Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
—А маежвы міленькія, што жрабіць?Выскачы, а. Канстантын, ды падапхні ад заду... — устрывожыўся а. Пётра.
Мы ў страху, як завязьнем на гэтай рухлівай дарозе, то бывай здарова нядзелька!
А. Канстантын спакойна высядае й толькі пасьпеў дакрануцца пальчыкам да „хваста“ нашага „коніка", як той нечаканарвануў уперад, азаіму падскоках а. Качстантын.
Далей усё ішло па-італьянску. А. Пётра, не зважаючы на ніякія дарожныя знакі (гэтак езьдзяць тут і патомкі Рылйіянаў), усё гнаў аванты (уперад). Дзякуй Богу, прыбылі цэлымі ў васяродак місіянэрак „Найсьвяцейшага Сэрца Езуса“ў Арыччыа. [...]
Налюбаваўшыся пріягожым відам возера й навакольля, яшчэ раз заехалі ў місію. Там а 5-й вечара пачалася ў парку маляўнічая працэсія ў чэсьць сьвята „Божага цела“ (наш Дзявятнік). Прыгадаліся калішнія нашыя вялікія працэсіі ад Катэдры аж да Залатой Горкі на вуліцах Менску. Цяпер ніхто там імарыць пра гэта ня можа. Няма больш ні Катэдры, ні Залатагорскага касьцёлу.
Беларус. №151. Лістапад 1969. С. 4.
Варочаліся ў Рыммаланкава. А. Пётра сьпяшыў, каб ня трапіць у дарожны затор, і рабіў сваё аванты, як віхор. Усе прыціхлі, нават мая спадарожніца адлажыла свае спасьцярогі на пасьля ды моўчкі аберуч трымалася за бочную пяцельку ў самаходзе. Ачунялі ўсе ў рэстаране „Scoglio diFrisio", дзе нам падалі іхны адмысловы смакалык дня — „Каммэлёні а ля Фрызіо“, Бог ведае, з чаго зроблены, але смаку надзвычайнага"^.
Грамадзянін Аўстраліі Мікола Нікан — аўтар адзінага, відаць, апісаньня падарожжа вакол сьветуўэміграцыйнай пэрыёдьіцы65. Зрэшты, сам аўтар меркаваў, што тое наагул першае сусьветнае падарожжа (за 75 дзён) паваеннага беларуса“, у якое ён вырушыў з надзеяй пабачыцца з 82-гадоваю маці. I гэты факт робіць травэлёг Нікана яшчэ цікавейшым — як адно зь першых паведамленьняў пра наведваньне Бацькаўшчыны з вуснаў і асадкі эмігранта пасьля 1945 г.
Фінансава падобнае падарожжа сталася магчымым таму, што Нікан, адпрацаваўшы на адным месцы 17 гадкоў з гакам, займеў права на трохмесячны аплатны адпачынак.
Абраўшы маршрут (праз Эўропу ў Амэрыку), Нікан за некалькі дзён атрымаў візы ў Польшчу, Чэхаславаччыну, Вугоршчыну, Югаславію, Грэцыю, ЗША, і толькі ў Беларусь, вылятаючы 7 ліпеня 1969 г., ён усё яшчэ візы ня меў.
Першыя наведаныя гарады — Гонг-Конг, Бангкок, Тэгэран, Бэйрут — уразілі экзотыкаю, прыгажосьцю, але дэталямі не запомніліся. Па-сапраўднаму адгукнулася ў сэрцы толькі Эўропа: „Але Атэны — гэта ўжо Эўропа. Пахла Эўропай. Эўропай пахла і ўДуброўніку, югаславянскім старым горадзе й порце над Адрыятыкай, і ў Бялградзе, дзе раней, 4 верасьня 1939 году, вяртаючыся з Францыі дамоў, затрымаўся быў на адзін дзень"67. Адтуль, праз Будапэшт, пазначаны прысутнасьцю савецкіх помнікаў-танкаў, 17 ліпеня прыляцеў у Варшаву, дзе нарадзіўся й жыў да вайны.
64 Беларус. №152. Сьнежань 1969. С. 4—5.
65 М. Н. 3 падарожжа вакол сьвету // Беларус. №160. Жнівень 1970. С. 5; №161. Верасень 1970. С. 4; №162. Кастрычнік 1970. С. 4; №163. Лістапад 1970. С. 5; №165. Студзень 1971. С. 5; №166. Люты 1971. С. 4; №167. Сакавік 1971. С. 4; №169. Травень 1971. С. 4.
66 Беларус. №16о. Жнівень 1970. С. 5.
67 Беларус. №161. Верасень 1970. С. 4.
Асаблівых эмоцыяў сустрэча з родным горадам у Нікана ня выклікала. Ён амаль без сантымэнтаў занатоўвае варшаўскія „балячкі“ — праблемы з жыльлём, нізкія зарплаты, адзначае вялікую колькасьць добра апранутых людзей на вуліцах, але галоўнае для вандроўніка сталічнае месца — гэта савецкая амбасада, дзе ён, бавячы час з тымі, хто хацеў наведаць СССР або вярнуцца туды назаўсёды (як жа розьніліся тыя групы адна ад адной! — зазначае Нікан), чакае на візу. I толькі 21 ліпеня, у дзень, калі амэрыканскія касманаўты высадзіліся на Месяц, патрэбная пячатка была здабытая.
Наступны, чацьвёрты, разьдзел травэлёту носіць назоў „На Бацькаўшчыне"68.1 ён сам, і аповед пра спатканых у Ваўкавыску маці зь сястрою ды наведваньне там жа бацькавай і дзедавай магілак выклікае пытаньні што да біяграфіі аўтара, народжанага, паўтаруся, у Варшаве. Апошняя паводле часу біяграма, створаная дасьледнікамі, адказу таксама не дае69. Таму паставіўшы для сябе знак пытальніка на боцех, вернемся да тэксту.
24 ліпеня раніцай Нікан выехаў з Варшавы на Горадню. За вагонным вакном мільгацелі знаёмыя краявіды, якія нібыта нязначна зьмяніліся пасьля мяжы, але ў вандроўніка „сэрца сьціснулася, вочы самі заплакалі. Ці ж я зноў апынуўся ў Азіі?"70.
Нікан падрабязна апісвае сустрэчу зь сястрою. якую апошні раз бачыў 30 гадоў таму ў Крынках, з маці, стомленай даўгім чаканьнем на вуліцы; аглядае гаспадарку: два невялікія пакойчыкі з старой, набытай яшчэ аўтарам травэлёгу, мэбляю; куханька, прыбіральня ў двары, вада — з студні, тэлефон, электрычная пральня, лядоўня, піяніна й тэлевізар. I хоцьу тым самым памешканьні жыве яшчэ адна асоба, Нікан задаволены: у сваіх яму добра.
За дванаццаць дзён побыту, піша Нікан, пабачыў ён небагата (у Менск ехаць не дазволілі): калгасы, з п’янымі ды старымі, нястачу тавараў; адзначыў, што хоць беларускамоўныя газэты й ёсьць, і нават сваё
68 Беларус. №163. Лістапад 1970. С. 5. На адной газэтнай бачыне з травэлёгам выдрукаванае прысьвячэньне „Дарагому сябру Міколу — на 65 год жыцьця" за подпісам Алесь. Тое верш Алеся Салаўя, ахвяраваны Міколу Нікану. Дасьледнікам творчасьці Салаўя варта далучыць верш да паэтавай спадчыны.
69 Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі, Мінск, 2004. С. 430.
Беларус. №163. Лістапад 1970. С. 5.
тэлебачаньне, гаворкі беларускай амаль не чуваць, скрозь толькі расейская. I ўсё ж: „Гутаркам не было канца. Гасьцявалі ад душы. Гарэлку скрозь пілі шклянкамімужчыныйжанчыны. Сваё хвалілі й крытыкавалі, чужым цікавіліся. [...] Скажу навет, што цяпер наагул задаволеныя з жыцьця. Ня маюць яны вялікага апэтыту, іх цешыць навет маленькае палепйшньне ў жыцьці, і хаця жывуць сяньняшнім днём, маюць надзею на лепшую будучыню. Баяцца толькі вайны^1.
Пакідаючы Беларусь, Мікола Нікан занатаваў: „Вяртаўся ў іншы сьвет, дзе тыя самыя словы маюць іншы зьмест. Таму гэтак цяжка зразумецца... Гаворачы фармальна аб тым самым, разумеецца і ўяўляецца ўсё па-рознаму, па-свойму.Але дзякуючы розным кантактам сяньняшняга жыцьця, гэтыя розьніцы пачынаюць зьменшвацца^.
Дзіўным чынам разьдзел з травэлёгу, прысьвечаны наведаньню Беларусі, амаль не адрозьніваецца ад папярэдніх — і стылёва, і назіральнасьцю, і самарэфлексіямі. Магчыма, аўтар баяўся выказаць забагата, быць канкрэтным, занадта крытычным. Магчыма, з-за боязі пашкодзіць сваякам, імкнуўся пазьбягаць падрабязнасьцяў — і выказваньня пачуцьцяў. Так ці інакш, травэлёг выразна адлюстроўвае прысутнасьць нутранага рэдактара-цэнзара й фактычна нічога не дае чытачу дадатнага, што б той ня мог даведацца з савецкага друку.
Гэта робіцца асабліва відавочным пры апісаньні — пасьля выезду зь Беларусі ў Польшчу, наведаньня Прагі („У шматлікіх вокнах былі партрэтыДубчэка73 й Свабоды74, удэкараваныя чэхаславацкімі сьцягамі ды з надпісамі «Мы ўсе з вамі»“75'), Будапэшту, Вены, Рыму — сустрэчы з аднавайскоўцамі ў Монтэ-Касіна, дзе аўтар браў удзел у сьвяткаваньні 25-х угодкаў бітвы: „хочацца дадаць і колькі словаў пра 2-гі Корпус генэрала Андэрса, які, якхтосьці выразіўся, якМайсей Жыдоў з Эгіпту, дзякуючы амністыі й непаўторна спрыяльным абставінам,
71 Беларус. №163. Лістапад 1970. С. 5.
72 Тамсама.
73 Аляксандар Дубчэк (Alexander Dubcek, 1921—1992), чэхаславацкі палітычны дзеяч, асаблівую вядомасьць здабыўу 1968 г., пратэсіуючы супраць уводу савецкіх войскаў. Быў арыштаваны й выключаны з партыі ў 1970 г.
74 Людвік Свобада (Ludvik Svoboda, 1895—1979), чэхаславацкі нацыянальны герой падчас абедзьвюх сусьветных войнаў, пазьней — прэзыдэнт Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
75 Беларус. №165. Студзень 1971. С. 5.
звольненых із савецкіх канцлягераў, вывеў і тысячы Беларусаў — на Захад, на свабоду'^.
ІІасьля Італіі — Жэнэва (булачкі з малаком і гадзіньнікі для сябе й жонкі), Парыж, Лёндан. Два апошнія разьдзелы Ніканава травэлёгу — аповед пра Амэрыку (ЗША й Канаду). Вось тут ужо аўтар піша падрабязна, з імёнамі, дзень па дні — спатканьні зь беларусамі, службаў беларускай царкве ў Брукліне, бедным і брудным77, наведваньне беларускіх асяродкаў у Таронта, Дэтройце, Чыкага, Кліўлэндзе, і травэлёг робіцца падобным датэксту Вярбіцкага: розьніца толькі ў геаграфічных найменьнях. У якасьці культурніцкіх „пароляў" згадваюцца нью-ёрская падземка, Ніягарскі вадаспад, кітайскі гарадок у Сан-Францыска, дзе аўтар зьеў найбольшы ў сваім жыцьці банан, ,Дыснэйлэнд“ і Галівуд у Лос-Анджэлесе.
Адлятаючы да Ганалулу, Нікан падсумоўвае свае ўражаньні, як сам кажа, найперш беларускія, і скрушна задумляецца пра расьцярушанасьць беларусаў78, што ў сьвятле толькі апісанага ім падарожжа па грамадзкіх асяродках выглядае троху камічна.
Гэта была не апошняя вандроўка Міколы Нікана. Зь ліста да Паўлы Урбана, былога супрацоўніка „БацькаўшчыньГ, зь якім Нікан пасябраваў, выконваючы абавязкі кальпартэра газэты:
„20.об адлятаю самалётам да Эўропы. Буду толькі 4 тыдні ў Польшчы, дзе хацеў спаткацца зь сястрою з БССР (толькі ня ведаю, ці дазволяць ёй прыехаць да Польшчы, мне адмовілі прыехаць да яе) і братам з Канады, які мае спэцыяльна таксама туды прыляцець. Хачу таксама пабачыцца зь сябрамі, якія жывуць у Польшчы, ды наведаць Беласток і „Ніву“, а таксама др. Юрку Геніюша, сына Ларысы Геніюш, якую пазнаў, як 4 гады назад быў у БССР, і з таго часу зь ёю перапісваюся й высылаю ёй пачкі74.
3 Польшчы пляную ехаць цягніком да Лёндану, скуль адлячу да Нью-Ерку.А паколькіўжомаю ехаць цягніком, бяру білет з важнась-
* Беларус. №165. Студзень 1971. С. 5.
77	I Іікапава азначэньне — рыхтык радок зь вершу Генадзя Бураўкіна: „У брудным Брукліне ў Нью-Ёрку, дзе доля горкая жыве...“ (Полымя. 1994. №6. С. 5). Як тубылец Брукліну, мушу заўважыць, што, як і кожнае абагульненьне, падобная характарыстыка далёкая ад праўды.
78	Беларус. №169. Травень 1971. С. 4.
74	Знамянальна, штоўтравэлёгу Міколы Нікана няма ні слова празнаёмства з Ларысай Геніюш. Мо аўтар і яго апусьціў, каб не рабіць шкоды паэтцы?
цяй на з тыдні й паежджу па Заходняй Эўропе. Выскачу да Швэцыі й Нарвэгіі й буду вяртацца празДанію, Галяндыю дыБэльгію. Пляную затрымацца ў Кёльне, каб заскочыць да Р. Казака, потым да Мюнхэну — каб пабачыцца з Вамі, і праз паўдзённую Францыю да Гішпаніі, магчыма й Партугаліі, каб вярнуцца праз Парыж — да Лёндану.