Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Мне думаецца, што Вы шмат што разглядаеце на[ле]жна, але, каб не раскідацца, маўчыце. Але-ж Вы Старшыня ,,Інстыту[ту] Навукі“, бомастацтвам зусім не праймаецеся. Дык як гэта „Інстытут Навукі" выглядае? Мне здаецца, што павінны чырванець аж да пят, — разумеецца, чырваньню не балыйавіцкаю.
Але годзе, a то будзецелаяць чытаючы.
Але-ж няма за што.
Аўтарытэт-жа Стася, а і Адамовіча, канчальна ўпаў — асабліва Стасяў. Магчыма, Адамовіч напорыстасьці Стасевай паддаецца, але і сам няпэўны шмат у чым.
Яшчэ, як кажуць палякі, „ест дужо до гаданьня, але нема цо мувіць“. А Вы-ж ня доктар філялёгіі.
3 паважаньнем М. Міцкевіч
Музэй
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЭЙ БІНІМ: ПРАДМОВА
За ўсю гісторыю эміграцыі было створана некалькі беларускіх музэяў і архіваў; болыпасьць зь іх чакаў незайздросны лёс. Фактычна, на сёньня існуе й працуе — гэта значыць, што з экспанатамі можна пазнаёміцца й папрацаваць — толькі музэй у Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане. Музэй у Ляймэне (Нямеччыне), заснаваны ў пачатку 1970-х гг. Юр’ем Попкам, — пад пагрозаю страты. Зь зьнікненьнем установаў расьцярушваюцца — як тое сталася з Усебеларускім архівам Міколы Панькова — або бясьсьледна зьнікаюць і самыя зборы. Пра некаторыя рарытэты — як, напрыклад, малюнак Ільлі Рэпіна й карціну Пэна — ведама выключна зь ліставаньня былога ўладальніка Юркі Віцьбіча:
„Дасягнуў я ўжо, дзякуй Богу, узросту, калі цьвяроза заглядаючыся на свае сучаснасьць і будучыню, маючы пры гэтым на ўвазе стан свайго здароўя (хвароба сэрца), ня хочацца, каб у выпадку мае раптоўнае сьмерці тое-сёе з мае цяперашняе асабістае маёмасьці трапіла на сьметнік. Перадусім тут згадваецца папка з матэрыяламі Віцебскае навуковае экспэдыцыі 1939 г. па ўліку помнікаў гісторыі й мастацтва, у якой, акрамя самага падрабязнага апісаньня 70— 8о помнікаў зь бібліяграфічнымі даведнікамі да кожнага зь іх, дададзена каля юо фотадакумэнтаў. Маю таксама на ўвазе шматлікія (каля 300) мастацкія паштоўкі, штомаюць дачыненьня да Віцебску ў пачатку нашага стагодзьдзя. Есьць у мяне й малюнкі розных мастакоў, аўтым ліку й Ю. Пэна, што датычаць Беларусі. Тое-сёе маю з курганоў, а паміж імі й завушніцы крывічанак, аб якіх згадваў у мінулым лісьце да Вас. Гэта можа кропля з таго, што на мой асабісты погляд зьяўляецца кайітоўным для мяне вылічна (як, напрыклад, кавалак цэглы ад Старое Полацкае Сафіі), а можа прыдацца нашым навукоўцам на чужыне на будучыню.
Акрамя таго ў сваёй кніжніцы маю ладне кніжкаў, што зьяўляюцца ўнікальнымі ня толькі тут, але й там. Таксама ладнемаю хай сабе не ўнікальных, але каштоўных кніжкаў, што датычаць у першую чаргу гісторыі й геаграфіі Беларусі, як і ейных эканомікі, мас-
тацтва, мовазнаўства й слоўнікаў, фальклёру й г. д. Маю камплекты бадай усіх бел. пэрыяд. выданьняў на чужыне. Маю невялічкую папку з архівам„Шыпшыны", пачынаючы зь ейнага першага паседжаньня ў Рэгенсбургу.Ды ўсяго не пералічыш"'.
Дзе гэтаўсё сёньня захоўваецца й ці захавалася наагул — невядома.
Адну зь першых майстроўняў беларускага мастацкага рамяства, „Каапэратыўна-мастацкую працоўню «Раніца»“, заснаваў Мікола Сільвановіч у лягеры Герэнбэрг у красавіку 1947 г. Там з саломкі, дрэва пры амаль поўнай адсутнасьці прыладаў выраблялі калажы, альбомы, табакеркі, рамкідля фатаздымкаў, аздобленыя нацыянальным арнамэнтам. Вырабы ішлі ў розныя куткі Нямеччыны, Англіі, Амэрыкі. На выставе ў нямецкім горадзе Байроце Міколу Сільвановічу прысудзілі дыплём, а на выставе ў Аўстраліі ягоныя мастацкія творы атрымалі першае месца.
У тым самым лягеры Мікола Сільвановіч да ўгодкаў 25 Сакавіка выдаў паштоўку „Вялікія Дзеячы Беларускага Адраджэньня" — з выявай Пагоні й партрэтамі Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Францішка Багушэвіча, Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі.
Мастацкая школа адкрылася ў лягеры Ватэнштэт, дзе моладзь і дарослыя здабывалі практычную мастацкую асьвету.
Вырабы ня толькі дазвалялі мастакам зарабіць няхай і невялікія, але гэтак патрэбныя ў тых умовах грошы, але й рэпрэзэнтавалі беларускую культуру на Захадзе.
Рэпрэзэнтатыўную функцыю мусіла выконваць і сэрыя марак БНР, зробленая тагачасным міністрам фінансаў БНР Уладзімерам Шыманцом (спачатку працаваць над праектам прапанавалі Міхасю Наўмовічу, але той адмовіўся).
6 сакавіка 1950 г. ад імя Сусьветнага аб’еднаньня беларускае эміграцыі за подпісамі старшыні Лявона Рыдлеўскага й фінансавага рэфэрэнта Ўладзімера Шыманца выйшла адозва:
„Усім Арганізацыям, сябрам САБЭ.
Датычыць: Распараджэньне Міністэрства Фінансаў БНР у справе пашырэньня ідэі заагледжваньня віншаваньняў 25-га Сакавіка маркамі БНР, тэкст якога падаем ніжэй:
Беларуская Народная Рэспубліка, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, Гаспода 04.03.1950. Nr. F.2/7-50. Спадаром Прадстаўніком Ураду БНР. Управе Сусьветнага Аб’еднаньня Беларускае Эміграцыі.
1	Ліст Юркі Віцьбіча да Янкі Запрудніка ад 05.08.1966. Захоўваецца ў архіве
БІНІМу.
Ужо здаўна прыняўся ў нас абычай віншавацца з нагоды гадавіны абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — 25 Сакавіка. Каб, аднак, гэтыя віншаваньні не былі толькі прыгожых слоў, але канкрэтным доказам, што віншуючыя сябе людзі спрычыняюцца да асягненьня таго, чаго сабе ўзаемна ў гэтых віншаваньнях жадаюць. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі на Чужыне, які ўжо ўпраўдож трыццаці двух гадоў безупынна вядзе змаганьне за рэалізацыю ідэяў Вялікага Сакавіка, пастанавіў заклікаць усіх беларусаў на чужыне ўспамагчы фінансава свой Урад, купляючы й наклейваючы налістохзь віншаваньнямі нядаўна выданыя маркі БНР. [,..]Абычай наклейваньня марак на лістох трэба пашыраць таксама й на іншыя віншаваньні: рэлігійнага, сямейнага ці асабістага зьместу й на іншыя поры году. Асабліва трэба карыстацца гэтым спосабам прапаганды нашай справы ў перапісцы з чужынцамі'*.
Дарэчы, Уладзімер Шыманец зрабіў сэрыю на адну марку болей, чым гэта ведама філятэлістам. Марка з партрэтам Міколы Абрамчыка, запраектаваная спачатку на 75 грошай, была адкладзеная мастаком з-за ўласнай незадаволенасьці партрэтам.
Багата хто не пакінуўтворчай дзялянкі й выехаўшы зь лягераў ДП, знайшоўшы сталую працу. У першую чаргу тут трэба назваць Міколу Шуста, ведамага інкрустацыямі з саломкі далёка па-за межамі свайго канадыйскага Лёндану; Антона Маркевіча, аўтара ідэі пярсьцёнкаў і нагрудных значкоў з Пагоняй, выпушчаных канадыйскім клюбам „Пагоня“ (такі значок з золата ў іо каратаў каштаваў у 1968 г. $7.50). Шыракаведамыя сярод эмігрантаў беларускія лялькі, зробленыя Юліяй Андрусышынай, фотаздымкі Алекса Сільвановіча, карціны Тамары Стагановіч-Кольбы — напэўна, найбольш знанай у сьвеце мастачкі эміграцыі. Далучаліся й мастакі іншых нацыянальнасьцяў. Гэтак, да працы над вобразам Эўфрасіньні Міхась Белямук запрасіў ангельца Пола Вінчы.
Прафэсійныя мастакі й аматары-самавукі стварылі нямала мастацкіх каштоўнасьцяў, сярод якіх шырэй ведамыя хіба толькі карціны — не ў апошнюю чаргу дзякуючы кнізе „Беларускія мастакі ў замежжы“, укладзенай Янкам Запруднікам. А былі ж яшчэ скулыітуры, плякаты, мэдалі, паштоўкі, значкі, вырабы з саломкі...
Паказацьусё гэта зацікаўленым гледачам ды захаваць для нашчадкаў і ёсьць мэтаю новае рубрыкі „Запісаў". Зразумела, у адным выпус-
2	Дакумэнт захоўваеода ў архіве БІНІМу.
ку немагчыма ня толькі прадэманстраваць назапашанае багацьце цалкам, але й рэпрэзэнтаваць усе аддзелы нашага віртуальнага музэю. Рэдакцыя плянуе зьмяшчаць на старонках часапісу й рэдкія здымкі з гісторыі эміграцыі, і дакумэнты з архіўных збораў, і ўнікальныя друкі, якія б адначасова ўзбагачалі веды пра эміграцыю й служылі ілюстрацыяй да яе побытавага штодзённага жыцьця.
Праект беларускіх грошай БНР
Белдрускдя Ндрпйндя Рэспублікд
2 таляры
5 таляраў
Здымкі да рэлігійнай гісторыі эміграцыі
Сабор япіскапаў у Мюнхэне. 07.10.1946.
Архіяпіскап Філафей у лягеры ДП Фельдмохінг. 26.02.1950.
Мітрапаліт Серафім (Лядэ) і архіяпіскап Філафей (Нарко). Бад Гамбург. 1950-я гт.
Радаслаў Астроўскі й архіяпіскапы: архіяпіскап Філафей (Нарко) — зьлева й архіяпіскап Апанас (Мартас) — справа. Норт Кантон, Агаё, 10.06.1967.
Здымкі да гісторыі беларускай адукацыі
Беларускія дзеці зь Міколам Шчорсам, архімандрытам Філафеем і інш. 1940 год.
Курсанты кароткатэрміновых настаўніцкіх курсаўу Нясьвіжы. 08.09.1942.
Памінальныя карткі
Неад’емнай часткай беларускай пахавальнай культуры на Захадзе сталі памінальныя карткі. Іх адмыслова замаўлялі ў пахавальнай установе пасьля сьмерці (або з нагоды юбілею памерлага) таго ці іншага беларуса. Гэта былі своеасаблівыя апошнія памяткі па памерлых. Тут падаваліся імя й дата сьмерці (або й нараджэньня) чалавека, словы малітвы, часам таксама месца пахаваньня. Выгляд і памеры памінальных картак адрозьніваліся ў залежнасьці ад краіны. У гэтым выпуску Музэю БІНІМ мы прапануем Вашай увазе выявы памінальных картак беларусаў ЗША. Хочацца спадзявацца, што праца па зьбіраньні й публікацыі такіх спэцыфічных выданьняў будземець працяг, а самі яны з часам стануць аб’ектам адмысловага вывучэньня.
(In t£membranes, of
en ^ubiL ££

30, 1970
[nay fox
N SOO-19
JOHN DASHKEWICZ
June 22, 1910
July 3, 1972
With the saints give rest, O Christ, to the soul o( Thy ser­vant, where there is neither sickness, nor sorrow, nor sigh­ing, but life everlasting. Amen.
Alleluia, Alleluia, Alleluia
Co саатыма упокой, Храста, душу раба Теоего, ндіже Htcn <ол»з«р, яя лачаль, на аоздыхааіе, но жаень вазконечная.
South River Sayreville
LEON SAVIONAK
June 26, 1897
February 21, 1974 With the saints give rest, O Christ, to the soul of Thy ser­vant, where there is neither sickness, nor sorrow, nor sigh­ing, but life everlasting. Amen. Alleluia, Alleluia, Alleluia
Co святымя упокой, Хрмств, дуау раба Твоего, мдіже нЬсть болЬзнв, ня лічаль, нн воздыхвнів, но жямь безконечнвя.
South River Sayreville
Stuhaliez
^.anuaiy 4 th, 19 75
Co святымн упокой Хрмсте душу раба Твоего ядіже ність болізнь, нм печаль, нй воздыханіе, но жязнь безконечная . .. надгробное рыдаміе творяіце пісмь: аллялуіа, аллялуіа, аллялуія.
Вічяая паяять.
MALISZEWSKI FUNERAL HOME 191 Whitehead Street South River, New Jersey
FILARET RODZKO
January 27, 1890