Віктар Грамыка
Выдавец: Беларусь
Памер: 74с.
Мінск 2022
ВІКТАР ГРАМЫКА
Внктор Громыко Viktar Hramyka
эд»^
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменнтые художннкн нз Беларусн Famous artists from Belarus
BIKTAP ГРАМЫКА
Внктор Громыко Viktar Hramyka
Мінск
§«Беларусь»
2022
УДК [75(476)(092)+929Грамыка](084.1)
ББК85.143(4Бен)я6
В43
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік Б. А. Крэпак
Фота з архіва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
На вокладцы: В. Грамыка. Чырвоныя землі Полаччыны. 1970
ISBN 9789850116116
© Крэпак Б. А., тэкст, складанне, 2022
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2022
х^ ^^^ снуе мудрая французская прытча: тры чалавекі цягнуць нагружаныя тачкі, а падарожны пытаецца ў кожнага з іх: «Што ты робіш?» Першы адказвае: «Камяні вязу». Другі — «Грошы зарабляю». Трэці, з гонарам: «Я будую сабор НотрДам!»
Гэта прытча ўспамінаецца, калі ідзе гаворка пра Віктара Грамыку і яго ўклад у беларускі жывапіс. Думаецца, што свой НотрДам мастак пабудаваў, стварыў той самы храм, які можна назваць партрэтам Часу. Жывапісец дасканала валодаў мастацтвам шырокага ахопу прасторы, будуючы свой храм на падмурку двух пачаткаў: беражлівага стаўлення да памяці і пранізлівай жывой любові да роднай зямлі. У гэтым сэнсе аўтарскі ахоп прасторы — катэгорыя філасофская.
У вядомага беларускага паэтапартызана Анатоля Астрэйкі ёсць цудоўны верш пра беларускіх мастакоў:
Бывае, смутак душу агартае... Тады ў музей мастацкі я іду, I смутак мой, нібы туман, знікае — 3 жыццёвай праўдай гутарку вяду. Сустрэчы рады з кожнаю карцінай, Перад табой нямею, прыгажосць. Я слаўлю тых, хто след для нас пакінуў Пра родны край, пра нашу маладосць.
Гэтыя пранізл івыя паэтычныя радкі цалкам і поўнасцю адносяцца і да Віктара Грамыкі, і да яго баявых саратнікаў, франтавікоў і партызанаў, хто
3
«да штыка прыраўняў пяро», зрабіў свой неацэнны ўклад у нашу Вялікую Перамогу.
Віктар Аляксандравіч Грамыка нарадзіўся 2 студзеня 1923 года ў вёсцы Сенькава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і агранома. Дзяцінства правёў у мястэчку Смальяны, у 20 км ад горада Оршы. 20 чэрвеня 1941 года скончыў з адзнакай 10ы клас Аршанскай чыгуначнай сярэдняй школы № 37. А потым пачалася вайна, у падзеях якой малады Грамыка прыняў актыўны ўдзел. 3 восені 1941 года ён стаў членам падпольнай групы антыфашысцкага супраціўлення ў Оршы. Потым быў агентурным разведчыкам брыгады К.С. Заслонава, кулямётчыкам, камісарам 13га атрада Смаленскага палка асаблівага прызначэння, адказным сакратаром партызанскай газеты «Народный мстнтель». Сярод ваенных узнагарод Грамыкі — ордэны Айчыннай вайны I ступені і Чырвонай Зоркі, медалі «За адвагу» і «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.
У 1947 годзе будучы мастак паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча і пасля яго сканчэння атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным тэатральнамастацкім інстытуце (1951—1959). Амаль 40 гадоў ён аддаў выкладчыцкай дзейнасці ў гэтым жа інстытуце (з 1991 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе быў і дэканам, і прафесарам, і кіраўніком персанальнай акадэмічнай творчай майстэрні. Грамыка двойчы быў на чале Саюза мастакоў БССР (1968—1973; 1977—1982), сакратаром праўлення Саюза мастакоў СССР. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970), народны мастак Беларусі (1991), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры і мастацтва (1999), лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Міхаіла Шолахава ў галіне літаратуры і мастацтва (2010). У 2000 годзе быў абраны ганаровым членам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Грамыка ўзнагароджаны ордэнамі Францыска Скарыны (таксама і медалём), Айчыны III ступені, «Знак Пашаны», залатым медалём ВДНГ СССР, сярэбраным медалём Мітрафана Грэкава. У 2008 годзе ў горадзе Оршы адкрылася імянная карцінная галерэя майстра (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі).
4
У 1967 годзе на выстаўцы, прысвечанай 50й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, мастак сваім творам «Салдаты» (1967) выклікаў сапраўдны фурор сярод тагачаснай культурнай грамадскасці. Пасля інстытуцкай дыпломнай работы «Дарогамі мсціўцаў» гэта была яго другая карціна, звязаная з памяццю пра Вялікую Айчынную вайну.
Сюжэт да здзіўлення просты. Тры таварышы, ветэраны, стаяць на вялікім пагорку, успамінаючы загінуўшых аднапалчан. Хвіліна маўчання. Урачыстая трызна ўчарашніх салдат, чалавечных і чыстых душой... Божа мой, а колькі было спрэчак і дыскусій вакол гэтага палатна! Мастака нават абвінавацілі ў «агрубленні рэчаіснасці»! Як гэта, маўляў, салдаты, ветэраны вайны, могуць кагосьці памінаць, трымаючы ў руках шклянкі... з гарэлкай! 3 пазіцыі «прычасанасці», якой надзяляліся многія тагачасныя палотны з ваеннымі сюжэтамі, падобныя папрокі былі зразумелыя. He дазволена было паказваць такое... Аднак чароды салодкапарадных пастараляў аб вайне, якіх у той час было не злічыць, даўно сышлі ў нябыт, а палатно «Салдаты» і дагэтуль засталося сардэчнай «насечкай» у выяўленчай культуры Беларусі.
Мінулае мастака, баявая партызанская маладосць, незалечныя раны вайны былі для яго не проста дзяжурнымі ўспамінамі «за круглым сталом», гэта было сумленнае люстэрка яго пастаянных думак, роздумаў, пачуццяў, перажыванняў. «Крывыя люстэркі» яму былі чужыя...
Для Грамыкі гісторыя ніколі не была аддзеленай ад жывога жыцця. He патэтычная гераізацыя, не подзвіг як асабістая праява, а здольнасць чалавека перад выпрабаваннямі раскрыць сваю сапраўдную сутнасць — вось што накіроўвала мастака да асэнсавання вобразаў, у якіх зліваліся разам і боль, і беды, і мужнасць, і нягоды вайны. У сваёй спавядальнай творчасці ён пастаянна звяртаўся не да факта ўвогуле, а да яго асмыслення, пераводу яго з канкрэтнага вымярэння ў тое, што пастаянна жыве ў часе. Партызанская, ваенная тэма стала тым збіральным вобразам, у якім мастак бачыў перш за ўсё вольны, непераможны, нязломны дух.
5
Асабістая памяць заклікала да таго святога, незабыўнага, што перажыў малады партызан у Аршанскім падполлі і ў лясах Віцебшчыны. Праз гады ён увасобіў гэтыя ўспаміны ў пранізлівай карціне «Песня пра мой атрад» (1978). Цяжка сказаць, што тут найбольш уражвае — трывожная прырода, працятая апошнімі промнямі сонца, або вершнікі на першым плане, якія ідуць па беразе ракі. Усё арганічна ўзаемадзейнічае: і пластыка, і рытміка, і малюнак, і прасторавыя манументальныя планы з дэталёвай распрацоўкай пейзажных фонаў. Карцінабалада — бадай, так можна вызначыць жанравую сутнасць гэтага палатна.
Такія «баладныя» карціны, як «Балада пра ваенную маладосць» (1968), «Зямля» (1971), «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972), «Край Полацкі — край партызанскі» (1975), «Яблыкі ўраджаю 1941 года» (1987), «Над старымі акопамі цішыня» (1995), «Успаміны пра Нарачанскую пераправу» (2009), «Слаўным разведчыкам майго палка прысвячаю» (2010), найбольш поўна ўвасобілі філасофскамаральны і эстэтычны ідэал мастака.
У гэтым шэрагу і карціна «Панад Прыпяццю. 1941ы год» (1970), якая пасля палатна «Салдаты» яшчэ больш умацавала аўтарытэт мастака як яскравага прадстаўніка «суровага стылю» — слаўнага пакалення «шасцідзясятнікаў». Карцінасповедзь, карцінапрытча, карцінабалада... Яна пра тое, чым быў 41ы год для нашай краіны, для нашага народа. Усяго тры фігуры на палатне: на пясчаным беразе Прыпяці загінуўшы чырвонаармеец, побач з ім — вінтоўкатрохлінейка, смуткуючая мацібабулька ў чорнай хустцы, якая гаруе ля яго цела, і крыху далей — дзяўчынкападлетак. Яна трымае далоні ля вуснаў і ў роспачы быццам кагосьці кліча на дапамогу. А мы нібыта чуем рэха ад дзявочага клічукрыку: «Уставай, краіна велізарная, уставай на смяротны бой...» У гэтым крыку нясцерпны боль — але і нябачны прамень надзеі; пакута — але і патрабавальная чалавечая любоў; высокая трагедыя гібелі — але і вера ў жыццё, жаданне бачыць жыццё насуперак смерці...
Жывапісец яскравай метафарычнасці, складанай алегарычнасці, Віктар Грамыка ў сваіх фігуратыўных карцінах і пейзажахсімфоніях заўсёды
6
імкнуўся да шматпланавага змястоўнага падтэксту. А падтэкст, дакладней — дэвіз, у яго быў адзіны ў сваім родзе: «Убачыць Зямлю ўсю». Дэвіз, які з поўным правам можна аднесці цалкам да ўсяго мастацтва Віктара Аляксандравіча. Бо гэта Зямля з вялікай літары — галоўная і асноватворная тэма яго мастакоўскай біяграфіі: зямля, апаленая агнём вайны і палітая крывёй; зямля, абноўленая пасля Перамогі; зямля і на ёй чалавек, выдатны ў сваёй цэльнасці, маральнай сутнасці і дабрыні.
Так, Грамыка перш за ўсё — пясняр подзвігу чалавека на вайне. I гэты подзвіг ён цудоўна адлюстроўвае не толькі ў сімволікаметафарычных палотнах, але і ў эпічных пейзажах, якія ён вар’іруе ў розных эмацыйных ключах, звязаных з памяццю пра пражытае і адчутае ў мінулай вайне, бо нялёгкае баявое юнацтва — заўсёды ў яго сэрцы. I з гадамі гэта пачуццё не сцерлася, не сышло ў нябыт, а, наадварот, абвастрылася, напоўнілася новымі шчымлівымі пачуццямі ажыўшых успамінаў, і тады рука мімаволі цягнулася да шматколернай, залітай чароўнымі фарбамі палітры. Або цягнулася да пісьмовага стала, на якім нараджаліся рукатворныя старонкі няспешных і шчырых апавяданняў кнігі мемуараў пад назвай «Вясёлка над дарогай» (2000). Пра што яна, гэта кніга? Аб дзяцінстве, малалецтве і юнацтве, якія змясцілі ў сябе складаныя 1920—1930я гады на Аршаншчыне, і аб Вялікай Айчыннай, аб шматмесячных партызанскіх буднях, перамяшаных з крывёй і потам, цяжкімі людскімі стратамі і перамогамі, надзеямі і расчараваннямі, бо «вайна — зусім не феерверк, а проста цяжкая праца...» У гэтым вогненным горане і сфарміраваўся творчы лёс мастака.
Наогул, героікалірычная тэма — адна з галоўных у творчасці мастака. Гэта можна аднесці і да яго сюжэтнафігуратыўнай карціны, і да пейзажа, у якім Грамыка дасягнуў асаблівых мастацкіх вяршынь. Прынцыпова адракаючыся ад звычайнага, звыклага, эцюднага бачання свету, ён прыйшоў да своеасаблівай «сімфанічнай манументальнасці», не губляючы пры гэтым лірычнай чысціні аголеных чалавечых пачуццяў.