Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
У даведніку Антуана Нівіера, нягледзячы на фрагмэнтарнасьць інфармацыі пра некаторых рэлігійных дзеячаў і некаторыя недакладнасьці ў беларускіх геаграфічных назвах, утрымліваецца даволі шмат цікавых і карысных для беларускага дасьледніка зьвестак. Трэба спа-
• дзявацца, што другое выданьне гэтага даведніка будзе больш поўнае ў дачыненьні сьвятароў-беларусаў.
Н. Г.
Пецюкевіч М. Мой дзёньнік: Пра падарожжа ў Рым. Вільня: Таварыства беларускай культуры ўЛітве, 2007. — ібо с.
Цягам апошняга дзесяцігодзьдзя пабачыла сьвет ужо пяць выданьняў мэмуарнай і эпісталярнай спадчыны вядомага беларускага дзеяча, які з другой паловы 1950-х жыў у польскай Торуні, Марыяна Пецюкевіча. Апошняе зь іх надрукавалі ў Вільні ў 2007 г. Гэта дзёньнік рымскага падарожжа, у якім дзеяч пабываў у студзені—лютым 1972 г., адведваючы дачку Марылю, што працавала перакладніцай у расейскай сэкцыі Ватыканскага радыё.
Марыян Пецюкевіч хацеў пабачыць і дачку пасьля працяглага расстаньня, і агледзець горад, пра скарбы якога шмат ведаў. У часе свайго побыту ён з дапамогай Марылі або самастойна наведваў разнастайныя славутасьці Рыму й ваколіцаў, адмыслова зьезьдзіў у Монтэ-Касіна, Асызы. Свае ўражаньні падарожнік коратка занатоўваў у календары, які пазьней значна пашырыў і ўпарадкаваў у выглядзе дзёньніку,
Яна СЛАВІНА, Натааьля ГАРДЗІЕНКА выкарыстоўваючы зьвесткі з даведнікаў пра помнікі архітэктуры й мастацтва, якія ён бачыў.
Дачка Марыля, што рыхтавала да друку гэты дзёньнік, выказала меркаваньне, што бацька „дакладна апісаў рымскую даўніну, каб нейкі яго суайчыньнік, які ня можа прыехаць у Вечны горад — бо Ўсходняя Эўропа тады патанала ў цемры савецкай ночы за шчыльна зачыненай жалезнай завесай — хаця б віртуальна наведае Рым“ (с. 7). У тэксьце сапраўды шмат разнастайных гістарычных фактаў і апісаньняў помнікаў, аднак найболыпую каштоўнасьць, бадай што, складаюць не яны, а аповеды пра людзей, спатканых у Рыме. Марыян Пецюкевіч сустракаў тут шмат асобаў розных нацыянальнасьцяў, сярод якіх былі й супрацоўнікі Беларускай службы радыё „Ватыкан" аа. Пётра Татарыновіч, Леў Гарошка, Кастусь Маскалік. Апісаньні спатканьняў, зафіксаваныя ў дзёньніку, дадаюць яскравыя дэталі да партрэтаў згаданых дзеячаў, дазваляюць адчуць атмасфэру іх жыцьця ў італьянскай сталіцы на пачатку 1970-х.
Дзёньнік Марыяна Пецюкевіча зьяўляецца таксама добрым прыкладам менавіта беларускага погляду на іншую краіну, яе насельнікаў, норавы, традыцыі. Часам ён параўноўвае тое, што бачыць у Італіі, з бачаным раней у Беларусі, дадаючы цікавыя рысы й да ўяўленьняў пра падзеі першай паловы XX ст. на радзіме. Асабліва цікавыя згадкі Пецюкевіча пра тое, як некалі ён гандляваўся зь віленскімі габрэямі, выкліканыя назіраньнем за арганізацыяй гандлю ў італьянскіх крамах і коштамі ў іх. Здаецца, што погляд беларуса на Рым пачатку 1970-х мог бы быць цікавы й для італьянскіх дасьледнікаў, калі б для іх быў даступны тэкстдзёньніка.
У тэксьце захаваныя ўсе адметнасьці мовы аўтара, якая сама па сабе таксама можа быць аб’ектам адмысловага вывучэньня. Адзінай заўвагай да выдаўцоў можа быць хіба што адсутнасьць камэнтароў і іменнага паказьніка ў выданьні дзёньніку. Зрэшты, аўтар падае ў сваіх нататках даволі поўную інфармацыю й пра месцы, і пра асобаў, таму, магчыма, і патрэбы ў вялікім камэнтаваньні гэтых успамінаў няма.
Я. С.
Акула К. Заўтра ёсьць учора: Раман. Мінск: Медысонт, 2008. — 200 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 15).
Чарговае сэрыйнае выданьне Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ ўяўляе сабою пераклад на беларускую мову ангельскамоў-
нага раману беларускага пісьменьніка з Канады Кастуся Акулы. Некалі выданьне гэтага твору ў Канадзе было важнаю падзеяй для беларускай грамады. Што праўда, нельга сказаць, што ён справакаваў надзвычай вялікую цікавасьць да Беларусі з боку прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, але, прынамсі, гэта быў крок зрабіць беларусаў на Захадзе больш зразумелымі.
Беларускі пераклад кнігі зрабіла Ірына Варабей, добра знаёмая з аўтарам. Раман „Заўтра ёсьцьучора" ўпершыню пабачыўсьвет на беларускай мове й, магчыма, гэта зробіць Кастуся Акулу як пісьменьніка й беларускую эміграцыю ўвогуле больш зразумелай і цікавай і для мэтрапольнага чытача.
Я.С.
Mikolaj Dworzecki (Mikola Bazyluk). Tam i tu = Мікола Дварэцкі (Мікола Базылюк). Там і mym / Сабрала, апрацавала і ўступам папярэдзіла Лена Глагоўская. Гданьск, 2008. —181 с.
Дзеячы міжваеннага беларускага руху мелі розныя лёсы: нехта ў паваенны час апынуўся на эміграцыі, нехта трапіў у савецкія лягеры, іншыя — „схаваліся ў Польшчы". Так, жыў пад прозьвішчам Юзаф Александровіч у Інаўроцлаве Язэп Найдзюк, а на Гданьскім памор’і — Мікола Дварэцкі. Апошні, хоць і жыў тут з 1947 г., доўгі час не кантактаваў зь беларускімі арганізацыямі ў Польшчы, баючыся перасьледу за дзейнасьць у 1920—1940-я гг. У той жа час ён працягваў сваю паэтычную творчасьць, вынікі якой упершыню сабрала разам і апублікавала асобным зборнікам дасьледніца-беларусіст Алена Глагоўская.
Праз эпізадычнасьць і фрагмэнтарнасьць зьвестак пра жыцьцё Міколы Дварэцкага А. Глагоўскай давялося па асобных кавалках складаць ягоную біяграфію. Нарадзіўся ў 1903 г. у Іказьні Браслаўскага павету, быў дзявятым дзіцем у сям’і. 3 пачатку 1920 г. — актыўны ўдзельнік грамадзкага руху, быў сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, уваходзіўу рэдакцыю газэты Wyzwolenie Ludu, пад псэўданімам Мікола Базылюк публікаваў свае творы ў іншых выданьнях. 3 1926 г. Мікола Дварэцкі быў кіраўніком асяродку Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры ў Іказьні. У1928 г. удзельнічаўу зьезьдзе прадстаўнікоў БХД у Вільні як дэлегат ад Браслаўшчыны і ўвайшоў у склад Цэнтральнага камітэту арганізацыі. Пазьней, у 1936 г., Мікола Дварэцкі быў абраны другім віцэ-старшынём ужо Беларускага народнага аб’еднаньня. Некалькі разоў арыштоўваўся за беларускую дзейнасьць.
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР Мікола Дварэцкі арганізаваў беларускую школу ў Заборных Гумнах пад Браславам і стаў яе дырэктарам. Аднак у хуткім часе ў школу прыслалі настаўнікаў „з усходу", і яна ператварылася ўрасейскую школу. У чэрвені 1941 г. Міколу Дварэцкага арыштавала мясцовая польская паліцыя як камуніста, пасьля ўсталяваньня нямецкай улады ўжо гестапа зьняволіла яго зноў паводле даносу. Але празь некаторы час дзеяч быў вызвалены й атрымаў пасаду войта ў Мёрах, на якой заставаўся да лета 1944 г. 3 наступам Савецкай арміі Мікола Дварэцкі падаўся ў Нямеччыну, а ўтраўні 1945 г. апынуўся ў аўстрыйскім Зальцбургу ва ўкраінскім лягеры ДП, дзе дзеяла актыўная беларуская група. Тут ён друкаваў свае творы на старонках часопісу „Пагоня". Такім чынам, Алена Глагоўская даводзіць, што Мікола Дварэцкі, як аўтар твораў, апублікаваных у эміграцыйнай прэсе ў 1945—1947 гг. — рэальная асоба, а не псэўданім Уладзімера Дудзіцкага (Гуцькі), як сьцьвярджаў раней дасьледнік Лявон Юрэвіч. Што праўда, пра „аўстрыйскі" пэрыяд жыцьця Міколы Дварэцкага не захавалася ніякіх сьведчаньняў, таксама як амаль няма іх пратой самы час жыцьця Ўладзімера Дудзіцкага, і гэта значна ўскладняе вэрыфікацыю абодвух сьцьверджаньняў.
3 1947 г. Мікола Дварэцкі, ратуючыся ад перасьледу спэцыяльнага аддзелу Савецкай арміі, жыў у Польшчы, пераважна ў в. Лашка на Памор’і. Тут займаўся садоўніцтвам, пчалярствам, пісаў вершы. 3 1956 г. і да сьмерці ў 1988 г. ён стаў сталым падпісчыкам беластоцкай „НівьГ, на старонках якой часам зьяўляліся ягоныя творы пад псэўданімам Мікола Базылюк.
У выданьне зборніка ўкладзеная ня толькі праца Алены Глагоўскай, але таксама й вялікая зацікаўленасьць сына Міколы Дварэцкага — Юр’я — і ўнучкі Караліны, што выклікае павагу да нашчадкаў творцы. Кніга „Там і тут“, аздобленая цікавымі фатаздымкамі, сталася чарговым прыкладам вяртаньня памяці пра яшчэ аднаго беларускага дзеяча, на доўгія гады выкрасьленага з бачынаў айчыннай гісторыі.
Н.Г.
Кавалеўскі В. Беларусы Аўстраліі: А хто там ідзе? Адэлайда: Беларускае Гістарычнае Згуртаваньне, 2008. — 286 с. + 2 DVD
Беларуская прысутнасьць у Аўстраліі — далёка ня вывучаная тэма ў айчынным эміграцыязнаўстве. Істотны ўнёсак у яе распрацоўваньне зрабіла новая кніга „Беларусы Аўстраліі: А хто там ідзе?“. Яе аўтарам
зьяўляецца прадстаўнік апошняй хвалі эміграцыі, сакратар Беларускага гістарычнага згуртаваньня ў Аўстраліі й стваральнік сайту, прысьвечанага аўстралійскім беларусам, Віктар Кавалеўскі. Кніга вялікага фармату (А4) з значнай колькасьцю ілюстрацыяў і дадаткам двух DVD утрымлівае шмат разнастайнай інфармацыі.
„Беларусы Аўстраліі: А хто там ідзе?“ — гэта спроба аўтара разабрацца ў шматлікіх і даволі складаных пытаньнях гісторыі беларускай дыяспары на Зялёным кантынэнце, зразумець тыя шляхі, што прыводзілі ягоных папярэднікаў у Аўстралію, матывы іхнай грамадзкай актыўнасьці, асаблівасьці жыцьця ў розных беларускіх асяродках і г. д. На падставе сабранага Беларускім гістарычным згуртаваньнем у Аўстраліі шырокага комплексу дакумэнтальных і эпісталярных крыніцаў, а таксама адмыслова запісаных успамінаў беларусаў паваеннай эміграцыі Віктар Кавалеўскі асьвятляе дзейнасьць беларускіх арганізацыяў і іх лідэраў.
У адмысловай прэамбуле кнігі даюцца адказы на магчымыя пытаньні адносна таго, як і для каго яна стваралася. Аўтар адзначае, што ставіў перад сабою мэту: „дасягнуць у гэтай кнізе найбольшага дакумэнтальнага насычаньня, увесьці ў кнігу якмага больш сьцьвярджаючых існаваньне беларускага нацыянальнага руху ў Аўстраліі дакумэнтаў, асабістых запісаў лідэраў беларускага руху, выявіць іх ролю, адзначыць асаблівасьці разьвіцьця беларускіх грамад у розных гарадах Аўстраліі“(с. 18). Пры гэтым Віктар Кавалеўскі сьцьвярджае, што ня меў намеру зрабіць кнігу навуковай. I сапраўды, праца гэтага аўтара — хутчэй спроба адказаць самому сабе на пытаньне, хто такія беларусы Аўстраліі, і носіць публіцыстычны характар.
Свае пошукі Віктар Кавалеўскі пачынае здалёк, высьвятляючы для чытачоў, што такое Беларусь і чаму ў розныя часы зь яе эмігравалі насельнікі. Больш падрабязна спыняецца аўтар на падзеях эміграцыі пасьля Другой сусьветнай вайны, жыцьці беларускіх бежанцаўу Нямеччьше, лягерах ДП, рэпатрыяцыі, дэпартацыях і інш. Асобны разьдзел у кнізе прысьвячаецца гісторыі Аўстраліі й асаблівасьцям яе міграцыйнай палітыкі, у ініпым месцы аўтар зьмяшчае ацэнку сёньняшніх магчымасьцяў эміграцыі ў Аўстралію (гэты тэкст быў апублікаваны ў некалькіх нумарах газэты „Беларус" за 2008 г.). Найбольшая ж частка кнігі апісвае менавіта падзеі беларускага жыцьця ў Аўстраліі: ад прыезду першых беларусаў да сучаснасьці. Для зручнасьці чытача аўтар спачатку падае адмысловую хроніку падзеяў беларускага нацыянальнага руху ў Аўстраліі, а пры канцы дадае разнастайныя сыстэматызаваныя даведнікі беларускіх арганізацыяў, друкаваных выданьнях, біяграфіях дзеячаў. Бонусам да