Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
унікальныя, а распачынае альманах надзвычай вартасны практычны артыкул Вольгі Івановай пра захаваньне архіваў беларускіх дзеячаў.
Пажадана было б, каб у другім выпуску (каб жа сапраўды альманах стаўся штогадовікам!) зьявіўся іменны паказьнік, рэзюмэ — хай бы адно на ўсіх, кароткія зьвесткі пра аўтараўды іхныя кантактныя адрасы.
У міжчасе ж падаю тут электронны адрас рэдакцыі, якая запрашае да супрацоўніцтва: limarius@yandex.ru.
Я дык з сваймі тэкстамі ўжо ў чарзе.
Кніжная паліца
Яна Славіна
Натальля Гардзіенка
КНІЖНЫ АГЛЯД
(2006—2009)
Апошнія гады адзначыліся новымі тэндэнцыямі ў беларускім эміграцыязнаўстве. Так, стала больш зьяўляцца біяграфічных дасьледаваньняў. Па-за разгледжанымі ў аглядзе можна згадаць працу Алеся Горбача, прысьвечаную жыцьцю Міхася Забэйды-Суміцкага „Песьняй даваў людзям жыць“ (Менск, 2007). Робяцца спробы, хоць і не заўсёды ўдалыя, сыстэматызацыі матэрыялаў па асобных больш шырокіх тэмах, як пэрыядычны друк эміграцыі (працы Юр’я Гарбінскага, Вольгі Коваль, разгледжаныя адмыслова), беларускае жыцьцёўАўстраліі й г. д. Варта адзначыць, што пэрыёдыка эміграцыі апошнім часам стала надзвычай папулярная ў дасьледнікаў, аднак сьцьвярджаць пра сапраўды вялікія дасягненьні ў яе вывучэньні пакуль яшчэ рана.
Акрамя таго, часам на старонках пэрыядычнага друку можна было сустрэць шэраг цікавых артыкулаў, як прыкладам, тэкст ЛарысыДоўнар і Валера Герасімава, прысьвечаны беларускім пэрыядычным выданьням на эміграцыі (sic!) (Наследйе белорусское эмйграцйй в современной печатй Беларусй й зарубежья // KNYGOTYRA. №50. 2008), артыкулы Дзьмітрыя Карава „Беларусы і беларусазнаўства ў ЗША і Канадзе ў другой палове XXстагодзьдзя“, АнастасііКаравай „Беларусы і беларусазнаўства ў Вялікабрытанііў 1940-я — 1990-я гг.“ і Ганны Зьмітрукевіч „Беларуская дыяспара і беларусазнаўства ў ФРГ у другой палове 1940-х — 1990-х гг.“. Апошнія тры публікацыі зьявіліся на старонках дзяржаўнага „Беларускага гістарычнага часопісу" й сьведчаць пра пэўнае новае „адкрыцьцё" тэмы эміграцыі для афіцыйнай беларускай навукі. Згаданыя артыкулы, што праўда, маюць шэраг недахопаў, якія сьведчаць пра тое, што аўтары толькі
пачынаюць дасьледную працу ў галіне эміграцыязнаўства. Аднак само зьяўленьне згаданых тэкстаў варта ацэньваць вельмі станоўча.
Сучаснаму беларускаму эміграцыязнаўству ўсё болый не стае інстытуалізацыі, і гэта выразна адчуваецца ў публікацыях. У апошніх немагчыма ўбачыць нейкай сыстэмы вывучэньня беларускага жыцьця ў замежжы. Дасьледнікі зьвяртаюцца да пераважна дробных пытаньняў: асобных постацяў, арганізацыяў ці кірункаў іх дзейнасьці, пры гэтым найважнейшыя тэмы, што мусілі б складаць падмурак вывучэньня эміграцыі (палітычная гісторыя, сацыяльная адаптацыя эмігрантаў, гісторыя дыяспараў асобных краінаў і г. д.) так і застаюцца „непад’ёмнымі“ для айчыннай гістарыяграфіі. Можна толькі спадзявацца, што патрэбная „крытычная маса“ публікацыяў нарэшце назьбіраецца, і неабходнасьць разьвіцьця эміграцыязнаўства як асобнага кірунку беларускай гістарычнай навукі стане зразумелая мэтрапольным навуковым установам.
Хаўстовіч М. Айчына здалёк і зблізку: Ігнацы Яцкоўскі іАляксандар Рыпінскі. Мінск, 2006. — 280 с.
У гісторыі беларускай літаратуры XIX ст., гэтаксама як і ў эміграцыязнаўстве, застаецца даволі шмат „белых плямаў". Забытыя падзеі, выданьні, асобы рэгулярна „ўсплываюць" у дасьледаваньнях беларускіх навукоўцаў. Чарговае вяртаньне ў беларускі літаратуразнаўчы кантэкст, а адначасова і ў гісторыю эміграцыі, ажыцьцявіў аўтар кнігі „Айчына здалёк і зблізку: Ігнацы Яцкоўскі й Аляксандар Рыпінскі“ Мікола Хаўстовіч. Галоўнай мэтай сваёй працы ён вызначыў: „дапамагчы зразумець асноўныя тэмы, матывы і ідэі ў творчасьці двух літаратараў Беларусі XIX cm. [...], пазбаўленых на 25 гадоў права жыць і працаваць на Бацькаўшчыне“ (с. 8). I сапраўды, грунтоўнае дасьледаваньне аўтара адлюстроўвае й асноўныя моманты жыцьця ўдзельнікаў паўстаньня 1830—1831 гт., і адметнасьці іхнай творчасьці.
Да важных момантаў працы Міколы Хаўстовіча трэба аднесьці вызначэньне году нараджэньня Ігнацыя Яцкоўскага (1795-ты) і месца ягонага нараджэньня (в. Краснае Сяло ў Наваградзкім павеце). Пасьлядоўна на падставе розных крыніцаў аўтар аднаўляе біяграфічныя зьвесткі літаратара: далучэньне да паўстаньня ўвесну 1831 г., уцёкі пасьля паразы ў Кракаў, высылку ў Галіцыю, а потым у Марсэль і Альжыр. У выніку ў 1834 г. Ігнацы Яцкоўскі апынуўся ў Англіі, дзе стаў атрымліваць пэнсію ад брытанскага ўраду й, пазьней, працаваць памочнікам
касіра ці бухгальтара, які выплачваў пэнсіі польскім эмігрантам. Акрамя таго, былы паўстанец браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці эміграцыі, быў распаўсюднікам і аўтарам газэты Trzeci Maj, што выдавалася ў Лёндане. У 1850-х ён далучыўся да Аляксандра Рыпінскага ў справе арганізацыі друкарні ў Лёндане. Менавіта тут пабачылі сьвет вершаваныя творы Яцкоўскага, а таксама Powiesc z czasu mojego czyli prygody litewskie, на старонках якой быўупершыню выдрукаваны верш „Зайграй, зайграй, хлопча малы“, аўтарства якога прыпісваецца Паўлюку Багрыму. Прычым Мікола Хаўстовіч выказвае сумненьні ў тым, што апошні сапраўды быў аўтарам згаданага вершу. Твор Яцкоўскага стаў крыніцай розных загадак і спрэчак як адносна аўтарства, гэтак і адносна месца выданьня, якія дасьледнік даволі пераканаўча вырашае. У1855 г. былы паўстанец Ігнацы Яцкоўскі запісаўся ў Польскі легіён для ўдзелу ў Крымскай вайне, пасьля яе сканчэньня ў 1957 г. зноў вярнуўся ў Лёндан, але ў хуткім часе скарыстаўся з амністыі, абвешчанай у Расеі для ўдзельнікаў паўстаньня, і вярнуўся на Наваградчыну. Тут ён пражыў да 1873 г.
Такі ж пакручасты лёс напаткаў і другога героя кнігі Аляксандра Рыпінскага, народжанага іо верасьня 1809 г. у маёнтку Бялосець на Віцебшчыне. Аўтар кнігі згадвае навучаньне ў віцебскай базылянскай гімназіі й першыя вопыты вершаскладаньня ды зьбіраньня фальклёру Рыпінскім, далейшае паступленьне ў расейскае войска й навучаньне ў школе падхарунжых у Дынабургу, удзел у паўстаньні 1830—1831 гг. і ўцёкі ў Францыю. Далей была праца красьляром у Авіньёне, удзел у Таварыстве літоўскім і зямель рускіх у Парыжы й выданьне вядомай кнігі Bialorus. Доўгі час згаданая кніга заставалася недаацэненай у беларускім літаратуразнаўстве, хоць гэта была першая ў гісторыі спроба сыстэматызацыі беларускай народнай творчасьці.
У1846 г. Аляксандар Рыпінскі, паводле Міколы Хаўстовіча, прыехаў у Лёндан. Дагэтуль лічылася, што гэта адбылося ў 1850 ці 1852 гг., прынамсі такія даты падаваў у сваіх дасьледаваньнях Гай Пікарда. У новай кнізе сьцьвярджаецца, што Аляксандар Рыпінскі займаўся фатасправай, ад 1850 г. стаў сябрам Польскага гістарычнага таварыства ў Англіі, а ў 1851 г. набыў дом пад друкарню, якую арганізаваў сумесна з Ігнацыем Яцкоўскім. Туту друкарні пабачылі сьвет два выданьні баляды Рыпінскага „Нячысьцік“ (1853 г.). Кнігадрукаваньнем пісьменьнік займаўся да 1857 г., а праз два гады пасьля продажу друкарні, у 1859 г., вярнуўся ў Беларусь. Тут жыў у Кукавячыне, Віцебску, Строганах і памёр недзе ў 1880-х.
Дадаткам да біяграфічных і літаратуразаўчых росшукаў Міколы Хаўстовіча ў кнізе зьмяшчаецца сам тэкст твору Аляксандра Рыпінскага „Беларусь" (на беларускай мове), каб сучасьнікі самастойна маглі ацаніць ягоныя вартасьці.
Кніга, прысьвечаная жыцьцю й творчасьці Ігнацыя Яцкоўскага й Аляксандра Рыпінскага, ёсьць вельмі цікавым і якасным дасьледаваньнем. Шкада толькі, што наклад яе ўсяго іоо асобнікаў.
Я. С.
НйвьерА. Православные свяіценнослужйтелй, богословы й церковные деятелй русской эмйграцйй в Западной й Центральной Европе. 1920—1995: Бйографйческйй справочнйк / Бйблйотека-фонд „Русское Зарубежье". Москва: Русскйй путь — Парйж: YMCA-Press, 2007. — 576 с.: йл.
Гісторыя расейскай эміграцыі ў Заходняй і Цэнтральнай Эўропе вывучаная, бадай што, шмат лепей за гісторыю беларускай эміграцыі. Тым ня менш, і ў расейскіх дасьледнікаўяшчэ багата тэмаў, што патрабуюць пільнай увагі. Адной з такіх тэмаў зьяўляецца рэлігійнае жыцьцё эміграцыі й дзейнасьць праваслаўнага духавенства. Гэтай праблеме й прысьвечанае даведачнае выданьне прафэсара ўнівэрсытэту Нансі (Францыя) Антуана Нівіера. На падставе вывучэньня разнастайных архіўных дакумэнтаў і апублікаваных сьведчаньняў аўтар аднаўляе біяграфіі больш як 1 обо сьвятароў і царкоўных ярархаў, што працавалі на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Эўропы, а таксама Паўночнай Афрыкі ў 1920—1995 іт.
У даведніку зьмяшчаюцца зьвесткі пра сьвятароў трох юрысдыкцыяў: Расейскай зарубежнай царквы, Маскоўскай патрыярхіі ды Расейскага экзархату Канстантынопальскага патрыярхату, і сярод згаданых тут асобаў даволі шмат народжаных у Беларусі, а таксама сьвятароў, што належалі да БАПЦ і перайшлі пасьля Друтой сусьветнай вайны ў РЗПЦ. Што праўда, інфармацыя пра нашых суайчыньнікаў у даведніку не заўсёды поўная, што зьвязана з выкарыстаньнем аўтарам выключна расейскіх царкоўных архіваў і пэрыёдыкаў. У выніку, калі біяграмы ярархаў, як мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі), Філафей (Нарко), Апанас (Мартас) падаюцца больш-менш поўна, то зьвесткі пра шараговых сьвятароў часам фрагмэнтарныя. Так, няма датаў і месцаў нараджэньня, а часта й месцаў і датаў сьмерці згаданых у кнізе беларускіх сьвятароў паваеннай эміграцыі — Міхася Мігая, Васіля Вячоркі,
Мікалая Гарбацэвіча, Філімона Гарэліка, Івана Жарскага, Канстанціна Камінскага й г. д. Часам у дачыненьні такіх сьвятароў пазначаюцца толькі зьвесткі пра іхную прыналежнасьць да БАПЦ, пераход у РЗПЦ у другой палове 1940-х і выезд з Эўропы.
Разам з тым, у даведніку Антуана Нівіера падаюцца цікавыя зьвесткі пра сьвятароў беларускага паходжаньня, якія раней не былі ўлучаныя ў беларускі гістарычны дыскурс. Прыкладам, нарадзінец Менску мітрафорны протаярэй Мікалай Карабкоў у 1960-х быў адміністратарам япархіі РЗПЦ у Аўстрыі, а народжаны ў в. Сеянавічы Гарадзенскай губэрні мітрафорны протаярэй Уладзімер Лявіцкі быў стваральнікам і першым настаяцелем сьвятыні Раства Хрыстовага ў Флярэнцыі й зьяўляецца аўтарам неапублікаванага дзёньніка. 3 кнігі можна таксама даведацца пра тое, што ў фондах Інстытуту Гувэра захоўваюцца архівы мітрафорнага протаярэя Аляксандра Самайловіча, народжанага ў Менскай губэрні, які працаваў у 1950-х у Сан-Паўлу (Бразылія), а пазьней перабраўся ў Каліфорнію (ЗША).