Запісы 32
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
У дадатак да аналітычнай часткі гісторыю БККА. ілюструюць успаміны Барыса Кіта, Лёнгіны Брылеўскай, Лёлі Касоўскай, цікавае ліставаньне дзеячаў арганізацыі, афіцыйныя дакумэнты. Надзвычай карысныя для дасьледнікаўтаксама бібліяграфія артыкулаў часопісу „Беларуская Думка“ ды біяграфічныя зьвесткі дзеячаў Камітэту, пададзеныя ггры канцы кнігі.
Кніга „Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі", несумненна, важны ўнёсак у айчыннае эміграцыязнаўства. На жаль, праз вузкасьць сваёй назвы (як і раней праца Яна Максімюка) кніга ўспрымаецца разьлічанай выключна на адмыслоўцаў, і каштоўныя зьвесткі з гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША па-за дзейнасьцю заяўленай у назьве кнігі арганізацыі могуць выпасьці з поля ўвагі аматараў эміграцыязнаўства.
я. с.
СасноўскіЗ. Гісторыя беларускіхмузычныхуплываў. Мінск: Медысонт, 2009. — 140 с.
„Беларуская музыка, якая мае багатую гісторыю, у розныя пэрыяды ўплывала на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў“, — пачынае сваю кнігу Зьміцер Сасноўскі. У гэтай працы музыка й музыказнаўца сыстэматызаваў згаданыя ўплывы ў розных кірунках. Асобна разглядаюцца: выезд беларускіх музыкаў на працу за мяжу, беларускія
інструмэнты й фальклор у кулыуры іншых народаў, беларускія нотныя матэрыялы за мяжой, вядомыя кампазытары й артысты беларускага паходжаньня, беларускі фальклор у творах вядомых кампазытараў, атрыманьне адукацыі ў Беларусі замежнікамі, прафэсійныя музыкі беларускай эміграцыі XX ст. У сямі разьдзелах кнігі падаецца багаты фактычны матэрыял. Тут можна знайсьці цікавыя зьвесткі пра беларускіх музыкаў часоў ВКЛ, якія выступалі пра дварах эўрапейскіх манархаў, пра прыклады выкарыстаньня беларускіх фальклорных матываўутворах сусьветнавядомых кампазытараў Людвіка ван Бэтховэна, Фрэдэрыка Шапэна, Мадэста Мусаргскага й іншых. Аўтар узгадвае пра беларускія карані Станіслава Манюшкі, Міхаіла Глінкі, Дзьмітрыя Шастаковіча й шмат каго яшчэ.
Сабраная й сыстэматызаваная аўтарам багатая фактура ўражвае сваёй разнастайнасьцю. Кніга Зьмітра Сасноўскага выступае як вяртаньне Беларусі яе творцаў, своеасаблівая „контрапрыватызацыя", што супрацьстаіць „захопу" беларускай кулыурнай спадчыны суседзямі. I ў гэтым сэнсе патрэба такога выданьня даўно насьпела, і ягонае ідэалягічнае значэньне на сёньня, магчыма, перавышае навуковую вартасьць.
Разам з тым, не пазбаўленая кніга й пераболыдваньняў. Так, да кампазытараў беларускага паходжаньня аднесены Ўладзімер Мулявін, чый унёсак у беларускую культуру, несумненна, неацэнны, але этнічнае расейскае паходжаньне ад гэтага не зьмяняецца.
Важна адзначыць той факт, што шмату кнізе Зьміцер Сасноўскі абапіраецца на дасьледаваньні, праведзеныя беларускімі эміграцыйнымі кампазытарамі, асабліва Міколам Куліковічам і Алесем Карповічам.
Асаблівую цікавасьць выклікае разьдзел „Прафэсійная музыка беларускай эміграцыі XX ст.“. Гэта адна зь нешматлікіх спробаў сыстэматызацыі матэрыялу адносна музычнай спадчыны беларускай эміграцыі. Сярод названых тут творцаў — Вячаслаў Сэлях-Качанскі, Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч, Алесь Карповіч, Эльза Зубковіч, Пётра Конюх і іншыя. Крыху дзіўна, што праўда, у гэтым шэрагу бачыць імя кліўлэндзкай дзяячкі Ірэны Каляды-Сьмірновай у якасьці прафэсійнай сьпявачкі. Аднак сама пастанова праблемы існаваньня беларускай эміграцыйнай музычнай культуры мае вялікае значэньне.
Кніга Зьмітра Сасноўскага выглядае як добрае падсумаваньне гісторыі разьвіцьця беларускіх музычных уплываў у сьвеце. Яна можа стацца штуршком для вывучэньня беларускіх мастацкіх, літаратурных і іншых уплываў. Асэнсаваньне неабходнасьці такіх дасьледаваньняў відавочна спрыяе ўмацаваньню беларускай нацыянальнай ідэнтыч-
насьці і ўсьведамленьню беларускай культуры як важнай часткі сусьветнай культуры.
Я. С.
Хмара С. Рабінавы хмель: Выбраныя творы. Менск: Кнігазбор, 2009. — 212 с.
У гісторыі беларускай эміграцыі асоба Сяргея Сіняка-Хмары неадназначная. Сярод дзеячаў-эмігрантаў паваеннага часу ён быў адным з найбольш вядомых і найменш „любімых". Праз сваю крытыку палітычнага расколу й яго ўдзельнікаў ды імкненьне стварыць г. зв. „трэцюю сілу“ на эміграцыі ён здолеў настроіць супраць сябе прыхільнікаў і Рады БНР, і БЦР. I нягледзячы на гэта, ягоную газэту „Беларускі Голас“ і часопіс „Баявая Ўскалось“, што выдаваліся ўТаронта, чыталі беларусы ў розных краінах. Акрамя таго, Сяргей Хмара актыўна займаўся рэпрэзэнтацыяй беларусаў і Беларусі ў Канадзе й вёў даволі шырокае ліставаньне. На жаль, архівы дзеяча на сёньня яшчэ не даступныя беларускім дасьледнікам. Магчыма, менавіта гэтая акалічнасьць паўплывала на такія сьціплыя зьвесткі пра дзейнасьць Сяргея Хмары на эміграцыі ў прадмове да ягонага першага пасьля сьмерці зборніка, выдадзенага на Бацькаўшчыне.
Аўтар прадмовы Сяргей Чыгрын наладзіў ліставаньне зь дзеячам яшчэ пры ягоным жыцьці, і гэтыя лісты Хмары таксама ўвайшлі ў зборнік. Слонімскі дасьледнік пастараўся аднавіць асноўныя моманты біяграфіі героя. Насуперак уласным сьведчаньням Сяргея Хмары краязнавец сьцьвярджае, што той нарадзіўся не ў Адэсе, і ня ў Пінску, а ў вёсцы Казлоўшчына Слонімскага павету Менскай вобласьці. У 1920-х юнак стаў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады й ствараў яе гурткі на Слонімшчыне. У 1930 г. Сяргей Сіняк — сакратар Пасольскага клюбу „Змаганьне" ў Пінску, пазьней — інструктар Галоўнай управы Таварыства беларускай школы ў Вільні. Адначасова ён займаўся літаратурнай творчасьцю. Першыя зборнікі ягонай паэзіі й прозы загінулі, але ў 1939 г. у Вільні пабачыла сьвет кніга „Жураўліным шляхам“, падпісаная псэўданімам Хмара.
У часе Другой сусьветнай вайны Сяргей Сіняк-Хмара трымаў краму ў Слоніме, дзе прадаваў беларускія выданьні, працаваў у газэце „Слонімскі кур’ер“, арганізоўваў аддзел Беларускай самапомачы...
Нацыянальная дзейнасьць яго не заставалася па-за ўвагай уладаў. У выніку цягам свайго жыцьця Сяргей Сіняк-Хмара адседзеў каля н
гадоўутурмах, арыштоўваўся й пры паляках, і пры саветах, і пры немцах. У1944 г. ён апынуўся ў Нямеччыне, адкуль пазьней перабраўся ў Канаду.
На жаль, кароткая прадмова ўтрымліва толькі накід біяграфіі Сяргея Хмары, чый жыцьцёвы лёс, у тым ліку й дзейнасьць на эміграцыі, патрабуе адмысловага сур’ёзнага дасьледаваньня. Таксама спэцыяльнага вывучэньня вартая й творчая спадчына гэтага дзеяча.
Паводле словаў укладальніка, „Рабінавы хмель“ зьяўляецца найбольш поўным зборам твораў Сяргея Хмары. Тут пададзеныя як паэзія, гэтак і проза ды публіцыстыка. Частка тэкстаў была ўзятая з ранейшых выданьняў „Жураўліным шляхам" (1939)> »Мы“ (1949), ,Аб багох крывіцкіх сказы“ (1986), іншыя — з часопісаў „Калосьсе", „Баявая Ўскалось“ ды газэты „Беларускі Голас“. Акрамя таго ў зборніку апублікаваныя цікавыя фатаздымкі зь сямейнага архіву.
Можна спадзявацца, што зборнік „Рабінавы хмель“ стане важным стымулам для вывучэньня жыцьця й дзейнасьці Сяргея Хмары.
Н.Г.
У Беларускім інстытуце навукі й мастацтва выйшлі наступныя кнігі:
у “Бібліяграфічнай сэрыі”:
1. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Нью Ёрк, 1985. — 350 с.
2. Byelorussian Statehood. New York. 1988. — 398 p.
3. Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью Ёрк, 1989. — XXVIII +283 с.
4. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том I. Кн. 1—2. Вільня—Нью Ёрк—Менск—Прага, 1998. — 1721 с.
5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Нью Ёрк—Менск, 2002. — XXXIII+570 с.
6. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Нью Ёрк—Менск, 2003. — ХХІІ+582 с.
7. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography — Periodicals = Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Бібліяграфія — Часапісы, газэты. New York, 2004. — ХХ+152 с.
8. Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography / Published by Belarusian Institute of Arts and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York — Warsaw, 2006. — XVI+841 p.
y сэрыі “Гісторыя эміграцыі”:
1. Ян Максімюк. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950)Нью Ёрк—Беласток, 1994. —196 с.
2. Янка Запруднік. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью Ёрк, 2002. — 510 с.
3. Лявон Юрэвіч. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус” (1947—2000). Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 8).
4. Барыс Рагуля. Беларускае студэнцтва на чужыне. Выданьне другое, выпраўленае і дапоўненае. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 188 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. іо).
5. Алег Гардзіенка. Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск, 2009. — 428 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 16).
6. Юры Гарбінскі. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: перыёдыка, графічныя друкі 1945—2005. Нью Ёрк—Варшава, 2009. — 884 с. + CD.
рыхтуецца да друку:
7. Зьміцер Саўка. Гісторыя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (1949—1999).
у сэрыі “Беларускія паэты й пісьменьнікі”:
1. Натальля Арсеньнева. Між берагамі: Выбар паэзіі. Нью Ёрк— Таронта, 1979. — ХХХІХ+350 с.
2. Алесь Салавей. Нятускная краса: Збор твораў. Нью Ёрк—Мэльбурн, 1982. — XVI+373 с.
3. Аляксандра Саковіч. У пошуках праўды: Апавяданьні й аповесьці. Нью Ёрк—Кліўлэнд, 1986. — 254 с.
4. Міхась Кавыль. Міжагнёўе: Выбраныя творы. Нью Ёрк, 1990. — ХХІ+344 с.
5. Уладзімер Дудзіцкі. Напярэймы жаданьням: Збор твораў. Нью Ёрк, 1994. — ХХІХ+312 с.
6. Мікола Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай: Апавяданьні. Нью Ёрк, 1995. — XXXV+299 с.
7. Юрка Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Нью Ёрк, 1996. — XVI+397 с.
8. Архіўная кніга / Аўтар-укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью Ёрк, 1997. — 446 с.
9. Лявон Крывічанін. Беларусізацыя пад №... Нью Ёрк, 1998. — 164 с.
іо. Лявон Юрэеіч. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ёрк, 1999. — 360 с.
11. Антпон Адамовіч. Творы. Нью Ёрк, 2003. — XXXIV+764 с.
12. Урачысгасьць у садзе: Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя / Укладаньне і прадмова Ванкарэма Нікіфаровіча. Менск: Медысонт, 2007. — 536 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 14).
рыхтуецца да друку: