Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Гэтаксама як не правярае аўтар дасьледаваньня колькасьці беларусаў у той ці іншай краіне, гэтак жа некрытычна ставіцца й да зьвестак пра арганізацыі, якія ў іх дзеялі. Прыкладам, на с. 91 падаецца пералік беларускіх арганізацыяў у Вялікабрытаніі й Францыі паводле Аўтена Каханоўскага й без усялякага крытычнага аналізу. Сярод згаданых тут аб’яднаньняў такія аднадзёнкі, як Беларуская нацыянал-дэмакратычная партыя або скаўцкія дружыны, але не называецца ні Беларуская каталіцкая місія, ні Беларускае акадэміцкае каталіцкае аб’еднаньне „Рунь“, ні „Беларускі вызвольны фронт“. Як арганізацыя падаецца Беларускі дом у Лёндане, але нічога няма пра аналягічныя ўстановы ў Брэдфардзе й Манчэстэры. Згаданыя беларускія парафіі БАПЦ у Манчэстэры й Брэдфардзе, а не названыя ў Лёндане, Нотынгэме, да таго ж дзеялі ня толькі парафіі БАПЦ, але й прыходы ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату.
У іншым месцы, пры аповедзе пра беларускія рэлігійныя арганізацыі ў Брытаніі, Юры Гарбінскі так і ня згадвае пра наяўнасьць тут беларускіх прыходаўу юрысдыкцыі Канстынтынопальскага патрыярхату, нават калі гаворыць пра іх друкаваныя выданьні, прыкладам, часопіс „Званіца". Блытаецца аўтар і ў іншых хрысьціянскіх арганізацыях. Так, ён распавядае пра Беларускае акадэміцкае каталіцкае аб’еднаньне „Рунь“ як арганізацыю, што мела аддзелы-філіі ў Італіі, Бэльгіі, Гішпаніі, Францыі, ЗША, Аўстраліі (с. 191). Аднак апошняя краіна ў тым пераліку несумненна лішняя, бо тут не было каталіцкіх беларускіх арга-
нізацыяў. Цікава, што на с. 215 Юры Гарбінскі сам сьцьвярджае пра адсугнасьць у Аўстраліі беларускіх каталіцкіх і пратэстанцкіх структураў.
3 аповеду пра Беларускае хрысьціянскае аб’еднаньне „Жыцьцё“ становіцца зразумелым, што аўтар ня ведае яго гісторыі. Храналягічна й сэнсава гэтая арганізацыя, створаная ў лістападзе 1947 г., была папярэдніцай „Руні“ й аб’ядноўвала ня толькі каталікоў-інтэлектуалаў, але й праваслаўных. А калі паўстала ідэя далучэньня да сусьветнай арганізацыі каталіцкіх інтэлектуалаў „Пакс Рамана'1, на базе „Жыцьця“ як агульнахрысьціянскай арганізацыі ці з ініцыятывы яеўдзельнікаўузьнікла БАКА „Рунь“, чыя назва й зьмест дзейнасьці адпавядалі патрабаваньням „Пакс Рамана". Менавіта таму ўжо ў 1951 г., праз два гады пасьля свайго заснаваньня, „Рунь“ прынялі ў шэрагі міжнароднага руху. A „Жыцьцё“ паступова зьнікла й ніякім чынам не магло быць у 1953 г. прынятае ў „Пакс Рамана", як пра гэта беспадстаўна сьцьвярджае Юры Гарбінскі (с. 191).
Прыкладаўтакога няведаньня кантэксту эміграцыйнага жыцьця ў працы Юр’я Гарбінскага можна знайсьці яшчэ даволі шмат. I гэта было б, можа, не такой вялікай праблемай, калі б не было зьвязана зь іншым вельмі прынцыповым момантам дасьледаваньня — ягонай крыніцазнаўчай базаю.
Любое колькаснае (статыстычнае, паводле Юр’я Гарбінскага) дасьледаваньне мае значэньне толькі тады, калі яно грунтуецца выключна на дакладных, правераных зьвестках. У адваротным выпадку ўсе прыгожыя дыяграмы, падлікі й нават аналітыка (калі яна, несумненна, ёсьць) ня маюць ніякага сэнсу. Недакладнасьць навату адным падліку псуе ўсю сыстэму суадносінаў і перакрэсьлівае вартасьць цэлай працы. Нажаль, удасьледаваньні Юр’я Гарбінскага шматтакіх недакладнасьцяў, заснаваных на няведаньні падрабязнасьцяў выданьня тых ці іншых пэрыёдыкаў або спэцыфікі жыцьця беларусаў у той ці іншай краіне ў той ці іншы час. Каб заўважыць гэтыя недакладнасьці, неабходна ўважліва вывучыць табліцы, зьмешчаны на адмысловым CD, дададзеным да кнігі. Відавочна, менавіта на падставе гэтых табліцаў пазьней рабіліся дыяграмы й графікі ў чацьвертым разьдзеле кнігі ды апісаньні ў другім і трэцім.
Найбольшая колькасьць недакладнасьцяў датычыць колькасьці нумароў тых ці іншых выданьняў і часу іх выхаду. Напрыклад, паводле Юр’я Гарбінскага ў 1945—2005 гт. пабачылі сьвет 64 нумары „Камунікату ЗБВБ“, то бок у сярэднім выходзіла па 1 нумары на год. Насамрэч гісторыя выданьня была іншая. Ад 1970-х гадоў „Камунікаты ЗБВБ“
сталі стабільна выходзіць двойчы на год: першы раз перад агульным зьездам ЗБВБ (з паведамленьнем пра час і парадак дня мерапрыемства), а другі — па выніках зьезду й зробленых на ім справаздачах. У 1993 г. выйшаў№99 „Камунікату ЗБВБ“. Потым удругой палове 1990-х, калі выданьнем заняліся прадстаўнікі новай хвалі эміграцыі, узьнікла некаторая блытаніна ў нумарацыі. Так, яшчэ ў 1998 г. пабачылі сьвет №104 і №105 „Камунікату Згуртаваньня Беларусаў Вялікае Брытаніі", але потым у 1999 г. — зноў №105 (верагодна, нумарацыя пастаўленая памылкова) і №107. У 2000 г. пабачыў сьвет №109, і ў выданьні настаў перапынак. А ў 2005 г. выйшаў зноў „Камунікат ЗБВБ“ №109 і надалей стаў выходзіць прыкладна раз на год. Прынамсі, у 2008 г. выйшаў №112. Такім чынам, на 2005 г. нават фармальна (паводле нумарацыі) пабачылі сьвет 109 нумароў „Камунікату ЗБВБ“, а не пазначаныя ў Юр’я Гарбінскага 64. Гэта несумненна ўплывае на падлікі суадносінаў паводле колькасьці нумароў беларускіх выданьняў ня толькі ў Брытаніі, але й на Захадзе наагул, бо зьяўляецца 45 няўлічаных раней нумароў.
Таксама ня ўлічаны як мінімум адзін нумар іншага выданьня брытанскіх беларусаў — „Камунікату Рады БАГІЦ“. У Юр’я Гарбінскага, сьледам за „Бібліяграфіяй" Кіпеляў, падаецца, што апошні нумар гэтага пэрыёдыку выйшаўу 1977Г., а насамрэч быўяшчэ адзін (ці апошні?) — У1983 г.
Ёсьць пытаньні й з тым, як аўтар улічваў нумары часопісу „Наперад!" і вызначаў сярод іх брытанскія нумары. Юры Гарбінскі ў сваёй табліцы п.эрыёдыкаў Брытаніі падае, што часопіс бесыіерапынна выходзіўу Брытаніі ў 1948—1952 гг. і тут пабачыла сьвет 23 нумары. Аднак, і пра гэта гаворыцца ў кнізе Янкі Запрудніка ,Дванаццатка“, першыя тры нумары часопісу выйшлі не ў Вялікабрытаніі, а на шляху да яе: №1 — „на рэйках“, №2 — у Мюнстэры, №3 — у Амстэрдаме. Такім чынам, у Брытаніі выйшла не 23 нумары, а толькі 20. Да таго ж апошні брытанскі нумар часопісу пабачыў сьвет не ў 1952 г., а пры канцы 1949 г., бо далей быў перапынак, зьвязаны зь пераездам рэдактараў на навучаньне ў Лювэн. I аднавіў часопіс выхад толькі ў 1953 гУ Бэльгіі ад №24. Гэтая акалічнасьць зноў пацьвярджае хібы дасьледніка ў веданьні беларускіх эміграцыйных рэаліяў, а таксама ўносіць карэктывы ў етатыстыку выданьняў.
ГІра скаўцкі часопіс ,Да мэты“ Юры Гарбінскі пазначае, што эміграцыйнае выданьне выходзіла ў Лёндане, а насамрэч яго выдавала моладзьу м. Бістэр, акруга Оксан. Нязначная, здаецца, заўвага, але яна зьмяняе падлікі лёнданскіх і не-лёнданскіх выданьняў Брытаніі.
Няправільна пазначаны й час выданьня часопісу „Наша Місія“, які выходзіў з 1999 г., а не з 2000, як у разгляданай працы. Пры гэтым першыя тры нумары выйшлі ў 1999—2001. Потым быў перапынак, і наступны №4 выйшаў толькі ў 2004 г., адпаведна ў 2005 г. выйшаў №5 (у табліцы на CD пазначаецца, што часопіс бесьперапынна выходзіў з 2000 да 2005 г.).
Зусім цікавая сыіуацыя з брытанскімі часопісамі „Званіца". Першы зь іх, выдаваны лёнданскай парафіяй сьв. Ефрасіньні Полацкай і манчэстэрскай парафіяй сьв. Мікалая пад рэдактарствам Юр’я Весялкоўскага ў 1973-і975 гг., падаецца ў кнізе як рэлігійнае выданьне. А наступнае ўжо аднаасобнае выданьне тае ж лёнданскай парафіі пад аналягічнай назвай, што выходзіла ад 1979 г. — рэлігійным пэрыёдыкам не называецца. Юры Гарбінскі неўлічыў, што новую „Званіцу“ выдавала тая ж парафія, хоць у часопісе й сьцьвярджалася, што гэта „выдае Беларускі нацыянальна-грамадзкі клюб у Лёндане". Згаданая пазнака, верагодна, была зробленая, каб адмежавацца ад ранейшага рэдактара „ЗваніцьГ, чыя дзейнасьць у часопісе скончылася скандалам у парафіі. Аднак нягледзячы на своеасаблівую зьмену шыльды рэлігійны характар часопісу, яго праблематыка засталіся тымі самымі. Можна спрачацца, лічыць гэтыя выданьні адным часопісам або двума рознымі, але іх характар ад гэтага не зьмяняецца, а вось суадносіны паміж рэлігійнымі й сьвецкімі выданьнямі ў Брытаніі ў працы з улікам гэтай інфармацыі таксама мусяць карэктавацца.
Ёсьць недакладнасьці й ва ўліку колькасьці нумароў аўстралійскага часопісу „Новае Жыцьцё". У табліцы зазначаецца лічба 36. У гэты лік уваходзяць тыя, што выходзілі ў 1950—1959 гг., а таксама выданьні 2003—2004 г. калі часопіс аднавіў выхад. Насамрэч, у пэрыяд 1950— 1959 гг. выйшлі 34+3 нумары, бо некаторы час (цягам 3 нумароў) часопіс выдаваўся паралельна дзьвюма канкурэнтнымі арганізацыямі. Да таго ж, пасьля аднаўленьня часопісу ў 2003 г. і да 2005 г. пабачылі сьвет яшчэ 4 нумары „Новага Жыцьця". To бок агульны лік нумароў склаў 41. Гэта карэктуе статыстыку выхаду й суадносіны колькасьці нумароў беларускай пэрыёдыкі ў Аўстраліі й на Захадзе наагул.
Зь невядомых прычынаў не ўлічваюцца ў кнізе як вайскова-вэтэранскія выданьні друкі БВР і БВФ, хоць у гэтых арганізацыяў была выразная арыентацыя менавіта на былых вайскоўцаў, і складаліся яны менавіта з гэтых асобаў, нават рангі надаваліся, і тэматычная скіраванасьць друкаў была адпаведная. Таму й „Барацьбу“, і „Незалежную Беларусь", і розныя камунікаты БВР і БВФ можна было б залічыць у
вайскова-вэтэранскія, бо інакш незразумела, паводле якіх крытэраў аўтар вылучаў выданьні ў гэтую групу.
Шмат пытаньняў выклікае й разьмеркаваньне часопісаў на групы паводле іх тэхнічных характарыстык. Прыкладам, часопіс „На Шляху'*, пазначаны ў кнізе як выдаваны друкам, спачатку выходзіў рататарам. Па-іншаму й не магло быць, бо першыя ягоныя нумары пабачылі сьвет у 1946 г., калі ў брытанскіх беларусаў і грошай на выданьне ў друкарні не было. Толькі некалькі нумароў часопісу ў 1950 г. былі зробленыя ў друкарні, апошнія ж зноў былі рататарныя.
He рататарам, а друкам выдаваліся манчэстэрскія часопісы „Жыве Беларусь" і „Незалежная Беларусь". Прычым выходзілі яны на абсталяваньні ўласнай беларускай друкарні БВР, якую на той час набыла гэтая арганізацыя. Пра дзейнасьць гэтай друкарні ў кнізе Юр’я Гарбінскага таксама ня згадваецца.
Сумнеўна разьмяркоўваюцца паводле спосабу друку эміграцыйныя выданьні апошніх гадоў. Аўтар улічвае сёньняшнія выданьні, што перайшлі на выкарыстаньне сучасных інфармацыйных і капіявальных тэхналёгіяў, як рататарныя. Менавіта да гэтай катэгорыі аднесеныя й „Наша Місія", і „Камунікат ЗБВБ“, і адноўленае „Новае Жыцьцё", і „Інфармацыйны Ліст Беларускага Аб’еднаньня ў П. А.“. Усе гэтыя выданьні насамрэч памнажаліся або ксэракапіяваньнем, або простаю друкаркаю, аднак далучэньне іх да катэгорыі ранейшых рататарных выданьняў падаецца крыху дзіўным. Цікава, што Юры Гарбінскі згадвае пра выкарыстаньне кампутарных тэхналёгіяў для друку беларускіх выданьняў (с. 153), аднак вылучыць іх у асобную групу паводде спосабу друку чамусьці не пажадаў.