, але таямніца яго з’яўлення так і засталася неразгаданая.
Сямідзесяцітонны камень выцягвалі на бераг і перавозілі з дапамогаю японскай тэхнікі. Некалькі газет адгукнуліся на па- дзею байкамі пра тое, што, не жадаючы аддаць гарадскую сла- вутасць на ганьбаванне ордам хана Батыя, палачане ў свой час вырашылі ўтапіць Барысаў камень у Дзвіне. Як пасля гэтага продкі без усякай замежнай тэхнікі адвалаклі махіну яшчэ на пяць вёрст, «гісторыкі» маўчалі. Няўцям ім было і тое, што ніякія Батыевы орды пад Полацк ніколі не прыходзілі, як не было ў Беларусі і татара-мангольскага прыгнёту.
Полацкі Барысаў камень — не адзіны. Некалькі валуноў з пісьмёнамі захаваліся ў розных месцах былога Полацкага княства. У мінулым стагоддзі іх было блізу дзесятка, але адны ўзарвалі, другія звезлі. Той, што ляжаў пры левым беразе Дзвіны каля яе сутоку з рэчкай Павянушкай і меў надпіс «Сулнборь хрьст», у 1879 годзе адправілі ў археалагічны музей у Маскву.
У III томе «Жнвопнсной Росснн» (Санкг-Петербург, 1882 г.) чытаем: «За пяць вёрстаў ад павятовага горада Дзісны, паблізу вёскі Накоўнікі, у Дзвіне, на сярэдзіне ракі, ляжыць шэрага колеру гранітны валун даўжынёю 5 з паловаю сажняў, вышынёю 2,3 сажня і ў акружнасці 14 сажняў. На ім высечаны крыж, па баках якога — надпіс «Господн помозн рабу Твоему Борнсу»...