Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
УАмэрыцы — таксама пляную быць 4 тыдні — каля 2 у USA і 2 у Канадзе ў брата ў Лёндане, Антарыё. Зь Лёндану (Антарыё) адлятаю даАўстраліі.
Так выглядае мой плян. Як будзе ў рэальнасьці, ня ведаю. Можа шмат зьменіцца ў залежнасьці ад сытуацый і магчымасьцяў. Фактычна — магу быць у дарозе даўжэй. Будзе, аднак, сумна самаму вандраваць.
Сябры адраджвалі ехаць. Пашто, гавораць, марнаваць грошы, якія так могуць быць патрэбнымі ў жыцьці пэнсіянэра? Вырашыў, аднак, паехаць. Апойіняя мая прыемнасьць іразьвітаньне са „старым сьветам" — нашым сьветам. Як шчасьліва вярнуся даАўстраліі, у ёй ужо буду дажываць да канца свайго жыцьця^.
Мікола Нікан шчасьліва вярнуўся ў Аўстралію, а вось дажываць шчасьліва не атрымалася; сталася так, што з падарожжамі ў яго паядналіся й самыя чорныя моманты жыцьця:
„Выбачайце за маёмаўчаньне. Праўда, два месяцы таму, пасьля свайго павароту з падарожжа, паслаў Вам прывітаньні. Але за гэты час у мяне зьмянілася жыцьцё. Пэўна, ужо ведаеце з газэтьР', што страціў Жонку, якая нагла памерла. Для нас усіх гэта было шокам. А для мяне асаблівым. Памерла ў маіх руках — нечакана. I хоць ад гэтага часу мінула столькі дзён, яяшчэ не вярнуўся да нормы, пачуваю сябе дрэнна. Жыву цяпер сам. А самаму — цяжка. Калі вярнуўся дадому пасьля падарожжа, так ужо цешыўся, што ўрэшце пачнем жыць больш спакойна й для сябе, што болый часу прысьвячу Жонцы, бо для яе не хапала часу. I толькі 22 дні былімы разам, толькі пачыналі крыху жыць для сябе. I так нагла скончылася.
Я ведаю, што гэта чакае ўсіх. Але гэта „ўсіх“ — уключна з сабою — зусім іначай значыць. Набірае значаньне толькі тады, калі датычыцца нас беспасярэдна, калі ўдарыць па нас. Ня цэнім, што
80	Ліст ад 29.05.1973. 3 архіву газэты „Бацькаўшчына“, што захоўваецца ў архіве БІНІМу.
81	A. К. Сьвятой памяці Лідыя Нікан // Беларус. №199. Лістапад 1973. С. 4.
маем. Пачынаем цаніць, калі страцім. Драбніцы, зусім часта няважныя рэчы забіраюць нам час і ўвагу. На жыцьцё не хапае часу. Таму бяда, шкада, крыўда, калі трацім назаўсёды найбліжэйшую Асобу, Сябра, Прыяцеля жыцьця"82.
Мінула колькі часу, і Мікола Нікан зноў піша да Паўлы Урбана:
„Выбачайце, што Вам не падзякаваўза Сьвяточныя віншаваньні. Зьбіраўся некалькі разоў пісаць — і не ўдалося. Калі пачынаў „будаваць“ сваё новае жыцьцё — магчыма, і ня меў часу. А калі сталася няшчасьце — 2 месяца таму83 — таксама ня змог. 33 дні быў у шпіталі, 22 дніў дачкі, дзе„адпачываў“, вяртаўся да сябе, кабяк найхутчэй узяць сябе ў рукі. I памаленьку бяру.
Праўда, усё тут прыпамінае нядаўна мінулае, а перадусім тое, што мела быць, таму часта цяжка паўстрымаць і сьлёзы. Але з другога боку, тут, дзе пражыў толькі год, змушаны абставінамі, лягчэй стацца самастойным, незалежкым, што так важна ёсьць у маім сёньняшнім жыцьці.
Ужо хаджу, нават і далей па закупы (блізка). Але ўчора паехаў цягніком аж на могільнік, дзе крыху паплакаў, але й супакоіўся й вярнуўся крыху мацнейшым. Сяньня езьдзіў зь сябрам да шпіталя, каб зрабіцьХ-рай^левайрукі, якую яшчэ нашу нахустцы. 20.05 маю зноў быць у шпіталі ў доктара, які агледзіць мяне й скажа, што будзе далей. Баюся, каб яшчэ раз не ламалі руку, бо кепска зрастаецца. Але можа абыдзецца без апэрацыі. Даволі было турботаў.
3 газэты85 Вы даведаліся абмаім — нашым — няшчасным выпадку. Паўтараць ня буду, толькі дадам колькі сказаў „уступных“.
Перад Калядамі прыпадкова пазнаёміўся з украінкай — Ірэнай. МужЯе згінуў 4 гады таму ў калеёвай катастрофе, у час працы, як рабіў зь сябрам інжынэрам плян масту, які меў быць пабудаваны. Мела сына, які для Яе быў усім. Калі, аднак, ён вырашыў ажаніцца, што прыняла з радасьцю, адначасна пачала думаць і пра сябе. Нашае спатканьне — падобныя абставіны, шмат, шмат супольнага — хут-
82 Ліст да Паўлы Урбана ад 12.12.1974.3 архіву газэты „Бацькаўіпчына“, што захоўваецца ў архіве БІНІМу.
83 17 031975 г.
84 Х-гау (анг.) — рэнтген.
85 А. К-а. Трагічны выпадак зь сям’ёй Міколы Нікана // Беларус. №217. Травень 1975. С. з.
ка зблізіла нас. Вырашылі пайсьці адной дарогай. Нашыя дзеці, сябры, найбліжэйшыя кроўныя цёпла падтрымалі. Iмы 15 сакавіка ў прысутнасьці нашых дзяцей як сьведкаў скромна аформілі нашае сужэнства.Два дні пражыліўмаім Прыпынку86, каб потым перайсьці даЯе дому, лепшага за мой, а ў маім меў тымчасам жыць Яе сын. 17.03. выбраліся самаходам, які перад 2 тыднямі купілі, які Ірэна сама выбірала й так добра сябе ў ім пачувала, на некалькі дзён у горы. На паўдарогі пасьля 4 гадзін вольнай і асьцярожнай язды спаткала нас катастрофа. Як сталася — да сяньня ня ведаю.
Я апынуўся ў шпіталі, а Ірэна, хоць нярушаная, ад шоку хіба, памерла на сэрца й 21.03 была пахаваная побач маёй першай жонкі, Ліды, якой хоць ня знала, моцна палюбіла, магілайЯе апекавалася й калісь, можа й прыпадкова, сказала: Тут будзе й маёмесца. Так і сталася.
Пэўна — шмат перажыў. Сабачылёс. Калі было ўжо так добра — нагла ўсёзьмянілася. Цяпер трэба пагадзіцца й з гэтым^7.
На тры гады раней за Міколу Нікана, у годзе Сядуравага падарожжа ў Сьвятую Зямлю, 4 ліпеня 1966 г., іншы эмігрант, Дыянісый (Дзяніс?) Маркавіч Гарбацэвіч, 1895 году нараджэньня88, узышоў на савецкі карабель „Аляксандар Пушкін“. Канцавым прыпынкам была Беларусь, а вынікам падарожжа сталася кніга ,Два месяцы ў гасьцях у калгасьнікаў"89.
Аднак спачатку троху перадгісторыі, неабходнай для разуменьня постаці аўтара кнігі й — шырэй — ранейшай, даваеннай эміграцыі, пра якую С. Станкевіч ваўласным травэлёгу выказаўся наступным чынам:
„Старая ж беларуская эміграцыя — а яе ў цэлай Амэрыцы некалькі мільёнаў — для беларускае нацыянальнае справы зусім страчаная. Яе твораць людзі, што прыбылі ў Амэрыку яшчэ перад першай сьветавой вайной, у бальшыні — адзін-два дзесяткі гадоў перад ёю, калі беларуская нацыянальная сьведамасьць яшчэ або не пранікла, a калі дзе й пранікла, дык яшчэ не замацавалася ў шырокіх народных
86 Так Мікола Нікан называў сваю хату.
87 Ліст да Паўлы Урбана ад 16.5.1975 г. 3 архіву газэты „Бацькаўшчына", што захоўваецца ў архіве БІШМу.
88 Памёр у 1986 г.
89 Горбацевнч Д. Два месяца в гостях у колхозннков. (Заметкн амернканского турнста.) С 22 нллюстрацнямн. Нью-Йорк, 1967. — 16о с.
масах. Гэтыя людзі, прыбыўійы ў Амэрыку, вызначалі сваю прыналежнасьць паводле веравызнаньня: праваслаўныя лічылі сябе Расейцамі, каталікі — Палякамі. Трэба з асаблівым націскам падчыркнуць, што расейская й польская эміграцыі ў Амэрыцы разбудавалі тут шырокае й буйнае нацьіянальнае жыцьцё ў вельмі вялікай меры на базе дзейнасьці й матэрыяльнай помачы нацыянальна нясьведамай старой беларускай эміграцыі^.
Згодна з падлікамі расейскага гісторыка Э. Нітабурга, з і86о-х гг. да 1914 г. у ЗША ггрыехалі каля 8оо тысячаў беларусаў; у 1920 г. у адным штаце Нью-Джэрзі жылі 36 тысячаў. Ён таксама прыводзіць словы амэрыканскага дасьледніка Б. Кайпэла, які меркаваў, што ня менш за 50% эмігрантаў з Расейскай імпэрыі насамрэч былі беларусамі9’.
Гэтая хваля зрабіла нашмат больш за будаўніцтва цэркваў і касьцёлаў для расейцаў і палякаў; дастаткова згадаць адзін толькі СьвятаТроіцкі манастыр у Джорданвіле (штат Нью-Ёрк), цэнтар рэлігійнага жыцьця Расейскай Праваслаўнай Царквы за мяжой, заснаваны беларусам архімандрытам Панцеляймонам (Ніжнікам)42.
Іншым цэнтрам была ды ёсьць (бо існуе й сёньня) Фарма РООВА93. Русское обьедйненное обіцество взаймопомойуз s Амерйке (скарочана — РООВА) паўстала 9—10 кастрычніка 1926 г. у Філадэлфіі на сходзе расейскіх арганізацыяў узаемадапамогі. У яе ўвайшлі таварыствы з Чыкага, царкоўнае брацтва зь Нью-Ёрку ды іншыя, пераважна расейскія, таварыствы44, закладзеныя яшчэ ў 1892—1918 гг.
Асноўныя прынцыпы РООВА — аб’яднаньне на глебе эканамічнай узаемадапамогі ды культурна-асьветніцкая праца (палітычная й рэлігійная дзейнасьць выключаліся). У адным з пунктаў статуту абумоўлівалася, што сябрамі таварыства могуць быць асобы „расейска-славянскага паходжаньня", хоць аддзелам на месцах дазвалялася прымаць і
90 Бацькаўшчына. №6 (442). 8 лютага 1959. С. 2.
ч' НнтобургЭ. Русскне вСША. йсторня нсудьбы. 1870—1970. Этнонсторнческмй очерк. Москва: Наука, 2005. С. 380.
92 Л. Ю. Беларускія магілы ў Джарданвіле // Беларус. № 520. Травень 2006. С. 7.
п Зьвесткі пра РООВА й сябраў таварыства ўзятыя з кнігі: Березннй Т. Русскнй мужнк н водородная бомба. Характернстнка русского крестьяннна н его отношенне к войне. Нью-Йорк, 1958. — 255 с.
w Было й карпата-русінскае.
неславянаў. А вось у Цэнтральны Камітэттаварыства маглі быць вылучаныя толькі славяне.
У1934 г. У штаце Нью-Джэрзі, у мястэчку Касьвіл95 (за 6о міляў ад Нью-Ёрку) таварыства набыло 1440 акраў зямлі з закінутымі будынкамі — месца будучай Фармы. Зь цягам часу тут паўсталі дачы, рэстарацыя, моладзевы клюб, танцавальная заля, дом для пэнсіянэраў, бібліятэка імя Лява Талстога, парк, помнік Аляксандру Пушкіну. Ёсьць і могіл кі Сьвятога Ўладзімера, дзе пахавана ці мала беларусаў, сярод якіх і такія ведамыя беларускаму эміграцыйнаму грамадзтву, як Аляксандар Асіпчык96.
Беларусы адыгрывалі даволі значную ролю ў жыцьці таварыства. Вось адзінкі — каго называлі „апірышчам" РООВА.
Міхась Лазарэвіч нарадзіўся пад Менскам, у вёсцы Слабодка. Сын заможных бацькоў, ён атрымаў неблагую адукацыю. У1913 г. прыехаў у Амэрыку, скончыў курсы бухгальтараў, заснаваў уласную фірму вытворчасьці й продажу мэблі. Быў старшынём РООВА на працяіу 12 гадоў: 1937-і945 і 1952~1954, актыўна друкаваўся ў часопісе „Русскнй Вестннк"97.
Народжаны пад Слуцкам Антон Крывулька падчас расейска-японскай вайны й пасьля яе працаваў на сібірскай чыіунцы. Прыехаўу ЗПІА ў 1907 г., а ў 1908 г. стварыў першае братэрства ў Бронксвіле98, запачаткаваў Славянскае таварыства, заклаў школу расейскай мовы для дзяцей і дарослых, арганізаваў набыцьцё Расейскага народнага дому. Ніводнае пачынаньне ў РООВА не абыходзілася безь ягонага ўдзелу.
Антон Плюта (нар. 15.02.1888 у вёсцы Курдзякі Вялейскага павету), Сьцяпан Янцэвіч (нар. 20.10.1893 у вёсцы Жураўцы Алынанскага павету) — гэтатолькітыя, праякіхльгадакладнасказаць, штояныбеларусы.
Сваё, апрычонае бачаньне гэтых беларусаў, адрознае ад Станкевічава, было ў Юркі Віцьбіча. Ён пісаў у БІНІМ: