Выбраныя хайку  Іса Кабаясі

Выбраныя хайку

Іса Кабаясі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 116с.
Мінск 2021
12.31 МБ
Гэтае хайку прынята лічыць так званым „вершам на смерць", тыповым для культуры Усходняй Азіі, бо менавіта яно высечана на надмагільным камяні Ісы. Хайку датуецца 1812 г., калі Іса вярнуўся ў родную вёску, каб выканаць апошнюю волю бацькі — пасяліцца ў сямейным доме. У вершы ўжытая японская традыцыйная мера даўжыні — сяку, роўная 30,3 см. Для перакладу была выбраная беларуская старажытная мера — стапа (стопа), роўная прыблізна 32,5 см.
Утагава Хірасігэ. Камбара. Вечаровы снег. 3 серыі „Пяцьдзясяттры станцыіТакайда"
kusa no ha ni kakurenbo suru kawazu kana
шамаціць лісце гуляецца ўхованкі у траве жабка
shibaguri ya uma no bari shite utsukushiki
каштаны ў траве пабліскваюць прыгожа конь тут пасікаў
Паэтычны свет Ісы — гэта свет, які не мае цэнзуры. Усё, што існуе ў ім, натуральна, нічога не варта саромецца, паэзію можна адшукаць дзе заўгодна і калі заўгодна.
sendo уо shoben muyo nami no tsuki
паслухай чаўняр
сікаць на поўню ў хвалях куды то варта
Утагава Хірасігэ. Восеньская поўня над ракой Тама
ЖШ <
oneko ga shito kakusu nari hana no yuki
шаснуў y кусты kot вялізны пасікаць пялёсткавы снег
yoru no shimo shin-shin mimi wa semi no koe
бярэцца мароз бы цыкада стракоча ля вуха ўначы
/чіЮіНглШ <9 friz&fe
roku do no tsuji ni tachi ken kare obana
на скрыжаванні шасці сусветаў стаю пажухлы трыснёг
Пад шасцю сусветамі маюцца на ўвазе шэсць магчымасцей перараджэння ў сансары — колазвароце нараджэння і смерці.

Нагасава Расэцу. Мядуза бы поўня
Шэсць шляхоў
уо no naka wa jigoku no ue no hanami kana
1.
y гэтым свеце
па-над пеклам глядзім як квітнее вішня
Цыкл „Шэсць шляхоў" прысвечаны так званым шасці шляхам (або сусветам) перараджэння і звязаны з ключавым для будызму паняццем сансары— кругазваротам нараджэння і смерці ў светах, абмежаваных кармай.
і.Свет пекла,-
2	.Свет галодных духаў;
З	.Свет жывёлаў;
4,Свет дэманаў і / або паўбагоў;
5<вет людзей;
б.Свет багоў.
У залежнасці ад кармы і стану свядомасці на момант смерці можна трапіць у адзін з сусветаў. Існуе два варыянты гэтага цыкла. Адзін з'явіўся ў 1812 г., іншы быў апублікаваны пасля смерці Ісы ягонымі вучнямі ў 1829 г. Дадзенае хайку было толькі ў першай версіі 1812 г.
yuzuкі ya nabe no naka nite naku tanishi
1.
поўня ўзыходзіць у саганку гарачым шыпяць слімакі
Гэтае хайку з'явілася ў версіі 1829 г.
Утагава Кунісада. Краявід у тумане
Гравюра з серыі на тэму туману і дажджу даводзіць, што Кунісада змог пайсці далей за традыцыйны жанр ілюстрацыі „знакамітых месцаў". I хоць здалёк усё яшчэ бачны профіль Фудзі — як напамін пра традыцыю, карціна дэманструе новыя тэндэнцыі ў напісанні краявідаў, якія з'явіліся ў гравюрах позняга перыяду Эда.
& уё Ф §	vK t is
chiru hana ya nomitaki mizu wa togasumi
2.
ляцяць пялёсткі смага даймае але ж туман далёка
chiru hana ni butsu tomo nori tomo shiranu kana
3-
ляцяць пялёсткі для некаторых няма буды і дхармы
Дхарма азначае паводзіны, што лічацца ўзгодненымі з парадкам, які робіць магчымымі жыццё і Сусвет, і ўключаюць у сябе абавязкі, правы, законы і адпаведны лад жыцця. У будызме Дхарма азначае „касмічны закон і парадак".

Кацусіка Хакусай. Гара фудзі па-за кветкамі сакуры
koe-goe ni hana no кокаде no bakuchi kana
4.
людзі гамоняць у засені сакуры рэжуцца ў карты
Азартныя гульцы асацыююцца з дэманамі. Гэтае хайку з'явілася толькі ў пасмяротным выданні 1829 г.
kagero no naka ni ugomeku shujo kana
5-
віюцца вужом
y пякельным марыве гэтыя людзі
Перараджэнне ў целе чалавека лічыцца каштоўным, бо менавіта яно можа даць магчымасць усвядоміць свае абмежаванні і прыняць шлях нірваны, што немагчыма ў іншых сусветах.
Т С 0 № £
kasumu hi ya sazo tennin no o-taikutsu
6.
смужліва вакол мусіць нудзяцца багі сярод туману
У гэтым хайку бачым іранічны погляд Ісы на тое, што адбываецца ў раі.
Сібата Дзэсін. Сем Багоў шчасця
Сем Багоў шчасця сіціфуку-дзін) — сем бажаствоў, якія прыносяць поспех у сінтаізме. У японскім фальклоры Такарабунэ („карабель скарбаў") — гэта міфічны карабель, на якім плывуць па нябёсах сем багоў шчасця ў першыя тры дні Новага года. Выява карабля з'яўляецца неад'емнай часткай традыцыйных японскіх навагодніх святаў.
г it L ®
ikite iru bakari zo ware to heshi no hana
быць існуючы
вось I ўсё што мы робім кветка маку й я
ю8
arigata ya fusuma no yuki mo jodo kara.
як жа я ўдзячны!
ложак засланы снегам што з Чыстай Зямлі
Гэтае хайку знайшлі пад падушкай Ісы пасля ягонай смерці. „Чыстая Зямля" — будысцкі тэрмін, месца, дзе адраджаюцца тыя, хто верыць у выратавальную сілу буды Аміда, аднаго з пяці вярхоўных Будаў, які лічыцца стваральнікам „Чыстай Зямлі". Асабліва ўшаноўваўся ў Японіі.
Ж % § ЙкЖ о Ж it л t
tsuyu chiru ya jigoku no tane wo kyo mo maku
блішчаць расінкі сёння зноў засеюцца зярняты пекла
Для разумення гэтага хайку будзе істотным прыгадаць знакаваць расы ў жыцці японцаў, якія цэняць яе не толькі за прыгажосць, параўноўваючы яе з каштоўнымі камянямі, але і за ейную мімалётнасць, падобную да квітнення сакуры. Кроплі расы са старажытных часоў разглядаліся як паэтычная метафара зменлівасці, хуткаплыннасці чалавечага існавання, іншымі словамі, яны лічыліся праявай прынцыпу мудзё. У Японіі эфемернасць чалавечага жыцця настолькі моцна асацыюецца з восеньскай расой, што гэты свет і наша жыццё завуцца „расінкавы свет" (tsuyu no уо або „расінкавае жыццё'' (tsuyu no inochi В0др). Мне бачыцца ў гэтым хайку пэўны сум, выкліканы разуменнем таго, што і сёння людзі не перастануць быць людзьмі і будуць рабіць рэчы, далёкія ад прынцыпаў будызму (і таму тут узгадваецца пекла, як крыніца чалавечых заганаў), зноўку чалавечыя слабасці не будуць пераадоленыя і ўсё паўторыцца.
Hl& #	&
naki nagara mushi no nagaruru ukigi kana
нясецца ракой дрэва ашчэпак на ім цвырчыць казюрка
Ж 0 т т Ж If If г л: niwa no cho ко ga haeba tobi haeba tobu
малеча паўзе
хоча схапіць матылька а той пырх ды пырх
Кабаясі Іса. Матылёку садзе
Перад намі прыкладхайга— малюнак па матываххайку, выкананы самім Іса. Для хайга істотныя тры элементы: выява, верш і каліграфія. Іса намаляваў не дзіця або матылька, а хацінку, тым самым ён адышоў ад літаральнасці і надаў хайга дадатковы сэнс. Таксама каліграфію можна тут разглядаць як траекторыю палёту матылька.
Само хайку можна чытаць як метафару таго, як мы спрабуем схапіць нешта прыцягальнае па-за межамі сябе і імкнёмся яго займець, але тое, што звонку, будзе заўсёды недасяжным. Ілюзія матэрыяльнага свету, які, нібы матылёк, адлятае кожным разам, калі, здаецца, мы ўжо амаль схапілі яго.
ЗМЕСТ
В. Гзпеева. Кабаясі Іса і ягоны свет	7
Храналогія жыццёвых падзей	9
В. Гіпеева Эстэтыка і традыцыя хайку, альбо Што такое хайку і як яго чытаць	іі
В. Гапеева Выяўленчае мастацтва перыядуЭда	17
ХАЙКУ. Пераклад В. Гзпеевай	25
Нагасава Расэцу. Пацукі на стале навукоўца
Літаратурна-мастацкае выданне
Кабаясі Іса
Выбраныя хайку
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактура Алена Брава
Вокладка Сяргей Шабохін Вёрстка Дар’я Пушкар Карэктура Алена Брава, Лія Кісялёва
Падпісана да друку 08.09.2021. Фармат 84x108/32.
Папера крэйдаваная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 6,09. Ул.-выд. арк. 2,35.	Q6+
Наклад 1000 асоб. Замова 1341.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства “Галіяфы”. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10. 2013. Вул. Куйбышава, 22, к. 6, п. 6, 220029, Мінск, Беларусь.
E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
Вытворчае дачыннае ўнітарнае прадпрыемства “Друкарня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі”. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №2/18 ад 26.11.2013. Пл. Свабоды 23-103, 220030, г. Мінск.

"Паэзія Ісы набліжае нас да таго, каб быць больш уважлівымі і далікатнымі да травінкі і мятліка, да саміх сябе і тых, хто побач, каб слухаць, бачыць і адчуваць, адным словам суперажываць."
Вольга Гапеева
(У зіізе-
быць існуючы вось і ўсё што мы робім
кветка маку й я
Кабаясі Іса