Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Разам з тым, сама эміграцыйная пэрыёдыка ёсьць часткай гэтага самага жыцьця беларускіх эмігрантаў. Факгам свайго зьяўленьня, тэматыкай, складам рэдакцыі, месцам і часам выданьня, фарматам і г. д. друкі могуць шмат распавесьці пра абставіны беларускага жыцьця ў той ці іншай краіне. Аднак для сур’ёзнага аналізу пэрыядычнага друку недастаткова проста ведаць усё ягоныя парамэтры. Неабходна абавязкова ўлічваць тое, што можна назваць „эміграцыйным кантэкстам" — абставіны, спэцыфіку жыцьця выдаўцоў і чытачоў пэрыёдыкі, „рэдакцыйную кухню“, умовы, якія існавалі для выдавецкай справы ў той ці іншай краіне, а фактычна — гісторыю беларускіх дыяспараў.
3 улікам таго, што гісторыя беларускага жыцьця на Захадзе на сёньня дасьледаваная даволі слаба, зьяўленьне амаль 900-старонкавага манаграфічнага выданьня Юр’я Гарбінскага „Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі 1945—2005“ выклікала супярэчлівыя думкі. 3 аднаго боку, варта вітаць любую спробу дасьледаваньня эміграцыйнай праблематыкі, тым больш аналітычнага характару. Зь іншага — пры згаданай вышэй слабой распрацаванасьці „эміграцыйнага кантэксту“ сур’ёзная аналітыка пэрыёдыкі падаецца задачай на сёньня невырашальнай, тым больш для аднаго дасьледніка. На жаль, праца Юр’я Гарбінскага пацьвердзіла засьцярогі.
Празь вялікі аб’ём надрукаваных у кнізе матэрыялаў пасьлядоўны іх разгляд і крытыка забраў бы занадта шмат месца й часу, дый праз паўторнасьць розных заўвагаў наўрад ці быў бы чытэльны. Таму зьвернемся найперш да асноўных момантаў дасьледаваньня, якія выклікаюць прынцыповыя заўвагі.
Адна з галоўных досьледных ідэяў аўтара — паказ рэлігійнай пэрыёдыкі на фоне агульнага беларускага пэрыядычнага друку на Захадзе — абумовіла структуру працы. У выніку асобны разьдзел кнігі (другі зь ліку) аўтар прысьвяціў уласна беларускаму пэрыядычнаму друку на Захадзе, ягонаму зьместу, геаграфіі й спэцыфіцы. Трэці — цалкам аддадзены рэлігійнай пэрыёдыцы, „шляхам і парамэтрам яе разьвіцьця“, і далей чацьверты разьдзел працы ўяўляе сабою адлюстраваную ў табліцах, дыяграмах і графіках статыстыку беларускай эміграцыйнай пэрыёдыкі паводле разнастайных крытэраў (месца выданьня, колькасьці нумароў, спосабу выданьня, тэматычнага профілю й інш).
Згаданыя тры асноўныя разьдзелы маюць відавочную ўзаемасувязь. Так, прэзэнтацыя эміграцыйных друкаў наагул і рэлігійных у прыватнасьці ідзе паводле аднолькавай схемы, дзе абавязкова ўвага зьвяртаецца на профілі й пэрыядычнасьць выданьняў, тэматыку публікацыяўі асноўныя рубрыкі, выкарыстаньне кірылічнага ці лацінічнага шрыфтоў, тэхнічныя парамэтры й спосаб памнажэньня, наклады, кошты вытворчасьці, кальпартаж. У выніку даволі часта аўтарскія думкі ў разьдзелах паўтараюцца.
Можна запярэчыць, што аўтар падае ў тых разьдзелах усё ж розныя матэрыялы, і калі зробленыя на іх падставе высновы адносна эміграцыйнай пэрыёдыкі ўвогуле й рэлігійнай асобна супадаюць, гэта адлюстроўвае дзейнасьць агульных мэханізмаў іх разьвіцьця. Аднак праблема зусім неў паўтарэньні высноваў, а ў паўтарэньні пералікаў. Прыкла-
дам, у частцы, прысьвечанай эміграцыйнаму друку наагул і яго тэхнічным характарыстыкам (с. 147), падаецца:
„Фарматы пэрыядычных выданьняў у розныя пэрыяды іў розных краінах выглядалі такім чынам:
а)	Нямеччына іАўстрыя (пэрыяд лягераў ДП):
-	Аўстрыя: 21x30 см;
-	Нямеччына: 14,4x21,5; 15x21; 20x29; 20,5x29,2; 20,7x29,6; 21x27; 21x27,5; 21x29,3; 31x29,5; 21x30; 21,2x30; 21,2x30; 27x29; 29,7x30 см;
б)	іншыя краіны Заходняй Эўропы:
-	Бэльгія: 19x30,6; 27x33 см;
-	Ватыкан: 14,8x21 см;
[...]
г) Аўстралія: 20x24,8; 20,7x25,7; 21x29 см“.
Аў частцы, прысьвечанай рэлігійнаму друку (с. 268), уважаецца:
„...фарматы эміграцыйных рэлігійных выданьняў у 1946—2005 гадах выглядалі такім чынам:
а) Заходняя Эўропа:
Аўстрыя: 21x30 см;
Бэльгія : 19x30,6; 27x33 см
Ватыкан: 14,8x21 см
[...]
г) Аўстралія: 20x24,8; 20,7x25,7; 21x29 см“.
I ў першым, і ў другім выпадку пералікі не суправаджаюцца ніякімі камэнтарамі, якія б дапамаглі чытачу зразумець важнасьць уліку згаданых парамэтраў, іх значэньне ў разьвіцьці беларускай эміграцыйнай пэрыёдыкі ўвогуле й рэлігійнай у прыватнасьці ды патрэбу згаданых пералікаў.
Шматлікімі сьпісамі й пералікамі поўняцца абодва згаданыя разьдзелы. Напрыклад, на с. 85 падаюцца імёны тых, хто браў удзел у выдавецкім працэсе ў Нямеччыне. Пасьля пераліку 58-мі прозьвішчаў беларусаў ідзе пазнака „ды інш.“, што ў сваю чаргу выклікае лягічнае пытаньне ў патрэбе такога вялікага пераліку асобаў без пазначэньня канкрэтных пэрыёдыкаў, да якіх яны мелі дачыненьне, незразумела таксама, колькі ж яшчэ дзеячаў засталіся па-за гэтым сьпісам.
Цікава, што падобныя пералікі мэтадычна падаюцца амаль па кожнай краіне, дзе выдавалася беларуская пэрыёдыка, аднак падыходы да іх фармаваньня ў аўтара, відавочна, былі розныя. Прыкладам, у амэрыканскім, канадыйскім, аўстралійскім пераліках згаданыя як асобы з старой эміграцыі, гэтак і з новай, а ў сьпісе, прыкладам, брытанскім,
беларускіх аўтараў эміграцыі 1990-х няма. Затое ў апошнім ёсьць два брытанцы Дж. Дынглі й А. МакМілін, якія выдавалі й друкаваліся выключна ў „The Journal of Byelorussian Studies", i гэта пры тым, што ангельскамоўныя часопісы Юры Гарбінскі ўлічвае ў сваёй статыстыцы зусім асобна й акурат да „беларускай прэсы“ іх не залічвае.
У пераліку асобаў, што ўдзельнічалі ў станаўленьні й разьвіцьці беларускага пэрыядычнага друку ў Аўстраліі, згадваецца, сярод іншых, Кастусь Чабатар. Але гэты чалавек, які належаў да беларускага асяродку ў Заходняй Аўстраліі (дзе пэрыядычных выданьняў беларусаў наагул не было), жыў далёка ад беларускай грамады ў Пэрце, і ён аніяк ня мог браць удзелу ў друку якіх бы то ні было аўстралійскіх беларускіх пэрыёдыкаў.
Акрамя пералікаў аўтараў, фарматаў выданьняў, у згаданых разьдзелах пералічваюцца ўласна назвы выданьняў, колькасныя іх разьмеркаваньні паводле профілю, спосабу памнажэньня й г. д. I ўся тая самая інфармацыя ў графічным выглядзе адначасова падаецца ў чацьвертым разьдзеле кнігі „Беларуская пэрыёдыка на Захадзе: статыстыка“. Агрымоўваецца, іпто сэнсава згаданыя другі й трэці разьдзелы кнігі амаль нічога не дадаюць да таго статыстычнага чацьвертага разьдзелу, бо ўяўляюць сабою, па сутнасьці, простае апісаньне зробленых табліцаў і дыяграмаў. За пералікамі й падлікамі не ідзе ніякага аналізу. I гэта першы прынцыповы момант для крытыкі працы Юр’я Гарбінскага. Падлікі й падзелы выданьняў на групы самі па сабе ні пра што ня цьвердзяць. Чытач з „апісальных" частак не атрымоўвае ніякай дадатковай інфармацыі ў параўнаньні з тым, што ён бачыць у табліцах ці дыяграмах. А прыведзеныя аўтарам зьвесткі ставяць вялікую колькасьць насамрэч цікавых пытаньняў. Прыкладам, у разьдзеле, прысьвечаным друку Нямеччыны, гаворыцца (с. 85): „Кульмінацыйнымі былі 1946—1949 гады, калі на год прадукавалася ад 31 да 42 пэрыёдыкаў. Але ўжо ад пачатку 1950-х гадоў дзейнічае тэндэнцыя да зьмяншэньня з адначасовай стабілізацыяй колькасьці друкаванай прадукцыі, якая трывае ад 1970 да 1989 году і складае ў сярэднім 7 пэрыёдыкаў на год. 3 пачаткам 1990-х гадоў выхад пэрыёдыкаў у Нямеччыне запавольваецца, а ў 1993 годзе цалкам спыняецца“. На гэтым аповед заканчваецца, і чытач застаецца ў збянтэжанасьці наконт таго, чым тлумачацца згаданыя зьмены ў колькасьці выданьняў, што адбыліся ў Нямеччыне паміж 1950-мі й 1970-мі гг. і г. д.
Або, прыкладам, зьвесткі пра беларускі пэрыядычны друк у Бэльгіі (с. 88-89):
,Друк у жыцьці беларускай грамады Бэльгіі адыграў таксама важную ролю. Ён функцыянаваў тут ад 1947 да 1958 году. Пэрыёдыка была прадстаўлена 18 выданьнямі: 9 — грамадзка-палітычнымі і 4 моладзевымі. Два выданьні мела Згуртаваньне беларускіх Камбатантаў. Выходзіў таксама каталіцкі лісток Діоаа Bozaje“, які выдаваў кс. Ф. Чарняўскі.
Найболыйая колькасьць беларускіх пэрыёдыкаў прадукавалася ў Лювэне (9 выданьняў), а таксама ў Льежы (4 выданьні). Паасобныя бюлетэні і часапісы выходзілі ў Брусэлі і Шарлеруа. Але адноснай стабільнасьцю сярод іх вылучаліся толькі тры выданьні: „Камунікат ЦБАА“, „Infarmacyjny Biuleten Sajuzu Bielarusau Belhii“ iрэлігійны пэрыёдык «Slova Bozaje»“.
Ha выдавецкай ніве актыўна працавалі: А. Арэшка, Я. Запруднік, Я. Лабоўка, А. Марговіч, Б. Рагуля, У. Рыжы-Рыскі, М. Саўка-Міхальскі, a. А. Смаршчок, П. Урбан, Ф. Цімафейчык (традыцыйна на эміграцыі яго ўсё ж звалі Тодар, а ня Фёдар. — Н. Г.), У. Цьвірка, кс. Ф. Чарняўскі.
Заўважым, што беларускі пэрыядычны друк у Бэльгіі функцыянаваў на працягу 12 гадоў. У гэты пэрыяд усплёск яго актыўнасьці назіраўся ў 1947 годзе ды яшчэ ў 1952 і 1955 гадах, калі выдавалася па 4—5 пэрыёдыкаў на год. Аднак у другой палове 1960-х гадоў гэты працэс запаволіўся і потым канчаткова спыніўся. Да гэтага ў значнай меры спрычынілася далейшая (рэ)эміграцыя беларускага актыву і абсальвэнтаў Лювэнскага ўнівэрсытэту ў Вялікабрытанію, Францыю ды краіны Новага Сьвету“.
I на гэтым „аналіз“ беларускай пэрыёдыкі Бэльгіі заканчваецца, пакінуўшы процьму пытаньняў: чаму Саюз беларусаў Бэльгіі, які існуе да сёньня, не выдаваў сваіх пэрыёдыкаў? якія былі ўмовы для друку ў Бэльгіі? і г. д.
Шмат цікавых назіраньняў магчыма зрабіць на падставе пададзенай у кнізе інфармацыі. Так, аўтар паказвае, што гумарыстычных выданьняў на эміграцыі ў беларусаў было няшмат, толькі 12, і значная частка іх выдавал ася ў часы лягераў Д П або ў наступны пасьля лягераў пэрыяд. Аднак за канстатацыяй гэтага цікавага факту не заўважаецца, што зьместам беларускія гумарыстычныя часопісы пераважна адлюстроўвалі змаганьне „крывічоў" і „зарубежнікаў". Пры чым гэта датычыць як уласна выданьняў, так і гумарыстычных старонак у грамадзка-палітычных часопісах (гл. нумары часопісу „Аб’еднаньне" й „Беларус на Чужыне“ ў Ангельшчыне, „Новае Жыцьцё“ ў Аўстраліі й інш.). Аднак чамусьці да прыведзеных статыстычных зьвестак ніякіх
пытаньняў аўтар ня ставіць, і высноваў ці заўвагаў з дадатковай інфармацыяй ня робіць.
Такія „аналізы" без уласна аналітыкі ўтрымліваюцца ў кожным геаграфічным і тэматычным разьдзеле выданьня, і патлумачыць іх можна толькі тым, што сам дасьледнік на сёньня не валодае дастатковай інфармацыяй, каб зрабіць сур’ёзны аналіз колькасных і якасных зьменаў у беларускай пэрыёдыцы, вызначыць спэцыфіку выдавецкіх цэнтраў і разьвіцьця эміграцыйнага друку ўвогуле й рэлігійнага ў прыватнасьці. To бок аўтар не валодае тым самым „эміграцыйным кантэкстам“, веданьнеякогазьяўляецца неабходнаюўмовай правядзеньня любых галіновых (тэматычных) эміграцыязнаўчых дасьледаваньняў. I гэтаяшчэ адзін прынцыповы момант заўвагаўда кнігі.