Выбраныя хайку  Іса Кабаясі

Выбраныя хайку

Іса Кабаясі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 116с.
Мінск 2021
12.31 МБ
тай ягонай гравюрай лічыцца “Вялікая хваля”. Для свайго часу гэта выява была досыць нетыповай, бо ўкіё-э замаўлялі звычайна заможныя арыстакраты, якія хацелі бачыць гейшаў і сумаістаў, самураяў і вулічнае жыццё, а не бедных рыбакоў ці марскія краявіды.
У	кнізе прадстаўлены працы:
“Пяць веераў”
“Кот вылізвае лапу”
“Бухта Эдзірыў правінцыі Сунсю”
“Гара Фудзі па-за кветкамі сакуры”
Утагава Кунісада (Utagawa Kunisada/11 вядомы таксамаяк УтагаваТоёкуні III ( —IІЖШ), (1786—1865)
Найбуйнейшы японскі мастак і майстар японскай гравюры ўкіё-э перыяду Эда. Ягоны талент заўважыў майстар Таякуні і ўзяў вучыцца ў сваю школу (Утагава). Першапачатковая спецыялізацыя гэтай школы — традыцыйная японская гравюра і малюнкі акцёраў тэатра Кабукі {якутса-эў Аднак пазней Кунісада пашырыў свае інтарэсы ў бок бідзін-га і краявідаў. Ён ніколі не выязджаў за межы Эда і памёр там жа, пакінуўшы пасля сябе больш за 20 тысяч гравюраў.
У	кнізе прадстаўлены працы:
“Она-но Камаці”з серыі “Пародыі на шэсць бессмяротных” “Краявід у тумане”
Утагава Хірасігэ (Utagawa Hiroshige/^) IІІД®) (1797— 1858)
Японскі жывапісец, стваральнік ксілаграфій. Вядомы ў першую чаргу як аўтар серыі “Пяцьдзясят тры станцыі Такайда”, якая лічыцца шэдэўрам японскага мастацтва ўкіё-э.
Такайда ў перакладзе — усходнемарскі шлях. У Японіі XVIII— XIX стст. гэта былі 53 мястэчкі-станцыі, якія знаходзіліся на ўсходнемарскім шляху, на прамежку ад вялікага моста Трэцяй вуліцы ў Кіёта да японскага моста ў Эда.
У	кнізе прадстаўлены працы:
“Нечаканая летняя залева над мостам Ахамі ў Атакэ” з серыі “100 знакамітых краявідаў Эда”
“Строма ракі ў снезе”
“Камбара. Вечаровы снег” з серыі “Пяцьдзясят тры станцыі Такайда”
“Восеньская поўня надракой Тама”
Сібата Дзэсін (Shibata Zeshin/^EB ЖМ) (1807—1891)
Мастак канца эпохі Эда — пачатку эпохі Мэйдзі. Вядомы ў першую чаргу як майстар па лаку. Лічыўся даволі кансерватыўным мастаком у плане сюжэтаў, быў сябрам Імператарскай Акадэміі Мастацтваў. Браў удзел як афіцыйны прадстаўнік японскага мастацтва ў міжнародных выставах у Вене (1875 г.)> Філадэльфіі (1876 г.) і Парыжы. Удасканаліў і распрацаваў новыя тэхнікі працы з лакам.
У	кнізе прадстаўлены працы:
“Лакавыя карціны на розныя тэмы: сервіз для гарбаты Сенча”
“Каштаны”
“Лакавыя карціны на розныя тэмы: півоні”.
“Лакавыя карціны на розныя тэмы: цвыркун на гарбузегарлянцы”
“Мыш і вярба”з серыі “Параўнанне кветак”
“Сем Багоў шчасця”
ХАЙКУ
Утагава Хірасігэ. Строма ракі ўснезе

uguisu no ashi wo fuku nari ume no hana
на кветках слівы пакінуў салавейка сляды ад лапак
На самай справе птушка, што ўзгадваецца ў гэтым хайку (угуісу) — сапраўдная караткакрылая чаротаўка, вядомая таксама як японскі салавей, якая, аднак, адрозніваецца ад еўрапейскага салаўя. Ейны вобраз часта сустракаецца ў японскай паэзіі і з'яўляецца словам-кіго, што пазначае прыход вясны.
т ік A L ь &
nen irite mushi ga marumeshi wakaba kana
як клапатліва
скручвае свежы лісток маленькі жучок!

tori no ne ni sako to mo sezu ume no hana
птушка спявае калі ўжо заквітнеюць галінкі слівы
У гэтым хайку мы сустракаем сліву, якая ў арыгінале называецца ўмэ — японская марэля, і хоць часта яе перакладаюць як сліву, яна бліжэй да марэлі.
Кіёхара Юкінобу. Амялушкі, квітнеючая вішня і бамбук
Амялушкі сімвалізуюць гармонію ў шлюбе і сямейны дабрабыт, што з'яўляецца адной з магчымых інтэрпрэтацый карціны.
зо
Н нй
asa shizuku shiwade ni tsutau hatsu hi kana
раніцай кропля бяжыць y маршчак рукі першы дзень года
ЖФТ t 01
uma no ко mo onaji higure yo katatsuburi
што для жарабя сонца хіліцца долу што для слімака
зі
Сібата Дзэсін. Каштаны
kuri no кі no shiraga tayu no atsusa kana
дрэва каштана на ім вусень пухнаты як жа спякотна!
зз
г L J: tlliWl t
toshiyoreba susuke 6gi mo tanomi kana
хоць веер стары закурэлы ў плямах надзейны аднак
Beep у культуры і жыцці Японіі неад'емны атрыбут, які не толькі абараняў ад сонца і дапамагаў у спякотныя дні, але быў яшчэ і зброяй, і прадметам мастацтва. Beep быў адным з самых папулярных падарункаў, лічылася, што ён прыносіць шчасце і росквіт.
Існуе дзве асноўныя разнавіднасці: вееры складаныя (огі, сэнсу) і нескладаныя (уціва), падобныя да буйнога пялёстка кветкі, каркас якіх робіцца з дроту або суцэльнага кавалка дрэва, і з абодвух бакоў абклейваецца паперай або ядвабам. У гэтым хайку ўжыты складаны варыянт —огі.
Згодна з японскім этыкетам, нельга было выкарыстоўваць веер па прамым прызначэнні пры сустрэчы з чалавекам больш высокапастаўленым — твар падначаленага заўсёды павінен быць адкрытым.
Кацусіка Хакусай. Пяць веераў
hatsu yuki ni mochi hara konasu karasu kana
раструшчыў крумкач рысавую смакотку сыпле першы снег
зб
'О f 6M±0lIi katatsuburi soro-soro nobore fuji no yama
ты паўзі-паўзі слімачок не спяшайся гара фудзісан
Адно з самых знакамітых хайку Ісы, і, пэўна, таму яно спараджае столькі розначытанняў. Першае, што прыходзіць на розум, — супрацьпастаўленне маленькага слімака і вялікай гары Фудзі. Магчыма, Іса пабачыў, як слімак паўзе па сцяблінцы, а на заднім фоне была Фудзіяма. Іншы варыянт, які прапануецца некаторымі даследчыкамі, грунтуецца на тым, што ўзысці на гару было святой справай вернікаў, аднак не ўсе маглі гэта здзейсніць з прычын узросту або здароўя. Таму ля будысцкіх храмаў рабілі штучныя насыпы або скульптуры, якія імітавалі Фудзіяму, і вось на адной з такіх мініятурных „гор" і пабачыў слімака Іса. Дарэчы, савецкія чытачы маглі сустрэцца з гэтым хайку ў кнізе братоў Стругацкіх „Слімак на схіле", а англамоўныя — у аповесці Дж. Сэлінджэра „Фрэні і Зуі".
Сібата Дзэсін. /Іакавыя карціны на розныя тэмы: півоні
obotan bimbo mura to anadoru na
пані півоня
пагардліва не глядзі на беднасць вакол
ІЕЖ^	<9 HdFqJs
shojiki wa ore mo hana yori dango kana
па праўдзе сказаць прыгожыя кветкі лепш шарыкаў з рысу
У арыгінале гаворка ідзе пра „данга" — шарыкі з моці (від рысавага цеста) на палачцы, якія падаюць з соусам. Гэтае хайку адсылае да прыказкі „данга лепей за кветкі", якая азначае, што людзі болей зацікаўленыя ў практычных, матэрыяльных рэчах, чым у эстэтыцы.
Нагасава Расэцу. Ружы, матылёк і шчаняты
акаі mi wo kuwaete toko ga uguisu zo
салавей усім чырвонаю ягадай выхваляецца
J: <"€ ct J: sakazuki ni nomi oyogu zoyo oyogu zoyo
кубачак сакэ боўтаецца там блошка ты плыві-плыві
Для сакэ выкарыстоўваюць розныя віды кубкаў, у гэтым хайку ўжыта слова сакадзукі, якое азначае пляскаты, падобны да сподачка кубак.
Сібата Дзэсін. /Іакавыя карціны на розныя тэмы: цвыркун на гарбузе-гарлянцы
3 «
korogi no su ni wa itsu naru waga shiraga
калi ўжо цвыркун гняздзечка спляце з маіх валасоў
Для японцаў цвыркун асацыюецца з канцом лета і надыходам восені, таму ў хайку ён выступае сезонным словам (кіго) для восені. У Японіі нават ёсць адмысловы храм, дзе ўтрымліваюць цвыркуноў, каб яны цешылі сваімі спевамі японцаў цэлы год, а не толькі ўвосень,
Японцы цанілі цвыркуноў значна вышэй за цыкадаў, якіх лічылі „вульгарнымі балбатунамі" і не трымалі ў клетках, як цвыркуноў. У класіка японскай літаратуры Кавабата Ясунары ёсць апавяданне „Цыкада і цвыркун", дзе чытаем такія радкі: „і адным днём табе падасца, што нават сапраўдны цвыркун — гэта ўсяго толькі цыкада". He ведаючы стаўлення японцаў да цыкадаў і цвыркуноў, не зусім ясна, што маецца на ўвазе, але, даведаўшыся пра гэтую жамярыную іерархію, разумееш больш. Цікава, што для беларускай свядомасці цыкада, наадварот, выступае нечым экзатычным і таму больш рамантызаваным за цвыркуна, які асацыюецца хутчэй з домам. Ва ўсходніх славянаў ён быў сімвалам утульнасці і дабрабыту, ахоўнікам хаты. Забіць цвыркуна значыла наклікаць бяду, Варта ўлічваць гэтую асаблівасць пры прачытанні хайку.


sasappa no harusame nameru nezumi kana
з лісця бамбука слізвае кроплі дажджу мышка-палёўка
Сібата Дзэсін. Мыш і вярба.
3 серыі „Параўнанне кветак"
ІЕЛ £ -t & г'
neko tsuka ni shogatsu saseru gomame kana
магіла коткі дробныя рыбкі на ёй шчасця ў новы год!
Гамамэ — дробныя сушаныя анчоусы, адна са страваў, што падаецца звычайна на сняданак у першыя тры дні студзеня і належыць да так званых страваў „асечы роры" (osechi ryori), кожная з якіх прыцягвае ўдачу ў дом. Гамамэ сімвалізуе багаты ўраджай. У часы Эда фермеры рыхтавалі ўгнаенне для палёў з гэтых рыбак, дадаючы попел. Перыяд Эда (1603—1868) яшчэ называюць перыядам Такугава, падчас якога адбывалася станаўленне японскай нацыянальнай ідэі, развіццё эканомікі і гарадской культуры, росквіт літаратуры і мастацтва, аднак з прычыны палітыкі самаізаляцыі кантакты са знешнім светам былі мінімальныя. Эда — старая назва горадаТокіа да 1868 г. (які тады ж і быў абвешчаны новай сталіцай замест Кіёта) і старажытнай часткі горада побач з замкам Эда, які быў рэзідэнцыяй сёгунатаТакугава.
У старажытнай Японіі каты вельмі цаніліся. Раней толькі заможныя людзі маглі дазволіць сабе мець катоў, Бедныя набывалі статуэткі або выявы ката, каб адганяць пацукоў і мышэй і прыцягваць удачу.

hatsuzora wo koshiraeru nari cha no keburi
пара з гарбаты стварае неба наноў першы дзень года
tori no su ya asu wa kiraruru kado no matsu
птушка ў гняздзечку на кроне сасны што заўтра свята аздобіць
Сасна — адзін з сімвалаў Японіі, які азначае трываласць і даўгалецце. Само слова „сасна" (мацу) аманімічна ў японскай мове дзеяслову „чакаць". Кадамацу — літ. 'сасна перад варотамі дома' — служыла ўпрыгожаннем на Новы год. Дічылася, што на ейную верхавіну „сядала" боства Новага года, таму напярэдадні хвоі выкопвалі, ссякалі ў гарах ці набывалі ў храмах і ставілі потым перад варотамі дома.
Іса тонка падмячае пераменлівасць гэтага свету.Тое, штосённяздаецца непарушным, заўтра можа знікнуць у адно імгненне. Сёння ў птушкі ёсць дом, але заўтра людзі спілуюць дрэва, на якім яна пабудавала сваё гняздо.
Кацусіка Хакусай. Бухта Эдзіры ў правінцыі Сунсю.
3 серы і „Трыццаць шэсць відаў Фудзі"
Ж й в П L illЖ оуа mo kd miгаreshі yama ya fuyugomori
і бацька калісь глядзеў на гэту гару зіма за вакном
hana saku ya me wo nuwaretaru tori no naku
кветкі на вішні
з зашытымі вачыма шчабечуць птушкі
Магчыма, адсылка да птушынага кірмашу, дзе можна было пабачыць птушак з зашытымі вачыма. Гэта рабілі для таго, каб абезруховіць птушак у клетках. Згодна з іншай версіяй, такая практыка выкарыстоўвалася як прынада для іншых птушак, якія маглі пачуць жаласлівыя спевы сваіх суродзічаў і прыляцець на дапамогу. Складанасць гэтага верша ў тым, што эмоцыі, якія спараджае дадзеная карціна, супярэчлівыя. Тут можна ўбачыць кантраст прыгажосці і болю, трагедыі: як часта тое, што прыгожа, далося пакутамі.Так і спевы птушак, здавалася б, такія мілагучныя, але, даведаўшыся пра крыніцу спеваў і пра тое, што гэта песня болю, засмучаешся, і робіцца няёмка. 3 іншага боку, прыгажосць кветак, якую гэтыя птушкі ўжо не пабачаць, па-ранейшаму тут.