• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Княжыч Ізяслаў заступаецца за Рагнеду пасля яе замаху на Уладзіміра. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу
    прыбрацца па-царску, як перад шлюбам, і сесці ў хораме на белым ложы, а ён прыйдзе і заб е яе. Яна па словах мужавых і зрабіла. I дала ў рукі сыну свайму Ізяславу аголены меч і навучыла: «Як зойдзе твой бацька, скажы яму: не думай, што ты адзін тут». I ўчыніў так Ізяслаў. Уладзімір жа прамовіў: «А хто ведаў, што ты тут». I апусціў ён меч і, склікаўшы баяр, расказаў ім усё. Яны ж парадзілі: «Не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, а аднаві яе бацькаўшчыну і дай ёй з сынам сваім». I пабудаваў Уладзімір горад, аддаў яго ім і назваў горад гэты Ізяслаўлем. I з таго часу ўзнімаюць меч Рагвалодавы ўнукі суп- раць унукаў Яраслававых».
    гагвалодаў унук Ізяслаў меў тады ад нараджэння гадоў сем, Рагнедзе было трохі болей за дваццаць. Яраслававы ўнукі (наш- чадкі князя Яраслава Мудрага) падымаць меч на полацкіх сва- якоў яшчэ не маглі, бо не нарадзіліся. Праўда, ад гэтага двум парасткам спляжанага роду было не лягчэй. Рагнеду з сынам чакала невядомае, небяспечнае ад мужавай няміласці жыццё на крывіцка-дрыгавіцкім памежжы, дзе стаяла сярод лясоў малень- кае драўлянае Заслаўе — летапісны Ізяслаўль.
    Уладзімір неўзабаве абвянчаўся з грэцкаю прынцэсаю Ганнай, пасек над Дняпром паганскія стоды і ўзяўся прыводзіць да веры ў Хрыста падуладныя землі. (Між іншым, малады гісторык Сяргей Гаранін надрукаваў нядаўна ў часопісе «Беларуская мінуўшчына» артыкул «Пілігрымы», дзе сцвярджае, што накіраваную ў час выбару веры адмысловую місію з Кіева ў Волжскую Булгарыю, Рым і Канстанцінопаль, Уладзімір Краснае Сонейка даручыў узначаліць палачаніну Іаану. Такім чынам, магло стацца, што меркаванне аду-
    каванага полацкага мужа, які служыу у кіеускага князя прыд- ворным лекарам і рытарам, адыграла вельмі істотную ролю ў вызначэнні гістарычнага лёсу падуладных Кіеву земляў.)
    Перад вянчаннем князь зазнаў багата клопату, бо, зрабіўшыся хрысціянінам, мусіў неяк пазбыцца ранейшых законных жонак, не кажучы ўжо пра сотні наложніц. Дзякуючы новай веры, на- сельніцы велікакняжацкіх гарэмаў павярталіся дахаты, а жонак аддалі замуж за знатнейшых дружыннікаў.
    3 Рагнедаю было складаней, бо яна, у адрозненне ад іншых, паходзіла з княжацкага роду. Летапісы паведамляюць, быццам Уладзімір прапанаваў ёй выйсці за аднаго са сваіх баяр, ды ганарлівая княгіня вырашыла лепей прысвяціць сябе Хрысту і стала першаю на ўсходнеславянскіх землях манашкаю, прыняўшы імя Анастасія. Магло быць і іначай, як рабілася ў такіх выпадках у Візантыі: Рагнеду пастрыглі ў манастьір, не пытаючы яе згоды, а малога Ізяслава павезлі з Заслаўя ў ГІолацк.
    Лёс адмерыў чарніцы Анастасіі яшчэ дванаццаць гадоў жыцця. Яны прамінуць у келлі бясконцаю чарадою адноль- кавых дзён — без дзяцей, без улюбёнага сына-заступніка, у растанні з роднай зямлёй. Недзе там, у Заслаўі, яе і пахавалі. Будзеце ехаць праз старажытны Ізяслаўль-Заслаўе (гэта чыгу- начная станцыя Беларусь), паглядзіце ў вакно, успомніце, што тут знайшла апошні спачын выратавальніца полацкай княжацкай дынастыі. Праз гарадок плывуць у Свіслач дзве рачулкі з ад- метнымі гістарычнымі імёнамі — Княгінька і Чарніца. На па- чатку гэтага стагоддзя заслаўцы яшчэ называлі ўзвышша па-над Чарніцаю Чорнай гарою і апавядалі, што на ёй і жыла Рагнеда.
    Ізяслаў перажыў маці адно на колькі месяцаў. Такое супа- дзенне дае падставы лічыць, што Уладзімір мог атруціць іх, каб не дазволіць Полацку ўзмацніцца, а старэйшаму сыну — прэ- тэндаваць калі-небудзь на кіеўскі княжы пасад.
    Некаторыя гісторыкі наогул ставяць пад сумнеў тое, што Уладзімір даводзіўся Ізяславу бацькам і лічаць, што крывавае вяселле ў Полацку адбывалася, калі Рагнеда пасля прыезду Яра- полка са сватамі ўжо чакала ад кіеўскага князя дзіця. Даволі сумнеўнымі выглядаюць і летапісныя звесткі аб тым, што дзецьмі Рагнеды былі Яраслаў (Мудры), Мсціслаў (які пазней стаў князем чарнігаўскім), Усевалад і Прадслава з Праміславай. Калі былі, дык чаму тады ў Заслаўе непакорлівую палачанку выслалі з адным толькі Ізяславам?..
    Захаванае летапісцамі паэтычнае паданне пра добраахвотны пострыг Рагнеды ў манашкі, каб унявесціцца Хрысту, кажа, што пры гэтым прысутнічаў яе сын Яраслаў. Ен ад нараджэння не валодаў нагамі, але, горача ўхваліўшы матчын выбар, нібыта адразу ж падняўся і пайшоў. Паданне часткова пацвердзілася пры вывучэнні парэшткаў Яраслава Мудрага ў сярэдзіне нашага стагоддзя. Высветлілася, што пасля перанесенай у дзяцінстве
    хваробы ён сапраўды кульгаў. Але з летапісаў вынікае, што Уладзімір выправіў Рагнеду ў Заслаўе яшчэ да свайго хрышчэння. (М. Карамзін, які карыстаўся для напісання «Нсторнн государ- ства Росснйского» летапіснымі тэкстамі, што загінулі пазней у маскоўскім пажары 1812 года, драматычную сутычку Уладзіміра з Рагнедай і заснаванне Заслаўя аднёс да 985 года.) Прычым з княгіняю быў Ізяслаў, а не Яраслаў, што атрымаў пасля баць- кавага хросту Растоўскае княства.
    Колькасць дзяцей, якія летапісы прыпісваюць Рагнедзе, дрэнна стасуецца і з яе становішчам нялюбай жонкі, і з самой працягласцю замужжа. Супярэчнасці паміж рознымі спісамі Уладзіміравых сыноў наводзяць на думку пра неаднаразовае рэдагаванне гэтых тэкстаў. Даследчык гісторыі старажытнага Заслаўя Юры Заяц мяркуе, што змены ў летапіс маглі быць унесеныя за часамі Уладзіміра Манамаха або яго сына Мсціслава, якія захапілі вярхоўную ўладу ў абход законных прэтэндэнтаў. Прылічваючы свайго продка Яраслава Мудрага да сыноў Рагнеды, Манамах і яго сын імкнуліся абгрун- таваць «законнасць» уласных прэтэнзій на Полацкае княства.
    Доля Рагнеды ўрозныя часы натхняла пісьменнікаў, кампа- зітараў, мастакоў. Паэтычныя творы прысвяцілі ёй Тарас Шаў- чэнка і Янка Купала (няскончаная паэма «Гарыслава»), У сваёй гістарычнай драме «Рагнеда» Кандрацій Рылееў пісаў, што по- лацкая князёўна запальвала ў сэрцах «любовь к стране родной н к угнетателям презренье».
    Ідэйна блізкая да Купалавай «Гарыславы» вершаваная драма «Рагнеда», напісаная ў 1923-ім пісьменнікам і гісторыкам Пётрам Крэчэўскім. Праз пяць гадоў у БССР п’есу «Рагнеда» стварыў Міхась Зарэцкі, але яна так і не была надрукаваная, а пасля арышту аўтара рукапіс знік.
    У наш час аб трагічным і шмат у чым загадкавым шляху Рагвалодавай дачкі расказаў у аповесці «Тры жыцці Рагнеды» Кастусь Тарасаў. Свае драматычныя і паэтычныя творы прыс- вяцілі полацкай князёўне Іван Чыгрынаў, Алесь Петрашкевіч, Таіса Бондар...
    У Рускім музеі Санкт-Пецярбурга вы маглі бачыць створанае ў 1770 годзе палатно расійскага мастака Антона Ласенкі «Ула- дзімір перад Рагнедай».
    На пачатку XX стагоддзя ў Расіі быў зняты мастацкі фільм «Рагнеда». 3 газет, якія пераказвалі яго кароткі змест, чытач даведваўся, што «ў першую ж ноч, калі Уладзімір і пераможцы балявалі ў княскім хораме, Рагнеда прабралася да палонных і выз- валіла свайго каханага — варажскага віцязя Інгульфа, пакляўшыся яму жорстка адпомсціць забойцу свайго бацькі...». Праз сем гадоў Інгульф пасля доўгіх блуканняў па свеце вяртаецца да Рагнеды і па дарозе ратуе Уладзіміра, які на паляванні трапіў у смяротныя абдымкі мядзведзя. He пазнаўшы ворага, князь бярэ яго ў сваю
    дружыну, Рагнеда ж пад уплывам сустрэчы з каханым вырашае ў тую самую ноч выканаць старую клятву. Аднак замах не ўдаецца, і Рагнеда, просячы ў мужа літасці, вінаваціць Інгульфа. Той спрабуе ратавацца ўцёкамі, але, паранены стралой, гіне ў Дняпры.
    Як бачым, сюжэт цяжка назваць блізкім да рэальных падзей X стагоддзя. Пры жаданні можна абвінаваціць аўтараў і ў ім- кненні да «дегераізацыі» полацкай князёўны. Тым не меней фільм быў створаны, а пра новы, сучасны, нам застаецца толькі марыць. Як і пра помнік захавальніцы дынастыі Рагвалодавічаў на адной з вуліц яе роднага горада. Як і пра з’яўленне імя Рагнеды ў полацкай гарадской тапаніміцы.
    Мы памятаем, што, сеўшы ў Кіеве, Уладзімір выбраў з мноства паганскіх багоў шэсць галоўных. Але вось стод Перуна, як звычайнае бервяно, паплыў да дняпроўскіх парогаў, а раку Уладзімір Краснае Сонейка зрабіў велізарнаю купеллю. Сагнаным на бераг кіянам князь кінуў пагрозлівае: «Хто не са мною, той супраць мяне».
    Баючыся суровай кары за непаслушэнства, паганцы заходзілі па шыю ў ваду і вярталіся ўжо хрысціянамі. Ноўгарадцаў, як сведчаць летапісы, кіеўскія ваяводы Дабрыня і Пуцята хрысцілі «агнём і мячом». Прыход новае веры ў беларускі Тураў таксама стаўся падзеяю драматычнай: нездарма там дагэтуль жыве па- данне пра каменныя крыжы, што прыплылі з Кіева і афарбавалі Прыпяць крывёю.
    А як прыняла Хрыстовую веру Полацкая зямля?
    Афіцыйныя гісторыкі ніякага пэўнага адказу не давалі — маў- ляў, гэта частка Кіеўскай Русі, таму ўсё было тут, як у сталіцы ці, у горшым разе, як у Ноўгарадзе. Аднак звестак пра тое, як хрысцілася наша княства, мы не знойдзем ні ў адным з вядомых сёння летапісаў. Няхай Полацкі летапіс не захаваўся, але, калі б кіеўскія дружыннікі ўчынілі на берагах Дзвіны крывавы гвалт, гэта абавязкова адзначылі б іншыя летапісцы.
    Ва Уладзіміра Святаславіча ўжо не было дастатковай сілы, каб хрысціць палачанаў прымусова. Княства няўхільна адраджала сваю самастойнасць. Яго валадары — нашчадкі Рагнеды не мелі патрэбы сцвярджаць сваю ўладу пераводам у хрыспіянства ад- разу ўсіх жыхароў, як зрабіў у Ноўгарадзе князь Уладзімір.
    Язычніцкая вера несла ў сабе шмат светлага, такога, ад чаго чалавеку нялёгка адмовіцца. Полацкія князі, разумеючы гэта, тым не менш не хацелі бачыць сваю зямлю паганскаю выспаю сярод хрысціянскай Еўропы. Яны цвяроза ацэньвалі перавагі, якія давала дзяржаве і яе народу новая вера. Таму Полацк прыняў яе і спрыяў мірнаму пашырэнню Хрыстовага вучэння на ўсім крывіцкім абшары.
    Ужо ў 992 годзе была ўтвораная Полацкая епархія.
    Сёй-той з нашых продкаў мог надзець крыж яшчэ ў час
    Пячатка князя Ізяслава Полацкага
    паходаў на хрысціянскую Візантыю. Некаторыя гісторыкі мяр- куюць, што хрысціянінам быў князь Рагвалод.
    Магчыма, у Полацку ўзнік і першы ва ўсходніх славянаў манастыр. Дапусціць гэта дазваляе скандынаўская «Сага пра хрышчэнне», дзе апавядаецца пра падзеі X стагоддзя. Герой сагі, прылічаны пасля смерці да святых Торвальд Вандроўнік, хрысціў Ісландыю, адкуль выправіўся ў Ерусалім. Заслужыўшы вялікую пашану ў канстанцінопальскага патрыярха, паломнік вяр- таўся на радзіму праз усходнеславянскія землі. У «Русіі» ён сканаў і быў пахаваны «ў высокай гары каля царквы святога Іаана, непадалёку Полацка».