Запісы 32
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
боку, абвінавачаньне ў ваенных злачынствах, што ня маюць тэрміну даўніны, — вельмі сур езная справа, да якой і ў заходніх краінах ставіліся адпаведна. I калі падаваліся доказы такіх злачынстваў, эмігрантаў пазбаўлялі грамадзянства, судзілі й г. д. Прыклады гэтага можна знайсьці і ў асяродзьдзі беларускіх эмігрантаў на Захадзе. Аднак гэтая зьява адзінкавая. Наадварот, даволі шмат прыкладаў, калі эмігранты ваеннай хвалі ў 1970—1980-х прыяжджалі ў Савецкі Саюз, сустракаліся з сваякамі й ніяк не перасьледаваліся. Варта таксама адзначыць, што „калябаранты" ня могуць быць „былымі", бо факт супрацоўніцтва ня мае часавай зьменнасьці.
Вольга Коваль, можа й несьвядома, ідзе сьледам за сумнавядомым Джонам Лёфтусам, які ў 1980-х у пошуках сэнсацыяў ужо спрабаваў абвінаваціць беларускіх эмігрантаў у ЗША ў ваенных злачынствах. Між іншага, аргумэнтацыя ўяго пры гэтым была больш пераканаўчая, чым у беларускай дасьледніцы, хоць таксама, як і ў яе выпадку, грунтавалася на кепскім валоданьні фактычным матэрыялам.
На тэзе пра супрацоўніцтва з фашыстамі грунтуецца й наступная выснова Вольгі Коваль: праз гэтае супрацоўніцтва беларусаў вэрбавалі заходнія спэцслужбы для вядзеньня антысавецкай прапаганды на старонках сваіх пэрыёдыкаў і за гэта іх фінансавалі. Сьмелае сьцьверджаньне яшчэ меней за папярэднія аргумэнтуецца ў працы. Прыкладам, на с. 75—76 дасьледніца падае некалькі сказаў з артыкулу „Збройныя сілы эўрапейскіх дзяржаў" у часопісе „Незалежная Беларусь“, што самн па сабе досыць тыповыя для сьветапогляду эмігранта часоў Другой сусьветнай. На падставе ж прыведзенага тэксту аўтарка сьцьвярджае: „Дадзеная цытата выдатна адлюстроўвае псыхалягічны настрой гэтых людзей у час „халоднай вайны“. СССР апісваецца як вораг і агрэсар, які мае сваіх сатэлітаў і ўяўляе пагрозу для капіталістычных краін з рыначнай эканомікай. Менавіта з пачаткам „халоднай вайны“ зноў зьявілася патрэба ў прапагандысцкай дзейнасьці эмігрантаў, якія сталі вялікай групай насельніцтва краін Заходняй Эўропы і Амэрыкі. Для прапаганды сярод эмігрантаў з Савецкага Саюза пачалі актыўна выкарыстоўваць былых прапагандыстаў, якія працавалі з нацыстамі імелі ўжо багаты вопыт. Менавіта на старонках пэрыядычнага эмігранцкага друку можна ўбачыць пераемнасьць мэтадаў нямецкай і пасьляваеннай прапаганды“. Згаданую пераемнасьць Вольга Коваль бачыць у крытыцы Савецкага Саюзу, а таксама публікацыі матэрыялаў з гісторыі й культуры Беларусі. Іншых мэтадаў, якія б перанялі эмігранты з ваенных часоў, у дасьледаваньні знайсьці немагчы-
ма. Але ці была сама тая пераемнасьць, аўтарка даказаць няздольная, яна толькі сьцьвярджае наяўнасьць такой пераемнасьці — і ўсё.
Выдатным прыкладам аргумэнтацыі й стылю, што выкарыстоўваецца ў кнізе, можа быць наступная цытата: „Эміграцыйныя пэрыядычныя выданьні з нумара ў нумар намагаліся пераканаць чытачоў у антысавецкіхмеркаваньнях. Незалежна ад групы, на якую быліразьлічаны газэта ці часопіс, можна было крытыкаваць жыцьцё ў Савецкай Беларусі, узьняць нацыянальнае пытаньне. Пры гэтым неабходна адзначыць, што палітычная крытыка на старонках прэсы была выключна аднабаковая, нельга гаварыць пра абёктыўныя погляды аўтараў прэсы эмігрантаў, бо яны не ўспаміналі пра нэгатыўныя моманты дзейнасьціўрадаў заходніх краін, а бясконца ганьбілі абсалютна ўсё ў Савецкім Саюзе. Пра тое, што гэтая прэса была палітычным заказам заходніх спэцслужбаў, сьведчыць аднабаковасьць, ідэалізацыя заходняга ладу жыцьця й палітыкі“ (с. 77).
Дасьледніца эміграцыі нават усьвядоміць ня можа, што антысаветызм быў натуральна сфармаваным сьветапоглядам ваеннай эміграцыі, большасьць прадстаўнікоў якой на сабе змаглі адчуць „перавагі“ сацыялістычнага ладу жыцьця. Што ніякім спэцслужбам ня трэба было рабіць адмысловую замову „на антысавецкую прапаганду“ беларускім пэрыёдыкам, бо й іх выдаўцы, і чытацкая аўдыторыя насамрэч ужо былі антыкамуністамі. Да таго ж, большасьць зь іх сапраўды былі ўдзячныя дэмакратычным краінам, дзе яны апынуліся воляй лёсу, за прытулак і магчымасьць працаваць і ўладкоўваць сваё жыцьцё. Таму асаблівай крытыкі заходняга дэмакратычнага ладу жыцьця ў беларускіх пэрыёдыках ня знойдзеш.
Далей жа аўтарка працягвае свае развагі наступным чынам: „Выдаўцы пэрыёдыкі для падмацаваньня сваёй прапагандысцкай лініі часта выкарыстоўвалі пэўныя тэмы з гісторыі Беларусі ці біяграфіі палітычных дзеячаў, паэтаў, пісьменьнікаў. Вядомай падзеяй з Найноўшай гісторыі Беларусі стала Слуцкае паўстаньне. [...] Зразумела, аб тым, кш гэта паўстаньне было арганізавана і падтрымлівалася, Л. Рыдлеўскі і яго аднадумцы з эміграцыі нічога не гаварылГ' (с. 77). Як кажуць, no comments.
Замоўленую антысавецкую прапаганду бачыць Вольга Коваль ня толькі на старонках грамадзка-палітычных выданьняў, але і ў маладзёжных, рэлігійных. Характарыстыка апошніх, як звычайна, без прыкладаў канкрэтных матэрыялаў, выглядае сюррэалістычна для чалавека, які хоць крыху знаёмы з гэтай катэгорыяй эміграцыйных вы-
даньняў: „Аднйк на старонках рэлігійнага друку вялася актыўная крытыка Савецкага Саюзу. Рэлігійныя пэрыядычныя выданьні мелі пастаянных чытачоў, попыт на такія газэты і часопісы быў заўсёды, нягледзячы на тое, што колькасьць вернікаў абмяжоўвалася (незразумела кім. — Н. Г.У Тэму крытыкі атэізму ў СССР, дзяржаўнага ладу жыцьця насельніцтва, крытыкі зьнешняй і ўнутранай палітыкі выдаўцы пэрыядычныхрэлігійных выданьняў аб’ядноўвалі з навінамі парафій, тлумачэньнямі Бібліі, пропаведзямі, жыцьцяпісамі сьвяшчэньнікаў і аповедамі пра сьвятых. Палітыка ірэлігія на старонках такой прэсы аб’ядноўваліся з тугой па радзіме“ (с. 107). I далей. „Нягледзячы на спэцыфіку асноўнай тэматыкі, рэлігійныя выданьні падтрымлівалі агульную палітычную лінію беларускай дыяспары. Іх фінансаваньне ішло са сродкаў парафій. Цэрквы і касьцёлы (цікава, якія беларускія касьцёлы на эміграцыі аўтарка ведае. — Н. Г.) мелі магчымасьць фінансава падтрымаць рэлігійную прэсу, аднак неабходна падкрэсьліць заангажаванасьць і ідэалягічную накіраванасьць дадзенай пэрыёдыкі, што дазваляе меркаваць пра іншыя крыніцы грашовых паступленьняў" (с. по—ш).
Тэма фінансаваньня пэрыядычных выданьняў беларускай эміграцыі чырвонай ніткай праходзіць праз дасьледаваньне Вольгі Коваль. Пры чым, кожны раз згадваючы гэтае пытаньне, аўтарка расьпісваецца ва ўласнай няздольнасьці адказаць на яго, а таму яе аргумэнты выглядаюць проста бездапаможна. Напрыклад, „важным для дасьледаваньня ролі беларускамоўнай эмігранцкай пэрыёдыкі зьяўляецца пытаньне фінансаваньня выданьняў. Самі эмігранты ў сваіхмэмуарах і дасьледаваньнях абавязкова падкрэсьліваюць прынцып самазабесьпячэньня газэт і часопісаў — збор сродкаў праз падпіску.[...]
Відавочна, што выданьні мелі частку сродкаў дзякуючы падпісцы, аднак цяжка сьцьвярджаць, што ўсе выданьні маглі выходзіць толькі за грошы падпішчыкаў, бо колькасьць газэт і часопісаў вялікая для адносна невялікай колькасьці членаў беларускай дыяспары. Але можна меркаваць, што ва ўмовах „халоднай вайны“ фінансавыя сродкі паступалі і ад спэцыяльных службаў з мэтай прапаганды супраць СССР. На сёньняшні дзень дакладныя дакумэнты па дадзеным пытаньні знайсьці дастаткова складана, паколькі большасьць зь іх засакрэчана ці наогул зьнішчана. В. Кіпель у кнізе „Беларусы ў ЗША“ пазначае, што шлях падпіскі быў не адзіным сродкам утрыманьня пэрыядычньіх выданьняў: „Зрэдзьчас некаторыя выданьні атрымалі датацыі, але гэта былі нязначныя сумы“. Аўтар суб’ектыўна ана-
лізуе падзеі, бо сам быў іх сьведкам і ўдзельнікам, таму не ўдакладняе крыніцу датацый і не прыводзіць прыклады «нязначных сум»“(с. Т1~ 78). I падобныя высновы й заўвагі сустракаюцца ў кнізе рэгулярна.
Гэта развагі дасьледніцы, якая не працавала з эмігранцкімі архівамі, і тым ня менш робіць высновы пра адсутнасьць там інфармацыі пра фінансаваньне выданьняў. Да таго ж, яна ня ведае пра тое, што ў заходніх краінах існуе грамадзянская супольнасьць, і што некаторыя грамадзкія фонды падтрыманьня ўцекачоў ці этнічных групаў (у межах палітыкі шматкультуралізму) маглі вылучаць грошы асобным нацыянальным выданьням эмігрантаў. Аднак, па-першае, такая падтрымка была нерэгулярная, а па-другое, беларусы не былі такой колькаснай і ўплывовай групай эмігрантаў, як палякі, украінцы, расейцы, каб стала прэтэндаваць на згаданую падтрымку, зрэшты, як і на тую пільную ўвагу да сябе спэцслужбаў, пра якую так шмат і бяздоказна гаворыць Вольга Коваль.
Несумненна, нельга сьцьвярджаць, што беларускія эмігранты зусім ня мелі ніякай сувязі з заходнімі спэцслужбамі. Ёсьць прыклады такіх кантактаў розных дзеячаў, Людвіка Зарэчнага, Дзьмітрыя Касмовіча й інш., дый прыведзены ў кнізе прыклад Цімоха Вострыкава нельга пакідаць без увагі. Толькі вось высновы, зробленыя на яго падставе аўтаркай, занадта шырокія. Так, на с. 78 пасьля згадкі фінансавай матывацыі ўдзелу Вострыкава ў дэсанце на беларускую тэрыторыю й таго, што свае грошы ён завяшчаў Радзе БНР, робіцца выснова: „Прыведзеныя факты пацьвярджаюць зьнешняе фінансаваньне як цэнтраў эміграцыі, так і прэсы (незразумела, чаму прэсы. — Н. Г.). [,..]На сёньняшні дзень фактычна немагчыма дакладна ўстанавіць схемы фінансавай залежнасьці арганізацый беларускай эміграцыі ад спэцслужбаў заходніх краін. Аднак дадзены прыклад зьяўляецца толькі невялікай часткай дастаткова складанага мэханізму фінансаваньня разьведкамі ўрада БНР, паколькі дадзены мэханізм распаўсюджваўся і на іншыя арганізацыі беларусаў". Пры чым ніякія іншыя арганізацыі, фінансаваныя такім чынам, болыіі ня згадваюцца.
Высновы Вольгі Коваль грунтуюцца на няведаньні кантэксту эміграцыйнага жыцьця на Захадзе. Таму яе развагі пра фінансаваньне пэрыёдыкаў часам выглядаюць проста сьмешна. „Першыя нумары часопіса „Наперад!" былі невялікія па абёму (у сярэднім 14 старонак), пачынаючы з восьмага нумара выданьне кардынальна зьмянілася: стала выходзіць у каляровай вокладцы на 40 старонках. Неабходна ўдакладніць, што за такі кароткі час часопіс ня мог стаць лепшым
па якасьці толькі за сродкі падпісчыкаў. Пра зацікаўленасьць у яго выданьні іншых структур ускосна можа сьведчыць наступная падзяка: „Рэдакцыя часопіса „Наперад!“ і скаўцкая група ,Дванаццаткі“ выказваюць адміністрацыі Трэнінг-Цэнтру ў Таўнгіл, а асабліва сп. Браўну і Сусі, за вялікую дапамогу, якую яны аказалі ў выпуску гэтага нумару, шчырую падзяку". Сёньня цяжка ўстанавіць, якую дапамогу аказвалі пералічаныя асобы, аднак такая падзяка ўказвае на адну з крыніц фінансаваньня беларускай эмігранцкай пэрыёдыкі“ (с. іоі). Згаданы ў цытаце Трэнінг-Цэнтар зьяўляецца ня нейкай школай выведкі, як, магчыма, падаецца дасьледніцы, а ўсяго толькі месцам падрыхтоўкі шахтароў, дзе сябры „Дванаццаткі" праходзілі адмысловы курс па прыезьдзе ўБрытанію перад накіраваньнем на працу. I дапамога прадстаўнікоў цэнтру групе беларускіх скайтаў, можа нават і фінансавая, была толькі невялікім эпізодам як у жыцьці цэнтру, гэтак і ў існаваньні часопісу „Наперад!", а таму рабіць зь яе нейкія абагульняльныя высновы нельга.