Вялікая кніга рэцэптаў Пэтсана і Фіндуса
Свэн Нурдквіст
Выдавец: Коска
Памер: 54с.
Мінск 2020
Вялікая Wi ^эцэітў Дэшсам і Фіндусі КУХАРСКАЯ КНІГА
Крысцін Самуэльсан Свэн Нурдквіст
KoSKA
Свэн Нурдквіст нарадзіўся ў горадзе Хельсінборгу. Ужо ў 15 год ён ведаў, што будзе мастаком. Таму калі ён вучыўся на архітэктара, то хадзіў на курсы па мастацтве і маляванні. Спачатку Нурдквіст ілюстраваў школьныя падручнікі. Але неўзабаве стаў працаваць з дзіцячымі кнігамі. Працы Свэна Нурдквіста дэманструюцца на шматлікіх выставах.
Крысцін Самуэльсан зрабіла падборку рэцэптаў і напісала да іх невялікія ўступы. Крысцін працавала галоўным рэдактарам кулінарных часопісаў «Gourmet» і «Elle a la Carte». Яна таксама суаўтарка кніг «Лепшыя рэстарацыі Даніі» і «Каралеўскі стол».
ВяліШ ІЖіі рцэгтў ІЬптам і Фіюуга
КУХАРСКАЯ КНІГА
Тэкст: Крысцін Самуэльсан і Свэн Нурдквіст Ілюстрацыі: Свэн Нурдквіст
Перакладса шведскай Надзі Кандрусевіч
KoSKA,
Мінск Кандрусевіч Надзея 2020
Фіндус заскочыў на стол, на крыжаванку, якую разгадваў Пэтсан, і сунуў проста пад нос старому нейкую паперку.
— Пэтсан, гэта што? Я знайшоў гэта ў шафе з рондалямі.
— Гэта... рэцэпт дранікаў — адказаў Пэтсан. —
Ён не мусіць валяцца ў шафе.
— Вядома, ты такі неахайны, Пэтсан, — згадзіўся Фіндус. — Ты мусіш сабраць усе свае рысэпты ў адну кнігу, каб глядзець туды, калі мы не ведаем, што будзем есці на вячэру. Сёння, напрыклад, мы хочам дранікі.
— Ага, мы хочам дранікі? Праўда, можна зрабіць дранікі, — сказаў Пэтсан. — Дапаможаш надзерці будьбу?
— Добра, я так і хацеў — згадзіўся Фіндус. —
Але спачатку ты наабіраеш бульбы.
Фіндус пабег у склеп і прыцягнуў адтуль пяць вялікіх бульбін.
— Запішы ў сваёй кнізе, што будзеш рабіць ты, а што я, — папрасіў Фіндус. — Каб я не парэзаўся ці не апёкся. Яшчэ я не люблю, калі нешта смярдзіць, ці ўсялякае нудоцце.
— Нуу, сумна нам дакладна не будзе, — заўважыў Пэтсан. — Разам гатаваць весялей.
— Тактак, добра, што ты крышачку дапамагаеш, — згадзіўся Фіндус. — Яйкі я разаб'ю сам. Гэта я дакладна ўмею.
Змесш
Вясна
Весень
10. Хл с *W ІЧпметІД
11. Суп зі^півы з вфнад ДЙМ
12. X^ycmfe в^лі
14 «M^©cl4e MW>>
14. АўсянІЧ
15. «СнямжІС&елаш^ыц^г»
31. В^анышчуп^
32. Бу^ьйшьі суп 3 цы^ул^п^эем
33. Д^яйЗІІэіпст
34. ДгйныІШль
34 Мфуніі дЖэм
37 Дмлет 5 грі^Мі
3$. «Хдўйеад cmJCya }Іэшсш»
41. ^лычньі пі^ог
Д&ш ^
ЗіМЛ
1% Детні суп а г^одніны
20. Мхсны Пі^&Г
21. Ч^ЯІЧНВІ ПІ^еГ
22. Булпкі ^фШЭД йБэды Дндэ^сян
25. рый, Шечаад ніі веГвішчы
26. Блінкы ®ф|іп
44. П^хавві суп Фіадуса, 47 «Ша^твіілі^іпір 4$. Ім^н^пе^чвіва,
50. 4wfB©wl4iiycnH
5о. Свііад^рійй
52. Хдлямаді&іа
52. рвіе^л^М^льта.
53 «(Mtyc^acm»
Была цудоўная вясновая раніца. На дрэвах спявалі птушкі. Зелянелі свежая трава ды ўсялякія лісточкі. Паўсюль ляталі ды поўзалі кузуркі. Даносіліся дзіўныя гукі: хтосьці ўвесь час гудзеў шабурсцеў ды напяваў. Усё жывое павыпаўзала са сваіх зімовых схованак.
Пэтсан стаяў на агародзе. Ён уважліва аглядаў ды мацаў зямлю.
— Ну ўсё, можна, — сказаў ён. — Пасеем насенне ды пасадзім бульбу. Коцік Фіндус бегаў вакол ды ганяў жукоў.
— Як гэта — ПАСАДЗІМ? — запытаўся ён.
— Вельмі проста. Калі мы пакладзём насенне морквы ў зямлю ды закапаем, то вырасце новая морква. А з кожнай бульбіны, якую мы апусцім у ямку атрымаецца пяцьдзесяць новых бульбін.
Коцік спыніўся ды рашуча зірнуў на старога:
— Навошта мне «пяцьдзесяць новых бульбін»? Ды і моркву я не люблю. А можна замест гэтага ўсяго пасадзіць катлеткі?
— Пасадзіць можна, толькі вось новыя катлеткі не вырастуць, — патлумачыў Пэтсан.
— А давай я паспрабую, — папрасіў Фіндус.
— Ну давай. Але спачатку зямлю трэба перакапаць ды разраўняць граблямі.
Фіндус пабег і прынёс адну з катлетак, што засталіся ад учарашняй вячэры. Пэтсан ускапаў градкі, выраўняў зямлю і пачаў апускаць насенне ў роўныя прыгожыя радкі. Моркву ды цыбулю, гарох ды фасолю. А Фіндус пасадзіў сваю катлетку ды час ад часу падбягаў каб паглядзець, ці не вырасла яна.
Калі застаўся ўсяго адзін радок, пачулася гучнае квахтанне:
— Хахахадзем! Ён квахквах капае!
Раптам усе куры пазбягаліся на грады ды сталі корпацца ў зямлі, шукаючы чарвякоў.
8
Пэтсан з Фіндусам дамовіліся з курамі, каб тыя пайшлі шукаць чарвякоў кудынебудзь у іншае месца. Але раптам прыйшла свіння Густаўсана і зжэрла ўсю бульбу а каровы патапталі агарод і раструшчылі мясную катдетку Фіндуса. Што ж рабіць Пэтсану і Фіндусу, каб вырасціць гародніну? Аднак Фіндус спакойны. Ен гатовы адмовіцца ад маладой бульбы і морквы — толькі каб у яго былі мясныя катлеткі, вафлі ды іншыя ласункі.
Мясныя twewjj
Звычайна Фіндус збірае скарынкі і рэшткі белага хлеба ў мяшочак, каб яны падсохлі. I калі коцік дастае сухарыкі і пачынае таўчы іх у ступцы, Пэтсан разумее, што трэба рабіць мясныя катлеткі. Тады Пэтсан сядае на ровар і едзе ў краму каб набыць свежы фарш. Потым яны пачынаюць гатаваць. Пакуль Пэтсан наразае цыбулю, Фіндус налівае малако. Коцік не любіць рэзаць цыбулю, бо яна пячэ вочы. Калі ўсё гатова, коцік і стары пачынаюць ляпіць маленькія шарыкі.
В©сь шш© ті^эй ддя мдсяііХ 1шепі4>: 2% сталовай лыжкі хлеб молаты духмяны перац ных крошак ці сухарыкаў т сталовая лыжка нарэзанай
1 шклянка малака
1 вараная бульбіна
400 грамаў змешанага фаршу
соль
молаты белы перац
рэпчатай цыбулі
1 яйка
23 сталовыя лыжкі масла
В©сь mm© т^э&^рЯды
1. Растаўчы сухары ў ступцы. Змяшай
з малаком і пакінь на 10 хвілін, каб сухары набрынялі. Патаўчы бульбіну ці пакрышы яе кубікамі.
2. Змяшай фарш з соллю і перцам. Дадай цыбулю. Змяшай фарш з сухарамі і малаком. Дадай бульбу. Убі яйка. Усё добра перамяшай.
3 Зляпі з фаршу маленькія шарыкі. Можна час ад часу
апускаць рукі ў ваду, каб лягчэй было ляпіць. Складвай катлеткі на дошку, змочаную вадой, каб яны не прыліпалі. Падагрэй на патэльні масла і выкладвай катлеткі. He кладзі адразу вельмі шмат. Абсмаж катлеткі па 3 хвіліны з кожнага боку, зменшы агонь і смаж іх яшчэ 35 хвілін.
10
Суп а І^адівы ^ в^аным дЖм
Вясна. Бярозавае лісце падобнае да мышыных вушак, а ля майстэрні прабіваецца першая крапіва. Пэтсан вельмі хоча зварыць з яе суп, але ў старога баліць спіна.
— Табе не трэба згінацца, Фіндус, можа, нарвеш крыху крапівы, га? — просіць стары коціка.
— Добра, — згаджаецца Фіндус і хапае вядро. Куры бягуць следам.
Праз пяць хвілін коцік вяртаецца.
— Нічога не атрымліваецца, — скардзіцца ён. — Крапіва апякае мае лапы.
— Табе трэба дзюба, — кажа Прылан. — Тады крапіва зусім не пячэцца. Мы збяром.
Усе куры дапамагаюць, і неўзабаве яны прыносяць поўнае вядро крапівы. Цяпер
Пэтсан можа варыць свой суп.
ІД2 літры свежай крапівы
1 чайная лыжка солі
2 сталовыя лыжкі масла
3 сталовыя лыжкі мукі
В©сь шт© трй мя супу з І^апівФ з в^^нмм дЙСш:
1 кубік булёну з гародніны 114 шклянкі вяршкоў
соль
Падавай з зялёнай цыбуляй і вараным яйкам.
В©сь mm© т^^^^ць:
Добра прамый крапіву. Пакладзі яе ў вялікі рондаль з вадой і соллю. Няхай варыцца 5 хвілін.
Злі ваду праз сіта ў місу, няхай вада сцячэ. Адцісні крапіву, выкладзі яе на кухонную дошку і дробна пакрышы.
Растапі масла ў рондалі і дадай муку. Адмерай адзін літр крапівы ў мернай шклянцы. Залі яе адварам і пералі ўсё ў рондаль. Дадай кубік булёну. Вылі ў рондаль вяршкі. Няхай усё гэта пакіпіць на слабым агні 10 хвілін. Дадай рэшткі крапівы і пакрышаную зялёную цыбулю. Няхай усё паварыцца яшчэ некалькі хвілін. Пакаштуй, ці дастаткова солі. Падавай з пакрышанай зялёнай цыбуляй і паловай варанага яйка ў кожнай талерцы.
11
X^ycmfe вФі
— Сёння дваццаць пятага сакавіка, — кажа Пэтсан. — Дзень вафель. Фіндус ажно падскочыў ад радасці, бо вафлі — самае смачнае на свеце, ну, пасля бліноў вядома.
— А мука ў цябе ёсць, Пэтсан? — пытаецца ён.
— У мяне заўжды ёсць мука, — адказвае стары і дастае з шафы муку. Фіндус адмярае муку: адна лыжка, дзве, тры. Потым дадае ваду і перамешвае цеста драўлянай лыжкай, пакуль не знікнуць камячкі. Пэтсан дадае растопленае масла і ўзбітыя вяршкі — застаецца толькі падсмажыць вафлі так, каб яны зрабіліся хрусткімі!
В©сь mm© т^эй, 1М з^іць вфі:
4 сталовыя лыжкі масла
1% шклянкі мукі
1 шклянка халоднай вады
1 шклянка ўзбітых вяршкоў
Падаецца на стол з узбітымі вяршкамі і любым сочывам.
В©сь mm© т^А^іць:
1. Растапі масла, і няхай яно крыху астыне. Змяшай муку з вадой і перамяшай усё да аднароднага цеста. Узбі вяршкі і дадай у цеста разам з дзвюма лыжкамі растопленага масла.
Разагрэй вафельніцу і добра змаж яе растопленым маслам. Вылі на вафельніцу няпоўны чарпак цеста і крыху размаж яго.
5 Смаж вафлі, пакуль яны не стануць залацістымі. Дастань вафлю і пакладзі на рашотку з духоўкі, каб вафля застава лася хрусткай. Час ад часу змазвай вафельніцу маслам і смаж вафлі, пакуль не скончыцца цеста.
12
«Мадп^Фск^ мяса»
«Матроскае мяса» — адна з самых любімых страў Пэтсана.
— Ты ж не марак, — пярэчыць Фіндус.
— Вядома, марак, —
спакойна адказвае Пэтсан. —
У мяне ж ёсць човен. Дапаможаш мне знайсці пакунак з перцам?
Фіндус знаходзіць перац у кошыку на ровары. Потым коцік дастае вялікі рондаль і гуляе ў карабельнага ката, пакуль не настае час накрываць на стол: расстаўляць талеркі ды шклянкі, раскладаць відэльцы і нажы. Коцік добра ведае, што дзе ляжыць.
Пакуль мяса гатуецца, Пэтсан з Фіндусам паспяваюць як след выгаладацца. — Мора не чакае, як кажуць, — прыгаворвае Пэтсан, калі яны садзяцца за стол.
8 кавалкаў добрай ялавічыны
810 бульбін
24 цыбуліны
1 сталовая лыжка масла
соль, перац
5 гарошынак духмянага перцу
В©еь mm© пФэй ДЛЯ «Маш|©4ага MW»:
1 чайная лыжачка чабару
2 лаўровыя лісцікі
1/42% шклянкі вады
1 кубік булёну з ялавічыны дробна пакрышаная пятрушка
Падаваць з бураком і марынаванымі агуркамі.
В©сь mm© шрйі^іць'
1. Крыху адбі кавалкі мяса і парэж іх на маленькія кавалачкі.
Абяры бульбу і пакрышы яе лустачкамі.
2. Абяры і пакрышы цыбулю, абсмаж яе да залацістага колеру.
Дастань цыбулю і ўтой жа патэльні падсмаж мяса. Налі ў патэльню крыху вады і злі мясны булён у рондаль. Складзі ў рондаль слаямі бульбу, мяса і цыбулю. Ніжні і верхні слаі мусяць быць з бульбы. Пасалі і паперчы кожны слой. Дадай чабор і лаўровы ліст.
3 Залі ўсё булёнам, каб ён ледзь пакрываў верхні слой.
4 Пастаў на агонь і дай закіпець, потым зменшы агонь, і няхай гатуецца хвілін 4060, пакуль мяса не стане мяккім.