Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
На пачатку XXI ст. у Менску ў афіцыйным выдавецтве выходзіць кніга, у якой няма нічога, апроч ідэалягічна правільных высноваў, вельмі падобных да пастулятаў савецкіх часоў. I сёньня варта зразумець, ці гэта сапраўды адлюстраваньне афіцыйнага стаўленьня ўлады
да беларускіх дыяспараў, ці проста яе (улады) недагляд, бо такімі „дасьледаваньнямі" асноўныя тэзы толькі дыскрэдытуюцца. Некалі ў савецкія часы выходзілі кнігі, прысьвечаныя дзейнасьці эмігрантаў у ваенны й паваенны час, як, прыкладам, „Саўдзельнікі ў злачынствах" Васіля Раманоўскага. Аднак тыя працы, нягледзячы на сваю ідэалягічную заангажаванасьць, абапіраліся на веданьне фактаў, а таму й выглядалі пераканаўча. Кніга ж Вольгі Коваль дэманструе няведаньне падзеяў і бездапаможнасьць аргумэнтаў.
Зь іншага боку, праца менскай дасьледніцы яшчэ раз даказвае, што для вывучэньня эміграцыйнай праблематыкі неабходна мець непасрэдны кантакт з самімі прадстаўнікамі эміграцыі, працаваць з эміграцыйнымі дакумэнтамі, вывучаць абставіны жыцьця эмігрантаўутой ці іншай краіне. Інакш усе высілкі будуць марнымі, доказы — непераканаўчымі, а публікацыі — непрыдатнымі для выкарыстаньня іншымі навукоўцамі.
I яшчэ адна выснова: кніга Вольгі Коваль больш як пераканаўча сьведчыць пра неабходнасьць стварэньня паўнавартаснай сыстэмы вывучэньня праблемаў беларускага замежжа, каб узровень эміграцыязнаўчых працаў мог адрозьнівацца ад рэцэнзаванай, каб зьявіліся знаўцы, здольныя адэкватна ацэньваць публікацыі ды „спэцыялістаў", якія іх рыхтуюць, і каб за выданьні па гісторыі эміграцыі не было настолькі сорамна.
Кніжная паліца
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
АСОБА Й ЧАС
Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 1 / УкладальнікА. Фядута. Мінск: „Лімарыус“, 2008. — 499 с., 300 ас.
Укладальнік Аляксандар Фядута напісаў: „Адна з праблемаў у нашай нацыянальнай і культурнай самасьвядомасьці якраз у тым і заключаецца, што практычна адсутнічае паўнавартасная нацыянальная біяграфістыка.Адсутнічаеяк навуковая падстава". Цытуецца не рэцэнзаваная кніга, але сказанае цалкам магло б быць паўторанае ва ўступным слове „Ад Рэдакцыі", бо альманах, меркаваны штогадовік, плянуецца як „незалежнае навуковае выданьне, у якім без адхіленьняў у ідэалягічныя бакі, незалежна ад спавяданых навуковых канцэпцый спэцыялісты маглі б публікаваць вынікі сваіх росшукаў у галіне беларускай біяграфістыкі“ (с. 7).
Сапраўды, нягледзячы на шэраг папярэдне выдадзеных зборнікаў, даведнікаў, энцыкляпэдыяў (і згаданых у прадмове — разам з публікацыямі БІНІМу), прысьвечаных біяграфіям беларусаў і тым, чый лёс быў павязаны зь Беларусьсю, такога выданьня ў нас яшчэ не было. I думаецца, грамадзкасьць тым часам па-сапраўднаму не ацаніла факту зьяўленьня падобнага пэрыёдыка — прынамсі, на момант напісаньня гэтае рэцэнзіі.
Зрэшты, ацаніць кнігу, калі ў героях — дзеячы ад Жыгімонта I да Васіля Быкава, у жанрах — хроніка, успаміны, ліставаньне, дзёньнікі, стэнаграма, а тэматычна — ад нэўтральна-клясычнага пасланьня Майсея Альтмана Натану Альтману (публікацыя Алены Куранды) да скандальна-правакацыйнага тэксту Міхася Ільінскага „Няскончаная гісторыя аднаго плягіяту", — насамрэч няпроста.
Калісьці Юры Лотман у артыкуле „Біяграфія — жывы твар“ іранічна згадваў тэксты, дзе сам герой цікавы „пастолькі, паколькі" — першую скрыпку грае аўтзр(„«Бегу на вокзал, покупаю бйлет», „Вхожу в
архйв, меня встречает мйлая девушка..."А в одной статье даже попалось: „Я задумался. Н вдруг меня осенйло“. Трудно представйть себе другую науку, где, даже в популярной статье, можно было бы встретйтпь подобные пассажй"). У альманаху, да ягонага гонару, падобны тэкст адзінкавы — Сямёна Букчына „Як я ня стаў аўтарам фільму пра Івана Мележа". Аўтар„ня памятае, незгадае, ня пэўны“ — у дачыненьні што да размоваў зь Мележам. Затое зь лічбамі — за што й колькі плацілі аўтару сцэнарыяў — усё ў парадку.
Выдрукаваныя матэрыялы могуць быць большай значнасьці ці меншай; толькі значнасьць тая вызначыцца дасьледнікам, які імі будзе карыстацца. Бо ні напісанае не гарыць: не гарыць выдрукаванае.
У публікацыі архіўных дакумэнтаў роля публікатара — роўная ролі суаўтара. Ад таго, як ён адкамэнтуе тэкст, асобныя імёны або цэлыя сытуацыі, як падасьць яго, залежыць успрыняцьце чытачом. На гэтым і спынімся троху, зважаючы ў першую чаргу на недахопы — не таму, каб спляжыць выданьне, а акурат наадварот: рахуючы альманах найбольш важнай сёлетняй кніжнай падзеяй, даўна насьпелай і патрэбнай.
Моўная палітыка Аляксандрам Фядутам, заснавальнікам, ідэолягам і рухавіком выданьня, фармулюецца наступным чынам: „Альманах будзе друкаваць матэрыялы на беларускай і рускай мовах — у залежнасьці ад таго, якяны перададзеныя аўтарам. Гістарычныя тэксты публікавацьмуцца ў сучаснай артаграфіі, тэксты, што захаваліся альбо стпвораныя на замежных мовах, — у перакладзе" (с. 7).
От жа такая палітыка, нават калі адкінуць фактар „нацыянальнай сьведамасьці", не ўяўляецца мне гэткаю відавочнаю рэччу. Патлумачуся.
Дзьве цэнтральных публікацыі з, па-шчырасьці, абыдзенага сёньня ўвагаю XIX стагодзьдзя, — расейскамоўная Аляксандра Фядуты „Квартырант" пра Мікалая Маліноўскага й беларускамоўная: успаміны Ганны Герыч у апрацоўцы Вольгі Гарбачовай. Абедзьве зробленыя з польскамоўных арыгіналаў.
Можна зразумець, чаму Аляксандар Фядута зрабіў пераклад у расейскую мову: ягоныя навуковыя зацікаўленьні тычацца ў першую чаргу Фадзея Булгарына й ягонага асяродзьдзя ды часу, а таму скарыстаць для далейшых публікацыяў такі пераклад значна прасьцей.
Дзьве згаданыя вышэй публікацыі цэнтральныя ня толькі з-за свайго памеру, але й высокага ўзроўню падрыхтоўкі, часам нават нейкага татальнага камэнтаваньня. Аніяк не спрабуючы прынізіць ролю публікатараў, усё ж думаецца, што ў немалой ступені да якаснага Ka-
мэнтаваньня спрычыніліся й першапачатковыя публікацыі ў Польшчы. I калі зробленае Вольгай Гарбачовай сапраўды наўпрост кладзецца ў падваліны нацыянальнай біяграфістыкі, дык для тэксту Аляксандра Фядуты зноў патрабуецца перакладчык — імёнаў, пасадаў, назоваў, цытатаў.
Ня ўсё так проста й з артаграфіяй. Добра, што ў кнізе зьмешчаны адбітак старонкі дзёньніка Юльяна Сергіевіча: можна атрымаць уяўленьне, наколькі арыгінальны правапіс адпавядае публікацыі. А як быць зь лістамі Зоські Верас, Алеся Салаўя?
Думаецца, найлепшае выйсьце — уступныя артыкулы сапраўды падаваць сучасным правапісам, а вось самі дакумэнты — не адхіляючыся ад арыгіналу.
Вельмі важнае ў падаваньні архіўных дакумэнтаў акрэсьленьне provenance — ягонай гісторыі, формы. I з гэтым у альманаху ёсьць некалькі істотных пралікаў.
Скажам, у тэксьце Ўладзімера Содаля .Абуджаны «Дудкай беларускай»“ (для аўтара Багушэвіч бы той Гогалеўскі шынель, хоць сам тэкст успамінаў ані ня кажа пра ўплывы клясыка) гаворыцца: „Архіў Юльяна Сергіевіча зьберагаецца ў аддзеле рукапісаў ірэдкіх кніг Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. А цяпер вось знайшліся два школьныя сшыткі з успамінамі Юльяна Сергіевіча ў хатнім архіве Валянціны Трыгубовіч“ (с. 147). Ці трэба казаць, што падобныя тэксты „проста" не знаходзяцца ў хаце — гэта нават не сякера пад лаваю?!
Другі прыклад — „Стагодзьдзе вачыма мастака. Успаміны Яўгена Ціхановіча". Аўтар, Сяргей Харэўскі, піша: „Гэтыя матэрыялы, пераважнамэмуары, належаць сямі мастака (нявестцы). Частка іхласкава перададзена мне для вывучэньня пасьля сьмерці мастака. Апроч таго, захаваліся некаторыя магнітафонныя запісы інтэрвію з мастаком, адзін зь якіх зроблены ўласнамною“ (с. 208—209). Зноў незразумела: у публікацыі пададзеныя ўрыўкі (недатаваныя) — з успамінаў? з магнітафонных стужак? ці тое кампіляцыя?
Напрыканцы тэксту зьмяшчаецца „Літаратура", зь якой, аднак, не вынікае, дзеля чаго яна — спасылак у тэксьце няма, затое ў самім сьпісе адсутнічае згадка пра аналягічную публікацыю Сяргеем Харэўскім іншых кавалкаў успамінаў мастака — у зборніку, прысьвечанаму Адаму Мальдзісу.
Дарэчы, пры сёньняшняй тэхніцы мо варта падумаць пра адмысловыя дадаткі на CD, 60 й голас, інтанацыі маюць немалую вартасьць?
3 гутаркі АляксандраЎліцёнка зь Міхаілам Зімяніным нельга зразумець, у якой жа мове яна ішла: тэкст беларускамоўны, згадак на факт перакладу нешта ня трапілася.
Парадаксальная сытуацыя склалася з камэнтарамі: аддаленае XIX стагодзьдзе якраз найбольш грунтоўна й прафэсійна адкамэнтаванае, чаго ня скажаш пра тэксты, датычныя значна бліжэйшых да нас падзеяў.
Узяць тыя ж успаміны Юльяна Сергіевіча: ёсьць зьвесткі пра польскіх пісьменьнікаў Леана Кручкоўскага, Юліўша Кадэна-Бандроўскага, але няма ні слоўца пра Юр’я Сабалеўскага, Фабіяна Акінчыца, Радаслава Астроўскага, Антона Луцкевіча, Сымона Рак-Міхайлоўскага ды іншых — і гэта ў частцы, прысьвечанай працэсу Беларускай сялянска-работніцкай грамады й агульнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі. Недапушчальна!
Аўтары цікавых матэрыялаў — Сяргей Шапран, Аляксандар Уліцёнак, Сяргей Харэўскі (і нават дзе-нідзе сам мэтр Віталь Скалабан) — быццам забываюцца, што тэма іхных тэкстаў — таксама ўжо гісторыя, а таму яны абавязкова! мусяць і адпаведна камэнтавацца: імёны, рэаліі, назовы выданьняў, няхай публікатарам і здаецца, што гэта ўсім вядома. Сёньня — можа, у Беларусі — магчыма. А заўтра — якому неабазнанаму славісту ў правінцыйным Бостане?
Ёсьць праблемы й з камэнтаваньнем ліставаньня Алеся Салаўя — адзінага матэрыялу ў альманаху, прысьвечанаму паваеннай эміграцыі, і таму найболып карыснаму для аўтара гэтых радкоў. Можна згадзіцца, што пры тым самым татальным камэнтаваньні трэба зазначаць, хто TaKia Пушкін, Лерманатаў, Цютчаў. He зашкодзіць. Але нельга ж прамінаць, што часапіс „Узвышша" ў 1944 г. усё ж быў адноўлены й выйшлі сыгнальныя экзэмпляры (с. 354), што Апалінар Чоп — псэўданім самога Салаўя й цытаваны верш — ягоны (с. 357), хоць паэт і рабіў спробы адмежавацца ад уласных сатырычных твораў (с. 370), што МУР — „Мастацкі Ўкраінскі Рух“, самая прыкметная зьява ўкраінскай літаратуры на эміграцыі (с. 368) ды інш. Дадалася тут і прыкрая памылка з нумарацыяй камэнтароў — з-за пропуску Язэпа Пітушкі нумары спасылак ссунуліся.
Паўтаруся: заўвагі аніяк не зьмяншаюць вартасьці новага альманаху, асабліва ва ўмовах прагнасьці чытача (ня толькі ў Беларусі; зьява, бадай, сусьветная) да дакумэнтальнага, біяграфічнага слова; уведзеныя ва ўжытак тэксты будуць спажывацца й неўзабаве, пэўны, пачнуць „працаваць". Тым больш што апублікаваныя матэрыялы, як і здымкі,