• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уладзімір Стэльмашонак

    Уладзімір Стэльмашонак


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 74с.
    Мінск 2015
    34.18 МБ
    УЛАДЗІМІР СТЭЛЬМАШОНАК
    Владнмнр Стельмашонок Uladzimir Stelmashonak
    Славутыя мастакі з Беларусі Знаменнтые художннкн нз Беларусн Famous artists from Belarus
    УЛАДЗІМІР СТЭЛЬМАШОНАК
    Владнммр Стельмашонок Uladzimir Stelmashonak
    Мінск «Беларусь» 2015
    УДК [75071.1(476)+929 Стэльмашонак] (084.1)
    ББК 85.143(4Бем)я6
    У47
    Серыя заснавана ў 2012 годзе
    Аўтар ідэі і каардынатар праекта УI. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    Аўтар тэксту і складальнік I. В. Назімава
    Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    На вокладцы: У Стэльмашонак «Партрэт Якуба Коласа». 1967
    ISBN 9789850111296
    © Назімава I. В., тэкст, складанне, 2015
    © Выдавецтва «Беларусь», 2015
    У^ ^х^ ^^✓анец 50х гадоў мінулага стагоддзя можна лічыць пераломным у гісторыі савецкага выяўленчага мастацтва. Маладыя мастакі прыўнеслі мяцежны дух эксперыментатарства, перагляд агульнапрынятых пунктаў гледжання на гісторыю і сучаснасць, пошук новых выразных сродкаў. Адмаўляючы ў мастацтве пампезнасць і лакіроўку рэчаіснасці, яны сталі стваральнікамі так званага «суровага стылю», які даў вялікую разнастайнасць творчых індывідуальнасцей. Адным з такіх мастакоўшасцідзясятнікаў, якія настойліва шукалі «сваю каляіну» ў мастацтве, быў Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак.
    Карані генеалагічнага дрэва Стэльмашонка — у былой Магілёўскай губерні. Вёска Хімное Асіповіцкага раёна — радзіма бацькі мастака, Івана Майсеевіча, вядомага хірурга, заслужанага ўрача БССР, ганаровага грамадзяніна горада Асіповічы. Праз многа гадоў у гэтым жа горадзе адкрыецца карцінная галерэя народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка, якому ў 2007 годзе будзе прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Асіповіцкага раёна.
    Уладзімір Стэльмашонак нарадзіўся 6 лютага 1928 года, калі яго бацька і маці (будучы педыятр, кандыдат медыцынскіх навук) вучыліся на рабфаку. Сына яны часта адпраўлялі ў вёску да дзеда Майсея. Рубленыя хаты, свежы пах сена і габляваных дошак заўсёды выклікалі ў мастака яркія ўспаміны дзяцінства (карціна «Успамін» і партрэты бліжэйшых сваякоў склалі экспазіцыю юбілейнай выставы 1998 года пад назвай «Радня»).
    Уладзімір рана пачаў маляваць. У дзесяць гадоў ён стаў наведваць вячэрнюю школу, дзе выкладаў М. А. Керзін, потым вучыўся ў гуртку
    3
    выяўленчага мастацтва мінскага Палаца піянераў ў выдатнага педагога С. П. Каткова. У 1945 годзе, пасля вяртання з эвакуацыі ў разбураны Мінск, Стэльмашонак паступіў на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Аднак праз год факультэт быў расфарміраваны, і юнак ажыццявіў сваю мару: паехаў у Ленінград, каб стаць мастаком. Там ён год вучыўся ў Вышэйшым мастацкапрамысловым вучылішчы імя В. I. Мухінай на факультэце мастацкай апрацоўкі дрэва, потым перайшоў на другі курс Мастацкага вучылішча імя В. А. Сярова. Факультэт сцэнаграфіі ён скончыў з чырвоным дыпломам. Поспехам у вучобе садзейнічала работа дэкаратарам у тэатрах Ленінграда пад кіраўніцтвам вядомага мастака К. Б. Кустодзіева. Затым — шэсць гадоў вучобы на маляўнічым факультэце Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Я. Panina пры Акадэміі мастацтваў СССР. Сакурснікамі Стэльмашонка былі A. А. Ерамееў, які пазней стаў рэктарам акадэміі, і I. С. Глазуноў, які цяпер узначальвае Расійскую акадэмію жывапісу, скульптуры і дойлідства ў Маскве. 3 выкладчыкамі інстытута А. Д. Зайцавым і I. П. Сцяпашкіным у Стэльмашонка склаліся цёплыя, амаль сяброўскія адносіны.
    Ледзь не палову навучальнага часу Уладзімір аддаваў грамадскай дзейнасці, якой займаўся з натхненнем і самааддачай. Яшчэ калі быў студэнтам першых курсаў акадэміі, ён прыязджаў у Мінск на канікулы і быў сведкам таго, як паўстае з руін родны горад, як ён расце і прыгажэе з году ў год. На дванаццаці аркушах альбома малады мастак адлюстраваў будаўнічыя работы на розных участках горада: у раёне плошчы Перамогі, каля парка імя М. Горкага, на цэнтральным праспекце, каля Палаца прафсаюзаў і іншых. Гэтыя тонкія алоўкавыя малюнкі выкананы ўпэўненай рукой і з’яўляюцца каштоўным дакументам эпохі. Цяпер яны ўключаны ў экспазіцыю Музея гісторыі горада Мінска. Дыпломную работу «Маладыя будаўнікі Мінска» Уладзімір Іванавіч пісаў на аснове велізарнага падрыхтоўчага матэрыялу, сабранага ім у канцы 50х.
    У 1957 годзе, пасля абароны дыплома, нягледзячы на запрашэнне застацца працаваць у адным з вядучых тэатраў Ленінграда, Стэльмашонак
    4
    вярнуўся ў родны Мінск і быў запрошаны на выкладчыцкую працу ў Беларускі дзяржаўны тэатральнамастацкі інстытут у майстэрню вядомага майстра пейзажнага жывапісу В. К. Цвіркі. Першы выпуск гэтай майстэрні адбыўся праз два гады. Адсюль выйшлі вядомыя цяпер беларускія мастакі В. Грамыка, Л. Шчамялёў, I. Рэй, М. Залозны і іншыя.
    Акадэмічная адукацыя, якая заклала асновы прафесійнага майстэрства мастака, на многа гадоў абумовіла яго плённую выкладчыцкую дзейнасць у БДТМІ (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), a затым (да 2000 года) — у мастацкім ліцэі пры акадэміі. Жыццёвая энергія і няўтольная прага навізны абумовілі дыяпазон яго творчасці: сцэнаграфія, дэкаратыўнаафарміцельскае мастацтва, графіка, станковы і манументальны жывапіс. У выставах Уладзімір Іванавіч пачаў прымаць удзел з сярэдзіны 50х гадоў.
    3 усіх жанраў выяўленчага мастацтва У. Стэльмашонак аддаваў перавагу партрэту. I гэта — нядзіўна. Чалавек адкрытай душы, добразычлівы і бескарыслівы, ён любіў людзей і ўмеў знаходзіць агульную мову з кожным, незалежна ад узросту і прафесіі суразмоўцы. Больш за ўсё мастака цікавілі людзі, захопленыя сваёй працай. Уменне прыкмеціць асаблівасці характараў, мімікі, жэстаў, поз дапамагло яму надаць шматлікім графічным партрэтам жыццёвасць і непаўторнасць. У некаторых з іх прысутнічаюць рысы гратэску, іншыя афарбаваны гумарам і добрай усмешкай. На заводах і палявых станах, у тундры і гарах Каўказа, стэпах цаліны, у далёкім замежжы і сярод сяброў знаходзіў ён герояў сваіх твораў. 3 асаблівым стараннем мастак адшукваў усюды сваіх суайчыннікаў.
    Жывапісныя творы Стэльмашонка стылістычна неаднародныя. У першыя гады пасля заканчэння інстытута ён пісаўу традыцыйнай рэалістычнай манеры. Так напісаны прыжыццёвыя партрэты маці і бацькі (1953), карціны «Поўдня» (1956), «Інтэр’ер» (1961) і іншыя. Праца на архітэктурных аб’ектах у тэхніках сграфіта і вітража наклала адбітак на почырк жывапісца. Створаныя ім вобразы набывалі ўсё большую манументальнасць: партрэт Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі акадэміка П. I. Альсміка (1969), трыпціх «Сыны Радзімы» (1970), «Фізікі»
    5
    (1974), партрэт Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага (1975). Прастора і формы ўяго працах станавіліся больш плоскімі, а контуры — падкрэсленымі. Гэта, а таксама арнаментальныя матывы і закадзіраваныя тэксты, уключаныя ў кампазіцыі, надавалі некаторым карцінам характар плаката ці дэкаратыўнага пано («Слова аб Беларусі» (1972) — групавы партрэт выдатных беларускіх асветнікаў, паэтаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў).
    Да ліку прыёмаў, якія нярэдка выкарыстоўваў жывапісец, можна аднесці «мазаічны» фон шэрагу партрэтаў, складзены з рэчаў, якія раскрываюць свет пачуццяў і інтарэсаў мадэлі. Пры гэтым асноўны персанаж амаль раствараўся ў рэчавым асяроддзі, станавіўся яго неад’емнай часткай («Партрэт бацькі», 1976; «Юбілей», 1992).
    У сваіх жывапісных партрэтах Уладзімір Іванавіч ўдала спалучаў абагуленасць і ўмоўнасць форм з эмацыйнай напружанасцю і адчуваннем духоўнай моцы чалавека. Асаблівай вядомасцю ў рэспубліцы і за яе межамі карыстаецца партрэт класіка беларускай паэзіі Якуба Коласа. У Стэльмашонак быў асабіста знаёмы з сям’ёй Міцкевічаў і пісаў Канстанціна Міхайлавіча яшчэ тады, калі быў студэнтам другога курса. Пазней, пасля асэнсавання творчага і грамадскага маштабу дзейнасці вялікага земляка, Уладзімір Іванавіч стварыў яшчэ тры яго партрэты. Адзін з іх, напісаны ў 1967 годзе, стаў хрэстаматыйным і з’яўляўся «візітнай карткай» мастака. Партрэт пазбаўлены бытавых падрабязнасцей. Мастак выкарыстоўвае мову знакаў і метафар. Якуб Колас прадстаўлены як мысляр, сын роднай зямлі. Дарога за яго спінай — гэта доўгі і нялёгкі шлях, якім ішлі продкі Коласа і самога жывапісца. Пясняр абапіраецца на посах вандроўніка. Ссунуты на патыліцу капялюш стварае своеасаблівы арэол вакол яго галавы. Разам з накінутым на плечы плашчом ён складае маналітны сілуэт фігуры, які робіць уражанне стрыманай энергіі. Умоўна пазначаныя дугамі палосы ўробленай зямлі паўтараюць абрысы фігуры і распаўсюджваюцца ад яе як гукавыя хвалі, што асацыіруецца з шырокай папулярнасцю народнага паэта. Цёплы вохрыстакарычневы каларыт палатна нагадвае колер зямлі і ржанога хлеба. Партрэт арганічна ўпісваецца
    6
    ў паўкружжа драўлянай рамы, аздобленай разным беларускім арнаментам. Пазней уключэнне рамы ў вобразнае рашэнне карціны стане адным з творчых прыёмаў Стэльмашонка.
    Новыя пластычныя сродкі мастак шукаў у спалучэнні розных матэрыялаў (дрэва, металу, паперы), у сумяшчэнні жывапісу з разьбой, калажам, аплікацыяй. Гэтыя асаблівасці ўласцівы партрэтам К. Арлоўскага, С. Прытыцкага, В. Мініч, аўтапартрэту (1993), мужчынскаму партрэту («Зона», 1996), карцінам «Сонечны камень» (1990), «Трэнер верхавых коней» (1990) і іншым.
    Роздумамі аб каранях прафесійнага мастацтва і праблемах нацыянальнай формы тлумачыцца скрупулёзнае вывучэнне Стэльмашонкам беларускай народнай творчасці: своеасаблівасці каларыстычнага ладу беларускіх тканін і гафту, сімволікі і рытмікі арнаменту з перавагай белага колеру над чырвоным і чорным. Многія карціны і вітражы жывапісца выкананы менавіта ў гэтай каларыстычнай гаме (партрэты народнага артыста СССР Р. Шырмы і паэта М. Багдановіча, вітражы «Янка Купала» для Музея Я. Купалы і «Песня зямлі беларускай» для мінскага Дома мод (выкананы ў сааўтарстве з В. Ц. Даўгалам)).
    Работа Стэльмашонка над манументальнымі аб’ектамі пачалася ў 60я гады, калі, абраны старшынёй Саюза мастакоў Беларусі, ён выкарыстаў свае арганізатарскія здольнасці для стварэння ў БДТМІ прыкладнога аддзялення. Для гэтага з Кішынёва быў запрошаны манументаліст Г. X. Вашчанка, а са Львова — A. М. Кішчанка, кераміст М. В. Бяляеў, мастакі па тканіне А. П. Бельцюкова і I. К. Втарушын.