Запісы 32
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
Па-новаму запраменіўся ягоны твар. На ім узыгралі сьляды той таемнай узвышанасьці й адухоўленасьці, якой значыліся теары ўсіх паломнікаў на гэтым сьвяцейшым з усіх сьвятых месцаў. I ён адно паскорваў свае крокі, робячы іх шырэйшымі, каб ня быць апошнім у натоўпе паломнікаў, якія сьпяшаліся пасьпець за Ўладыкаю, каб пачуць ягоныя тлумачэньні й не прапусьціць ніводнага сказу. Ен прагна лавіў кажнае слова, стараючыся распазнаць за кажнай тлумачанайрэчай глыбейшы сэнс павучальнае гісторыі сьвятога жыцьця й вучэньня, якому гісторыя чалавецтва за вякі гэтак нічога роўнага ўжо й не стварыла. I Ўсевалад бязьмежна радаваўся й пачуваў сябе як ні трэба лепт шчасьлівым і поўным новых надзеяў'^.
Зрэшты, трэба прызнаць: аматары падобнай прозы ёсьць. Нездарма ж, абраўшы з тузіна кірункаў жыцьцядзейнасьці героя, назоў свайго агляднага артыкулу Леанід Маракоў павязаў менавіта з гэтым творам8. Такое стаўленьне, што праўда, можна зразумець. Сяргей Гаранін у дасьледаваньні, прысьвечаным гісторыі беларускай паломніцкай літаратуры, зазначае, што функцыянальная прызначанасьць хаджэньняў надта ж спэцыфічная: гэта й павучальнае душакарыснае чытаньне, і своеасаблівы праваднік для сапраўднага падарожжа, і сьцьверджаньне пэўнага стылю, модусу жыцьця, і нават справаздача вандроўніка9. Калі зыходзіць з азначэньня, датычнага старажытных
’ Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост... С. 276.
8 Маракоў Л. Уладзімер Сядура: шляхі беларускага паломніка // Полымя. 2ооо. №2. С. 189—201.
9 Гаранін С. Шляхамі даўніх вандраванняў: гістарычна-тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры XII—XVI стст. Мінск, 1999. С. 27.
твораў, аповед Уладзімера Сядуры сапраўды можна дастасаваць да жанру хаджэньня1".
He атрымалася выйсьці па-за турыстычныя межы й аўтаркам нарысу „Па Сьвятой Зямлі“ — Барбары Вержбаловіч і Галіне Ганчарэнцы“. У іхным аповедзе меней прадказальнай духоўнасьці, але ж і памер газэтнага артыкулу таксама меншы ў параўнаньні з аповедам Уладзімера Сядуры:
„Сьвятая Зямля прыцягвае тысячы паломнікаў-турыстых штогод. Аўтары гэтага артыкулу наведалі Сьвятую Зямлю на каталіцкі Вялікдзень. Цяжка перадаць тую веліч пачуцьцяў, хваляваньняў і ўражаньняў, якія адчувае чалавек, упершыню ступіўшы на яе. На жаль, кароткае турыстычнае падарожжа дае нам магчымасьць зрабіць толькі беглы агляд бачанага“'2.
I замест паэтычных развагаў у аўтара атрымліваецца адно рытмаванае:
Я прыбыў з турыстычнаю групаю
На Сьвятую Зямлю.
Я паволі за групаю тупаю, Радасьць верай кармлю'\
Напэўна, наяўнасьць у травэлёгу канфлікту Я ды ня-Я ёсьць адным з асноўных запатрабаваньняў, каб тэкст адбыўся, але не адзіным.
'° Дарэчы, паломніцтва як зьява прысутнічае ў жыцьці й сёньняшняй эміграцыі. 5 верасьня 1988 г. (падчас 18-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі) у прошчы Паўночна-амэрыканскіх пакутнікаў (Martyr’s Shrine in Midland, Ontario, дзе ў парку стаяць крыжы ды іншыя помнікі, створаныя прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў — палякаў, італьянцаў, харватаў, літоўцаў, немцаў, славакаў ды інш.) з ініцыятывы Раісы й Вінцэнта Жук-Грышкевічаў на сабраныя грамадою грошы паўстаў Беларускі Памятны Крыж (у форме крыжа Еўфрасіньні Полацкай з мэмарыяльнай шыльдаю на пастамэнце), высьвечаны айцом Аляксандрам Надсанам, апеты пазьней Натальляй Арсеньневай у вершы „Крыж“. Ад таго часу паломніцтвы ў прошчу адбываюцца штогод. Падрабязьней: Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Торонто, Канада, 1993. С. 710—726.
" Б. В. і Г. Г. Па Сьвятой Зямлі // Бацькаўшчына. 1959. №18 (454). С. 2—3.
12 Тамсама. С. 2.
13 Крушына Р. Выбраныя творы. Мінск, 2005. С. іоо.
действне мзданню нашей программы. іімцах настояіцего нзданмя.
Удобства
удобмые смденья, хорошо освешенные вагоны, зашмшенные от сквозняка, холо. ла м дождя— Нет опасностм н задержек, сушестауюшмх га автомобнльяых
дооогах.
Пашуітес:. кашнм Unpo орогуюв > ралыпті. Я Веет Адвне стр.. пвдйф SM. Двегсл бвсаатпй йформай • іпюгтпах. ппгжвталі і urni »>-луро>п • раі«ае города Чйаго.
3« poew*«ax«e>, сточмты» проаіа ■ яр. юфоржчялт члмттшы «мв тря дороі моптг P3B1O1* 8X0.
CHICAGO SOUTH SHORE CHICAGO NORTH SHORE CHICIACO AURORA
4 SOUTH BENO RAILROAD 4 MILWAUKEE RAILROAD 4 ELGIN RAILROAD
(TheSunset Lines)
BOCTOK CEBEP ЗАПАД
Рэкляма падарожжаў чыгункай y часопісе ^Чмернканскнй белорус". 18 лютага 1930 г.
У бясконцым падарожжы па Беларусі быў Юрка Віцьбіч — ад аднаго зь першых сваіх апавяданьняў14 у літаратурным дадатку „Вясна“ бабруйскае газэты „Камуніст" — „Ян Непамуцэн": на раздарожжы старога гасьцінцу й прысадаў, што вялі да палацу маёнтку, здавён стаяла статуя Яна Непамуцэна, якую гаспадары маёнтку прывезьлі з Італіі. У апавяданьні ідзецца пра тое, што бачыў цягам стагодзьдзяў на гэтым месцы Ян Непамуцэн15, аж пакуль статую ня зьнішчылі камсамольцы (са словаў Віцьбіча, рэдактар літаратурнага дадатку Міхась Лынькоў зьмяніў камсамольцаў на буй-вецер’6). Падарожнічаў аўтар і ў аповесьці „Ціхая Руба“17, што распачынала першы нумар новага часапісу „Полымя Рэва-
14 Чамусьці ва ўсіх публікацыях, датычных творчасьці Віцьбіча, паўтараецца цьверджаньне, што першым апавяданьнем пісьменьніка было „Як загінуў Ясь“ („Млынарова рука“). Сам жа Віцьбіч пісаў насгупнае: „ Часапіс „Узвышша“ стаўся першым беларускім часапісам, у якім у №9—10 за 1929 годя надрукаваў сваё апавяданьне ,Як загінуў Ясь“ — дагэтуль я друкаваўся ў літстаронках і літаратурных дадатках розных газэтаў“ (Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк, 1997. С. 336).
15 Што цікава пацьвярджае неаднойчы выказанае Уладзімерам Арловым, аўтарам апавяданьня „Маналёг сьвятога Пётры“, пачуцьцё творчай блізіні гэтага да эміграцыйнага пісьменьніка.
16 Так патлумачыў зьмены Юрка Віцьбіч у накідах уласнае бібліяграфіі (Архіў БІНІМу), зробленай на просьбу Станіслава Станкевіча для юбілейнага артыкулуўгазэце „Беларус" (Станкевіч Ст. Соракгодлітаратурнай дзейнасьці Юркі Віцьбіча // Беларус. №151.1969. С. 3). У лісьце ж да Ізыдара Гуткоўскага (23.03.1957) ён піша наступнае: „Нават вецер паваліў у мяне й здрушчыў апяянуюмной статуюЯна Непамуцэна (апавяданьне „Ян Непамуцэн"), каб яна, прыдарожная сьведка стагодзьдзяў нашае гісторыі, ня сталася экспанатам антырэлігійнага музэю. I каб падкрэсьліць, што вінавайцам гэтага здарэньня зьяўляецца вылучна вецер, я ўзяў усё ж сымбалічнае ў дадзеным выпадкумотто з Эміая Вэрхарна: He спаткалі часам ветру / На растанках ста шляхоў?" (Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Ныо Ёрк, 1997. С. 366).
17 Віцьбіч Ю. Ціхая Руба. Зь дзёньніка Алдрэя Шабеты. (Памяці мастака Я. Загароўскага) // Полымя Рэвалюцыі. №1.1932. С. 7—48Плытагоны, відаць, былі ведамыя Віцьбічу не адно з чутак; нездарма ж яны ў цэнтры аповеду „Грыміць Перагрыж” (Узвышша. №3.1930. С. 66—74), названым паводле самага небясьпечнага парогу на Дзьвіне, дзе герой у часапісным варыянце гінуў на здрушчаным плыце, а ў зборніку „Формула супраціўленьня
люцыі“. Назоў паходзіць ад парогу на Дзьвіне, героі аповесьці — плытагоны. У часе іхнае пуцявіны пададзена апісаньне ўсёй ракі ад вытокаў да сутокі, ад Бокаўскага лесу да Рыгі, з усімі шматлікімі парогамі.
Удзельнік шматлікіх экспэдыцыяў18, Віцьбіч ведаў Беларусь ня толькі з „Геаграфіі" Аркадзя Смоліча. Гэта ўжо апынуўшыся ў ЗША, ён будзе „вандраваць", амаль не пакідаючы Саўт-Рывэру, невялічкага гарадка ў штаце Нью-Джэрзі — і вынікам тых падарожжаў станецца нарыс „Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман’*'9, у якім згадваецца больш за 500 назоваў гарадоў, мястэчак, вёсак, гарадзішчаў, рэчак, азёраў, узвышшаў.
Важнасьць гэтага, як назвалі б сёньня, віртуальнага падарожжа з боку ідэі нацыянальнай была настолькі значнаю, запатрабаванасьць гэтулькі вялікаю, што напрыканцы 1960-х — пачатку 1970-х гг. на радыё „Свабода" ў аўтарскай рубрыцы „Наша спадчына прамаўляе" чыталіся Віцьбічавы скрыпты, паўсталыя на сюжэтах разьдзелаў нарысу, а ў газэце „Новое Русское Слово“ друкавалася нізка „ІІо городам н весям Белорусснн"20.
d5 касьцей" (Менск, 1937) ратаваўся — дзякуючы ціску рэдактара кнігі Мікульскага, ды твору „Эжэн Дэлякруа“ (Полымя Рэвалюцыі. №8. 1935. С. 91-94)
18 Адна з вандровак, зьдзейсьненая ў Крошын, знайшла свой адбітак у нарысе „Каб я каршуном радзіўся... (Да 50-годзьдзя ад дня сьмерці Паўлюка Багрыма)“, надрукаваным у „Літаратуры і мастацтве“ 25 студзеня 1941 г. Пра іншыя свае падарожныя клопаты Юрка Віцьбіч згадваў у лісьце да архіяпіскапа Васіля (09.07.1968): „У часе вайны мне давялося ўдзельнічаць у аднаўленьні паруганага ба/іыйавікамі вядомага Спаса-Еўфрасіньнеўскага жаночага манастыра ў Полацку, як і садзейнічаць перанясеныію Ейных мошчаў зь Віцебску ў Полацак. Перш за ўсёмы паклапаціліся, каб да манастыра зьехаліся з усіх бакоў Віцебшчыны ягоныя старыя манашкі, што цудам захаваліся ад балыйавіцкага перасьледу. Адначасна запрасілі старога гераманаха. I калі потым маліліся ў адкрытае царкве Сьвятога Спаса, пабудаванае яшчэ дойлідам Іванам за часы Сьвятое Еўфрасіньні-Прадславы, маліліся ў часе ўрачыстага набажэнства, што адбывалася паводле манастырскага ўставу, дык пе захоўвалі адзін ад аднаго сваіх сьлёзаў" (Архіў БІНІМ).
19 Віцьбіч Ю. Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман. Мюнхэн, 1956. — 96 с.
20 1. „Запалнлн старый Крнчев". 2. „Едэл мнт зэйнэм фндэл". 3. Запрятала Внтьба Еосафатов камень. 4. Плачет по свонм сынам Белоруссня // Ho(р
Дарэчы, менавіта гэтыя расейскамоўныя публікацыі спрычынілся да ўспрыняцьця Віцьбіча на Бацькаўшчыне як „псыхічна слабога чалавека“: „зьмітычнасьці-мройнасьціён пераходзіўу спэкулятыўнасьць, рабіўся парадаксальным, непрадказальным (у апошнія гады пачаў пісаць па-руску й супрацоўнічаць з рускімі эміграцыйнымі выданьнямі)"2', піша беларускі дасьледнік. Бязглуздасьць закідаў, аўтарская зашоранасьць настолькі відавочныя, што й не патрабуюць, быццам, адказу, але ўсё ж варта зацытаваць рэцэнзію з уплывовага расейскамоўнага часопісу „Современннк", каб прадэманстраваць, як расейскі эмігрант успрыняў Віцьбічаву кнігу „Мы дойдём"22, складзеную з газэтных публікацыяў:
„Небольшая кнйжка, которая ймеет большое значенйе для русского чйтателя — так вкратце можно резюмйровать обіцее впечатленйе от сборнйка публйцйстйкй выдаюіцегося белорусского пйсателя Юрйя Стукалйча (1905—1975).