Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Можна запытаць: што ж, тады наагул ня варта цяпер займацца вывучэньнем беларускай пэрыёдыкі цалкам і па галінах, пакуль ня вывучаная гісторыя ўсіх беларускіх асяродкаў на Захадзе? Безумоўна, варта. Але прыклад разгляданай кнігі паказвае, што ня трэба ставіць перад сабою звышзадачы й намагацца пісаць пра ўсё адразу. Больш эфэктыўна выдаць некалькі бібліяграфіяў рэлігійнай пэрыёдыкі або адмысловых грунтоўных дасьледаваньняў, прысьвечаных выдавецкаму працэсу ў асобных краінах, дзе б пералічаліся й друкі, і наклады выданьняў, і дзе было б месца для біяграфічных зьвестак пра выдаўцоў і рэдактараў. Менавіта такія выданьні патрэбныя сёньняшняму эміграцыязнаўству, а не прыгожыя й бессэнсоўныя дыяграмы, зробленыя на падставе недакладных зьвестак.
Кніжная паліца
Натальля Гардзіенка
Менск
ІДЭАЛЯГІЧНА ПРАВІЛЬНАЕ ВЫДАНЬНЕ
Коваль В. Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.). Мінск: РІВШ, 2008. — 166 с.
У сучаснай Беларусі не існуе інстытуцыйнага вывучэньня праблемаў беларускага замежжа. Асобныя працы па эміграцыязнаўстве, што абараняюцца ў розных установах, даволі часта абапіраюцца на вузкую крыніцазнаўчую базу й маюць выразную ідэалягічную афарбаванасьць, што адлюстроўвае стаўленьне сёньняшняй улады да беларускіх дыяспараў, асабліва на Захадзе. Выдадзеная ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы кніга Вольгі Коваль, прысьвечаная пэрыядычным выданьням беларускай дыяспары, сталася яскравым сьведчаньнем адзначаных хібаў.
У якасьці галоўнай мэты дасьледаваньня аўтарка вызначыла: „вывучыць месца і ролю прэсы ў інфармацыйнай вайне таго часу, асаблівасьці функцыянаваньня і ўплыву на грамадзкую думку беларускамоўных пэрыядычных выданьняў дыяспары ваеннага і пасьляваеннага часу“(с. 6). Такім чынам, з самага пачатку сваёй працы Вольга Коваль прымае за аксіёму тое, што беларускія пэрыядычныя выданьні эміграцыі былі актыўнымі ўдзельнікамі „інфармацыйнай вайны“ і мелі ў гэтай сувязі выразны ўплыў на грамадзкую думку дыяспары. Безумоўна, навуковец мае права ставіць перад сабою любыя мэты, аднак у прыведзенай вышэй фармулёўцы ёсьць два істотныя моманты: першы — выразная ідэалягічная афарбаванасьць мэты дасьледаваньня, другі — аўтар загадзя прымае за дадзенасьць тое, што яшчэ варта сур’езна даказваць. Але ці здольная дасьледніца даказаць тую тэзу? I ці наагул яе можна даказаць? Можна адназначна адказаць, што прыведзенымі ў кнізе сродкамі гэтага зрабіць немагчыма.
Дзіўна выглядаюць храналягічныя межы работы. Калі ніжняя рыса — 1939 г. — выглядае лягічнай і зразумелай, то верхняя — i960 г. —
тлумачыцца даволі цьмяна: „У i960 г. у ЗША прэзыдэнтам быў абраныДжон Ф. Кенэдзі. Ён прапанаваў замежнапалітычную дактрыну „гібкага рэагаваньня“, што мяняе ролю прэсы ў складаным пэрыядзе «халоднай вайны»“(с. 7). Аднак якім чынам абраньне Кенэдзі кардынальна паўплывала на беларускую эміграцыйную пэрыёдыку, аўтарка не гаворыць. Незразумела гэта й з тэксту дасьледаваньня.
У аснове кнігі ляжыць кандыдацкая дысэртацыя аўтаркі, абароненая ў 2006 г., і цалкам вёрагодна, што з таго часу тэкст не перапрацоўваўся. Менавіта таму сьпіс выкарыстанай дасьледніцай літаратуры ня ўлічвае важных выданьняў, у тым ліку й апошніх гадоў. Адно з такіх выданьняў — праца Лявона Юрэвіча „Летапісны звод сусьвету чалавека сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына" і „Беларус" (1947— 2000)“ (Менск, 2006), аўтар якой на падставе вывучэньня рэдакцыйных архіваў пасьлядоўна аднавіў гісторыю існаваньня дзьвюх найбольш уплывовых газэтаў беларускай паваеннай эміграцыі. Іншае выданьне, выкарыстаньня якога выразна не стае Вользе Коваль — кніга таго самага аўтара „Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі" (Нью-Ёрк, 1999)Дасьледніца згадвае другое выданьне Лявона Юрэвіча — „Мэмуары на эміграцыі" (Менск, 2005), — аднак яно не зьяўляецца перавыданьнем папярэдняй кнігі, а ў мэмуарнай частцы — цалкам іншая праца. Без уліку напрацовак згаданага аўтара шмат якія „высновы“ дасьледніцы выглядаюць нежыцьцяздольнымі, хаця б таму, што яны не абапіраюцца ні на рэдакцыйныя архівы, ні на болын поўную базу пэрыядычных выданьняў.
Таксамадзіўна, штоўпрацы Волыі Ковальвыкарыстоўваеццатолькі менскае перавыданьне працы Алеся Вініцкага „Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939гадох“ (1994), а ня першае больш поўнае трохтамовае выданьне (Лос-Анджэлес, 1968), асобнік якога, між іншага, захоўваецца ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук у Менску. Акрамя таго, дасьледніца чамусьці ўпэўненая, што кніга Вініцкага складаецца зь ягоных уласных успамінаў, у той час як там сабраныя ўспаміны шмат якіх дзеячаў беларускага жыцьця ў Нямеччыне.
Няма ў сьпіее выкарыстанай літаратуры й кнігі Яна Максімюка „Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне: 19451950“ (Нью-Ёрк—Беласток, 1994), якая, нягледзячы на сваю даволі вузкую назву, утрымлівае шмат карыснага матэрыялу з гісторыі паваеннага беларускага жыцьця ў Нямеччыне.
Вольга Коваль вырашыла вывучаць эміграцыйную пэрыёдыку выключна паводле тых яе збораў, якія захоўваюцца ў Беларусі. Пры
гэтым, ня бачыўшы ні збораў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане, ні калекцыі беларускіх пэрыядычных выданьняў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі, дасьледніца дазваляе сабе безапэляцыйна сьцьвярджаць, што „беларускамоўныя газэты і часопісы, выдадзеныя за мяжой, захаваліся да сёньняшніх дзён часткова, невялікая колькасьць такой пэрыёдыкі знаходзіцца ў бібліятэках Лёндану, Нью-Ёрку. Аднак асноўная частка выданьняў на сёньняшні дзень знаходзіцца ў Беларусі, што дазваляе дасьледчыкам і гісторыкам выкарыстоўваць прэсу ў сваіх работах" (с. 22). Далей аўтарка супярэчыць сама сабе. 3 аднаго боку, яна згадвае, што ў найбольш поўнай бібліяграфіі беларускага друку на Захадзе Вітаўта й Зоры Кіпеляў зафіксаваныя 414 назоваўэміграцыйнай пэрыёдыкі, і наваткалі выключыцьтыя выданьні, што ня ўпісваюцца ў храналягічныя межыі працы Вольгі Коваль, застанецца ўсяго 263 найменьні. Зь іншага боку, сама аўтарка ў Беларусі здолела адшукаць толькі 89 назоваў пэрыёдыкаў (гэта 34% ад агульнай колькасьці) і на гэтай базе грунтуе сваё дасьледаваньне. Узьнікае лягічнае пытаньне: наколькі рэпрэзэнтацыйнай зьяўляецца даступная мэтрапольным навукоўцам выбарка эміграцыйных пэрыёдыкаў? Аўтарка нават не задумваецца над гэтым пытаньнем.
Яна сьцьвярджае: „У манаграфіі праведзена сыстэматызацыя пасьляваенных пэрыядычных выданьняў, усе газэты й часопісы падзеленыя паводле тэматычных, геаграфічных, храналягічных прыкмет. Дадатак складаецца зь дзьвюх табліц, на падставе якіх зроблена сыстэматызацыя агульнага аб’ёму інфармацыі пра даты, месца выхаду й захаваньне асноўных выданьняў беларускай дыяспары, называюцца рэдактары некаторых газэт і часопісаў. Ён уяўляе сабой важную частку працы, бо пэрыёдыку ў якасьці масавай гістарычнай крыніцы пры вывучэньні неабходна было клясыфікаваць, разьдзяліць на групы й выдзеліць агульныя тэндэнцыі разьвіцьця кожнага з кірункаў. Аналіз вынікаў гэтай сыстэмагпызацыі дае магчымасьць вылучыць агульныя тэндэнцыі разьвіцьця і ўплыву прэсы на чытачоў" (с. 8—9). Аднак аналіз згаданых табліцаў паказвае, што аўтарка чамусьці ня выкарыстала ў сваёй працы збораў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва ў Менску, дзе таксама зьберагаецца шэраг эміграцыйных пэрыёдыкаў, дый у архівах Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына" такіх выданьняў багата. Больш за тое, пададзеная пры канцы кнігі табліца, дзе пазначаюцца месцы захаваньня газэтаў і часопісаў эміграцыі ў Беларусі, далёкая ад верагоднасьці. Прыкладам, часопіс „Запісы БІНІМ" захоўваеццаў Нацыяналь-
най бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, што не пазначаецца ў Вольгі Коваль, таксама як ёсьць там газэта „Беларускія НавіньГ, часопіс „Беларуская Думка“, асобныя нумары „Беларускага Голасу". I гэта толькі невялікая частка заўвагаў адносна паўнаты згаданай табліцы й адпаведна — крыніцазнаўчай базы дасьледаваньня.
Вельмі дзіўная й сыстэматызацыя выданьняў. Аўтарка вылучае ў асобную групу акупацыйныя выданьні, а сярод паваенных друкаў вылучае грамадзка-палітычныя, літаратурныя, навуковыя, рэлігійныя, маладзёжныя, „скаўцкія, маладзёжныя", прафэсійныя й гумарыстычныя. У выніку, часопіс „Беларускі студэнт" адносіцца да акупацыйных выданьняў, а „Беларуская моладзь" — да маладзёжных, хоць тэматычная скіраванасьць гэтых выданьняў была блізкая. I наагул вызначэньне „акупацыйнае" ў дачыненьні да газэтаў і часопісаў, што выходзілі ў Бэрліне, выглядае даволі дзіўна. Часопіс „Беларуская думка“ (СаўтРывэр), які сам сябе пазыцыянаваў як грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі, у Вольгі Коваль пазначаны як рэлігійнае выданьне. Дзіўна таксама, што часопіс „Летапіс", які ў табліцы пададзены як выданьне грамадзка-палітычнае (і гэта адпавядае рэчаіснасьці), у самім дасьледаваньні разглядаецца як „літаратурна-грамадзкі". Такіх заўвагаў да сыстэматызацыі, праведзенай у кнізе, шмат. Яшчэ больш іх можна прывесьці да другой табліцы, што апісвае крыніцазнаўчую базу дасьледаваньня паводле месцаў выданьня пэрыёдыкаў, часу выданьня, рэдактараў. Вялікая колькасьць недакладнасьцяўтут сьведчыць пра вельмі прыблізныя ўяўленьні аўтаркі пра тыя выданьні, якія яна аналізуе.
Прыкладам (калі ісьці пасьлядоўна паводле табліцы), газэта „Бацькаўшчына" спачатку выходзіла ў Остэргофэне, толькі пасьля ў 1949 г. перабралася ў Розэнгайм разам з усім беларускім лягерам. Аднак у табліцы гэтае месца выданьня не пазначана, хоць у тэксьце дасьледаваньня аўтарка згадвае такую акалічнасьць. Часопіс „Барацьба" выдаваў вядомы дзеяч эміграцыі Дзьмітры Касмовіч, нейкі час з дапамогай Юр’я Попкі (іх імёнаў у табліцы і ў самім тэксьце кнігі няма). Часопіс „Баявая Ўскалось“ рэдагаваў таксама Сяргей Хмара, і выходзіў ён ня толькі ў нямецкім Ольдэнбургу, але й доўгі час з 1954 г. — у канадыйскім Таронта, і спыніў сваё існаваньне не ў 1962 г., а ў 1981 г.
Газэту „Беларус" рэдагаваў ня толькі Станіслаў Станкевіч, ён прыйшоў на гэтую пасаду праз н гадоў, у 1961 г., што, дарэчы, выходзіць, за храналягічныя межы дасьледаваньня. Газэта „Беларускае Слова“ выходзіла ня толькі ў нямецкім Міхэльсдорфе, але і ў амэрыканскім СаўтРывэры, куды перабралася ў 1956 г. і выходзіла яшчэ два гады (у кнізе