• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    абыходзіць як найдалей. Яна ж нястомна пасылала да людзей сваіх спадарожніц і памочніц — ліхаманкі. Дванаццаць страхот- ных, худых і вечна галодных крылатых сясцёр-ліхаманак жылі ў прыцемных сырых сутарэннях. Халадэча, асабліва зімовая, выганяла іх на зямлю, і яны шукалі прытулку ды спажывы ў цёплых чалавечых хацінах. Гора таму, хто не меў надзейнага абярогу, не пакрапіў прынесенай ад вешчуна вадою дзвярныя вершнікі. Непрадбачлівы чалавек трапляў у кіпцюры да бязлі- тасных ліхадзеек, кожная з якіх мела сваё імя і мучыла хворага на свой капыл: Трасея трэсла, Агнея паліла жарам, Лядзея змушала калаціцца ад холаду, Гняцея гняла і адбірала смак да едзіва, Грудзея ўскоквала на грудзі, прымушаючы чалавека хры- пець і керхаць, Глухея закладвала вушы, Ламея ламала косці і круціла сярэдзіну, Глядзея не давала заснуць, прыводзіла з сабою нячысцікаў, што пазбаўлялі чалавека розуму... Самая страшная — найстарэйшая сястра Навея. Калі яна завалодае хворым, усялякая надзея на паратунак знікне, і чалавек хутка ператворыцца ў ня- божчыка — наўца.
    Канчаткова забірала жыццё агідная багіня смерці Яга, з дзя- цінства да дрыжыкаў знаёмая нам па чарадзейных казках. Той, хто хоць здалёк убачыць Ягу, страціць мову; той, да каго яна дакранецца, непазбежна памрэ. Кашчавая, як і Пярун, вымагала крывавых прынашэнняў.
    Аўтар выдадзенай у 1855 годзе ў Санкт-Пецярбургу кнігі «йсторвческне сведення о прнмечательнейшнх местах в Бело- русснн» Міхаіл Без-Карніловіч сцвярджае, што побач са свя- тыняю ў гонар Перуна на Валовай азярыне ў Полацку стаяла і капішча Ягі. Гэтыя звесткі пацвярджае наш знакаміты гісторык, этнограф і археолаг XIX стагоддзя Адам Кіркор.
    У хаўрусе з Ягою зазвычай дзейнічалі аднавокае Ліха, Кадук, Карачун, а яшчэ той самы казачны Кашчэй, вядомы ўсходнім славянам, мяркуючы па былінах і археалагічных знаходках з яго выяваю, не пазней чым з IX стагоддзя. Тысячу гадоў таму ў хатах над Палатою бабулі баялі ўнукам пра гэтую каларытную асобу амаль такія ж казкі, якія чулі ў дзяцінстве мы з вамі. Можна ўявіць, як бабуля садзіла малога на калені, брала касцяны грабя- нец-абярог і, чэшачы ўнучку заблытаныя кудзеры, перад казкаю загадвала загадку: «Цар Канстанцін гоніць коні цераз тын».
    У тагачаснага Кашчэя было не толькі прозвішча — Бессмя- ротны, але і забытае цяпер імя па бацьку — Трыпятовіч. Сюжэт жа і герояў мы добра ведаем. Смелы ды зухаваты хлопец вызваляе з палону ў Кашчэя царэўну, аднак, каб перамагчы паганага, трэба знайсці яго смерць. Кашчэй адно прыкідваецца неўміручым: на дне мора ці на выспе сярод хваляў ляжыць скрыня, у скрыні —
    заяц, у зайцы — качка, у качцы — яйка, а ў яйку — нарэшце Кашчэева смерць. Шукаючы яе, юнак абавязкова патрапіць на гасціны да Бабы Ягі. Жыве тая ў вясёлай лясной мясціне, закі- данай людскімі косткамі. Ягіна хаціна абторканая дванаццаццю (відаць, па колькасці бабіных памагатых — ліхаманак) вастра- колінамі, і на кожнай — па чэрапе, толькі адна пустая: чакае галаву самога героя. Апісанне сведчыць, што крыважэрная багіня смерці любіла ахвяры са сцятымі галовамі.
    У 80-ыя гады IX стагоддзя кіеўскі князь Уладзімір Краснае Сонейка вырашыў упарадкаваць заблытаную нябесную іерархію і зрабіць веру падданых дзяржаўнай рэлігіяй. Яго воляю на дняпроўскай строме паблізу княжага хорама падняліся шэсць драўляных багоў-куміраў: Пярун, Хорс, Дажбог, Стрыбог, Mo- Kam і Сімаргал. Пра пяць першых мы ўжо казалі. Сімаргал вартаваў скарбы і ахоўваў святое дрэва жыцця, ад якога пахо- дзяць усе расліны.
    Полацк трапіў тады на нейкі час у залежнасць ад Кіева. Верныя дзедаўскім традыцыям, палачане, пэўна ж, не пагадзіліся з рэформаю, ды знешне мусілі падпарадкавацца.
    Вярхоўным божышчам замест Рода князь абраў Перуна. У адпаведнасці з рангам ён меў на кіеўскім капішчы срэбную галаву з залатымі вусамі. Бог-грамавержац спрыяў княжай дружыне, яго імем ваяры прысягалі Уладзіміру. Воіна, які паміраў на полі бітвы ад ран, нябесны ўладар клікаў да сябе: «Хадзі, сыне, хадзі да палка майго Перуновага, да палка вечнага. Прытаміўся ты, і ноша на тваіх плячах цяжкая. Хадзі да палка майго, і ўбачыш там дзядоў і прадзедаў, і яны ў радасці і вяселлі цябе ўбачаць. Плакалі яны дагэтуль па табе, а цяпер узрадуюцца, бо жыць ты будзеш вечна...». Ніхто тады не мог і падумаць, што зусім хутка па волі таго самага князя кіеўскіх куміраў назавуць акаяннымі, пасякуць і спаляць, а грознага Перуна скінуць у Дняпро, папя- рэдне намяўшы яму бакі доўбнямі.
    На змену адным багам прыходзілі іншыя, аднак спрадвеку і ва ўсе часы палачане глыбока шанавалі продкаў. Людзей, што перасяліліся ў вырай, незалежна ад узросту, калі тое адбыло- ся — у старасці або ў маленстве,— называлі дзядамі. Сустрэчы з імі ладзіліся колькі разоў на год.
    Увесну хадзілі на магілы з ежаю і пітвом, каб падзяліцца з дзядамі радасцю сонечнае цеплыні і зямнога абуджэння. Зама- гільных гасцей звалі па імёнах, запрашаючы папіць-паесці разам з жывымі. Увосень дзядоў чакалі на гасціны дома: адчынялі вокны і дзверы і сядалі за стол з багатай пачосткаю. «Святыя дзяды, ляціце сюды!» — клікаў гаспадар, і ўсе чуйна прыслу- хоўваліся, каб не прапусціць прыходу невідочных гасцей. Пра
    іх з яўленне паведамлялі павеу ветрыку, ціхае рыпенне дзвярэн, восеньская жамярыца*, заляцелая ў вакно срэбная павуцінка. Продкі верылі, што дзядоў можна ўбачыць, але дзеля гэтага трэба цэлы дзень не есці. Найсмялейшай у доме дзяўчыне ці жанчыне завязвалі вочы і саджалі на ўкапаны каля печы слуп. Адтуль яна намагалася «ўгледзець» гасцей і пазнаць іх у сваім уяўленні. Рызыкантка часта палохалася і ў непрытомнасці падала долу. Існаваў і іншы спосаб. Той, хто хацеў пабачыць душы продкаў, мог выйсці ў сенцы і зірнуць у хату праз вакенца, прарэзанае над дзвярыма. Ахвочых знаходзілася няшмат, бо лічылася, што такога смяльчака дзяды ў той самы год забяруць да сябе.
    На стале дзядам ставілі адмысловыя міскі, сподачкі і кубкі. Гаспадары верылі, што невідочныя госці жывяцца параю, што падымаецца ад гарачых страў. Калі тым часам да дому падыходзіў жабрак, дзедаўская пачостка даставалася яму, калі не — яе ад- давалі «чыстым» свойскім жывёлінам — каню, карове, сабаку, кату або птушкам. Болей за ласункі дзяды любілі паважную гаворку з успамінамі пра іх. Калі застоліца сканчвалася, старэйшы ў хаце зноў загаворваў да самых дарагіх гасцей:
    Есці — пад’елі, Піць — напіліся, Гонар і слава вам! Цяпер скажыце нам, Чаго вам трэба?
    А лепей — ляціце ў неба!
    Потым, у вечаровым сутонні, на магілах запальваліся агень- чыкі. Гэтак ушаноўвалі Зніча і нагадвалі пра неўміручасць душы. Дні сустрэч з продкамі так і зваліся — Дзяды. Беларусы спраў- ляюць мудрае паганскае свята і сёння.
    Нашы далёкія родзічы ведалі тое, што цяпер паспяхова да- казвае навука. Духоўная энергія папярэдніх пакаленняў не зні- кае — яна жывіць род і ўвесь народ, дазваляе яму выстаяць у найцяжэйшыя часіны. Таму мы і чуем гаючае ўзрушэнне каля старадаўніх сабораў і па палях славутых ратных перамог. Але дабратворны ўплыў гэтай энергіі адчувае не кожны, а толькі той, хто захаваў з продкамі «канал сувязі» — памяць пра іх.
    Дасягнуўшы паўналецця, юнакі-крывічане здавалі своеасаб- лівыя іспыты на мужчынскую сталасць. Ім трэба было пераплысці хуткую ды глыбокую раку, зрабіць доўгі пешы пераход праз
    *
    Жамярыца — насякомае.
    пушчу, упаляваць тура, мядзведзя або зубра, распаліць у залеву вогнішча, а яшчэ •— абавязкова расказаць супляменнікам пра сваіх продкаў да пятага калена. Хто не ведаў — не меў права звацца мужчынам. Такому чалавеку не давяралі, яго маглі наогул выгнаць з паселішча, бо лічылася, што бяспамятны лёгка зробіцца здраднікам.
    Ці шмат хто з нас, сённяшніх палачан, нашчадкаў крывічоў, распавядзе пра свой род няхай не да пятага, а хоць бы да трэцяга пакалення?
    Дык, можа, паспрабуем адрадзіць гэты звычай у нашых сем’ях?
    Кім былі вашы дзяды, прадзеды? Якая памяць засталася ад іх?
    Беражыце старыя дакументы. Занатуйце ацалелыя імёны, даты, усе звесткі пра свой род. Некалі гэтыя запісы будуць з гонарам працягваць вашы дзеці і ўнукі.
    Сёння радавод шмат у каго атрымаецца вельмі кароткім, але — паверце — усё адно адбудзецца дзіва: дзяды пачнуць дапамагаць вам.
    ДД РАГВДЛОДА ДД БРАЧЫСЛЛЕА
    алі вы знайшлі вольны дзень на падарожжа ў полацкую шц цкпкг гісторыю, пераадолейце спакусу і пачніце яго не ад Д 1^1 велічнай Сафіі, што, кажучы словамі Уладзіміра Ка- I ™...Ж Г| раткевіча, «плыве над Дзвіною, нібы карабель». Прый- дзіце спачатку на зялёны бераг Палаты, туды, дзе недалёка ад Чырвонага моста стаіць сціплая стэла з надпісам: «Гарадзішча. Помнік археалогіі IX стагоддзя».
    Вось тут, за кіламетр ад галоўнага рачнога шляху — Дзвіны, і вырас першы, яшчэ цалкам драўляны Полацк, упершыню ўс- помнены ў «Аповесці мінулых гадоў» у сувязі з дзяльбою гарадоў ноўгарадскім князем Рурыкам. Праз тры гады пасля гэтага, у 865-ым, сюды прыйшло кіеўскае войска князёў Аскольда і Дзіра, што, як паведамляе Ніканаўскі летапіс, «ваявалі палачан і шмат зла ўчынілі».
    Ва ўсіх народаў дзяржава пачынаецца з горада. Тагачасны Полацк — гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам град-дзядзінец, а таксама неўмацаваны вакольны го- рад — пасад, дзе жылі рамеснікі. Яны сяліліся і каля княжага дзядзінца, і трохі далей, дзе цяпер гарадскі стадыён. Полацк меў тысяч пяць жыхароў — крыху меней за Кіеў і Ноўгарад і болей за любы іншы ўсходнеславянскі горад.
    У 907, 911 1 944 гадах полацкія дружыны, даручыўшы лёс Перуну, выпраўляліся адсюль у паходы на далёкі Царгорад-Кан- станцінопаль, сталіцу Візантыйскай імперыі. Паганскі бог вайны спрыяў продкам. Полацк мы знаходзім у пераліку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай крывіцкай цвярдыні ведалі і паўночныя суседзі. У скандынаўскіх сагах ён згадваецца дзесяткі
    разоў пад назваю Палцеск я — ад старажытных усходнеславян- скіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьск. Аўтару адной сагі нават прымроіліся вакол горада каменныя сцены.
    Кожны з нас сустракаўся з тым, што Полацк называюць «древнерусскнм городом», адным з цэнтраў старажытнарускай дзяржавы, або Кіеўскай Русі. Але, па-першае, такой назвы — Кіеўская Русь — вы не знойдзеце ні ў адным летапісе. Па-дру- гое, «дзяржава» гэтая была шматковая — нетрывалая, аб яд- наная сілаю зброі, а Полацк трапляў у яе зусім ненадоўга, супроць сваёй волі і заўсёды імкнуўся як найхутчэй вызваліцца. А па- трэцяе, «адзіная старажытнаруская народнасць» (гэтаксама, як і «адзіная старажытнаруская мова»), ад якой нібыта паходзяць тры ўсходнеславянскія народы,— міф, створаны дзеля абгрун- тавання адвечных прэтэнзій маскоўскіх князёў і цароў на бела- рускія ды ўкраінскія землі. Логіка тут вельмі простая: паколькі мы, маўляў, з аднаго кораня, значыцца, жыць павінны ў адной дзяржаве — зразумела, у расійскай.