Выбраныя хайку  Іса Кабаясі

Выбраныя хайку

Іса Кабаясі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 116с.
Мінск 2021
12.31 МБ
у перакладах Вольгі Гапеевай	&	выбраныя хайку
Кабаясі lea
Выбраныя хайку
Перакладзяпонскай
з каментарамі / эсэ Вольгі Гіпеевай
Мінск „Галіяфы" 2021
УДК 821.521-1
ББК 84(5Япо)-5
K12
Кабаясі Іса.
K12 Выбраныя хайку / Кабаясі Іса ; пер. з яп., каментары і эсэ Вольгі Гапеевай. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 116 с.: іл.
ISBN 978-985-7209-87-3.
У кнізе сабраныя 63 хайку выбітнага японскага паэта Кабаясі Ісы (1763-1828), класіка японскай літаратуры. Паэзія Ісы — гэта сусвет, дзе ёсць месца для кожнай, нават самай дробнай істоты, дзе ёсць спачуванне да ўсяго жывога і ўсцешанасць быццём, якая часам мяжуе з самотай і подыхам вечнасці.
Суправаджальныя эсэ і культуралагічныя каментары дапамагаюць чытачам глыбей пранікнуць у паэтычны свет Кабаясі Ісы і лепш зразумець паўсядзённасць і культурны пласт японскага жыцця перыяду Эда. Кніга аздобленая ілюстрацыямі японскіх класічных мастакоў.
УДК 821.521-1
ББК 84(5Япо)-5
ISBN 978-985-7209-87-3
© Гапеева В., пераклад на беларускую мову, каментары і эсэ, 2021
© Афармленне. ПВУП “Галіяфы”, 2021
SUNTORY FOUNDATION
The publication of this book became possible with the support of the Suntory Foundation (Japan)
Выданне кнігі сталася магчымым дзякуючы падтрымцы фонда “Suntory” (Японія)
Сапраўднае імя Кабаясі Ісы (1763— 1828) — Кабаясі Ятара.
Іса — псеўданім, які азначае ‘кубак гарбаты’.
Кабаясі Іса — разам з Мацуа Басё і Ёса Бусон — лічыцца адным са стаўпоў традыцыі хайку.
Сутыкаючыся з побытам і матэрыяльнай культурай людзей, што жылі да нас, мы часта здзіўляемся, якімі рознымі былі нашыя ўмовы існавання. Чытаючы паэзію, мы часта здзіўляемся, якімі падобнымі ёсць нашыя эмоцыі і перажыванні.
Спадзяюся, гэта здарыцца і з вамі падчас знаёмства з паэзіяй Кабаясі Ісы.
Сібата Дзэсін. /Іакавыя карціны на розныя тэмы: сервіз для гарбаты Сенча
Кабаясі Іса і ягоны свет
Кабаясі lea (ДЖ/L Uх тз $) нарадзіўся ў вёсцы Касівабара правінцыі Сінай (прэфектура Нагана). Маці паэта, Куні, памерла, калі яму было два гады. Выхаваннем Кабаясі займалася бабуля, якая яго вельмі любіла і песціла. Аднак бацька паэта ажаніўся другі раз, і мачыха была не вельмі лагоднай да пасынка. Пасля смерці бабулі і нараджэння адзінакроўнага брата жыццё Ісы стала невыносным. Ва ўзросце 14 гадоў Іса сыходзіць з дому, выпраўляецца ў сталіцу Эда. Ён вывучае вершаскладанне і шмат вандруе.
У 1792 г. Ятара дае клятву ісці шляхам паэзіі і прымае новае імя — Іса, аднак да гэтага ў яго былі і іншыя псеўданімы: Кабаясі Ікіё, Ніракуан Кікумэі, Хайкай-дзі Іудо Іса-бо. Як тлумачыў сам паэт, ён выбраў псеўданім Іса (што значыць “кубак гарбаты”) не таму, што яго так захапляла чайная цырымонія, а таму што бурбалка ў кубку гарбаты нагадвала яму жыццё — такая ж празрыстая і кароткачасовая.
Праз пэўны час Іса вяртаецца ў сваю родную вёску і ва ўзросце 51 года бярэцца шлюбам з 27-гадовай дзяўчынай, дачкой фермера, Кіку, імя якой перакладаецца як хрызантэма. Яна нараджае чатырох дзяцей. Усе яны, аднак, памруць у маленстве, а потым памрэ і сама Кіку. Другі шлюб Ісы не будзе доўгім і хутка распадзецца. Трэцяя жонка стане апошняй. Іса памрэ ад другога інсульту, не даведаўшыся, што яна была цяжарнай. Менавіта дачка Ята зробіць так, каб імя ейнага бацькі як паэта не забылася.
Да нас дайшло больш за 20 тысяч хайку Ісы, і гэта без уліку іншых яго твораў: танка і хайбунаў — празаічных замалёвак з паэтычнымі ўстаўкамі. Многія даследчыкі адзначаюць, што жыццё Ісы было даволі цяжкім і што няшчас-
нае дзяцінства і ранняя смерць маці моцна паўплывалі на ягонае светаўспрыманне. Магчыма, таму Іса, які не быў лёсікам у звычайным разуменні, асабліва ўважліва ставіўся да тых, хто цярпеў і пакутаваў, а таксама да істотаў, якія не маглі пахваліцца памерамі або значнасцю. Таму часта Ісу называюць паэтам для дзяцей, што, вядома ж, спрашчэнне і няўменне бачыць далей за свой нос.
1763
1765
177°
1772
1776
1777
1787
1792­
1797 і8оі
1810
1813
1814
1816
1818
1819
1820
1821
1822
1823
1824
1826
1827
1828
Храналогія жыццёвых падзей
У правінцыі Сінай (вёска Касівабара) у сям'і фермераў сярэдняга класа Іса з'яўляецца на свет.
Памірае маці Ісы, Куні.
Бацька паэта бярэцца шлюбам другі раз.
Нараджаецца Сенроку, адзінакроўны брат Ісы.
Памірае любімая бабуля Ісы, а ён сам цяжка захворвае на ліхаманку. Вясной ён з'язджае ўЭда (Токіа). На працягу наступных дзесяці гадоў пра яго нічога не вядома.
Іса з'яўляецца ў запісах школы хайку Ніракуан пад імем Ікуё
Іса вандруе па краіне.
Ва ўзросце 39 гадоў* вяртаецца ў родную вёску, дзе памірае ягоны бацька.
Вядзе складаныя перамовы пра спадчыну з мачыхай.
Ва ўзросце 51 года канчаткова вяртаецца ў сваю родную вёску Касівабара і жыве ў бацькоўскім доме.
Бярэцца шлюбам з Кіку.
Нараджаецца сын Сентара, які памірае праз месяц.
Нараджаецца дачка Сато.
Сато памірае ад воспы.
Нараджаецца другі сын, Ісітара.
Ісітара памірае.
Нараджаецца трэці сын, Канзабура.
Памірае жонка Кіку, а потым і сын Канзабура.
Бярэцца шлюбам з Юкі, дачкой самурая. Праз тры месяцы, аднак, яны разводзяцца.
У Ісы здараецца інсульт, на некаторы час ён страчвае магчымасць гаварыць.
Бярэцца шлюбам з Яо.
Пажар ахоплівае вёску Касівабара, знішчаючы дом Ісы.
Паэт перасяляецца ў збожжавы свіран, які ацалеў пасля пажару.
5 студзеня Іса памірае ад інсульту.
* Згодна з японскан традыцыям, калі дзіця нараджаецца, то ўжо мае і год.
і й»4э«жв.'жй
Хайку, напісаныя рукой Кабаясі Ісы
Эстэтыка і традыцыя хайку, альбо
Што такое хайку і як яго чытаць
Першым маім хайку Ісы было вось гэтае:
< іІШоТь
uguisu no ashi wofuku nari ume no hana*
на кветках слівы пакінуў салавейка слядыадлапак
Яно ўразіла мяне настолькі, што я адразу захацела яго перакласці і даведацца пра аўтара і ягоную творчасць больш. Увага да такой нязначнай дэталі (дробныя сляды, пакінутыя птушкай на пялёстках) жыва адгукнулася ўва мне і закранула нешта невымоўнае на ўзроўні суперажывання. Хайку падалося мне блізкім яшчэ і таму, што на наш балкон часта прыляталі сінічкі і сядалі на бялізну, што сушылася там, і мама была ўшчувала іх за тое, што яны “выціраюць свае лапкі” аб чыстую бялізну. Здавалася б, такая простая, пабытовая рэч — а і тут хаваецца паэзія. Вобраз птушкі, што пакідае сляды на пялёстках, для мяне адначасова кранальны і іранічны, як і само жыццё. Так пачалася мая любоў да паэзіі Кабаясі Ісы. А першае хайку мела яшчэ некалькі варыянтаў перакладу, сярод якіх былі такія:
* Тут і далей, апроч іерагліфічнага напісання, падаецца і варыянт рамадзі, г. зн. перадача лацінскімі літарамі японскіх словаў, каб можна было хаця 5 прыблізна ўявіць гучанне ў арыгінале для тых, хто не валодае японскім пісьмом.
там дзе пялёсткі слівы квітнеюць выцер салавей лапкі
сляды ад лапак вясновага салаўя на кветках слівы
слівы пялёсткі
салаўіныя лапкі
прайшліся па іх
слівы пялёсткі
нядбала выцер аб іх салавей лапкі
Паняцці “хайку” і “хоку” часам ужываюцца як сінонімы, аднак тэрміналагічна ёсць розніца. Хоку было пачатковай страфой (дарэчы, “хоку” так і перакладаецца) рэнга (форма ланцужковага вершаскладання). Аднак з часоў Мацуа Басё хоку стала з’яўляцца як асобны верш. Структурна хоку вылучылася з танка і з’яўляецца яе скарочанай формай. Таму ў канцы XIX ст. Масаока Сікі прапанаваў новы тэрмін хайку для абазначэння асобнай формы верша, які не з’яўляецца часткай рэнга.
Такім чынам, тэрмін хоку слушна выкарыстоўваць для абазначэння пачатковай страфы рэнга, а хайку — для асобнага жанру.
Звычайна хайку — гэта 17 он (або ондзі), метрычна падзеленых як 5—7—5. Он (on / е!) — гукавая адзінка, якая ўжываецца ў японскай паэзіі для падліку складоў. Аднак
паняцці “он” і “склад” адрозніваюцца, таму трэба памятаць, што падлічваюць, хутчэй, не склады ў нашым звыклым разуменні, а он (гукавыя адзінкі), якія адпавядаюць знакам складовай азбукі. Напрыклад, канцовае “н” лічыцца за асобны он. Таму слова Ніхон (Японія) у еўрапейскай традыцыі двухскладовае — ні-хон, але ў сістэме он яно мае тры он — ні-хо-н.
Традыцыйна хайку друкуецца ў адну вертыкальную Bi­Hiro, калі ж запісваецца ад рукі, напрыклад, на паштоўцы, то дзеліцца на тры слупкі, каб зрабіць бачнай структуру 5—7—5. Перакладчыкі часта ўжываюць трохрадковую форму са складовай сістэмай 5—7—5, якой я і кіравалася, робячы свае пераклады. Аднак не ўсе так строга падыходзяць да гэтай схемы, лічачы, што склады еўрапейскіх моў — не тое ж самае, што і японскія склады, і, адпаведна, няма асаблівай патрэбы захоўваць гэтую колькасць.
Хайку можна разглядаць як рэбус, толькі трэба ведаць, што і як шукаць, каб яго разгадаць. За вобразам можа хавацца адказ на пытанне, дзе адбываецца дзеянне і калі. Адной з такіх падказак служыць кіго, абавязковы элемент хайку. Кіго — сезоннае слова, тое, што паказвае на пару года, да якой стасуецца верш. Ёсць нават спецыяльныя слоўнікі сезонных словаў — сайдзікі, якія складаюцца з пяці частак: чатыры пары года і асобна Новы год. Таксама ёсць падзел на жывёл, расліны і дзейнасць чалавека. У Японіі да 1873 г. пара года традыцыйна вызначалася па месяцовасонечным календары: так, вясна была з 4 лютага па 5 траўня, лета — з 6 траўня па 7 жніўня, восень — з 8 жніўня па 6 лістапада, зіма — з 7 лістапада па 3 лютага. Далей кожная пара года дзялілася на тры этапы: ранні, сярэдзіну і позні, — і для кожнага з іх існавалі свае кіго. Напрыклад, цыкада —
сезоннае слова для позняга лета, журавель і лебедзь — для зімы, хурма — для восені, жарабя — для вясны і г. д.
Іншай асаблівасцю хайку выступае кірэджы — падзельнае слова, якое з’яўляецца ў канцы аднаго з трох метрычных элементаў і служыць свайго кшталту вербальнай пунктуацыяй. Як абыходзіцца з кірэджы — справа перакладчыцы, хтосьці ўжывае знакі прыпынку, хтосьці проста апускае. Асноўнае значэнне кірэджы — аддзяліць адзін вобраз ад іншага, прымусіць чытача спыніцца на імгненне, задумацца і тым самым узмацніць нечаканасць наступнага вобраза. Да кірэджы належаць такія словы, як я,^^ кана, дзо, ка, ct ё, b А ран, ну, Т дзу, ні, 15 дзі і іншыя. Напрыклад, кана часта знаходзіцца ў канцы і сведчыць пра пэўнае здзіўленне. У перакладзе я часам перадавала яе праз часціцу, як і клічнік, напрыклад: