• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя хайку  Іса Кабаясі

    Выбраныя хайку

    Іса Кабаясі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 116с.
    Мінск 2021
    12.31 МБ
    ® Ж9 й ■?> ® Ж
    uri uma no оуа kaeri miru aki no ame
    восеньскі дождж прадаў гаспадар каня ці азірнецца
    watari-dori nihon no ware wo mishiranu ka
    птушкі выраю ці не бачылі мяне
    у Я пон і і
    •MHz	tz
    beni-zara ni uwauke ni keri haru noyuki
    сподак з памадай сыплецца сыплецца снег чырвань на донцы
    Варта адзначыць, што ў эпоху Эда жанчыны карысталіся памадай для вуснаў, якая прадавалася ў маленькіх піялках-сподачках. На паверхню такога сподачка наносілі слаі фарбы бэні, што выраблялася з кветак сафлора фарбавальнага (ён жа дзікі шафран, чартапалох фарбавальны). Калі трэба было пакарыстацца памадай, бралі пэндзлік або мачылі палец і праводзілі па сценцы сподачка. Колер можна было вар'іраваць
    у залежнасці ад колькасці вады. Калі памада была высокай якасці, у застылым выглядзе яна мела зялёна-бранзаваты колер.
    Мне падалося істотным патлумачыць асаблівасці памады таго часу, нават не толькі і не столькі каб пашырыць кругагляд чытачак і чытачоў, але ў першую чаргу дзеля разумення самога вобраза імгнення, якое малюе дадзенае хайку, Калі ўявіць еўрапейскую памаду і што раптам на яе пачаў сыпаць снег, нічога асабліва не зменіцца, ейны колер застанецца такім жа. 3 японскай памадай, наадварот, пакуль да яе не дакрануцца, яна бронзава-зялёнага колеру, як крыльцы жука, але варта патрапіць вільгаці (сняжынкам) — яна адразу робіцца чырвонай. Таму імгненне, якое апісвае Іса, — з'яўленне чырвонай плямкі сярод белага снегу.
    Таксама ў арыгінале чытаем haru no yuki — 'вясновы снег', што азначае не столькі сезон, колькі памер сняжынак, бо само хайку датуецца снежнем. Памятаем, што вясна ўтрадыцыйным японскім календары пачыналася 5 лютага, і так званы вясновы снег адрозніваецца ад зімовага, ён буйнейшы і лягчэйшы. Хайку было напісана ў год смерці Кіку, першай жонкі Ісы (1823), якая памерла акурат увесну. Магчыма, гэта яшчэ адна прычына, чаму Іса спалучае вясну і снег. Сподачак з памадай, верагодна, нагадаў яму пра памерлую жонку.
    Утагава Кунісада. Она-но Камаці.
    3 серыі „Пародыі на шэсць бессмяротных"
    „Шэсць бессмяротных" або „Шэсць лепшых паэтаў" — шэсць японскіх паэтаў, якія пісалі ў жанры вака ў IX ст. Она-но Камаці — японская паэтка жанра вака (японскі сярэднявечны паэтычны жанр, часта ўжываецца як сінонім танка'), адна з шасці лепшых паэтаў вака ранняга перыяду Хэян. Яна была вядомая сваёй незвычайнай прыгажосцю. Слова камаці зрабілася агульным і з'яўляецца сінонімам жаночай прыгажосці ў Японіі. Яна ўваходзіць у лік трыццаці шасці бессмяротных паэтаў („Трыццаць шэсць бессмяротных" — складзены ў Сярэднявеччы спіс найвялікшых паэтаў Японіі). Слова „пародыя", якім часта карысталіся мастакі, калі рабілі выявы на вядомыя сюжэты мінулых стагоддзяў, усё ж варта ўспрымаць хутчэй як алюзію ці водгук, чым сапраўдную пародыю ў сучаснай трактоўцы гэтага слова.
    У левым верхнім куце карціны бачым цытату з верша Она-но Камаці і выяву кветак сафлоры, з якіх выраблялі тагачасную памаду. У позні перыяд эпохі Эда прадавалі памаду з назвай Камаці-бені. Жартаўлівая карціна звязвае прыгажуню Камаці і звычайную жыхарку Эда, якая пры дапамозе памады хоча наблізіцца да ідэалу тагачаснай прыгажосці.
    кікі aite hito wa saru nari eda no semi
    слухаць стаміўся
    і прэч пайшоў чалавек а цыкада тут
    L%L M
    kubi dashite gauna miruran su nashi tori
    высунуўся краб
    птах што не мае гнязда г/іядзіць на яго
    Тут згадваецца краб-пустэльнік, які мае сваю ракавінку.
    L Т < 6
    kogirei ni shite kurasu nari yamome tori
    птушка гняздзечка даглядае старанна хаця іўдава
    Нагасава Расэцу. Журавы (частка дыптыха)
    Асаблівасць гэтага дыптыха ў адсутнасці традыцыйнага краявіду ці расліннага фону, тыповага для тагачаснага жывапісу.
    Camo, дзяўчынка, 35-ы дзень, ля магілы
    акі kaze ya mushiritagarishi акаі hana
    восеньскі вецер пунсовыя пялёсткі больш не збіраеш
    Гэтае хайку прысвечанае дачцэ Ісы, Сато, якая памерла ў маленстве.
    ні ®	£ 9 V1 C ІІ eS
    kago no tori cho wo urayamu metsuki kana
    y клетцы птушка
    з зайздрасцю паглядае на лёт матылька
    Утагава Хірасігэ. Нечаканая летняя залева над мостам Ахамі ўАтакэ. 3 серыі „юо знакамітых краявідаў Эда"
    $ AL № Й	< f 9
    yudachi ya bimbo tokuri no korogeburi
    вечар залева пустая пляшка сакэ дзын-дзын па вулцы
    Не ўсе маглі дазволіць сабе набыць цэлую вялікую бутэльку сакэ. I таму гандляры выдавалі ў сваіх крамах напракат спецыяльныя „бутэлькі для беднякоў" (бэнбі такуры'), куды можна было наліць столькі напою, колькі чалавек мог сабе дазволіць.
    <9	W
    semi bakari suzushiki koromo ki tari keri
    бывае толькі на цыкадзе кімано такім празрыстым
    Кітагава Утамара. НаніваАкіта глядзіцца на сябе ўлюстэрка
    tori mo su wo tsukuru ni hashi no kojiki kana
    птушка будуе гняздзечка сваё як і жабрак пад мостам
    suge-gasa ni hi-gasa ni chirishi sakura kana
    на капелюшы
    сыпле пялёсткі вішня на парасоны
    Пад капелюшом тут маецца на ўвазе традыцыйны завостраны конусны галаўны ўбор — сугэгаса, які вырабляецца з асакі, самы просты від, што выкарыстоўваўся ў асноўным падчас працы ў полі. Вядомыя шмат іншых тыпаў капелюшоў: дзінгаса — агульная назва для розных вайсковых капелюшоў, сандагаса — капялюш для вандровак і інш.
    Парасоны былі завезеныя ў Японію з Кітая і напачатку былі даступныя толькі заможным асобам, лічыліся прыкметай статусу. I толькі ў эпоху Эда сталі больш распаўсюджанымі. У хайку згадваецца хігаса — парасон ад сонца, які не прамасліваўся. Ёсць і іншыя віды парасонаў, большыя і трывалейшыя — бангаса, якія выкарыстоўваліся часцей мужчынамі, лягчэйшыя для танцаў—магаса і інш.
    Адпаведна, гэтае хайку апісвае момант прыгажосці прыроды, даступны і бедным, і заможным. Сакура аднолькава падае як на капелюшы беднякоў, так і на парасоны паноў і паненак.
    Цікава, што словы „капялюш" і „парасон" гучаць аднолькава (каса), маюць, аднак, рознае іерагліфічнае напісанне (55 і ^). У адпаведнасці з фанетычнымі асаблівасцямі японскай мовы, калі слова каса ўжываецца само па сабе, яно вымаўляецца з першым гукам (к), аднак, калі з'яўляецца часткай складанага слова, (к) пераходзіць у (г).
    г (і' £ n l
    uma no he ni fuki-tobasareshi hotaru kana
    конь пукнуў I вось дагары нечакана ляціць светлячок
    Пацешныя хайку — насамрэч вельмі істотная частка паэзіі Ісы. Яны дэманструюць тое, як важна заўважаць і не саромецца нейкіх натуральных для жывых арганізмаў рэчаў, якія таксама могуць несці з сабой нешта нечакана прыгожае або забаўнае.
    Варта адзначыць, што японскія светлякі большыя і ярчэйшыя за тых, што пражываюць у нас. У ліпені японцы любяць назіраць за іхнім свячэннем накшталт таго, як яны назіраюць за квітненнем сакуры. Светлякоў раней часта лавілі і трымалі як хатніх жывёлаў. Лічылася, што светлякі — душы ваяроў і жаўнераў, якія загінулі падчас бою. Пачынаючы прыблізна з VIII ст., светлячкі служылі метафарай глыбокага і часта патаемнага кахання ў паэзіі.
    Кітагава Утамара. /Іовы светлякоў (частка трыпціха)
    yare utsuna hae ga te wo suri ashi wo suru
    нашто забіваць бач пацірае лапкі муха старанна
    wakana tsumi sagi mo sabishiku omou ya to
    парасткі зёлак
    на свята скубе чапля таксама адна
    У арыгінале ўжытае слова вакана	—
    парасткі зёлак, з якіх гатуюць стравы на сёмы дзень пасля Новага года. У гэты дзень з дому выносяць усе ўпрыгожанні, якія былі на свята, і спальваюць ці пускаюць па вадзе ў знак ачышчэння.
    sabishisa wa tokushin shite mo mado no shimo
    мароз на вакне i той запэўнівае у адзіноце
    Кіёхара Юкінобу. Дзве чаплі ў снезе
    Чаплі з'яўляюцца папулярным матывам для кітайскага жывапісу яшчэ і таму, што ў кітайскай мове слова „чапля" вымаўляецца гэтак жа, як і слова „поспех" (лу) і, адпаведна, служыць сымбалем дабрабыту, У Японіі чаплі займелі папулярнасць у перыяд Мурамаці (1392—1568) праз уплыў кітайскага жывапісу, аднак у Японіі гэтыя птушкі не маюць такой станоўчай канатацыі, як у Кітаі.
    t г" l t й (z ct if § modokashi ya kari wa jiyu ni tomo yobaru
    так раздражняе гусі i тыя могуць штось сябру сказаць
    Гэтае хайку адсылае да моманту ў жыцці Ісы, калі ён часова страціў мажлівасць размаўляць пасля інсульту. Тут паэт зайздросціць гусям, якія, у адрозненне ад яго, могуць гагатаць паміж сабой.
    R|№Ж 0
    semi naku ya mono kuu uma no hobbeta ni
    на шчацэ каня
    што пасвіцца на траве пяе цыкада
    naki haha ya umi miru tabi ni miru tabi ni
    думкі пра маму што ўжо не тут як гляджу гляджу на мора
    okuri bi ya ima ni warera mo ano tori
    палаюць агні развітальных вогнішчаў чакаючы нас
    Развітальныя вогнішчы запальваюцца падчас свята Абону — дня памерлых, для таго каб іх душы маглі знайсці дарогу назад у той свет.
    Кітагава Утамара. Сузіранне квітнення сакуры з гары Гатэн'яма (частка трыпціха)
    
    shinijitaku itase itase to sakura kana
    кветкі сакуры
    час прыйшоў рыхтавацца і вам да смерці
    Гэты верш адсылае да будысцкага прынцыпу мудзё: якімі б прыгожымі ні былі кветкі сакуры, — і яны сыдуць у нябыт, тут няма ні горычы, ні радасці, гэта проста факт. Традыцыйнае назіранне за тым, як квітнее сакура, называецца ханамі. Раней верылі, што ў кветках сакуры жывуць душы памерлых продкаў, таму і глядзець на суквецці азначала ўзгадваць родных. Таксама квітненне сакуры для сялянаў было пачаткам сельскагаспадарчага цыкла, і чым раскошней квітнела сакура, тым багацейшым абяцаў быць ураджай.
    Дарэчы, усім вядомая японская сакура, пра якую мы прывыклі думаць як пра аналаг нашай вішні, насамрэч не канкрэтная расліна, а зборная назва формаў, вылучаных на аснове некалькіх (13-16) усходнеазіяцкіх відаў, па генетыцы яна быццам сліва (і ў японскай класіфікацыі знаходзіцца ў родзе Prunus, т.б. сліва), але па выглядзе ўсё ж нагадвае вішню і ў айчыннай класіфікацыі існуе як род Cerasus, т.б. вішня.
    # £ ь т t Ж §
    hanabira ga sawatte mo deru namida kana
    хочацца плакаць адно дакрануўшыся вішні пялёсткаў
    nama wakai momiji mo horori horori kana
    новае лісце з'явілася i тут жа долу апала
    Кацусіка Хакусай. Кот вылізвае лапу
    neko no ko no hodoku tetsuki ya sasa chimaki
    кацяня хоча
    лапкай сваёй разгарнуць смачны чымакі
    Чымакі — традыцыйны японскі сезонны ласунак, салодкі цягучы рыс, загорнуты ў лісце бамбука.
    коге ga maa tsui no sumika ka yuki go shaku
    стаю ў развагах ці to мой апошні дом? пяць стопаў снегу