Вялікая кніга рэцэптаў Пэтсана і Фіндуса
Свэн Нурдквіст
Выдавец: Коска
Памер: 54с.
Мінск 2020
5. Пасып пятрушкай і падавай на стол проста з рондаля.
Дўсян^
Кашу на сняданак Фіндус можа прыгатаваць сам, але Пэтсан усё адно сочыць адным вокам, каб нічога не прыгарэла. Такое часам здараецца, і потым вельмі цяжка адмываць рондаль. Hi Пэтсан, ні Фіндус гэта не любяць.
Вось mm© спФі^э^іцца W аўсявд 1'ашьі;
1 шклянка аўсяных шматкоў
>2 літра вады
1% чайнай лыжкі солі
Падаваць з малаком. Можна дадаць яблычнае сочыва.
В©сь mm© т^А^іць: 1. Змяшай аўсяныя шматкі, ваду і соль у рондалі.
2. Няхай каша закіпіць.
Зменшы агонь. Час ад часу памешвай кашу, і няхай
яна гатуецца на павольным агні 56 хвілін. Калі ў цябе шматкі хуткага гатавання, то дастаткова варыць
23 хвіліны.
«Сняшй' йджгіі №ц&^>
— А чаму так называецца — «Сняданак беднага рыцара»? — цікавіцца коцік.
— Таму што гэта страва для сапраўдных рыцараў такіх, як ты і я, — тлумачыць стары і глядзіць на Фіндуса. — Рыцары — гэта такія мужныя людзі, якія абараняюць тых, хто слабейшы ці ў небяспецы.
— Ты маеш на ўвазе, як мы, калі ратавалі лісяня ад Густаўсана?
— Ага, толькі спачатку мы яго да смерці напужалі, — смяецца Пэтсан. — Як і Густаўсана.
— I мы зусім не бедныя, — кажа Фіндус, макаючы хлеб у малако.
— He, у нас ёсць усё, што трэба, — задаволена ўсміхаецца Пэтсан.
^эй лля «Снжіінку &еАнаіч ^ыц^
mm© m
8 лустачак белага сухога хлеба
2 шклянкі малака
Для сумесі:
1/г шклянкі малака
1 шклянка мукі
1 яйка
1 сталовая лыжка растопленага масла
цукар
карыца
Падаваць з сочывам ці яблычным пюрэ.
В©сь mm© т^эй^іць:
Д. Абрэж з хлеба скарынкі, калі яны вельмі сухія. Размачы лустачкі ў малацэ, каб яны размякчэлі.
2. Змяшай малако з мукой, каб атрымалася аднароднае цеста. Убі яйка і ўлі растопленае масла. Абмакні лустачкі хлеба ў сумесь.
Разагрэй патэльню з рэштай масла і падсмаж лустачкі да залацістага колеру.
4 Пасып цукрам і карыцай. Падавай на стол гарачымі проста з патэльні.
15
Фіндус святкуе свае народзіны тры разы на год, бо так весялей.
Кожны раз на дзень народзінаў Фіндуса Пэтсан робіць блінны торт.
Як звычайна, зранку Пэтсан схадзіў у куратнік і набраў цэлы кошык яек. Потым сеў на лаўку перад домам і пачаў іх абціраць. Яйкі мусілі быць чыстымі ды прыгожымі, бо Пэтсан дужа любіў ва ўсім парадак. Фіндус нецярпліва хадзіў тудысюды па лаўцы і ўсё чакаў, калі ж яны пачнуць пячы бліны.
— Што, так і будзеш праціраць усе яйкі ЗАПАР? — раздражнёна запытаўся Фіндус. — Мой дзень народзінаў скончыцца раней, чым будзе гатовы торт.
— Аа, дык вось чаму ты так хвалюешся, — адказаў Пэтсан. — Ну тады мы зараз пачнём. Возьмем тры яйкі, пойдзем на кухню і паглядзім, ці атрымаецца ў нас торт.
— Вядома, атрымаецца, — сказаў Фіндус. Ён ужо быў на кухні ды шукаў патэльню для бліноў
Астатнія яйкі засталіся ляжаць у кошыку на лаўцы перад домам.
Пэтсан разбіў яйкі ў міску.
— Нам спатрэбіцца малако, цукар, крыху соді, масда і мука, — сказаў ён і пачаў выцягваць усё гэта з шафы. Але мукі ён там не знайшоў.
— Ці ёсць у нас дзе мука? Гэта ты з'еў усю муку Фіндус? — закрычаў Пэтсан з шафы.
— Я ніколі ў жыцці не еў ніякай мукі, — адказаў Фіндус пакрыўджана.
— Тады, напэўна, гэта я, — прамармытаў Пэтсан і задуменна пацёр HOC.
Ён тры разы абшукаў усю шафу, пліту паглядзеў сярод вопраткі, у скрынях пад даўкай, але нічога не знайшоў.
3 кнігі «Блінны торт»
16
Прайшло шмат часу перш чым Фіндус дачакаўся бліннага торта.
Спачатку ім з Пэтсанам давялося напужаць злоснага быка Андэрсанаў каб прайсці да лесвіцы за паветкай. Потым стары залез праз акно на гарышча майстэрні, каб узяць вуду і выцягнуць ёй ключ з калодзежа, каб потым адчыніць дзверы сваёй майстэрні і ўзяць інструменты.
Калі Пэтсан адрамантаваў ровар, ён з'ездзіў у краму купіў мукі і спёк для свайго коціка Фіндуса найсмачнейшы ў свеце блінны торт.
Потым яны сядзелі ў садзе, пілі каву, елі торт і слухалі прыгожыя венскія вальсы на старым грамафоне, як звычайна/ калі Фіндус святкаваў свой дзень народзінаў.
17
Дешні cyn £ г^одніны
Гародніна, якую Пэтсан і Фіндус пасадзілі ўвесну ужо вырасла. Фіндус увесь час пытаецца, як з такога дробнага насення вырастае такая вялікая прыгожая морква. Нават Пэтсан не можа адказаць на гэтыя пытанні, але ён ведае, што можна згатаваць з морквы.
3 таго, што вырасла ў іх на агародзе, Пэтсан варыць суп. Фіндус дапамагае вылузваць маленькія зялёныя гарошыны са струкоў. Часам коцік знаходзіць там маленькіх чарвячкоў. Гэтыя гарошыны Фіндус адкладае ўбок — чарвячкам таксама трэба нешта есці.
Вось mm© т^эй мя летняіч
1 качан квяцістай капусты
23 морквіны
2 сцябліны цыбуліпарэю
200 грамаў гарошку
ЗЯ шклянкі булёну з гародніны
2 сталовыя лыжкі мукі
Супу 3 Г^©ДНІНЫ:
соль
2 шклянкі малака
1 шклянка вяршкоў
мускатны арэх
2 сталовыя лыжкі дробна пакрышанай пятрушкі ці кропу
В©сь mm© т^^^іць:
Раздзялі квяцістую капусту на суквецці, абяры моркву і пакрышы тонкімі кружочкамі.
Раздзялі лісты цыбуліпарэю, ачысці і абрэж корань і верхавіну.
Прамый і парэж на кавалкі. Пачысці гарох.
Вары ў булёне квяцістую капусту і моркву 10 хвілін. Змяшай муку і крыху малака да аднароднай масы. Дадай рэшту малака і вылі ўсё ў суп. Пакладзі мускатны арэх, соль, цыбулюпарэй і гарошак і яшчэ
крыху павары.
\ Улі вяршкі і перамяшай.
5. Пасып дробна пакрышанай пятрушкай ці кропам. Падавай на стол.
19
Куры Пэтсана вельмі добра нясуцца. Нашмат лепш, чым
Пэтсан і Фіндус. Старому і коціку пашанцавала, бо з яек можна
гатаваць шмат усяго смачнага. Напрыклад, мясны пірог.
У Фіндуса цудоўна атрымліваецца разбіваць яйкі і есці пірог. Пакуль Пэтсан разгадвае крыжаванку, Фіндус адным вокам сочыць за духоўкай, каб пірог не падгарэў.
1% шклянкі мукі
% чайнай лыжкі солі
3 шклянкі малака
3 яйкі
В©еь mm© m^A мя млснога nijw
23 сталовыя лыжкі маргарыну 200300 грамаў салёнай свініны
Падаваць
з бруснічным сочывам.
В©сь mm© трйр^іць:
Нагрэй духоўку да 225 градусаў. Змяшай муку і соль у вялікай місе.
Пакрысе ўлівай малако і размешвай да аднароднага цеста.
Убі яйкі і перамяшай. Растапі маргарын і дадай у цеста.
Нарэж свініну кубікамі. Змаж маслам патэльню і пакладзі на яе свініну. Пастаў у духоўку на некалькі хвілін. Дастань патэльню і залі мяса цестам.
Запякай у духоўцы 1520 хвілін. Сачы за тым, каб пірог не падгарэў. Парэж пірог на кавалкі і падавай з бруснічным сочывам.
20
Ч^НІЯНЖ Ф^©Г
Часам Пэтсан садзіць Фіндуса ў заплечнік і ідзе ў лес збіраць ягады.
Звычайна Фіндус сядзіць у чарнічніку і есць столькі ягад, колькі ўлезе.
А потым паказвае Пэтсану сіні язык. Чарнічны пірог з вяршкамі — сапраўднае смакоцце! Пэтсан вылівае цеста ў форму коцік абдізвае місу
і пасыпае пірог чарніцамі з цукрам.
Калі Пэтсан ставіць форму ў духоўку ён мармыча сабе пад нос:
— Цеста смачнае, як мёд, будзе як казліны пот.
— Чаму ты заўжды гэта мармычаш, калі ставіш пірог у духоўку? —
крыху раздражнёна пытаецца Фіндуд загадзя ведаючы адказ.
— Каб гномы не скралі наш пірог. Інакш нічога не атрымаецца. Дагэтуль працавала, таму лепш так і будзем працягваць.
В©сь mm© mp^a W
2 яйкі
1 шклянка цукру
75 грамаў растопленага масла
1 шклянка мукі
1 чайная лыжка разрыхляльніку
чфіічнаіч nijara;
1 чайная лыжка ванільнага цукру
1/42 шклянкі чарніцаў %]4 шклянкі цукру
Падаваць з марозівам ці ўзбітымі вяршкамі.
В©еь mm© т^а^іць: Разагрэй духоўку да 190 градусаў. Узбі яйкі з цукрам у густую пену. Дамяшай астатнія інгрэдыенты. Змаж маслам форму для пірага і пасып паніровачнымі сухарамі. Выкладзі цеста ў форму.
4 Перамяшай чарніцы з цукрам і выкладзі зверху на пірог.
5 Запякай 30 хвілін.
21
Бумчй 5 ^ыц^ ад Бэды Дндэ^сан
Менавіта спадарыня Бэда калісьці падаравала Пэтсану маленькага коціка. Тады ж яна прынесла з сабой булачкі з карыцай і дала рэцэпт, каб Пэтсан не забыўся пра той дзень, калі коціка назвалі Фіндусам.
«Сёння мае імяніны!» — крычыць Фіндус у які заўгодна дзень, і тады Пэтсан разумее, што надышоў час пекчы булачкі. Фіндус заўжды хоча раскачваць цеста. Гэта не так проста, як падаецца, але нічога не атрымаецца, калі не спрабаваць. Фіндус лічыць, што кожны добры кот абавязкова мусіць умець раскачваць цеста. Акрамя гэтага коцік дапамагае Пэтсану змяшаць масла з цукрам і карыцай і змазаць цеста. Потым Фіндус скручвае некалькі сваіх уласных булачак якойнебудзь незвычайнай формы.
50 грамаў дражджэй
100 грамаў масла
>2 літра малака
>2 чайнай лыжкі солі
% шклянкі цукру
7 шклянак мукі
Для начынкі:
4 сталовыя лыжкі масла
4 сталовыя лыжкі цукру
1 сталовая лыжка карыцы
Для глазуры:
1 узбітае яйка,
каб змазаць булачкі
В©сь шт© тцркр^ь:
Раскрышы дрожджы ў місцы. У рондалі растапі масла.
Дадай малако і падагрэй да 37 градусаў.
2. Перасып дрожджы ў падагрэтае малако з маслам. Дадай соль, f цукар і паступова замешвай туды муку. Пакінь крыху мукі, каб потым раскачаць на ёй цеста.
Калі цеста стане мяккім і гладкім, накрый яго ручніком, і няхай стаіць 3040 хвілін, каб паднялося.
4 Пакладзі цеста на пасыпаны мукой стол і замясі. Падзялі цеста на дзве роўныя часткі. Раскачай кожны кавалак у прадаўгаваты прастакутнік. Змяшай усё, што трэба для начынкі, і намаж гэтым абодва кавалкі.
Скруці цеста ў дзве трубачкі і парэж кожную на 24 кавалачкі. Пакладзі булачкі на змазаную маслам бляху, накрый ручніком і дай пастаяць 30 хвілін.
Змаж булачкі ўзбітым яйкам і выпякай у духоўцы /
пры тэмпературы 225 градусаў 510 хвілін.
Потым дай булачкам астыць пад ручніком. I
Двфсь т^^о^ць шмёцку
Бяры тое ж цеста, што і для булачак з карыцай. Раздзялі цеста на тры часткі і раскачай іх каўбаскамі.
Пачынай плесці коску з сярэдзіны. Моцна не сцягвай, каб атрымлівалася прыгожа і роўна.
Пакладзі пляцёнку на бляху, і няхай пастаіць 30 хвілін. Змаж яйкам. Пасып тоўчанымі арэхамі і цукрам. Выпякай 20 хвілін
пры тэмпературы 225 градусаў.
Пэтсан і Фіндус вельмі любяць вудзіць рыбу. У іх заўжды багаты ўлоў Найчасцей ім трапляюцца акуні, якіх смачней за ўсё смажыць на вогнішчы. Часам у вёску прыязджае фургон з рыбай, тады Пэтсан набывае салаку і гатуе яе на грылі. Фіндус лічыць, што салака амаль такая ж смачная, як акуні. Але тое, што ты злавіў сам, вядома ж, найсмачнейшае.
РЬЙа, Шеягцад М воГнітчы
1. Дастань вантробы, адрэж плаўнікі, пачысці і памый. Пасып рыбу соллю. Насадзі на пруткі ці на відэльцы для грыля і падсмаж над агнём.